Правілы Новага Свету

Правілы Новага Свету

Новы Свет

Пра суполку

Мы, «Новы свет» — суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы — гэта пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. Можа, не кожны з нас прафесіянал у сваёй справе, але гэта не замінае нам прагнуць творчасці і імкнуцца да ўласнага развіцця!

Нашая асноўная мэта: пашырэнне сучаснага беларускага мастацтва.

Нашыя задачы:

  • спрыяць развіццю і пашырэнню сучаснага беларускага мастацтва;
  • яднаць творцаў і аматараў творчасці, дапамагаць аўтарам і прыхільнікам знаходзіць адзін аднаго;
  • натхняць аўтараў і дапамагаць іх творчаму самавыяўленню.

Створым новы свет разам!

Падтрымка: @masvet_by_bot


Агульныя правілы

Нашыя правілы створаны дзеля захавання цёплай, сяброўскай, творчай, атмасферы. Спадзяемся на тое, што вы дапаможаце нам яе захаваць.
  1. Кожны абавязан ведаць і прытрымлівацца агульных правіл. Няведанне не вызваляе ад адказнасці!
  2. Творца Новага Свету павінен прытрымлівацца таксама і асобных правіл для творцаў.
  3. Агрэсія і непаважлівыя адносіны да ўдзельнікаў і гледачоў забаронены!
  4. Крытыка мусіць быць аб'ектыўнай і ветлівай.
  5. Ніякай нянавісці і нецярплівасці.
  6. Дыскусіі — з абавязковым захаваннем павагі да ўсіх дыскусантаў і не толькі.
  7. Наша суполка — не месца для абмеркавання навінаў.
  8. Ніякай нянавісці і нецярплівасці.
  9. Спам і флуд не прымаюцца. За такое будзем караць асабліва сур'ёзна.
  10. Асноўная мова суполкі — беларуская.

УВАГА! Гэты артыкул можа і будзе абнаўляцца!


Report Page