Трывожнае лета 2023

Трывожнае лета 2023

Аналітычная група Беларускай Рады культуры
Што адбывалася ў тэатры, музыцы, кіно, літаратуры, выяўленчым мастацтве Беларусі ў траўні - ліпені 2023 года

Мышы пад венікам у чаканні дзікага палявання

Беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі разрываюцца не толькі на ўзроўні супрацоўніцтва афіцыйных структураў, але і з пункту гледжання асабістай (не)сімпатыі творцаў да беларусаў. Літаратурная крытыка ў глыбокім крызісе. Так было заўсёды, скажаце вы. Але вось факт: нагодай для гутаркі з карэспандэнтам Радыё Свабода становяцца 2 (Карл, 2!) рэцэнзіі аўтаркі ў інтэрнэт-часопісе. Цягам лета з'яўляецца ўсё больш наватарскіх тэатральных праектаў на аснове літаратурных твораў, а незалежны пісьменніцкі саюз рэлакуецца з Беларусі і засноўвае новы інфармацыйны рэсурс.

Чытаць


Кадр з кіно "Купала"
фота: imdb.com/title/tt13499372/

Беларускае кіно: у паміжжы

Апошнія тры месяцы выдаліся надзіва ўраджайныя. Што цікава, здарыліся збольшага падзеі сімвалічнага кшталту – якія штосьці важнае азначаюць, але не змяняюць парадку дня. Можа, гэта і ёсць цяперашні стан беларускага кіно: мы захраслі ў сімвалічным вымярэнні. Гэтак, у паміжжы (cлоўца з удзячнасцю запазычанае ў сёлетняй выставы беларускае фатаграфіі ў Лодзі).

Чытаць


Поп & рок: летняя гульня ў рынак

Музычнае лета 2023 нельга назваць фестывальным ні па той, ні па гэты бок мяжы. Актыўнай дзейнасці арганізатараў канцэртаў у Беларусі замінаюць ідэолагі, а ў замежжы — адсутнасць гарантаванага фінансавання. Зрэшты, жыццё ва ўмовах татальнага ціску спрыяе творчасці музыкаў у краіне: за лета ў Беларусі запісаныя прынамсі тры новыя якасныя альбомы, у замежжы — толькі адзін. Але ні пра фэсты, ні пра музычныя навінкі вы не прачытаеце ў беларускай незалежнай прэсе. Не знойдзеце там і аналітыкі культурніцкага жыцця беларусаў. Чаму? Разважаюць нашыя эксперты.

Чытаць


Святлана Анікей у спектаклі Рамана Падалякі "Шэпт".
Фота: Ксенія Васілеўкіна / kupalaucy / Instagram

Тэатр: выжыванне ў Беларусі, часовы рэнесанс у замежжы

Звальненні выбітных майстроў сцэны і пераход да новай сістэмы фінансавання, якую ў мінкульце даўно анансавалі, але толькі цяпер нарэшце вызначыліся з тэрмінамі. Уцёкі ў нацыянальную класіку (зварот да якой па азначэнні не можа быць пройгрышным) і новыя ўмовы існавання ў замежжы. Умовы, якія творцы робяць для сябе спрыяльнымі. Беларускі тэатр “тут” і “там” (акцэнт змяняецца ў залежнасці ад лакацыі актараў), або чым жыла тэатральная тусоўка гэтым летам. 

Чытаць


Мастацтва: унутры і за межамі

Беларускія мастакі, якія воляю лёсу апынуліся за межамі Беларусі, робяць новыя (досыць паспяховыя) крокі на шляху да ўключэння ў творчы ландшафт новых краінаў. У розных гарадах Еўропы і свету ладзяцца выстаўкі, дыскусіі, арганізоўваюцца пленэры ды арт-рэзідэнцыі з удзелам актыўных беларусаў. Арт-актывісты ўнутры краіны таксама працягваюць дзейнічаць, аднак іх голас намнога больш сціплы, суцішаны і падкрэслена апалітычны. Навіна пра смерць легендарнага мастака Алеся Пушкіна ў беларускай турме агаломшвае усю супольнасць.

Чытаць


Report Page