Прачытанае ў жніўні 2019

Прачытанае ў жніўні 2019

t.me/bellitra

1.Сяргей Дубавец “Д’ябал, запрэжаны ў плуг” (выдавецтва "Логвінаў"), 4/5.

Караценькая аповесць, галоўныя героі якой сталы супрацоўнік Радыё Салярыс (у якім пазнаецца Радыё Свабода) і навічок. Атмасфера Прагі, разважанні пра чалавечы характар, у якім д’ябальскае, спалучаецца з боскім пачаткам. Доўгі спіс сёлетняй Прэміі Гедройца.


2.Яраслаў Гжэндовіч «Гаспадар Ледзянога Саду. Том 1» («Янушкевіч», 2005 г.), 4,5/5.

Навуковая фантастыка і фэнтэзі арганічна спалучыліся ў кнізе польскага пісьменніка. Аматарам жанраў вельмі раю. Цудоўна прапрацаваны свет і яркія персанажы.


3.Зоя Доля «Час пасля Саюза» («Медысонт», 2018 г.), 3/5.

У зборніку аповесць, фельетон і два апавяданні на даволі побытавыя тэмы. Творы чытаюцца як школьныя сачыненні, рэдактура і карэктура вельмі слабыя.



Report Page