Назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка - Иностранные языки и языкознание курсовая работа

Назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка - Иностранные языки и языкознание курсовая работа




































Главная

Иностранные языки и языкознание
Назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка

Вывучэнне семантычнай дыферэнцыяцыі назваў хатніх і дзікіх жывёл у гаворках Гомельшчыны. Словаўтваральныя лексічны аналіз назваў рыб і птушак ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, іх генетычная характарыстыка і сучаснае вымаўленне.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
“Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
Назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка
1. Назвы жывёл у гаворках Гомельшчыны: семантычная дыферэнцыяцыя
1.1 Лексіка, якая абазначае назвы хатніх жывёл
1.2 Лексіка, якая абазначае назвы дзікіх жывёл
1.3 Лексіка, якая абазначае назвы рыб
1.4 Лексіка, якая абазначае назвы птушак
2. Назвы жывёл у гаворках Гомельшчыны: словаўтваральны аналіз
3. Назвы жывёл у гаворках Гомельшчыны: генетычная характарыстыка
семантычны лексіка слоўнік назва жывёла
Курсавая работа складаецца з 27 старонак, выкарыстана 16 крыніц.
Ключавыя словы : слоўнік, гаворка, семантыка, сінонімы, словаўтварэнне, суфіксальны спосаб, складанасуфіксальны, асноваскладанне.
Аб'ект даследавання : Тураўскі слоўнік.
Прадмет даследавання : назвы жывёл.
Мэта курсавой работы : прааналізаваць назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка.
Задачамі курсавой работы з'яўляюцца:
1 адзначыць назвы жывёл ў Тураўскім слоўніку;
2 ахарактарызаваць лексіка-семантычны склад выяўленых лексем;
3 вызначыць спосабы ўтварэння і паходжанне назваў жывёл.
Вынікі : Выяўленыя назвы жывёл (назоўнікі) уваходзяць у дзве лексіка-семантычных груп: назвы хатніх жывёл, назвы дзікіх жывёл, назвы рыб, назвы птушак. Найбольш колькасна прадстаўлена першая група. Нязначная па колькасці другая. Прааналізаваныя лексемы уступаюць у сінанімічныя адносіны.
Назвы жывёл утвораны адным спосабам (марфемным). Амаль усе найменні ўтвораны суфіксальным спосабам. Найбольш прадуктыўнымі з'яўляюцца суфіксы -к-, -ік-, -ык-. Малапрадуктыўнымі -зн-, -шл-, -йл-.
Найменні запазычаны з польскай і цюркскай моў. Інтэнсіўна развіваючыся ва ўзаемадзеянні з суседнімі мовамі. Праз польскую мову на працягу 16 - 17 стагоддзяў пранікалі у беларускую мову многія еўрапеізмы як тэрміналагічнага, так і бытавога характару.
Прапановы: Работа можа быць выкарыстана на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні лексікі і словаўтварэння.
Падобна на тое, як кожнае слова непадзельна звязана з паняццем, якое яно абазначае, так і беларуская мова непадзельна звязана з духоўнай сутнасцю беларусаў, якія яе стварылі і карыстаюцца ёю. Прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі і ход гістарычнага развіцця, характар грамадскай думкі, навукі, мастацтва -- усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Родная мова духоўна яднае народ.
Як і іншыя нацыянальныя мовы, яна існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай. Дыялектная мова -- гэта “разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Беларусі” [1, с. 15]. На аснове свайго падабенства яны аб'ядноўваюцца ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці ўтвараюць дыялектную мову.
Тэрытарыяльныя дыялекты -- гэта самыя старажытныя моўныя адзінствы, нават больш старыя, чым сама беларуская мова [1, с. 16]. У дапісьмовы перыяд дыялекты былі адзінай формай зносін.
Гаворка -- тэрытарыяльна абмежаваная мова жыхароў аднаго або некалькіх населеных пунктаў з уласцівым ёй адзінствам фанетычных, граматычных, лексічных сродкаў. Некалькі гаворак з блізкімі ці аднолькавымі моўнымі асаблівасцямі ўтвараюць групу гаворак. Групы гаворак з характэрнымі для іх спецыфічнымі моўнымі рысамі, якімі яны выразна адрозніваюцца ад іншых груп гаворак, складаюць дыялект.
Дыялектная мова істотна адрозніваецца ад літаратурнай, па-першае, тэрытэрыяльнай абмежаванасцю: шмат яе разнавіднасцей існуе на розных па велічыні тэрыторыях, а літаратурная мова адзіная на ўсёй тэрыторыі той ці іншай краіны. Па-другое, дыялектная мова аднафункцыянальная, таму што бытуе як сродак штодзённых зносін толькі ў бытавой сферы, у той час як літаратурная выкарыстоўваецца ў грамадскім і культурным жыцці, навуковых даследаваннях, бытавых зносінах адукаваных людзей. Па-трэцяе, дыялектная мова -- аднастылявая, гэта значыць толькі размоўная, а літаратурная -- многастылявая, таму што ў ёй функцыяніруюць мастацка-белетрыстычны, эпісталярны стылі. Па-чацвёртае, дыялектная мова ўжываецца толькі ў вуснай форме, літаратурная -- выкарыстоўваецца як у пісьмовай, так і ў вуснай форме.
У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі. У прыватнасці, страчваюцца мясцовыя асаблівасці.
Даследаваннем дыялектнай мовы Гомельшчыны займаліся даследчыкі: Т. Янкова, А. Станкевіч, Л. Кузьміч, А. Крывіцкі, Г. Цыхун, І. Яшкін, П. Міхайлаў. Складзены, напрыклад, дыялектны слоўнік Лоеўшчыны [2]; матэрыялы да дыялектнага слоўніка Гомельшчыны [3].
Але найбольш значным па памеру і колькасці сабраных слоў з'яўляецца Тураўскі слоўнік [4].
Тураў -- адзін з найбольш старажытных усходнеславянскіх гарадоў. Як сталіца вядомага і значнага раннеўсходнеславянскага княства на Палессі ён упершыню згадваецца ў летапісе пад 980 г. Зразумела, што заснаванне Турава, а тым больш асваенне ўсходнімі славянамі, у прыватнасці старажытнымі дрыгавічамі, гэтага кутка Палесся, адбылося значна раней.
Садзейнічала ўзвышэнню Турава як значнага гаспадарчага і адміністрацыйнага цэнтра Палесся таксама і тое, што ў яго наваколлі меліся вялікія прыродныя багацці, даступныя чалавеку тых часоў, -- мноства разнастайнай дзічыны, рыбы, каштоўнейшы лес, багатыя пашы і сенажаці. Да таго ж прырода зрабіла гэты куток маладаступным для розных грабежнікаў. З усіх бакоў ён агароджаны рэчкамі з забалочанымі і малапраходнымі ў мінулым далінамі, а кожная заселеная мясціна ўнутры яго з свайго боку таксама была недасяжнай для тых, хто не ведаў падыходаў да яе. У тым ліку і сам Тураў.
Зразумела, што ўсё гэта знаходзіла свой адбітак у складанні і развіцці этнадыялектнага аблічча як Турава, так і яго наваколля. Тут у мінулым не толькі сустракаліся і ўступалі ў зносіны жыхары розных куткоў Палесся. Сюды сцякаўся розны рамесны люд, гандляры, тут асядалі на пастаяннае пражыванне разам з гаспадарамі іх чаляднікі, сяляне.
У тэрытарыяльных дыялектных адносінах Тураўшчына з'яўляецца заходняй ускраінай усходнеславянскай дыялектнай зоны. На захадзе, па Гарыні, яна мяжуе з заходнепалескімі, або брэсцка-пінскімі, гаворкамі. Яны, як вядома, займаюць асобнае становішча ў сістэме беларускіх народных гаворак, і гэта дыялектная мяжа з'яўляецца тут таксама, як і ў іншых месцах, досыць прыкметнай і выразнай, асабліва ў адносінах фанетыкі і марфалогіі. Лексічнае супрацьпастаўленне гаворак па гэтай мяжы таксама мае месца, але яно больш сцёртае і размытае ў выніку вельмі цеснай сувязі сумеснага насельніцтва Тураўшчыны і заходнепалескай дыялектнай зоны. Заходняя частка Тураўшчыны ўваходзіць у склад Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, асноўная частка якога -- левабярэжжа Гарыні з насельніцтвам заходнепалескай дыялектнай прыналежнасці.
Лексічная сістэма мовы Турава ўяўляе сабой складанае адзінства разнастайных па стылістычнай функцыі і афарбоўцы груп і разрадаў слоў. У гэтым складаным цэлым няма і не можа быць рэзкіх, дакладных размежаванняў. Функцыянальная і эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка -- два бакі адной з'явы, якія ўзаемадзейнічаюць між сабой і па-рознаму спалучаюцца ў словах.
Даследаваннем лексікі Тураўшчыны займаліся Л. П. Кузьміч, А. Крывіцкі, Г. Цыхун, І. Яшкін, П. Міхайлаў.
Апрача канкрэтнай, прадметнай лексікі, у Тураўскім слоўніку існуе мноства слоў непрадметнай лексікі.
На наш погляд, найбольшую цікавасць прадстаўляюць назоўнікі, бо яны найбольш ярка характарызуюць прадмет і маюць цікавае паходжанне.
Мэта курсавой работы -- прааналізаваць назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка [4].
Рэалізацыя мэты патрабуе вырашэння наступных задач:
1 адзначыць назвы жывёл у Тураўскім слоўніку;
2 ахарактарызаваць лексіка-семантычны склад выяўленых лексем;
3 вызначыць спосабы ўтварэння і паходжанне назваў жывёл.
Аб'ектам нашага даследвання з'яўляецца Тураўскі слоўнік [4].
Прадметам нашага даследавання з'яўляюцца назвы жывёл, зафіксаваныя намі ў дыялектным слоўніку Тураўшчыны.
1 . НАЗВАЎ ЖЫВЁЛ Ў ГАВОРКАХ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ: СЕМАНТЫЧНАЯ ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ
Тэрмін семантыка (ад грэч. semantikos “які абазначае”) разглядаецца як значэнне слова, яго марфемных частак, словазлучэння і раздзел мовазнаўчай навукі, што даследуе сэнс слоў [5, с. 364]. Семантыка як лінгвістычная катэгорыя мае разнастайныя тэрміналагічныя адпаведнікі: змест, значэнне, сэнсавы змест, сігніфікат, інтэнсіял, кагнітыўны фактар [6, с. 7]. Як бачна, у вызначэнні паняцця існуе разнабой. Семантычная інтэрпрэтацыя апелятыўнай лексікі і ўласных імён не супадае.
Апелятывы падчас намінацыі адлюстроўваюць адпаведнае паняцце, прымета якога можа аб'ядноўваць шэраг прадметаў у некаторы клас “Намінацыі ёсць не што іншае, як монае замацаванне паняційных прымет, якія адлюстроўваюць уласцівасці прадметаў” [6, с. 19]. Такім чынам, апелятыўная лексіка называе многія прыметы, прадметы, а “наяўнасць у мове слоў, здольных абазначаць многія прадметы, дазваляе гаворачым выражаць агульныя меркаванні” [7, с. 94]. Апелятывы з'яўляюцца адназначнымі, мнагазначнымі, ужываюцца ў пераносных значэннях, уступаюцца ў сістэмныя сувязі.
Лексіка-семантычны аналіз слоў прадугледжвае апісанне семантыкі іх словаўтваральных асноў, пры гэтым роля семантычных характарыстык матываваных асноў разглядаецца як сукупнасць граматычных і лексічных значэнняў. Гэта адзін з важнейшых канструктыўных фактараў, “што вызначаюць сэнсавую структуру ўтворанай адзінкі” [8, с. 220].
Такім чынам, размежаванне назоўнікаў па семантыцы праводзіцца на аснове агульнапрынятага ў лексіцы крытэрыя, які ўлічвае значэнне ўтваральных асноў і іх функцыю фармантаў, што выступаюць у адзінстве.
У лексіцы народных гаворак вылучаецца вялікая тэматычная група слоў-назваў жывёл, у якую ўваходзяць разнастайныя семантычныя аб'яднанні -- назвы хатніх і дзікіх жывёл. Спосабамі намінацыі з'яўляюцца як прамы (назвы матывуюцца ўласнымі характарыстыкамі жывых істот), так і ўскосны (назвы матывуюцца падабенствам асобных уласцівасцей жывёл да розных рэалій). Найбольш прадуктыўнымі для назватворчасці прадстаўнікоў жывёльнага свету з'яўляюцца наступныя агульныя матывацыйныя прыкметы:
1) “характэрная знешняя асаблівасць жывёлы” -- назвы па саматычных асаблівасцях (па кодеры, памеры і пад.: пярэстая, стракатая, перапялёсая, пёстрая “пярэстая карова”), адрознівальных асаблівасцях цела або асобных частак цела жывёлы (рагавік, рагач “жук-алень, рагач”),
2) “характэрная асаблівасць паводзін і спосабы існавання жывёлы ў прасторы” (скачок “конік”, “блыха”, “лясны клоп”, выпаўзень “дажджавы чарвяк”, стрыгун “двухгадовае жарабя”). Асобныя жывёлы названы па месцы распаўсюджання (балотнік “камар”, надворнк “парсюк”), крыніцы харчавання (канюх “воўк, які нападае на коней”, малочнік “цяля, якое ссе карову”) і па часе з'яўлення, найболынай сутачнай актыўнасці (весянчук “веснавое цяля”, позняя муха “здрок”) [9, с. 314]. У гэтай тэматычнай групе нямала слоў уласна дыялектных, яна багатая сінонімамі і словаўтваральнымі варыянтамі. Лексіка назваў посуду ў беларускай дыялекталогіі не была яшчэ прадметам спецыяльнага даследавання, толькі ў некалькіх артыкулах даецца апісанне асобных характарыстычных слоў, высвятляецца іх этымалогія і асаблівасці ўжывання. Збіранне і даследаванне гэтага лексічнага пласта можа даць новыя факты для высвятлення ўзаемаадносін паміж народнымі гаворкамі і літаратурнай мовай, для вывучэння багатай і невычарпальнай сінанімічнай разнастайнасці народна-дыялектнай мовы, яе вялікіх словаўтваральных магчымасцей.
1.1 Лексіка, якая абазначае назвы хатніх жывёл
У лексіка-семантычнай падгрупе, якая абазначае назвы хатніх жывёл, выяўлены наступныя прадстаўнікі:
андык, ендык. Індык. Андыкі наглые, ек гусі! [4, т. 1, с. 27];
андычка, ендычка. Індычка. [4, т. 1, с. 27];
дзетоводуха. Квахтуха, якая мае куранят [4, т. 2, с. 16];
квоктуха. Квактуха. Гетакіе хорошіе ціпленяткі, да от квоктухі не отстаюць [4, т. 2, с. 188];
кура. Курыца. Колько кура не грэбе, то ўсё на себе [4, т. 2, с. 252];
курча. Кураня. Нема ніякага курчаці [4, т. 2, с. 253];
курчэня. Кураня. Пошла з курчэнямі кура [4, т. 2, с. 253];
курына. Курыца. Там курына ходзіць без прыгляду [4, т. 2, с. 253];
ціпетка. Кураня. Ціпетка осталосо однэ [4, т. 5, с. 274];
ціўкайло. Кураня. Ціўкайло забегло ў огород і дзень ціўкае [4, т. 5, с. 275];
ціўцік. Кураня. Ціўцікі млыя гамаць хочуць [4, т. 5, с. 275];
баран. 1. Баран. Которого барана на плод кідаюць, того не лейчаюць, а которого думаюць прырэзаць, то лейчаюць [4, т. 1, с. 42];
моркоцень, моркецень. Баран. Моркецень -- то вытворнік овечы [4, т. 3, с. 90];
дзюдзя. Свіння (у размове з дзецьмі) [4, т. 2, с. 20];
кабан. Парсюк. Два кабанцэ аддаў швагру [4, т. 2, с. 175];
кабанчук. Парася. Кабанчук мой есці хочэ [4, т. 2, с. 175];
дворняк. Дваравы сабака. У селе ўсе дворнякі собакі [4, т. 2, с. 10];
лепета. Сабака. Мормота прыйшоў да путаецца ў лепеты: ці дома воркота? (загадка). Воўк, сабака, кот (адгадка) [4, т. 3, с. 22];
цюцька. Сабака. Ня-ня-ня, цюцько! [4, т. 5, с. 284];
цюцік. 1. Сабака. Цюцік хлам папу з маслам! [4, т. 5, с. 284];
дрэма. Казадой. Дрэма веліка, ек голубец, мо трохі й больша [4, т. 2, с. 43];
коза. 1. Каза. Прыйдзе коза до воза, да сена не будзе [4, т. 2, с. 203];
козеня. Казляня. Казаў бацько, козу дам і з маленькім козеням [4, т. 2, с. 203];
козёл. 1. Казёл. Козёл нагле біўся, коб вон здох! [4, т. 2, с. 203];
колючка. Карова, якая б'е рагамі. Колюча корова -- колючка [4, т. 2, с. 211];
корова. 1. Карова. Шчука на нерэст -- карова на верэс [4, т. 2, с. 219];
короўзно. 1. Карова. Это короўзно, ей багато сена трэбо [4, т. 2, с. 220];
короўчына. Карова. Пока короўчыну маці дзержыць [4, т. 2, с. 220];
коніна. Конь. Таку коніну маў добру, шо на ўставе грошы давалі [4, т. 2, с. 213-214];
конь. Конь. Конь бачыць уночы [4, т. 2, с. 215];
коншля. Конік. Молодэ коншля, то лошак зовуць [4, т. 2, с. 215];
конюк. Канячына. Два гады тому конюку [4, т. 2, с. 215];
кося. Конь (у размове з малымі дзецьмі). Онь кося, унучок! [4, т. 2, с. 225];
кот. Кот. На негоду кот качаецца [4, т. 2, с. 225];
коцішчэ. Кот. Чортовэ коцішчэ! [4, т. 2, с. 229];
коціло. Кот. Коб коціло еке коўбасу не свіснуло! [4, т. 2, с. 229];
коціна. Кот. Ох, нічогі такі коціна! [4, т. 2, с. 229];
масцёр. 2. Бык. Водзіла корову к масцёру [4, т. 3, с. 61].
У гэтай лексіка-семантычнай падгрупе можна выдзеліць падгрупу, у якую ўваходзяць назвы, што абазначаюць дзяцей жывёл:
бекос, бекес. Бекас, баранчык. Бёкосы біў вон і глусцы [4, т. 2, с. 51];
дзюдзік. Парсючок. От дзюдзікі харошые! [4, т. 2, с. 20];
дзюдзько. Парсючок. [4, т. 2, с. 20];
дзюлік. Парсючок. [4, т. 2, с. 20];
жэробчык, жэрэбчык. Жарэбчык. Буў жэробчык муры ў нас [4, т. 2, с. 76];
жэрэбец. Жэрабок. Повезлі до Турова жэрэбцэм [4, т. 2, с. 76];
жэрэб'я, жэрэбя. 1. Жарабя. Не подпускае к жэрэб'яці кобула [4, т. 2, с. 76];
коцюк. Кацяня. Коцюк малы ўсё бегае, гуляе [4, т. 2, с. 229];
куцік. 1. Парсючок [4, т. 2, с. 255];
егня. Ягня. Вон цебе боіцца, ек воўк егняці [4, т. 2, с. 50].
Наступную лексіка-семантычную падгрупу складаюць назвы жывёл па асобным прыкметам:
дровіца. Першацёлка. Дровіца -- пуста дойніца [4, т. 2, с. 40];
дроўка. Першацёлка [4, т. 2, с. 41]:
другоцёлка. Карова другім цялём [4, т. 2, с. 41];
жэробка. Жаробка, маладая кабыла. Е жэробка, е і жэробчык муры [4, т. 2, с. 75];
жэрэбіца. Жаробка, маладая кабыла. Жэрэбіца хороша, шчэ не запрпагана [4, т. 2, с. 76];
летошнік. Мінулагоднее цяля. Там целята-летошнікі пасуцца й зімуюць там [4, т. 3, с. 26];
коншля. Конік. Молодэ коншля, то лошак зовуць [4, т. 2, с. 215];
кормнік. Кормны парсюк. Перэломало кормніку ногу да вон і здох [4, т. 2, с. 219];
свінішчэ. Вялікая свіння. Свінішчэ вішчыць навек [4, т. 5, с. 20];
собарно. Вялізны сабака. От этэ собарно прычэпілосо! [4, т. 5, с. 67];
колючка. Карова, якая б'е рагамі. Колюча корова -- колючка [4, т. 2, с. 211].
Такім чынам, сярод гэтых лексем можна выдзеліць некалькі сінанімічных радоў: дзетоводуха [4, т. 2, с. 16] Ї квоктуха [4, т. 2, с. 188]; кура [4, т. 2, с. 252] Ї курча [4, т. 2, с. 253] Ї курчэня [4, т. 2, с. 253] Ї курына [4, т. 2, с. 253]; курэня [4, т. 2, с. 254] Ї ціпетка [4, т. 5, с. 274] Ї ціўкайло [4, т. 5, с. 275] Ї ціўцік [4, т. 5, с. 275]; баран [4, т. 1, с. 42] Ї моркач [4, т. 3, с. 90] Ї моркотун [4, т. 3, с. 90] Ї моркоцень, моркецень [4, т. 3, с. 90]; лепета. [4, т. 3, с. 22] Ї цюцька [4, т. 5, с. 284] Ї цюцік [4, т. 5, с. 284]; корова [4, т. 2, с. 219] Ї короўзно [4, т. 2, с. 220] Ї короўчына [4, т. 2, с. 220]; коніна [4, т. 2, с. 213-214] Ї конь [4, т. 2, с. 215] Ї кося [4, т. 2, с. 225]; кот [4, т. 2, с. 225] Ї коцішчэ [4, т. 2, с. 229] Ї коціло [4, т. 2, с. 229] Ї коціна [4, т. 2, с. 229]; дзюдзік [4, т. 2, с. 20] Ї дзюдзько [4, т. 2, с. 20] Ї дзюлік [4, т. 2, с. 20] Ї куцік [4, т. 2, с. 255]; жэробка [4, т. 2, с. 75] Ї жэрэбіца [4, т. 2, с. 76]; дровіца [4, т. 2, с. 40] Ї дроўка [4, т. 2, с. 41].
1.2 Лексіка, якая абазначае назвы дзікіх жывёл
Назвы дзікіх жывёл мы будзем сістэматызаваць па наступным прынцыпу:
борсук. Барсук. Борсука не едзяць, оно почкі беруць[4, т. 1, с. 74];
ежык. Вожык. Собака коло ежыка стоіць і гаўкае [4, т. 2, с. 51];
конюх. 2. Вялікі воўк [4, т. 2, с. 215];
ласіца. Ласіца, ласка. Спіна рыжа, а чэрэво беленьке ў ласіцы [4, т. 3, с. 12];
ліс. Ліс, ліса. Ліс із собакою бороўса [4, т. 3, с. 32];
мормота. Воўк (у загадцы). Мормота прыйшоў да путаецца ў лепеты: ці дома воркота? (загадка). Воўк, сабака, кот (адгадка) [4, т. 3, с. 90];
саромаха. Расамаха. Саромаха наподобіе рыся, нападзе на коня, пуд хвостом ззаду вуедае [4, т. 5, с. 15];
белка. 1. Вавёрка. Белка вельмо плыгае [4, т. 1, с. 51];
бобер. Бабёр. Той жэ прыканавок ужэ загаціў бобер[4, т. 1, с. 65];
заец. 1. Заяц. Заец як покочаецца по снегу, то белы [4, т. 2, с. 95];
кожан, коржан. Кажан. Кожан по ночам летае, такі муш з крыламі [4, т. 2, с. 202];
дзік. 1. Дзікі кабан. Забілі дзіка мах! [4, т. 2, с. 18];
кабан. Дзік. По лесох е іх, тых кабаноў! [4, т. 2, с. 175].
Да гэтай лексіка-семантычнай падгрупы мэтазгодна таксама аднесці і агульныя назвы дзікіх жывёл:
звер. Звер. Не вер, што звер, а можа з'есці [4, т. 2, с. 140];
звера. Звер. Любэ звера можэ ўпасці ў воўкоўню [4, т. 2, с. 140].
Такім чынам, гэта лексіка-семантычная група нязначная па колькасці і прадстаўлена толькі асобнымі найменнямі.
Таксама можна адзначыць наступны сінанімічны рад: конюх [4, т. 2, с. 215] Ї мормота [4, т. 3, с. 90].
1.3 Лексіка, якая абазначае назвы рыб
У лексіка-семантычнай групе назваў жывёл, якія жывуць у вадзе, можна выдзеліць некалькі падгруп.
Першую лексіка-семантычную падгрупу складаюць назвы рыб, якія жывуць у розных вадаёмах:
бабіца. 1. Рыба сямейства карпавых. Бабіца -- плотка сіневата, чэрэвата [4, т. 2, с. 32];
карась. 1. Карась. Е карасі красные, есцека і белые карасі [4, т. 2, с. 183];
гугрык. Рачная мінога. Гугрык с полоскамі [4, т. 1, с. 234];
ерш. Ёрш. Ерш меньшы, а окунь большы [4, т. 2, с. 52];
ершак. Ёрш. На тых ершакох луска мала [4, т. 2, с. 52];
ершун. Ёрш. Ершуны колючые беруць і ўночэ [4, т. 2, с. 53];
вугор, угор. 1. Вугор. Му прошлы год поймалі вугра, мало іх е [4, т. 1, с. 155];
кожушка. Шчупак. Як кожушкі сняцца, то клевета можэ быць [4, т. 2, с. 202];
кожушок. Шчупак. Кожушок кожушка з'еў [4, т. 2, с. 202];
лін. Лінь. Ліна не есць мая баба [4, т. 3, с. 30];
швайка. 2. Шчупак [4, т. 5, с. 323].
У другую лексіка-семантычную падгрупу ўваходзяць назвы рыб па розным памеры:
барок. 3. Вялікі шчупак. О баркоў наловіў [4, т. 1, с. 43];
кожуш'е. Вялікі шчупак. От таке велізнэ кожуш'е поймаў! [4, т. 2, с. 202];
кожушман. Вялікі шчупак. Здорового кожушмана поймаў! [4, т. 2, с. 202];
кожушно. 2. Вялікі шчупак. От кожушно! [4, т. 2, с. 202];
лінішчэ. Вялікі лінь. От это лінішчэ паймаў [4, т. 3, с. 30];
жерлюк. Маленькі шчупачок. Жэрлюк -- летошні шчупак [4, т. 2, с. 75];
жэрля. Маленькі шчупачок. Кожушэчкі маленькі -- то жэрлята [4, т. 2, с. 75];
зеленчак. 2. Малы шчупак. [4, т. 2, с. 150];
зеленчук. 2. Малы шчупак. [4, т. 2, с. 150];
зелепак. Малы шчупак. Вунь зелепак у зельі стоіць, моль сцерэжэ [4, т. 2, с. 150];
кожушленя. Маленькі шчупачок. Поймаў кожушленят зелёных [4, т. 2, с. 202];
лескуха. Падлешчык. Малая -- лескуха, а вуросце, то ўжэ лешч зовецца [4, т. 3, с. 24].
Наступную лексіка-семантычную падгрупу складаюць назвы рыб, якія маюць адметныя рысы:
бабка. 5. Рыба-верхаводка [4, т. 1, с. 32];
белезна. Рыба бялізна [4, т. 1, с. 51];
красноперка. Краснапёрка [4, т. 2, с. 234];
дзыгар, дзігар. Ёрш-насар. Я бачу, дзыгара паймалі [4, т. 2, с. 19];
лескаўка. Падлешчык. Лескаўка -- шырока да тоненька рыба [4, т. 3, с. 24].
Такім чынам, найбольш колькасна выражана падгрупа, якая характарызуе рыбу па назве вадаёма, дзе яна знаходзіцца. Нязначнай колькасцю прадстаўлена падгрупа, якая характарызуе адметныя рысы рыб.
1.4 Лексіка, якая абазначае назвы птушак
У лексіка-семантычнай групе назваў птушак можна выдзеліць наступныя падгрупы.
Першую лексіка-семантычную падгрупу складаюць назвы птушак па месцы гнездавання:
берэзянка. Берагавая ластаўка [4, т. 1, с. 55];
бірулька, бірулка, бірылка. 4. Берагавая ластаўка. Бач, як бірулькі розлёталіс над водою, скоро дождж пойдзе [4, т. 1, с. 59];
ластоўка. Ластаўка. Ластоўка кубло з гразі злепіць дай жыве [4, т. 3, с. 14];
бусел, бусёл. Бусел. Як бусел на одной нозе стоіць, то будзе холод [4, т. 1, с. 97];
бусленя. Бусляня. Бусько подзівіўса, шо бусленята лежаць (мёртвыя), дай зноў накрыў іх соломою [4, т. 1, с. 97];
бусліха. Бусліха. Наша бусліха вельмь звонко клекёчэ [4, т. 1, с. 97];
бусло. Бусел. Однэ бусло ўхопіў гусеня [4, т. 1, с. 97];
бусчыха. Бусліха. Бусчыха е, а бусько нема, дзе-то по дорозі загінуў [4, т. 1, с. 97];
бусчэня. Бусляня. Однэ бушчэня вёцёр здуў з кубла [4, т. 1, с. 97];
бусько. Бусел. Буські робяць кубло на соломенной стрэсі [4, т. 1, с. 97];
гайсцер, гасцер. 1. Чорны бусел. Гайсцер, то той знізу стоўпом угору поднімаецца [4, т. 1, с. 199];
журавель. Журавель. Яйка ў жураўля недобрые [4, т. 2, с. 67];
забіранка. Дзікая качка, у якой забралі яйкі з гнязда [4, т. 2, с. 80];
клепечко. Бусел. Бусько, клепечко, знесі мне еечко, тобе две, мне однэ, шоб ты жыў на кубле [4, т. 2, с. 195];
клечко. Бусел. Бусько, клечко, знесі мне еечко [4, т. 2, с. 196];
крахоўка. Дзікая качка [4, т. 2, с. 235];
кулюк. Кулік. Кулюк робіць на трох сітнічынах кубло [4, т. 2, с. 250];
лебедзь. Лебедзь. Ой, лецелі белы лебедзі, селі воны, палі на ціхом Дунаі [4, т. 3, с. 17];
дзеркач. 1. Птушка дзяркач. Дзеркач жыве ў траве, а дзе ён зімуе -- дох его ведае [4, т. 2, с. 14];
дзяцёл. Дзяцел. Дзяцёл падоўб колка, штоб вон здох! [4, т. 2, с. 21];
ёўкало. Дзіцячая назва івалгі. Ёўкало крычыць: “Кошэўскі Ёўхім поехоў у Кіёў меняць кобулу” [4, т. 2, с. 54];
жайворон, зайворон. Жаваранак [4, т. 2, с. 56];
зоўзуля, зозуля, зеўзюля, зезюля. 1. Зязюля. Як первы раз почуеш зоўзулю, то трэсі кішэнь, то будуць вэсціса грошы [4, т. 2, с. 165];
жайворонок, зайворонок, зарворонок. Жаваранак. Зарваронак спевае... [4, т. 2, с. 56];
куропата. Курапатка. Куропаты падаюць у капканчыкі [4, т. 2, с. 253];
куропатка. Курапатка. Куропатка двананцаць еец несе [4, т. 2, с. 253];
ібут, ібуць. 1. Птушка бугай. Ібуць ек вугукне, бу вол [4, т. 2, с. 171].
Асобнай падгрупай трэба выдзеліць нязначную колькасць назваў птушак, якія сталі амаль што спадарожнікамі чалавека. Сюды можна аднесці:
ластоўка. Ластаўка. Ластоўка кубло з гразі злепіць дай жыве [4, т. 3, с. 14];
бусел, бусёл. Бусел. Як бусел на одной нозе стоіць, то будзе холод [4, т. 1, с. 97];
бусленя. Бусляня. Бусько подзівіўса, шо бусленята лежаць (мёртвыя), дай зноў накрыў іх соломою [4, т. 1, с. 97];
бусліха. Бусліха. Наша бусліха вельмь звонко клекёчэ [4, т. 1, с. 97];
бусло. Бусел. Однэ бусло ўхопіў гусеня [4, т. 1, с. 97];
бусчыха. Бусліха. Бусчыха е, а бусько нема, дзе-то по дорозі загінуў [4, т. 1, с. 97];
бусчэня. Бусляня. Однэ бушчэня вёцёр здуў з кубла [4, т. 1, с. 97];
бусько. Бусел. Буські робяць кубло на соломенной стрэсі [4, т. 1, с. 97];
гайсцер, гасцер. 1. Чорны бусел. Гайсцер, то той знізу стоўпом угору поднімаецца [4, т. 1, с. 199];
крук. 4. Крумкач. Крук паляцеў, то будзе дошч [4, т. 2, с. 238].
Такім чынам, выяўленыя лексемы яскрава характарызуюць птушыны свет Беларусі. Гэта лексіка-семантычная група раскрывае асобныя месцы, дзе могуць знаходзіцца птушкі.
Такім чынам, у гаворках Гомельшчыны выяўлена значная колькасць назваў жывёл. Намі прааналізавана чатыры лексіка-семантычныя групы (назвы хатніх жывёл, назвы дзікіх жывёл, назвы рыб, назвы птушак). Найбольш колькасна прадстаўлена першая група. Нязначная па колькасці другая група. Выяўленыя лексемы уступаюць у сінанімічныя адносіны.
2 . НАЗВЫ ЖЫВЁЛ У ГАВОРКАХ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ: СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫ АНАЛІЗ
Словаўтварэнне -- асноўны шлях папаўнення слоўнікавага складу мовы. Паводле слоў Л. Булахоўскага, “словаўтваральныя элементы і іх камбінацыі забяспечваюць амаль бязмежную колькасць новых слоў і новых адценняў, узбагачэнне якімі адпавядае сур'ёзным запатрабаванням росту мовы” [10, с. 134].
Вывучэннем народна-дыялектнага словаўтварэння плённа і грунтоўна займаўся даследчык П. Сцяцко [10, с. 135]. На нашу думку, вывучэнне народна-дыялектнага словаўтварэння дапамагло б пазбавіцца штучных утварэнняў, якія сустракаюцца яшчэ ў пісьмова-кніжных стылях літаратурнай мовы.
Выяўленыя назвы посуду могуць мець наступныя невытворную і вытворную асновы.
Намі вызначана нязначная колькасць назваў посуду, якія маюць невытворную аснову на ўзроўні моўнай сінхраніі: андык, ендык. Індык. Андыкі наглые, ек гусі! [4, т. 1, с. 27]; баран. 1. Баран. Которого барана на плод кідаюць, того не лейчаюць, а которого думаюць прырэзаць, то лейчаюць [4, т. 1, с. 42]; бекос, бекес. Бекас, баранчык. Бёкосы біў вон і глусцы [4, т. 2, с. 51]; бюлоха. Блыха. Ох, блоха, бі копа! [4, т. 1, с. 63]; бобер. Бабёр. Той жэ прыканавок ужэ загаціў бобер[4, т. 1, с. 65]; борсук. Барсук. Борсука не едзяць, оно почкі беруць[4, т. 1, с. 74]; бусел, бусёл. Бусел. Як бусел на одной нозе стоіць, то будзе холод [4, т. 1, с. 97]; бусло. Бусел. Однэ бусло ўхопіў гусеня [4, т. 1, с. 97]; вугор, угор. 1. Вугор. Му прошлы год поймалі вугра, мало іх е [4, т. 1, с. 155]; дзік. 1. Дзікі кабан. Забілі дзіка мах! [4, т. 2, с. 18]; егня. Ягня. Вон цебе боіцца, ек воўк егняці [4, т. 2, с. 50]; еж. Вожык [4, т. 2, с. 51]; ерш. Ёрш. Ерш меньшы, а окунь большы [4, т. 2, с. 52]; ёўёрка. Вавёрка [4, т. 2, с. 54]; жайворон, зайворон. Жаваранак [4, т. 2, с. 56]; жайворонок, зайворонок, зарворонок. Жаваранак. Зарваронак спевае... [4, т. 2, с. 56]; журавель. Журавель. Яйка ў жураўля недобрые [4, т. 2, с. 67]; заец. 1. Заяц. Заец як покочаецца по снегу, то белы [4, т. 2, с. 95]; звер. Звер. Не вер, што звер, а можа з'есці [4, т. 2, с. 140]; звера. Звер. Любэ звера можэ ўпасці ў воўкоўню [4, т. 2, с. 140]; зоўзуля, зозуля, зеўзюля, зезюля. 1. Зязюля. Як первы раз почуеш зоўзулю, то трэсі кішэнь, то будуць вэсціса грошы [4, т. 2, с. 165]; зоўзуля, зозуля, зеўзюля, зезюля. 2. Божая кароўка, жучок. Посадзіш на палец ее да круцішса: зозулько-козулько, дзе будзе мой жэніх? [4, т. 2, с. 166]; кабан. Дзік. По лесох е іх, тых кабаноў! [4, т. 2, с. 175]; кабан. Парсюк. Два кабанцэ аддаў швагру [4, т. 2, с. 175]; карась. 1. Карась. Е карасі красные, есцека і белые карасі [4, т. 2, с. 183]; карзан. Кажан [4, т. 2, с. 183]; клешч. Клешч. Большую часць на корову попадаюць клешчы [4, т. 2, с. 196]; кожан, коржан. Кажан. Кожан по ночам летае, такі муш з крыламі [4, т. 2, с. 202]; коза. 1. Каза. Прыйдзе коза до воза, да сена не будзе [4, т. 2, с. 203]; корова. 1. Карова. Шчука на нерэст -- карова на верэс [4, т. 2, с. 219]; кот. Кот. На негоду кот качаецца [4, т. 2, с. 225]; крук. 4. Крумкач. Крук паляцеў, то будзе дошч [4, т. 2, с. 238]; кура. Курыца. Колько кура не грэбе, то ўсё на себе [4, т. 2, с. 252]; лебедзь. Лебедзь. Ой, лецелі белы лебедзі, селі воны, палі на ціхом Дунаі [4, т. 3, с. 17]; лешч. 1. Лешч. Лешчы мікольные чорные, на Міколу б'юцца. 2. Клешч. Лешч на скоціну насядзе і п'е кроў [4, т. 3, с. 27]; лін. Лінь. Ліна не есць мая баба [4, т. 3, с. 30]; ліс. Ліс, ліса. Ліс із собакою бороўса [4, т. 3, с. 32].
У сучаснай беларускай мове вылучаюцца наступныя спосабы словаўтварэння: марфалагічны, марфолага-сінтаксічны, складаны і лексіка-семантычны [10, с. 80]. Гэтыя спосабы адрозніваюцца сваімі словаўтваральнымі сродкамі і рознай ступенню пашырэння. Самае пашыранае марфалагічнае словаўтварэнне.
З прааналізаванай лексікі найбольш слоў утворана марфалагічным спосабам. Пры марфалагічным словаўтварэнні новыя словы ўтвараюцца ў выніку спалучэння марфем. Асноўным сродкам марфалагічнага словаўтварэння ў нашай мове з'яўляецца афіксацыя -- утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы словаўтваральных афіксаў, так званых фармантаў. У залежнасці ад таго, пры дапамозе якіх афіксаў утвараюцца новыя словы, у марфалагічным словаўтварэнні выдзяляюцца наступныя разнавіднасці гэтага спосабу: суфіксальны, прыставачны, прыставачна-суфіксальны, постфіксальны, прыставачна-постфіксальны і бязафіксны (нулявая суфіксацыя).
У марфалагічным словаўтварэнні самым прадуктыўным выступае суфіксальны спосаб. Спынімся на разглядзе асобных тыпаў марфалагічнага словаўтварэння.
Ва ўварэнні назваў посуда выяўлены наступныя суфіксы:
· Суфікс -к- утварае найменні ад розных асноў:
андычка < андык: андычка, ендычка. Індычка. [4, т. 1, с. 27];
бабка < баба: бабка. 5. Рыба-верхаводка [4, т. 1, с. 32];
бірулька < біруля: бірулька, бірулка, бірылка. 4. Берагавая ластаўка. Бач, як бірулькі розлёталіс над водою, скоро дождж пойдзе [4, т. 1, с. 59];
блошка < блаха /чаргаванне х // ш, а // о/: блошка. Блошка. Блошка нападзе на лён і под зірковацее вон [4, т. 1, с. 63-64];
бусько < бусел: бусько. Б
Назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка курсовая работа. Иностранные языки и языкознание.
Диссертации По Специальности 08.00 05
Сочинение Описание Про Собаку
История Спортивной Гимнастики Реферат Кратко
Требования К Объему Курсовой Работы
Реферат по теме Лицензионные требования к туроператору
Реферат: Экспедиция Ермака и присоединение Сибири
Габриелян Контрольные И Проверочные Работы 9 Класс
Контрольная работа: ВВП. Скачать бесплатно и без регистрации
Курсовая Работа На Тему Многофункциональная Роль Женщины В Современной Семье
Доклад по теме Регулирование валютных операций коммерческих банков
Реферат: Земля - объект охраны окружающей среды. Скачать бесплатно и без регистрации
Сочинение На Тему Смелость 7 Класс
Реферат: Теория общего равновесия и относительные цены в России на современном этапе
Реферат Образец По Обж
Сочинение Хруцкий Цветы
Лабораторная работа: Разработка базы данных для расписания занятий
Сочинение По Тексту Железникова
Годовая Контрольная Работа 7 Класса
Заключение В Отчете По Производственной Практике
Контрольная Работа No 2 Показательная Функция
Международные стандарты учета и финансовой отчетности - Бухгалтерский учет и аудит контрольная работа
Управление муниципальным учреждением здравоохранения на примере МУЗ "Миньярская городская больница" - Государство и право курсовая работа
Продолжительность жизни - Биология и естествознание презентация


Report Page