Прапановы Беларусі да Крымскай платформы

Прапановы Беларусі да Крымскай платформы

Ігар Леднік
5 снежня 1994 года, падпісанне Будапешцкага мемарандума


Прэзідэнту Украіны ЗяленскамуВ.А.

МЗС Украіны

Меджлісу крымскотатарского народа


"Гэта бандыцкі рэжым. Зноў карэнны народ выганяецца са сваёй Бацькаўшчыны і зноў з Расейскай Федэрацыі завозяцца на нашую зямлю сваіх грамадзян. Як доўга будзе доўжыцца гэты міжнародны бандытызм – залежыць ад людзей добрай волі з усяго свету" – лідар крымскататарскага народу Мустафа Джэмілеў пад час мерапрыемстваў з нагоды 50-й гадавіны ўварвання савецкіх войскаў у Чэхаславакію.


Прапановы Беларусі да Крымскай платформы

23 верасня 2020 года Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прадставіў у ААН канцэпцыю міжнароднай Крымскай платформы па аб'яднанні намаганняў у аднаўленні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах.

15 кастрычніка Украіна заклікала дзяржавы АБСЕ да ўдзелу ў дзейнасці Крымскай платформы.

На прынцыпах Хельсінкскага заключнага акта АБСЕ (прынцыпы АБСЕ) заснаваныя гарантыі бяспекі па Будапешцкі мемарандум, прадастаўленыя 5 снежня 1994 года ядзернымі дзяржавамі Расеяй, Вялікабрытаніяй і ЗША Украіне і Беларусі ў адказ на іх адмову ад ядзернай зброі (ЯЗ) і далучэнне да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ). У той жа дзень ядзерныя дзяржавы Францыя і Кітай пацвердзілі гарантыі бяспекі для Украіны і Беларусі сваімі дыпламатычнымі нотамі з ключавымі палажэннямі Мемарандума.

25 кастрычніка 2020 года 72,24% украінцаў, якія прынялі ўдзел ва Усеўкраінскім апытанні насельніцтва, падтрымалі права Украіны на выкарыстанне гарантый бяспекі па Будапешцкім мемарандуме для аднаўлення яе дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Адной з задач Крымскай платформы з'яўляецца захаванне міжнароднай палітыкі непрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль. Дадзеная палітыка са спасылкай на гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме ініцыяваная Украінай 20 сакавіка 2014 года прыняццем Дэкларацыі Вярхоўнай Рады "Аб барацьбе за вызваленне Украіны" і зацверджана 27 сакавіка 2014 года 100 краінамі свету рэзалюцыяй ГА ААН №68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны". Расейская Федэрацыя і афіцыйны Менск прагаласавалі супраць рэзалюцыі.

Будапешцкі мемарандум з'яўляецца часткай прававой асновы міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ЯЗ. Мемарандум зарэгістраваны ў сістэме ААН як міжнародны дагавор пад №A49/765 і як дакумент Канферэнцыі па раззбраенні пад № CD/1285.

Адмовіўшыся ад ЯЗ ў абмен на гарантыі бяспекі на прынцыпах АБСЕ Украіна і Беларусь ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне і падтрыманне міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ЯЗ і сістэмы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ і ўвязалі існаванне гэтых рэжымаў бяспекі з рэалізацыяй Украінай і Беларуссю правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю.

Расейская Федэрацыя шляхам парушэння Будапешцкага мемарандума ў лістападзе 1996 года ў мэтах ліквідацыі пагрозы імпічмэнту Аляксандру Лукашэнку і прымусу Украіны праз тактыку "бой дзеля палітыкі" да падпісання 5 верасня 2014 года "менскіх пагадненняў" падпарадкавала рэалізацыю ў сваіх інтарэсах правоў, уласцівых дзяржаўным суверэнітэтам Рэспубліцы Беларусь і Украіны.

16 ліпеня і 27 ліпеня ў 1990 годзе Украіна і Беларусь прынялі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, па якіх неад'емныя правы Украіны і Беларусі як суверэнных дзяржаў рэалізуюцца імі ў адпаведнасці з агульнапрынятымі нормамі міжнароднага права. Падпісанты Будапешцкага мемарандума абавязаліся выконваць дзеянне прынцыпаў АБСЕ ў дачыненні да Украіны і Беларусі.

27 ліпеня беларусы адзначаюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дадзенае свята было незаконна перанесенае рэжымам Лукашэнкі па выніках "рэферэндуму" 24 лістапада 1996 года, праведзенага з парушэннем Будапешцкага мемарандума аб гарантыях бяспекі Беларусі.

12 мая 2020 года Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) у мэтах рэалізацыі правоў, уласцівых дзяржаўнаму сувэрэнітэту Беларусі, і аднаўлення разбураных парушэннем Будапешцкага мемарандума названых вышэй рэжымаў бяспекі накіравала зварот (прыкладаецца) у ААН з просьбай адмяніць на падставе арт. 103 Статута ААН рэгістрацыю ў Сакратарыяце ААН так званага "дамовы аб стварэнні саюзнай дзяржавы" паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь – з 18 сакавіка 2014 года ў складзе "саюзнай дзяржавы" знаходзяцца ўкраінскія АР Крым і горад Севастопаль.

9 красавіка 2014 года ПАСЕ прыняла рэзалюцыю №1988 (2014) "Апошнія падзеі ва Ўкраіне: пагрозы для функцыянавання дэмакратычных інстытутаў" з рэкамендацыяй заключаць дадатковыя пагадненні да Будапешцкага мемарандума, якія б гарантавалі незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

11 чэрвеня 2015 года зацверджана Сумесная Дэкларацыя па лічбавай эканоміцы краін ЕС і Усходняга партнёрства. У мэтах выканання рэкамендацыі ПАСЕ ў Сумесную Дэкларацыю ўключана беларуская прапанова аб далучэнні краінаў-партнёраў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным ўрадзе (Мальмская дэкларацыя, праграма eUnion).

Пагадненні аб далучэнні Украіны і Беларусі да праграмы eUnion разглядаюцца ў якасці дадатковых да Будапешцкага мемарандума. Рэалізацыя "дарожных карт" (eUkraine + eUnion) і (eBelarus + eUnion) павінна ажыццяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі, весці да спынення міжнародных злачынстваў (ва Украіне ваенных злачынстваў, у Беларусі злачынстваў супраць чалавечнасьці) і аднаўлення рэжыму ядзернага нераспаўсюджвання і сістэмы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ.

У мэтах пацвярджэння права заклікаць да адказнасці за парушэнне Будапешцкага мемарандума аб гарантыях бяспекі ў адпаведнасці з артыкулам 45 Дадатку да рэзалюцыі Генасамблеі ААН ад 12 снежня 2001 году № 56/589 "Адказнасць дзяржаў за міжнародна-супрацьпраўныя дзеянні" у Беларусі ініцыявана адхіленне Аляксандра Лукашэнкі з пасады прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за здзяйсненне цяжкіх крымінальных злачынстваў, а ва Ўкраіне па беларускай ініцыятыве у 2019 годзе адкрыта крымінальнае справаводства па факце заключэння "менскіх пагадненняў" на шкоду гарантыям бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

12-13 ліпеня г.г. пад старшынствам Швецыі ў АБСЕ адбылася анлайн-канферэнцыя "Лічбавыя тэхналогіі і правы чалавека – магчымасці і выклікі: дадатковая сустрэча па чалавечым вымярэнні III". У мэтах аднаўлення сістэмы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ было прапанавана ў рамках Еўрапейскай "тройкі" арганізаваць кантроль над выкананнем рашэнняў Савета Еўропы, Еўрапейскага саюза і АБСЕ ў ходзе стварэння рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion – (Дзеянні ў інтарэсах Беларусі ў АБСЕ).

На падставе выкладзенага патэнцыяльнымі ўдзельнікамі Крымскай платформы з'яўляюцца краіны-гаранты бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, 100 краінаў свету, якія прынялі рэзалюцыю ГА ААН №68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны", дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ і дзяржавы-ўдзельніцы праграмы eUnion (краіны Еўрасаюза , кандыдаты ў ЕС і ўдзельнікі Еўрапейскай зоны свабоднага гандлю - EFTA).

Падпарадкаванне Расейскай Федэрацыяй праз парушэнне Будапешцкага мемарандума рэалізацыі ў сваіх інтарэсах правоў, уласцівых дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь і Украіны, прывядзе да вельмі хуткім драматычным падзеям.

Заключэнне без уліку інтарэсаў Украіны пагаднення паміж ЗША і ФРН па завяршэнні будаўніцтва расейскага экспартнага газаправода "Паўночны паток-2" з адначасовым патрабаваннем да Украіны рэалізацыі "менскіх пагадненняў" па "формуле Штайнмаера" прывядзе, акрамя ўзмацнення пагрозы расейскай ўзброенай агрэсіі супраць Украіны, да стварэння у сусветнай практыцы прэцэдэнту супрацьстаяння дзвюх дзяржаў, якім прадастаўленыя гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме на прынцыпах АБСЕ.

У выніку далейшай рэалізацыі "менскіх пагадненняў" на шкоду гарантыям бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме беларусы будуць вымушаныя ў складзе "саюзнага" войску з Расеяй абараняць "саюзны" Крым!

Парушыўшы Будапешцкі мемарандум, Расея навязала ўсяму рэгіёну АБСЕ свае "правілы гульні", што адбілася на санкцыйнай палітыцы ЗША ў дачыненні да "гаранта" Расеі. Амерыканская медыя-арганізацыя Politico тлумачыць нежаданне ЗША ўводзіць санкцыі супраць Крамля бояззю хаосу і траплення вялізнага ядзернага арсенала "не ў тыя рукі".

 На падставе выкладзенага, кіраўніцтву Украіны прапануецца:

1. Дзейнасць Крымскай платформы арганізаваць у мэтах аднаўлення рэжыму ядзернага нераспаўсюджвання і сістэмы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ;

2. Пацвердзіць рэалізацыю Украінай міжнароднай палітыкі непрызнання змененага статусу АР Крым і горада Севастопаль, ініцыяваўшы адмену рэгістрацыі ў Сакратарыяце ААН "дамовы аб стварэнні саюзнай дзяржавы" паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, кіруючыся п.6 рэзалюцыі ГА ААН №68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны ";

3. Давесці крымінальнае справаводства па "менскім пагадненням" да суда;

4. Ініцыяваць далучэнне Украіны да праграмы eUnion з арганізацыяй перамоваў у "Будапешцкім фармаце" ў мэтах рэалізацыі "дарожнай карты" (eUkraine + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі;

5. У мэтах аднаўлення сістэмы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ ініцыяваць стварэнне рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion пад кантролем Еўрапейскай "тройкі" – Рады Еўропы, Еўрапейскага саюза і АБСЕ.

Ігар Леднік, суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнёрства ў частцы далучэння краінаў-партнёраў да праграмы eUnion, адк. сакратар Міжнароднага камітэта "За Будапешцкі мемарандум!"

 

СТРАТЭГІЯ дэакупацыі і рэінтэграцыі часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля

92. Украіна ініцыюе міжнародны перамоўны працэс для вызначэння ўмоў вызвалення часова акупаванай тэрыторыі і аднаўлення канстытуцыйнага ладу Украіны, грунтуючыся, у прыватнасці, на палажэннях Мемарандума аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны да Дагавора пра нераспаўсюджванне ядзернай зброі, а таксама на выніках дзейнасці Крымскай платформы.

Лукашэнка на БелАЭС будзе рабіць атамную бомбу?

Report Page