Вынікі Minecraft Live 2022
Беларускі геймер
15 кастрычніка адбылася штогадовая імпрэза - Mіnecraft Lіve, на якой распрацоўшчыкі дзеляцца сваімі плянамі на гульню, паказваюць будучыя абнаўленьні й праводзяць, ужо традыцыйнае, галасаваньне на новага моба!
Сабралі для вас усё самае цікавае, што было прадстаўлена на шоу!
Анансаваная вэрсыя Minecraft 1.20.
Абнаўленьне на дадзены момант не мае назвы й будзе падтрымлівацца распрацоўшчыкамі на працягу году.
Вялікая частка новаўвядзеньняў трымаецца ў сакрэце, але некаторыя падрабязнасьці ўсё ж былі прадстаўлены:
Бамбукавыя дошкі
Цяпер гульцы змогуць ствараць бамбукавыя блокі для будаўніцтва сваіх дамоў.

А яшчэ з бамбука можна будзе стварыць плыт

Абноўленныя кніжныя паліцы
Раней кніжныя паліцы ў гульні былі цалкам дэкаратыўным блокам, абнаўленьне 1.20. усё мяняе! Цяпер у іх можна захоўваць кніжкі, а таксама яны зьвязаны з мэханізмамі, напрыклад, можна прыбраць кніжку й адчыняцца дзьверы.

Вярблюды
Новыя, ездавыя жывёлы, на якіх да таго ж можна перасоўваюцца ўдваіх! (А яшчэ на іх можна зусім не баяцца зомбі).



Новыя таблічкі
Цяпер можна ствараць новыя, падвесныя таблічкі й нават вешаць іх адна на адну!


Новыя пэрсанажы
Апроч Алекса і Стыва можна будзе абраць іншых (пакуль безназоўных) герояў для гульні.

Поўны ўрывак з прэзэнтацыі Mіnecraft 1.20., з камэнтарамі распрацоўшчыкаў можна паглядзець тут:
Вынікі галасаваньня за мобаў
У гэтым годзе, у галасаваньні за новага моба для гульні прыняло ўдзел 3.5 мільёна гульцоў. Большасьць прагаласавала за незвычайнага моба, які будзе шукаць старажытнае насеньне - Сьніфера (вымерлы моб, які ўваскрашаецца са спэцыяльных яек).
Гэта пяшчотныя гіганты, вядомыя навыкамі садоўніцтва. Толькі яны могуць адшукаць даўно страчаныя старажытныя насеньне, зь якіх можна выгадаваць новыя й унікальныя расьліны!

Minecraft Legends
У рамках Minecraft Live, Mojang Studios, Blackbird Interactive і Xbox Game Studios прадставілі шмат матэрыялаў аб будучай, прыгодніцкай стратэгіі Minecraft Legends.
Новае DLC для Minecraft
DLC дазволіць гульцам выкарыстоўваць гаджэты Бэтмена, каб дасьледаваць Готэм. Яны будуць змагацца з такімі злыднямі, як Харлі Квін, Пінгвін і многімі іншымі, разгадваючы гнюсны плян Джокера!
Калі шукайце што-бы яшчэ пачытаць, раю:
Наш пераклад артыкула да дваццацігоддзя TES III: Morrowind.