Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі - Литература курсовая работа

Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі - Литература курсовая работа




































Главная

Литература
Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі

Даследаванне развiцця беларускай паэзіі з 50-х гадоў XX стагоддзя да сучаснага часу. Уплыў постмадэрнізму на змену скіраванасці і афарбоўкі мастацкага мыслення. Асаблівасці раскрыцця тэм кахання, часу і смерці ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
На тэму: « Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі »
Выканала: студэнтка 2 курса 10 групы
Спецыяльнасці “Літаратурная работа. Творчасць.”
1. У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі
2. Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі канца XX і XI стагоддзяў
3. Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх паэтаў (на прыкладах)
Вечныя тэмы ў паэзіі - гэта неверагодная задума, асноўнае гучанне твораў, нераскладнае па сваёй структуры эмацыйна-сэнсавае ядро, якое аўтар спрабуе паднесці чытачу раскрытым з таго ці іншага боку.
Вечныя тэмы ў паэзіі існавалі заўсёды, існуюць цяпер, і будуць існаваць, верагодна, да самага захаду літаратуры. У гэтым і ёсць іх вечнасць.
Ва ўсе часы, не ў залежнасці ад краіны, ад палітычнага і сацыяльнага становішча народа, вечныя тэмы заўсёды заставаліся ў сваім ранейшым абліччы, толькі відазмяняючыся пад прыцэламі асобных вузкіх фактараў - такіх, як тэхнічнае развіццё, узровень жыцця, змена ідэалаў і прыярытэтаў нацыі ў агульным.
Але што б там ні было, вечныя тэмы, праходзячы праз гістарычныя бязладзіцы, войны, кардынальныя змены ў літаратуры і мастацтве, існуюць і па сёння.
Людзі любяць і ненавідзяць, паміраюць і нараджаюцца, паважаюць і няславяць прыроду, шануюць і абясцэньваюць час - гэта тое, што не гледзячы на ніякія змены ў чалавецтве, застаецца з ім, як непадзельная і важная частка яго быцця.
Што натуральна, гэтыя метамарфозы заўсёды будуць захаваныя ў мастацтве у тым выглядзе, у якім іх застаў аўтар той эпохі у якіх яны мелі месца. Цікава, адна і тая ж вечная тэма раскрываецца зусім па-рознаму ў розныя часы і ў розных месцах.
Пра гэта і пойдзе гаворка ў дадзенай курсавой працы - пра асаблівасці раскрыцця вечных тэм менавіта ў найноўшай плыні паэзіі беларускіх аўтараў. Даследаванне ахоплівае перыяд з 2009 па 2012 гады : творы з'явіліся на свет у гэты часавы адрэзак у Беларусі.
Выбрана 10 аўтараў, якія працавалі ў гэты перыяд, і праз іх творчасць прасочана раскрыццё асноўных вечных тэм.
Вечныя тэмы, якія будуць ахоплены дадзеным даследаваннем: каханне, час, смерць.
Імёны і ўзрост аўтараў будуць наўмысна схаваныя, каб пазбегнуць іх гендэрнага і ўзроставага падзелу: дадзеныя меры прадугледжаны для таго, каб як мага больш поўна зразумець і адчуць цэласнасць асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускіх пісьменнікаў.
1 . У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі
У "Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы" ( 1999 г., 2-е выданне. / І.М. Бінчук, М.Н. Крыўко, З.М. Кудрэйка і інш.) падаюцца лексічныя значэнні слоў, якія намінуюць вечные тэмы у беларускай паэзіі.
Вельмі важна засвоіць сапраўднае дакладнае значэнне гэтых слоў каб аналіз раскрыцця іх сэнсавага ядра быў больш глыбокі і поўны.
Любоў, (ж.) - Пачуцце сардэчнай прыхільнасці, адданаці каму-небудзь, чаму- небудзь. (Любоў да радзімы. мацярынсая любоў.)
Час, (м.) - Працягласць быцця (філас.).Гэта форма быцця, якая вымяраецца хвілінамі,гадзінамі, днямі, гадамі, як мера працягласці усяго,што здзяйсняецца.
Смерць, (ж.) - Спыненне жыцця, гібель і распад арганізма. Згуба, спыненне, знішчэнне (книжн.).
Найвышэйшай праявай духоўнасці асобы, яе своеасаблівага азарэння з'яўляецца стан закаханасці. Здольнасць кахаць сведчыць пра багацце і шчырасць душы. Каханне - дарунак лёсу, знак Боскае волі.
Яно ўключае ў сабе шматлікія аспекты, найперш псіхалагічныя, маральны-этычныя, эстэтычныя, сацыяльныя, эрэтычныя, фізіялагічныя, сэксуальныя.
Духоўнасць кахання, як найвышэйшага дасягнення цывілізацыі стала асноўным зместам псіхалагічнага трактата “Пра каханне” Стэндаля - выдатнага французскага пісьменніка XIX стагоддзя. “Каханне - цуд цывілізацыі, - сцвярджаў ён. - У народаў дзікіхабо занадта варварскіх мы находзім толькі фізічную любоў, і прытым вельмі грубую; а сарамлівасць дапамагае каханню шляхам уяўлення : гэта ўсе роўна, што даць яму жыцце. “
Сусветная літаратура стварыла непераўзыдзеныя вобразы каханых: Беатрычэ (А. Дантэ), Лауры (Ф. Пятрарка), Рамэа і Джульеты (У. Шэкспір), Джэйн Эйр і містэра Рочэстэра (Ш. Брантэ), Наташы Растовай і Ганны Карэнінай (Л. Талстой), Ганны Царнушкі і Васіля Дзятла (І. Мележ) і інш.
А ці маем мы любоў у сучаснай беларускай літаратуры, менавіта ў паэзіі. Так, алеж я відазменена часавымі абставінамі і людзьмі. Сэнс яе ад гэтага не змяніўся.
Праблема асэнсавання часу, перажыванне часу, спроба знайсці магчымасці прымірэння чалавека з няўмольным часам - усё гэта актуальна у пазіі, не гледзячы на эпоху. Матывы, звязаныя з перажываннем часу - традыцыя з шырока распаўсюджанымі вершамі аб мітусні і тленнасці зямнога і існуючага. У беларусскай паэзіі шмат прыкладаў паэтычных тэкстаў розных жанраў, у якіх так ці інакш выяўляюцца матывы часу і вечнасці.
Розныя падыходы да асэнсавання часу можна разгледзець на прыкладзе вершаў, створаных рознымі паэтамі, але прысвечаных адной і той жа тэме, актуальнай для ўсіх літаратурных кірункаў і груп: гэта праблема паэтычнага спасціжэння кароткачасовасці чалавечага жыцця і непазбежнасці смерці. Ці ў гэтым выяўляецца тэма часу у беларускай сучаснай паэзіі?
Смерць - з'ява непазбежная, якая не мінае ні багатага, ні беднага. На пытанне “Што чакае усіх за мяжой, дзе знаходзіцца смерць?” у першую чаргу намагаюцца адказаць усе вераванні і рэлігіі свету. Вучоныя-філосафы жадаюць асэнсаваць праблему смерці ўжо шмат стагоддзяў. Сваё бачанне пытанне прапаноўваюць і шматлікія пісьменнікі і паэты. Яны раскрываюць гэтую праблему як з трагічнага боку, так і з боку, адлюстроўваючы мастацкімі сродкамі смерць на Зямлі, так і з містычнай, паказваючы тагачаснае жыццё ў тым выглядзе, як яны сабе гэта ўяўляюць. Але, як бы то ні было, такая тэма вельмі неадназначная ў разуменні для канкрэтнага чалавека, які звярнуўся да яе. Складанасць дадзенай тэмы - у незвычайным успрыманні гледачом вобраза, створанага аўтарам. Усё, што ведае звычайны чалавек пра смерць, альбо падгледжана з жыцця, альбо ўзята з рэлігійных вераванняў ці твораў разнастайных аўтараў - пісьменнікаў і мастакоў. Сёння вялікі ўплыў на фармаванне вобраза смерці ў свядомасці людзей аказваюць створаныя на гэтую тэму карціны. Моцнае ўздзеянне інфармацыі ў сучасным свеце таксама аказваюць жывапіс, графіка, фатаздымак і, безумоўна, тэатр і кіно. Таму можна сказаць, што сёння ўспрыняцце і ўсведамленне смерці як спадарожніка жыцця ствараецца з большага менавіта мастакамі і людзьмі мастацтва, якія ў сувязі з асаблівасцю сваёй дзейнасці маюць моцны ўплыў на розум людзей.
Як змянілас расрыцце тэмы смерці у сучасных беларускіх паэтаў у параунанні з папарэднімі эпохамі?
На усе пастаўленныя пытанні вы знодзіце адказы у наступных раздзелах курсавой працы.
2 . Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі канца XX і XI стагоддзяў
“Мастацтва нараджаецца пры сутыкненні эпох і поглядаў”,- сказаў Васіль Розанаў. І сапраўды, паэзія - гэта рэакцыйны прадукт,лакмусавая паперка зменаў.
Што відавочна, беларуская паэзія развіваецца досыць арганічна і актыўна вось ужо на працягу колькіх эпох.
Паэтычнае слова і думка займае сваімі струменямі тое рэчышча, у якое іх штурхаюць палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя і светапоглядныя абставіны. Вечныя тэмы паэзіі змяняюць спосабы, вуглы і ўзроўні свайго раскрыцця ў кантэксце эпохі. Пры гэтым тэматычная парадыгма не зрушваецца.
Асноўным зменам падвяргаюцца: стыль, форма, змястоўныя гарызонты, ідэйныя сэнсазместы.
Сучасная бел паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоў. Вялiкi ўплыў на яе развiцце аказау грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоуных каштоўнасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыуна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопаў.
Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтаў:
М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоускi i iнш.
С. Законнiкау, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанау, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкау, У. Някляеу, М. Дукса i iнш.
А. Пiсьмянкоу (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду, гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А.Разанау (паэт-фiлосаф), У.Някляеу, А.Сыс, В.Шнiп, А.Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар'ян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч i iнш.
І найноўшая плыня беларускіх паэтаў.
На прыкладзе 1970-х, 1980-х, 1990-х, 2000-х гадоў мы прасочым за тым, як мяняюцца асаблівасці раскрыцця вечных тым у беларускай паэзіі.
На пачатку 1970-х паэтаў як ніколі цягне за сабой хваля цікавасці да нацыянальнага адраджэння, аднаўлення самасвядомасці белаусаў, адметвання беларускага сувереэнітэту і культурнага уздымку, але ж гэта толькі рэшткі былога уздыху нацыянальнай паэзіі.
Тэма кахання, сапраўды вечная, у гэты час не займае месца першынца сярод шэрагу іншых. Любоўная тэматыка пранізана нацыянальнысцю, патрыятызмам больш чым за інтымныя і міжчалавечыя ноткі. Але ж без каання нікуды і у радках тагачасных паэтаў яно з'яўляецца прывідам давера і пакою людзей, якія нібы часткі пазлу згубленыя у кутках сваей жа каробкі :
“Звыклі ўсе да ахвяр у нязвыклай ахвярні,
Ашукацца прыйшлі ў непрабуднай кавярні
Пані трошкі ў гадах і ліхвяр нестары.”
Пачынаючы за канца 1970-х гадоў пасля яшчэ і хвалі эйфарыі ўслаўлення дасягненняў навукова-тэхнічна рэвалюцыі ўсе часцей з'яўляюцца глыбокія сумненні наконт выключнай добраахвотнасці і разумнага выкарыстання іх на патрэбу чалавека. Разам з тым увага скіроўваецца да таямніц чалавечай душы і іх непасрэднай залежнасці ад акаляючага асяроддзя:
У сілу уступае палеміка аб тым, што ў агульную кучу ўсяго безаблічнага, так званага навакольнага асяроддзя, без разбору інтэгруюць не толькі зробленае чалавечымі рукамі, але і ўсё жывое на планеце - тварэнне вышэйшага розуму. Вызначаюцца адрозненні паміж неарганічнымі і арганічнымі працэсамі, праявамі ў прыродзе:
З канца 1980-х гг. у беларускай літаратуры была паднятая тэма сталінскіх рэпрэсій. Ужо ў аповесці Васіля Быкава «Знак бяды» (1985 г.) прасочваецца трагічная сувязь паміж калектывізацыяй, рэпрэсіямі і вайной на тэрыторыі Беларусі. Вострая тэма - праблема вяртання былога палітвязня са зняволення назад у грамадства. Таму вельмі гаворкай ў гэты час ставновіцца тэма Смерці ў творах беларускіх паэтаў.
У канцы 1980 на поўны голас загаварылі пра экалагічныя праблемы, вастрыня пастаноўкі якіх не змяншаецца і ў 1990 гады. І разам з гэтым на парадак дня было пастаўлена пытанне “экалогіі душы” чалавека, яго духоўнай сутнасці.
Вялiкi ўплыў на развiцце беларускага пэтычнага слова 1990-х гадоў аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей на зямлi. Паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыўна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды.
Урбаністычная тэматыка, звязаная па-перш з любоўю ці наадварот з нелюбоўю - адны з самых папулярных у гэты час, калі ад вясковага жыцця Беларусі засталіся адбіткі, што давяць высокімі тхналогіямі ды цягай да вышэйшага ўзроўня жыцця.
У доўгім, як працоўны дзень, тунэлі.
Таксама ў гэты ж перыяд з'яўляецца шэраг твораў, прысвечаных часаваму перыяду, які адмераны людзям. Тэма часу раскрываецца трагічна часцей за усё, бо людзі адзначаюць для сябе пад уплывам СМІ і практычнага ведання, што прамысловае тэхнічнае развіцце і прагрэс электрычнасці над натуральнымі здабыткамі цывілізацый праводзяць чалавецтва у турму экалагічнай небяспекі і знішчэння здаровых умоў існавання.
Трагічны вобраз Чарнобыля адбіваецца на сусветным раскрыжаванні шляхоў. Лес роднай зямлі і самой планеты Зямля аднолькава турбуе паэтаву свядомасць, бо рух жыцця ў маштабах Сусвету залежыць ад зямных асноў і пачаткаў. Таму паэы ўзіраюцца ў вечнае і зменлівае люстэрка зорнага неба. Гэтак жа, як чарнобыльскі атам знішчае жывыя ніці ўзаемасувязяў у навакольнай прыродзе, так апакаліптычны Чарнобыль на Зямлі можа разбурыць сістэму ўзаемасувязяў у межах усяго космасу. Вось,напрыклад, светлы ўспамін пра дажджлівыя дні маленства ў вершы В. Зуёнка «Дожджык, дожджык, сыпані...» перакрыжоўваецца з пачуццём сённяшняй няўтульнасці, непрыкаянасці пад дажджынкамі-кроплямі: «У твар страляў ізатопнай шрапнэллю Чарнобыль».
У 1990-ыя гады літаратура нстойліва шукае іншыя лекі для збалелай душы беларуса, яую можна супакоіць толькі захаваннем сувереэнітэту, статусу незалежнай дзяржавы, адраджэннем гістарычная памяці, мовы і культуры народа, выхаваненем нацыянальнаяй і чалавечай годнасці. Беларусская паэзія набывае абвострана- публіцыстычны характар, агрэсіўны заклік. Па-грамадзянскі пафасныя, драматычна-напружаныя радкі многіх вершаў прамаўляюцца ў сугучнасці з часам, з гадамі не трапляюць сваёй надзенасці і пераконваюць у бескампраміснасці і аб'ектыўнасці аўтарскай пазіцыі.
У найноўшай плыні сучанай паэзіі, якую мы будзем разглядаць больш падрабязна ў наступным раздзеле, прасочваецца цяга да разважлівасці, філасоўскасці, мудрасці. Мяняецца скіраванасць і афарбоўка мастацкага мыслення. Светлае бясхмарнае жыцце ўступае канфліктна-драматычнаму і нават традэгійнаму адлюстраванню рэчаіснасці, сучаснага стана грамадства, заклапочанасці ў паглыбленні яго бездухоўнасці.
Найбольш развітая з'ява у найноўшай беларускай літаратуры - плыня постмадэрнізму, якая у свій час, канешне ж, уздзейнічае на асаблівасці раскрыцця вечных тэм, як стылявое рэчышча.
Відавочна, что постмадэрнізм стаў актуальным для беларускай літаратуры, у першую чаргу як адзін з сродкаў барацьбы з “саўковасцю”, за якой - татальная ўлада, правінцыяльнасць, адсутнасць дэмакратыі, ментальнага выбару. Адсюль выходзіць, штто асноўныя змяненні ў паэзіі найноўшай плыні - гэта засвабоджаннасць рухаў, думак, яркая ўрбаістычнасць, тэхналагічнасць, змястоўнасць. І гэта ўсе звязана з моладзевасцю паэтычнай культуры 21 стагоддзя - аўтары не старэйшыя за 25 год.
3 . Раскрыццё вечных тэм у сучасных б еларускіх паэтаў (на прыкладах)
беларуская паэзія каханне смерць верш
У гэтым раздзеле мы падрабязна разбярэм асаблівасці раскрыцця вечных тэм на прыкладзе вершаў найноўшай плыні беларускай літаратуры.
Для поўнага разумення ідэйнага напаўнення вершаў і іх адметнасцей раскрыцця сэнсавага ядра варта разабрацца ў тэндэнцыях гадоў эпохі іх напісання (2009-2012 г.).
Сучасная эпоха вызначаецца не ў малой ступені такімі працэсамі, як глабалізацыя, ўніфікацыя сусветнай эканомікі, ўзаемапранікненне культур Захаду і Усходу. І все гэта адбіваецца на ўсіх зроўнях культуры - ад гіперіндывідулізацыі аўтарскага стылю да стварэння новых відаў мастацтва. Беларуская літаратура паступова адмаўляецца ад метанаратываў - “вялікіх гісторый”, ўсе болей аддаючы перавагу фрагментаваным гісторыям прыватнага жыцця, ўасяроджываючыся на сямейных хроніках, дзеннікавых нататках, падарожнай эсэістыцы, занімаючыся, па сутнасці “эпіізацыяй” паўсядзеннасці. Гэтая функцыя ў паэзіі прасочваецца дастаткова выразна, што сведчыць а б тым, что людзі, задаволенныя сваім сацыяльна-палітычным жыццем, пачынаюць займацца прыватным і праблематыка заўжды звязана з каханнем, смерцю ці жыццевымі выпрабаваннямі.
Варта бачыць і іншую тэндэнцыю, а менавіта спробы пераадолець сенняшні крызіс ў літаратуры не шляхам “даганяння” сусветных літаратур, а сур'езнай працай ў традыцыйным для беларусаў рэчышчы - рэалізме.
Адпаведна са спецыялізацыяй і профілем ўласных даследванняў навукоўцы называюць розныя, іншым разам даволі легка разнесеныя па часеі характары падзеі, якія сталі штуршком для пардыгмальных змен ў беларускай культуры і, адпаведна, складальнікамі тэматычных імкненняў :
- Апакаліптычня падзеі і прыродныя з'явы, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі
- Паўсядзеннае выкарыстанне мікраэлектронікі, яе пранікненне ў культуру, залежнасць ад сродкаў масавых камунікацый
- З'яуленне прынцыповых зносін паміж людзьмі “грошы-любоў “
- Змяшчэнне маральнай парадыгмы людзей, і інш.
Ідывідуялізацыя, каставанне людзей - з'ява, якую мы сустракаем даволі часта ў беларускай літраратуры. Выкарыстоўваецца гэты прыем для ментальнага аддзялення ад людей негатўнага рэзанансу, дзеля спачэння нацыяльна “згубленнай”, не вызначыўшайся моладзі. Што і з'яўляецца яркай арыентацыяй найноўшай плыні.
На сітуацыю палітычных праціваборстваў Беларусі і Еўропы маладыя аўтары рэагўюць падчас даволі іранічна, кранаючы тэматыку патрыятычнай любві з кропкі гледжання гумару.
“Сьвет вялікі - і хочацца й колецца:
Любоўная тэма ў найношай плыні мае шмат адметнасцей раскрыцця: ад машыннага падыходу і перакладзе ўсяго на мову механізмаў і электронікі, бо чалавечыя рамантычныя адносіны ў наш час сталі падобныя да тых, што узнікаюць ў чалавеке, калі ен купляе сабе новае аўто, да адмаўлення ад усялякіх пачуццяў увогуле.
Любоўная тэматыка ў сучасных аўтараў набывае таксама адценні бытавых, зніжаных умоў, такім чынам атрымліваецца кантраст высокапачуццевасці і куртуазнасці з урбаністычнасцю сітуацый.
Ў час апеляцыі да культуры і рапаўсюджвання розных родаў адносін паміж людзьмі яшчэ з малога ўзросту, аўтары, якія раслі на адкрытасці адносінаў паміж жанчынай і мужчынай не цураюцца эратызмаў ў творах :
ён як доктар мусіць заўсёды быць побач
доктар майго цела ўстае па будзільніку
ён як доктар можа бачыць мяне голай
ён як доктар у транспарце ездзіць бясплатна
на працы доктар садзіць мяне на крэсла
Тэма часу у найноўшай плыні вельмі ёмкая, яна уключае ў сабе тэндэнцыі выбуху замежных культур і інфармацыйную плыню, якая займае усе жыцце чалавека, не даваючы продыху, займаючая усвесь вольны час.
Праблема і цяжкасці самавызначэння сучаснай моладзі, канцэпцыя “усё ужо напісана да нас” складае вылікае рэчышча адметнасцей раскрыцця вечнай тэмы часу. Рытэйк.
“мы будзем прыпальваць проста ад зорак
Згубленнае ў інфармацыйным кіберпрасторы дзяцінства наступных пакаленняў - таксама адметнасць тэмы часу.
У эпоху непазбежных і непрырыўных камунікацый часта узнікае запатрабаваасць у вольнасці і адзіноце, што яўляе сабою індывідуалістычнасць, як характарыстыку літаратуры:
“Раз уночы з ноўтбукам я вучыўся розным штукам,
Задрамаў, ды гучным стукам абудзілі праз акно.
Я падумаў: «Што такое? Нават у маім пакоі
Не пакінуць у спакоі! Грукаюць, бы ў даміно.
Што патрэбна гэтым гоям? Можа быць, маё майно?
Гістарычныя тэмы раскрываюца іранічна, амаль што саркастычна, за жосткасцю і брутальнасцю, характэрнай сучаснай моладзі. Супрацьлегласць з стандартамі светапогладаў - рызома.
Апісанне нават дня чалавека пралягае ў рэчышчы стылістычных выпрабаванняў сучаснасці - англіцызмы, наватворы, жарганізмы. Простыя, вечныя тэмы раскрываюцца з пункту гледжання быту і паўсядзеннасці. Маральныя праблемы сучаснасці набываюць тыя ж адметнасці. “Трэш”
“што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз
бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны
ведаюць, што ты далёка; і таму як раз
“Смешна - у сэкандзе ўстрэціць сяброўку,
У аднолькавых сукнях танчыць на вечарыне.
бл*дзь найперш зьдзьмувае пыл са сваёй "чысьціні",
слабак выдае на героя, рыхтуючы пяткі,
мараліст, пракляты, патрабуе патакі,
бог is absent today - ні табе разнастайнасьці... ні-
Трагічная манера падачы псіхалагічных праблем чалавека з укючэннем метафары працэсаў біялагічных і ментальных, вызыванне бурных эмоцый у чытача любымі сродкамі мовы - тэнэнцыя даволі шырокая.
задзірліва чорныя кветкі выставіла,
Кацэпцыя “усе, што ты маеш можна прадаць” - адназ найбольш наяуных у раскрыціі вечных тэм ў сучаснасці.
ды скажыце усім: чалавек, што складае,
Тэндэнцыя ўсхваленняў простага чалавека, “адычнасці” абсалютна не характэрная беларускай літаратуры з'явілася ў найноўшай плыні. Тут так сама прасочваецца тэма смерці і раскрыцце яе простае, побытавае, набліжанае да кожнага з нас.
“І ўвесь сёньняшні вечар з вамі на корце - Макс Мірны.
Рукі ягоныя - золата, пот яго - ладан і сьмірна.
Прэс ягоны - тымпан, ногі яго - кіпарысы.
Водар навокал - сандал, што з чрэслаў ягоных выпарыўся.
Грудзі ягоныя - узвышшы гарналыжнага комплексу «Сілічы».
У першых радах манэжу - людзі, якіх ён вылечыў.”
Рэлігійная тэматыка з кантэкстамі і павуцінамі трагізму і адчуванняў смерці - тэндэнцыя, па сутнасці, распаўсюджаная, але ж часцей за ўсе сустракаецца ў палітычна-накіраваных вершах.
Дрэнна, калі міратворца страляе ў паветра.
Добра, калі міратворца стварае міра.
Проста з паветра, поўную блакітную каску,
на патрэбы як простых вернікаў, так і кліру.
Бо калі міратворца спраўна стварае міра -
то тады цудатворца спраўна стварае цуды,
і паводле пляну ўсё: плача Божая Маці,
Відавочна, што даследванні асаблівасцей вечных тэм ў беларускай літаратуры найноўшай плыні павінны весціся з улікам тых зменаў, якія выявіліся ў культуры постмадэрнісцкай прасторы. Перш за ўсе таму, што тлумачыць ці хаця б класіфікаваць многія з'явы сучаснай літаратуры за дапамогай метадалагічнага апарату, прыстасаванага для аналізу прынцыпова іншай кльтурнай мадэлі, аказалася немагчымым. Айчыннае літаратуразнаўства павінна быць “ў тэме” і прызвычайвацца да таго, што са з'яўленнем новай літаратуры і тэрміналогія для яе крытыкі таксама аднаўляецца : рытэйк, рызома, трэш, блогерства, брутал, ваніль, інтэртэйк і інш.
З тых асаблівасцяў вечных тэм, што мы заўважылі падчас гэтага даследвання можна адзначыць новыя, характарызуючыя эпоху, 21 стагоддзе:
Выкарастаныя літаратурныя кр ыніцы
1. В.Е. Халізеў “Тэорыя літаратуры” - Масква, Вышэйшая школа, 1999 г.
2. В.Ф. Рагойша “Асаблівасці паэтыкі сучаснай беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу” - Мінск, "Адукацыя i Выхаванне", 2008.
3. Ківель І.У. “Тыпалогія сродкаў мастацкага выяўлення ў мастацкай літаратуры і фальклоры” - Мінск, "Адукацыя i Выхаванне", 2006.
4. “Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору”//
Публікацыя кафедры Белзржуніверсітэту філалагічнага факльтэту -, 2011 г.
5. Slounik.org (Тэрміналагічны апарат працы)
6. Litradio.by (Адна з крыніц даследаваных вершаў)
7. stihi.by (Прыватныя старонкі аўтараў у сетцы)
Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі. реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011
Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча. курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013
Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадулін, Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц, Вярцінскі Анатоль Ільіч. Уклад дзеячаў у развіццё беларускай літаратуры. реферат [16,4 K], добавлен 22.11.2011
Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта. дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013
Беларускі авангард 20-х гг. і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку XX ст. "Рэвалюцыйны" авангард у беларускай паэзіі 20-х гг. "Узвышша" і сусветны мастацкі вопыт. Фармальныя пошукі Ул. Дубоўкі ў жанры паэмы. Эсэізм як вызначальная ідэя XX ст. реферат [37,4 K], добавлен 23.03.2011
Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа. дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016
Асаблівасці адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай драматургіі 40 -50-х гадоў ХХ ст. Асаблівасці сэнсаўтварэння і ідэйная пазіцыя аўтараў. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Чыгрынава, М. Матукоўскага. дипломная работа [94,8 K], добавлен 16.05.2015
Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д. PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах. Рекомендуем скачать работу .

© 2000 — 2021



Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі курсовая работа. Литература.
Реферат: Дополнительная эмиссия акций. Скачать бесплатно и без регистрации
Курсовая работа по теме Религиозная среда молодежи Бурятии
Ким 6 Класс Контрольные Работы
Сборник Сочинение По Русскому Языку Егэ
Договор Хранения Реферат
Реферат по теме Общая характеристика политической системы общества
Сочинение Пугачев И Гринев Капитанская Дочка
Контрольная работа по теме Fundamentals of electronic equipment computer aided design
Сочинение: Христианские мотивы в стихах из романа Б.Л. Пастернака Доктор Живаго
Курсовая работа по теме Инновационная деятельность и формы государственной поддержки на примере ОАО 'Брестсельмаш'
Контрольно Измерительные Приборы Для Работы На Скважинах
Практическое задание по теме Середовище та команди програми Matlab
Реферат: Проблемы формирования доходной части бюджета Ханты-Мансийского Автономного Округа
Реферат: How Technology Effects Education Essay Research Paper
Права Несовершеннолетних Курсовая Работа
Преданность Определение Для Сочинения 11 Класс
Курсовая работа по теме Проектирование электроснабжения калибровочного завода
Экономический Рост Дипломная Работа
Контрольная работа по теме Президент в политической системе общества
Дипломная работа по теме Разработка информационного ресурса 'Вуз - территория здорового образа жизни'
Организация бухгалтерского учета предприятии - Бухгалтерский учет и аудит отчет по практике
Организация и ведение технологического процесса приготовления сложных блюд из сыра - Кулинария и продукты питания дипломная работа
Засоби вираження емотивності, емоційності та експресивності в англійській мові - Иностранные языки и языкознание курсовая работа


Report Page