Творцам Новага Свету

Творцам Новага Свету

Новы Свет

Вы можаце адаслаць сваю творчасць праз наш бот. Гэта можа быць усё: ад фанфікаў і малюнкаў да музыкі і вырабаў. Галоўнае: каб гэта было вашым.
Калі ласка, не публікуйце творы, якія зроблены не вамі.
Узор допісаў, якія след дасылаць у бот, ніжэй.

Узор допісаў для бота

  1. Імя і прозвішча (можна творчы псеўданім; абавязкова, нават калі ананімна);
  2. Ананімна ці не;
  3. Даяце згоду выкладаць твор па-за межамі тэлеграм-канала? (ціўтар, інстаграм і інш.). Калі так, дадайце спасылкі на сваі профілі ў гэтых сетках, калі яны маюцца.
  4. Спасылкі на вашыя творчыя рэсурсы;
  5. Ваш твор;
  6. Ілюстрацыя (па жаданні).

❗Вашая творчасць павінна адпавядаць агульным правілам і правілам для творцаў, якія тычацца публікацый!

Правілы для творцаў

Калі вы вырашылі стаць творцам нашага аб'яднання, вам неабходна даведацца пра ўсе правілы!

Нашыя правілы створаны дзеля захавання цёплай, сяброўскай, творчай, атмасферы. Спадзяемся на тое, што вы дапаможаце нам яе захаваць.

УВАГА! Творцы павінны трымацца і агульных правіл для ўсіх удзельнікаў!
  1. Допісы патрэбна публікаваць па узоры (ўзор ніжэй).
  2. Вы можате публікаваць як свае творы, так і навіны аб сваёй творчасці, свае асабістыя думкі і меркаванні са спасылкамі на свае рэсурсы.
  3. Творы — на беларускай мове.
  4. Творы памерам больш за адзін допіс выкладаюцца толькі ў выглядзе артыкула telegra.ph ці спасылкі на рэсурс.
  5. Вашыя допісы не мусяць нікога абражаць.
  6. Ніякай нянавісці і нецярплівасці.
  7. Творы, якія маюць у сабе яўныя палітычныя тэмы і прыхільнасці, не прымаюцца.
  8. Творы, багатыя на лаянку і непрыстойнасці, не прымаюцца.
  9. Творы, якія маюць у сабе гвалт, не прымаюцца.
  10. Спам і флуд не прымаюцца. За такое будзем караць асабліва сур'ёзна.
  11. Тое ж самае пра плагіят.
  12. Мова допісаў — беларуская!
  13. Кіраўніцтва можа адмовіць у публікацыі па асабістых прычынах, нават калі ўсе правілы будуць выкананы.

Як будуць выглядаць допісы на канале

Твор

  1. Тэг жанру (#верш, #проза, #песня, #малюнак і інш.).
  2. Тэг аўтара (#Якуб_Карасёў, #Станіслаў_Кіпрыянавіч).
  3. Назва твору.
  4. Твор (тэкст, малюнак, музыка і інш.).
  5. Ілюстрацыя (па жаданні).
  6. Спасылкі аўтара

Навіна

  1. Тэг #навіна.
  2. Тэг аўтара.
  3. Тэкст навіны.
  4. Ілюстрацыі
  5. Спасылкі аўтара
УВАГА! Гэты артыкул можа і будзе абнаўляцца!

Report Page