Вынікі 2020 года ад канала Белліт

Вынікі 2020 года ад канала Белліт

t.me/bellitra

Традыцыйна падводжу вынікі папярэдняга года, і спачатку некалькі лічбаў. За 2020 год я прачытала 185 кніг, з іх 47 былі па-беларуску, прычым 37 кніг — ад беларускіх аўтараў.

Сярод выдавецтваў у мяне ў лідарах "Янушкевіч", я прачытала 13 іх кніг, другое месца з 6 кнігамі дзеляць "Галіяфы" і "Мастацкая літаратура".

У планах на 2021 — чытаць больш класікі, перачытваць даўно чытаную класіку, запісаць больш выпускаў падкаста з цыкла “Асобы”. Таксама спадзяюся, што гэты год нам падорыць мноства цудоўных твораў беларускіх аўтараў.


ТОП-10 беларускіх кніг, прачытаных мной у 2020 годзе:

Альгерд Бахарэвіч “Апошняя кніга пана А.” (Янушкевіч, 2020)

Новы раман аднаго з найлепшых сучасных беларускіх празаікаў і першы беларускі твор, у якім сустракаецца слова "каранавірус".
Кніга казак, за якімі хаваецца глыбокі змест.
Найлепшая кніга года паводле экспертаў Радыё Свабода (я таксама прымала ўдзел ў галасаванцы: https://svabod1.azureedge.net/a/31011279.html ).

https://januskevic.by/catalog/proza/4181/


Андрэй Федарэнка “Жэтон на метро” (Мастацкая літаратура, 2020)

Доўгачаканы новы раман прызнанага майстра беларускай літаратуры. Нечаканы ад аўтара дэтэктыўны трылер, дынамічная крымінальная гісторыя.

https://magazin.belkniga.by/catalog/belorusskaya_sots_znachimaya_lite/zheton-na-metro-raman/


Вольга Гапеева “Кэмэл-Трэвэл” (Галіяфы, 2019)

Псіхатэрапеўтычна-аўтабіяграфічны раман пра жыццё дзяўчынкі ў 80-90-я гады.

http://halijafy.by/krama/volga-gapeeva-kemel-trevel/


Валеры Гапееў “І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік” (Электронная кнігарня, 2020)

Кніга, у якой няма схаваных сэнсаў, усе высновы навідавоку, і яны вельмі простыя. Дабро перамагае зло, але ж спачатку герой стаіць перад біблейным выбарам: ці падстаўляць левую шчаку, калі цябе ўдарылі па правай?
На жаль, цалкам кніга выйшла толькі ў электронным фармаце, ці можна пачытаць папяровую ў часопісе "Дзеяслоў".

https://kniharnia.by/catalog/suchasnaya_proza/moncia_chryscik/


Міхал Бараноўскі “Volumen.2” (Медысонт, 2020)

Другі зборнік Бараноўскага — як лагічны працяг першага. Афармленнем, якасцю вершаў. Сёлета гэты зборнік стаў найлепшай паэтычнай кнігай года паводле экспертаў Радыё Свабода.
І адзіны зборнік паэзіі ў маім топ-10 за гэты год.

https://knihi.by/be/baranouski-michal-volumen-2


Сяргей Дубавец “Тантамарэскі” (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2019 г.).

Сёлетні лаўрэат Прэміі Гедройца, які напісаў цікавую дакументальную кнігу пра справу аршанскіх мытнікаў. Спадабаецца аматарам рамана Франца Кафкі "Працэс".

https://knihi.com/Siarhiej_Dubaviec/Tantamareski.html#1


Сяргей Абламейка “Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі” (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020 г.).

Зборнік эсэ пра адну з найбольш яркіх постацяў у беларускай гісторыі і найлепшая дакументальная кніга 2020 года паводле экспертаў Радыё Свабода.

https://docs.rferl.org/be-BY/2020/03/31/fb38e547-bad2-419d-87f3-81e9d546b7c5.pdf


Сяргей Балахонаў “Бог кахання Марс” (Янушкевіч, 2020)

Гісторыя кахання на фоне гомельскіх і марсіянскіх краявідаў.

https://januskevic.by/catalog/proza/4180/


Зараслава Камінская “Калядны стол. Некулінарная кніга” (Галіяфы, 2019)

Цёплы зборнік аўтабіяграфічных гісторый пра ежу.
Сёлетняя пераможца Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.

http://halijafy.by/krama/zaraslava-kaminskaya-kalyadny-stol-nekulinarnaya-kniga/


Артур Клінаў “Локісаў” (Логвінаў, 2020)

Праз 7 гадоў пасля выхаду апошняй мастацкай кнігі мастак Артур Клінаў выдае даволі актуальны раман пра жыццё ў беларускай правінцыі, якую не варта недаацэньваць.

https://lohvinau.by/product/%D0%BB%D0%BE%D0%BA%D1%96%D1%81%D0%B0%D1%9E-%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%83%D1%80-%D0%BA%D0%BB%D1%96%D0%BD%D0%B0%D1%9E/

Report Page