Правілы Новага Свету
Новы СветПра суполку
Мы, «Новы свет» — суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.
Мы — гэта пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. Можа, не кожны з нас прафесіянал у сваёй справе, але гэта не замінае нам прагнуць творчасці і імкнуцца да ўласнага развіцця!
Нашая асноўная мэта: пашырэнне сучаснага беларускага мастацтва.
Нашыя задачы:
- спрыяць развіццю і пашырэнню сучаснага беларускага мастацтва;
- яднаць творцаў і аматараў творчасці, дапамагаць аўтарам і прыхільнікам знаходзіць адзін аднаго;
- натхняць аўтараў і дапамагаць іх творчаму самавыяўленню.
Створым новы свет разам!
Падтрымка: @masvet_by_bot
Агульныя правілы
Нашыя правілы створаны дзеля захавання цёплай, сяброўскай, творчай, атмасферы. Спадзяемся на тое, што вы дапаможаце нам яе захаваць.
- Кожны абавязан ведаць і прытрымлівацца агульных правіл. Няведанне не вызваляе ад адказнасці!
- Творца Новага Свету павінен прытрымлівацца таксама і асобных правіл для творцаў.
- Агрэсія і непаважлівыя адносіны да ўдзельнікаў і гледачоў забаронены!
- Крытыка мусіць быць аб'ектыўнай і ветлівай.
- Ніякай нянавісці і нецярплівасці.
- Дыскусіі — з абавязковым захаваннем павагі да ўсіх дыскусантаў і не толькі.
- Наша суполка — не месца для абмеркавання навінаў.
- Ніякай нянавісці і нецярплівасці.
- Спам і флуд не прымаюцца. За такое будзем караць асабліва сур'ёзна.
- Асноўная мова суполкі — беларуская.
УВАГА! Гэты артыкул можа і будзе абнаўляцца!