Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года - История и исторические личности контрольная работа

Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года - История и исторические личности контрольная работа




































Главная

История и исторические личности
Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года

Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 года. Складванне ўмоў для новага крызісу. Кастрычніцкія падзеі і прыход да ўлады бальшавікоў, усталяванне савецкай улады на Беларусі.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Прыватная установа адукацыі “Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці”
Кантрольная работа па гісторыі Беларусі
Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г ода
факультэта эканомікі і бізнесу(скароч.)
Прычыны і перадумовы Лютаўска й рэвалюцыі. Звяржэнне манархіі
рэвалюцыя манархія бальшавік беларусь
Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі не вытрымалі таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Гаспадарчая разруха ўсё больш паглыблялася. Фронт, не атрымліваючы самага неабходнага, ледзь трымаўся. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць напружаныя абставіны цар і яго ўрад не маглі. Бясспрэчна, лютаўскія падзеі "выраслі" з вайны. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, - усё гэта вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму.
Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага да рабочых сталі далучацца іншыя слаі гарадскога насельніцтва, і рух стаў набываць характар усеагульнай стачкі. Спробы ўладаў перайсці 26 лютага (нядзеля) да актыўных дзеянняў і прымяніць сілы саслужыла дрэнную службу. У панядзелак 27 лютага ў развіцці падзей наступіў рашаючы пералом. Салдаты раскватараваных у Петраградзе запасных батальёнаў гвардзейскіх палкоў сталі пераходзіць на бок мітынгаваўшых рабочых. Баявыя дружыны з рабочых і салдат захапілі 27 лютага Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палітычных зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. 2 сакавіка імператар Мікалай II падпісаў адрачэнне ад прастола. Манархія ў Расіі перастала існаваць, бо сістэма царскай улады прыйшла ў супярэчнасць з грамадскім развіццём Расіі. Краіну ахапіў палітычны, эканамічны і нацыянальны крызіс.
Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя сілы. Вядучыя пазіцыі ў Савеце занялі эсэры і меншавікі. Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часовы ўрад, які ўзначаліў князь Г. Львоў. Большасць месцаў у ім занялі кадэты. Дэмакратычны лагер ва ўрадзе прадстаўляў міністр юстыцыі сацыяліст А. Керанскі, які адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Савет падтрымаў Часовы ўрад, стварыўшы пры гэтым назіральны камітэт за яго дзейнасцю. Узгодненая праграма Часовага ўрада і Петраградскага савета складалася з наступных палажэнняў: амністыя палітычным вязням, свабода слова, друку і г. д., скасаванне нацыянальных абмежаванняў, падрыхтоўка да склікання Устаноўчага сходу (парламента), замена паліцыі народнай міліцыяй, выбары ў органы мясцовага самакіравання, невывад войскаў рэвалюцыйнага Петраградскага гарнізона на фронт, прадстаўленне салдатам грамадзянскіх правоў. Канчаткова пытанне аб будучым дзяржаўным ладзе павінна было вырашыцца ва Устаноўчым сходзе.
Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 сакавіка. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. На працягу сакавіка-красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 саветаў, у тым ліку 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб'яднаных саветаў і Савет сялянскіх дэпутатаў. Па прыкладу сталічнага Савета, прызнавалі Часовы ўрад і яго органы на месцах - пры ўмове "адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа”.
Адначасова ўзніклі гарадскія грамадскія камітэты. Ініцыятыва іх стварэння, як правіла, зыходзіла ад дзеячаў земскага і гарадскога самакіравання. Працягвалі сваю дзейнасць гарадскія думы. 6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія назначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў. Да губернскіх камісараў пераходзілі функцыі губернатараў. Акрамя паліцыі, жандармерыі і пракуратуры ўсе астатнія мясцовыя дзяржаўныя органы захоўваліся і павінны былі дзейнічаць пад кіраўніцтвам камісараў. Ім падпарадкоўвалася міліцыя, ім жа даручаўся нагляд за законнасцю дзейнасці ўсіх устаноў і чыноўнікаў.
Беларускі нацыянальны ру х у сакавіку-кастрычніку 1917 г
Пасля падзення самаўладдзя беларускі нацыянальны рух уступіў у якасна новы этап развіцця. Адмена Часовым урадам 3 сакавіка нацыянальных, саслоўных і рэлігійных абмежаванняў дала магчымасць арганізавацца беларускім грамадска-палітычным партыям, розным па сваёй сацыяльна-класавай сутнасці і палітычнай арыентацыі. З сакавіка па лістапад 1917 г. на Беларусі і сярод бежанцаў-беларусаў дзейнічала каля 26 палітычных партый і арганізацый. У іх ліку 14 беларускіх нацыянальных партый, якія з пэўнай доляй умоўнасці можна падзяліць на кансерватыўна-клерыкальныя, ліберальна-дэмакратычныя, рэвалюцыйна-дэмакратычныя і сацыялістычныя накірункі.
Кансерватыўныя, памешчыцка-клерыкальныя партыі і арганізацыі - Беларускі саюз зямельных уласнікаў, Саюз беларускага праваслаўнага духавенства, Заходне-Рускае таварыства ў Петраградзе з'яўляліся выразнікамі штарэсаў буйных і сярэдніх землеўласнікаў, праваслаўнага духавенства і вышэйшага чыноўніцтва. Асновай ідэалогіі гэтага тыпу арганізацый быў так званы "заходнерусізм", паводле якога беларусы лічыліся не самастойным этнасам, а адгалінаваннем рускага народа.
Партыі ліберальна-дэмакратычнага накірунку - Беларускі народны саюз, Магілёўскі беларускі нацыянальны камітэт, Гомельскі саюз беларускай дэмакратыі, Віцебскі саюз беларускага народа, Аршанскі беларускі народны камітэт, Беларуская партыя народных сацыялістаў, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Беларуская партыя аўтанамістаў - адлюстроўвалі інтарэсы галоўным чынам заможных слаёў беларускага грамадства, духавенства, чыноўніцтва, сярэдняй і дробнай буржуазіі і беларускай інтэлігенцыі. Іх нацыянальныя праграмы вызначаліся супярэчлівасцю і непаслядоўнасцю, зыходзілі з ідэі адміністрацыйна-гаспадарчай самастойнасці ў межах Расійскай дзяржавы і ідэалогіі "заходнерусізму". Вырашэнне аграрнага пытання яны адкладвалі да Устаноўчага сходу.
Больш дэмакратычных поглядаў у нацыянальным пытанні прытрымлівалася БХД, заснавальнікамі якой былі беларускія ксяндзы Ф. Абрантовіч, А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, К. Сваяк (К. Стаповіч) і інш. У рэзалюцыі першага з'езда БХД (май 1917 г.) вылучалася патрабаванне "шырокай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспубліцы", навучанне ў школах на беларускай мове і паступовы пераход на беларускую мову ў набажэнствах.
Такое ж палажэнне змяшчаў праект праграмы БПНС, у склад якой уваходзіла група памешчыкаў на чале з дэпутатам Дзяржаўнай думы Р. Скірмунтам. У ім патрабавалася аб'явіць Расію федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікай, у якой Беларусь павінна мець статус аўтаноміі.
Больш паслядоўна праблема будучага дзяржаўнага ўладкавання краю была распрацавана ў праграмных дакументах Беларускай партыі аўтанамістаў, арганізацыі якой узніклі вясной 1917 г. у Петраградзе, Маскве, Мінску і іншых гарадах. У зацверджаным у верасні на канферэнцыі праекце платформы беларускіх аўтанамістаў вылучалася патрабаванне права на нацыянальнае, культурнае і палітычнае самавызначэнне Беларусі, але з захаваннем федэратыўнага саюза з Расіяй.
Патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі было цэнтральным і ў праграме найбольш уплывовай беларускай партыі - Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), якая аднавіла сваю дзейнасць адразу пасля падзення самаўладдзя. У першай палове 1917 г. арганізацыі гэтай партыі дзейнічалі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Слуцку, Оршы, Буда-Кашалёве, сярод бежанцаў-беларусаў у Петраградзе, Маскве, Казані, Саратаве, Яраслаўлі і Адэсе. У ліпені ў яе шэрагах налічвалася каля 5 тыс. членаў і спачуваючых, а ў кастрычніку колькасць іх узрасла да 10 тыс. Палітычны курс БСГ адлюстроўваў інтарэсы пераважна сярэдніх слаёў, якія былі зацікаўлены ў ажыццяўленні дэмакратычных пераўтварэнняў, але асцерагаліся рэвалюцыйнай ломкі грамадскіх адносін. Так, канферэнцыя БСГ у сакавіку 1917 г. выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, заклікаўшы працоўны народ аказваць на яго "арганізаваны націск". Яна салідарызавалася з лозунгам "рэвалюцыйнага абаронніцтва", выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Федэратыўнай Расійскай Рэспублікі.
Перабудову цэнтральных органаў беларускага нацыянальнага руху, якая праходзіла летам 1917 г., можна разглядаць як пэўны крок у напрамку да яго далейшай класавай дыферэнцыяцыі. Прадстаўнікі левай плыні ўсё больш схіляліся ў бок бальшавікоў. Але некаторыя аспекты нацыянальнага пытання, якія абараняў З. Жылуновіч, адрозніваліся ад бальшавіцкіх. У прыватнасці, ён выступаў супраць забыцця беларускімі пралетарыямі свайго нацыянальнага пачуцця на карысць агульнарэвалюцыйных інтарэсаў.
Ідэю нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі Беларусі адстойвала дэлегацыя Цэнтральнай рады ў складзе I. Варонкі (старшыня), З. Жылуновіча, К. Душэўскага, I. Мамонькі, З. Сабалеўскага, У. Фальскага на Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе.
Рост сацыяльных супярэчнасцяў паскорыў працэс размежавання ў беларускім нацыянальным руху. Увосень 1917 г. ад БСГ адкалолася частка рэвалюцыйна настроеных рабочых-беларусаў Петраграда і маракоў Балтыйскага флоту. Яны стварылі новую палітычную арганізацыю - Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (БСДРП).
Спробы кансалідацыі беларускага нацыянальнага руху, распачатыя на II сесіі Цэнтральнай рады і III з'ездзе БСГ 15-25 кастрычніка, поспеху не мелі. На апошнім пасяджэнні 25 кастрычніка адбылася рэарганізацыя каардынуючага цэнтра беларускага нацыянальнага руху. Быў утвораны новы краёвы орган пад назвай "Вялікая беларуская рада". У прынятых рашэннях падкрэслівалася, што "Рада павінна бараніць увесь беларускі народ".
Як бачна, эвалюцыйны і рэвалюцыйны шляхі развіцця, якія адстойвалі супрацьлеглыя сілы ў беларускім нацыянальным руху, сумясціць не ўдалося.
Спробы Часовага ўрада стабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў ліпені - жніўні 1917 г. Скл адванне ўмоў для новага крызісу
Наступленне рускіх войскаў на Паўднёва-Заходнім фронце закончылася няўдачай. На працягу 10 дзён было забіта і паранена каля 60 тыс. салдат і афіцэраў. Цяжкія страты панеслі і арміі Заходняга фронту. Толькі адна 10-я армія страціла дзесяткі тысяч чалавек. Міністры-кадэты 2 ліпеня выйшлі з Часовага ўрада, імкнучыся перакласці на сваіх былых партнёраў - меншавікоў і эсэраў - адказнасць за крызіс, які яшчэ працягваўся, і правал наступлення на фронце. У час дэманстрацыі 3 - 4 ліпеня ў Петраградзе супраць маніфестантаў Часовым урадам была ўжыта зброя. Больш за 400 чалавек было забіта і паранена.
Ліпеньскі палітычны крызіс быў больш глыбокі ў параўнанні з папярэднімі і азначаў канец двоеўладдзя. Ён сведчыў, што падстаў для прымірэння не было. Нават тое, што 8 ліпеня старшынёй Часовага ўрада стаў эсэр А. Керанскі, а ЦВК Саветаў аб'явіў Часовы ўрад "урадам выратавання рэвалюцыі", не азначала змены ў палітычным жыцці краіны.
Пасля ліпеньскіх падзей у Петраградзе, пачалося наступленне правых і ў Беларусі. Праводзіліся арышты бальшавікоў, рэвалюцыйна настроеных салдат. Толькі ў мінскай турме на гаўптвахтах і спецыяльна прыстасаваных памяшканнях утрымлівалася каля 3 тыс. зняволеных. Ганенням падвергліся прафсаюзы. Над дзейнасцю Саветаў сялянскіх дэпутатаў быў устаноўлены кантроль павятовых органаў Часовага ўрада. Выступленні сялян супраць памешчыкаў падаўляліся ваеннай сілай. Аднак рэвалюцыйныя сілы не былі разгромлены. Яны толькі адступілі, пачалі перагрупоўку для новага наступу. Аб гэтым сведчылі і выбары ў гарадскія думы, якія адбыліся ў другой палове ліпеня ў гарадах Беларусі. Партыя кадэтаў пацярпела паражэнне. У Віцебску за іх галасавала каля 6%, у Мінску - 3%, у Гомелі - паўпрацэнта выбаршчыкаў. Трохі ўмацавалі свае пазіцыі бальшавікі. За іх спіс галасавалі ў Віцебску - звыш 16%, у Гомелі і Мінску - па 5%. Выбары сведчылі, што эсэры, меншавікі, бундаўцы і іншыя рэвалюцыйна-дэмакратычныя арганізацыі мелі найбольшы поспех у масах.
У. Ленін пасля ліпеньскіх падзей стаў сцвярджаць, што Саветы капітулявалі перад Часовым урадам і ператварыліся ў яго бяссільны прыдатак. Таму настойваў на зняцці лозунга "Уся ўлада Саветам!" Гэта азначала заклік да падрыхтоўкі ўзброенага паўстання і захопу ўлады. Аднак VI з'езд РСДРП(б) (26 ліпеня - 3 жніўня 1917 г.) фактычна ўхіліўся ад гэтага патрабавання, прыняўшы не зусім акрэсленую рэзалюцыю з заклікам рыхтавацца да класавых баёў, што набліжаліся.
Кадэты пасля ліпеньскіх падзей зрабілі стаўку на ўстанаўленне ў краіне ваеннай дыктатуры і далі згоду ўвайсці ў склад другога буржуазнага кааліцыйнага ўрада, які быў аб'яўлены 24 ліпеня. А. Керанскі па-ранейшаму імкнуўся праводзіць цэнтрысцкую палітыку ў абставінах паглыбленнага крызісу і нарастаючай палярызацыі грамадскіх сіл.
Аднак фінансава-прамысловыя кругі, прадстаўнікі дваранства, афіцэраў выйсце з крызісу бачылі ў саюзе антысацыялістычных сіл і ўсталяванні моцнай дыктатуры. Гэта яскрава выявілася на Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве 12 жніўня. У сваёй прамове А. Керанскі заклікаў да адзінства, да прымірэння грамадскіх сіл і палітычных партый. Вярхоўны галоўнакамандуючы Л. Карнілаў дакладна выклаў праграму дзеянняў контррэвалюцыі: падпарадкаванне яму войскаў, якія знаходзіліся ў тыле, распаўсюджванне смяротнага пакарання, увядзенне ваеннага становішча на ваенных заводах, чыгунцы. Большасць удзельнікаў нарады, у тым ліку лідэры меншавікоў і эсэраў, пагадзіліся з гэтай праграмай.
Пасля Дзяржаўнай нарады правыя кругі адчулі сябе больш ўпэўнена. Першапачаткова А. Керанскі пагадзіўся са зместам Запіскі Карнілава і 17 жніўня нават даў даручэнне падрыхтаваць адпаведныя законапраекты. У Стаўку 23 жніўня прыбыў камісар Часовага ўрада Б. Савінкаў, які ўдзельнічаў у выпрацоўцы многіх палажэнняў гэтай Запіскі і імкнуўся спалучыць "чырвоны сцяг Керанскага" і "моцную руку Карнілава". 24 жніўня Л. Карнілаў адцаў загад 3-му коннаму корпусу генерала Крымава рухацца на Петраград. Аднак 26 жніўня А. Керанскі адмежаваўся ад Карнілава, адцаў загад аб змяшчэнні яго з пасады галоўнакамандуючага і арышце ўдзельнікаў змовы. Керанскі разумеў, што выступленне Карнілава - спроба не толькі задушыць рэвалюцыйны рух, пакончыць з бальшавізмам, але ў першую чаргу захапіць уладу і стаць на чале ўрада. Аднак Часовы ўрад і УЦВК не маглі даць эффектыўны адпор карнілаўшчыне.
Цэнтральную ролю адыгралі бальшавікі. Правядзенне агітацыі ў войску і блакіраванне чыгуначных шляхоў аказалася дастатковым, каб паралізаваць войска генерала Крымава. У Беларусі на аснове Выканкама Заходняга фронту быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, у які ўвайшлі прадстаўнікі Франтавога камітэта, выканкамаў Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Савета сялянскіх дэпутатаў, гарадской думы. Старшынёй камітэта быў прызначаны эсэр А. Кажэўнікаў, намеснікам старшыні бальшавік К. Ландар. Для аператыўнага кіраўніцтва быў створаны штаб рэвалюцыйных сіл на чале з М. Фрунзе. Былі зроблены захады, каб не даць магчымасці Карнілаву выкарыстаць войскі Заходняга фронту, парушыць сувязь карнілаўскіх войскаў са Стаўкай у Магілёве. На ўсе вузлавыя станцыі Мінскай ваеннай акругі, у першую чаргу Оршу, Віцебск, былі накіраваны ўпаўнаважаныя камісара Заходняга фронту меншавіка У. Жданава з правам кантролю за перамяшчэннем войскаў. Толькі на лініі Гомель - Жлобін было затрымана 30 воінскіх эшалонаў. Рэдкія спробы агітацыі за Карнілава не мелі істотных вынікаў. Не далі вынікаў яго меры, каб зняць блакаду з Магілёва. 1 верасня ў Магілёве былі арыштаваны Л. Карнілаў і іншыя генералы Стаўкі.
Кастрычніцкія падзе і і прыход да ўлады бальшавікоў
25 кастрычніка 1917 г. ў Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень адкрыўся II з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. Беларусь і салдат Заходняга фронту прадстаўляў 51 дэлегат (24 бальшавікі, а астатнія - меншавікі і эсэры). З'езд прыняў пастанову аб пераходзе ўлады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.
30 кастрычніка 2-і з'езд грэнадзёрскага корпуса 2-ой арміі рашуча падтрымаў рэвалюцыю і прапанаваў Камітэту выратавання рэваяюцыі прызнаць савецкую ўладу, а ў выпадку адказу -- камітэт разагнаць. 31 кастрычніка савецкую ўладу падтрымалі дывізійны камітэт пры штабе Заходняга фронту і з'езд камітэтаў 10-ай арміі. 1 лістапада такія ж рэзалюцыі былі прыняты 6-ай і 42-ай армейскімі, 5-ай грэнадзёрскай, 15-ай Сібірскай дывізіямі, 1-ым Сібірскім і 9-ым армейскім карпусамі. Паміж 23 -- 24 гадзінамі 1 лістапада ў Мінск з 2-ой арміі прыбыў браніраваны поезд, які ўзяў пад ахову Мінскі Савет і горад.
Прыбыццё браняпоезда, бронемашын і падраздзяленняў 60-га Сібірскага палка змяніла суадносіны сіл у горадзе. У сувязі з гэтым Мінскі Савет накіраваў у Камітэт выратавання рэвалюцыі дэлегацыю, якая абвясціла там дэкларацыю аб парушэнні камітэтам пагаднення ад 27 кастрычніка (мелася на ўвазе накіраванне некалькіх воінскіх часцей у Петраград і Маскву) і заявіла аб выхадзе сваіх прадстаўнікоў з Камітэта выратавання рэвалюцыі.
Абапіраючыся на актыўную падтрымку перш за ўсё рэвалюцыйных салдат, Ваенна-рэвалюцыйны камітэт узяў усю ўладу ў свае рукі. Вечарам 2 лістапада ў гарадскім тэатры адбыўся пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам прадстаўнікоў прадпрыемстваў, чыгуначнікаў, вайсковых часцей -- усяго каля 1000 чалавек. Сход адобрыў мерапрыемствы па ажыццяўленню дэкрэтаў II Усерасійскага з'езда Саветаў, якія былі распрацаваны ВРК. Лідэры эсэраў, меншавікоў і бундаўцаў заявілі аб сваёй нязгодзе з палітыкай ВРК і выхадзе іх фракцый са складу Савета. Але многія дэпутаты гэтай партыі не падтрымалі сваіх лідэраў і засталіся ў Савеце. Мінская арганізацыя меншавікоў палічыла дзеянні фракцыі памылковымі і 5 лістапада прыняла рашэнне аб яе вяртанні ў Савет.
Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, які не паспеў аформіцца да абвастрэння абставін, да 4 лістапада папоўніўся прадстаўнікамі арганізацый і воінскіх часцей. Загадамі ад 4 і 5 лістапада ВРК вызначыў сваю арганізацыйную структуру. Вышэйшым органам быў аб'яўлены пленум ВРК, а выканаўча-распараджальнымі -- бюро і галіновыя аддзелы. У склад бюро ВРК увайшлі: К.I. Ландар (старшыня), А.Ф. Мяснікоў, У.С. Селязнёў, М.У. Рагазінскі, М.I. Калмановіч, М.I. Крывашэін, В.М. Фрэйман. Да фарміравання абласных органаў савецкай улады ВРК з'яўляўся адзіным поўнаўладным органам на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі і Заходняга фронту.
Па сутнасці, улада ВРК была ўладай надзвычайнай, і выбіраемыя пад яго кантролем у надзвычайных абставінах Саветы наўрад ці адлюстроўвалі ўвесь спектр палітычных сімпатый насельніцтва. Несумненна, што Саветы гэтага ўзору далёка не адпавядалі першапачатковым уяўленням аб іх як органах сапраўднага народнага самакіравання.
Услед за Мінскам савецкая ўлада на аднапартыйнай аснове ўсталёўвалася ў іншых гарадах Беларусі і на Заходнім фронце. Пры гэтым Саветы, дзе бальшавікі ўступалі колькасна прадстаўнікам іншых партый, распускаліся. Так было ў Віцебску, дзе 28 кастрычніка Ваенрэўком горада ўзяў пад свой кантроль пошту, тэлеграф, чыгуначны вузел, распусціў існуючы Савет рабочых і салдацкіх дэлутатаў і прызначыў выбары яго новага складу. ВРК заклікаў працоўныя масы не паддавацца чуткам «аб тых жахах, якія быццам бы чыняцца ў Расіі і сталіцы», вызначаў гэтыя чуткі як паклёпніцкія, што распаўсюджваюцца ворагамі рэвалюцыі з мэтай супрацьпастаўлення народных мас савецкай уладзе.
28 кастрычніка Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў Оршы стварыў ВРК на чале з бальшавіком Дзмітрыевым, распусціў Камітэт выратавання рэвалюцыі. 12 лістапада надзвычайны сход прадстаўнікоў сялянскіх таварыстваў Аршанскага раёна абраў часовае бюро па сялянскіх справах, якое з'яўлялася аддзелам ВРК. На сходзе была прынята рэзалюцыя аб прызнанні і падтрымцы Савета Народных Камісараў, а таксама аб правядзенні ў жыццё да склікання Устаноўчага сходу дэкрэта аб зямлі.
26 кастрычніка ў Гарадку Віцебскай губерні нарада кіраўнікоў павятовага Савета і прадстаўнікоў часцей гарнізона прадаставіла выканкому Савета шырокія паўнамоцтвы ў барацьбе з контррэвалюцыяй. Нарада абавязала выканком падтрымліваць рашэнні II Усерасійскага з'езда Саветаў. 8 лістапада павятрвы Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварыў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт для барацьбы з контррэвалюцыяй.
30 кастрычніка ў Гомелі адбылося аб'яднанае, пасяджэнне гарадскога Савета рабочых і салдацкіх Дэпутатаў і Выканкома павятовага Савета сялянскіх дэ путатаў. Абмеркаваўшы палітычнае становішча ў краіне, гарадскі і павятовы Саветы адобрылі дэкрэты II Усерасійскага з'езда Саветаў і абвясцілі ў горадзе і павеце савецкую ўладу.
У лістападзе адбыліся перавыбары Гомельскага Савета, якія далі бальшавікам 109 дэпутацкіх месц са 195. 17 лістапада надзвычайны агульны сход новага ркладу Савета ўтварыў Ваеннарэвалюцыйны камітэт, большасць членаў якога стаяла на платформе II Усерасійскага з'езда Саветаў.
Павольна развіваўся рэвалюцыйны працэс у Магілёве. Сілы, якія групаваліся вакол Стаўкі, спрабавалі ператварыць Магілёў у апорны пункт барацьбы супраць Савецкага ўрада. Лідэры правых эсэраў і меншавікоў мелі намер сфарміраваць «новы ўрад» на чале з В. М. Чарновым. Іх планы падтрымлівалі пераважна эсэра-меншавіцкі па складу ўсеармейскі камітэт, Магілёўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выканком губернскага Савета сялянскіх дэпутатаў. Алё прыпыніць ці павярнуць ход падзей у іншае рэчышча ім не ўдалося.
З набліжэннем рэвалюцыйных войск да горада, калі лёс Стаўкі быў вырашаны, у 23 гадзіны. 18 лістапада Магілёўскі Савет быў вымушаны прызнаць савецкую ўладу і ўтварыць Ваенна-рэвалюцыйны камітэт, да якога перайшла ўся ўлада ў горадзе.
ВРК заявіў, што ён усімі сродкамі будзе абараняць інтарэсы свабоды і рэвалюцыі, і папярэдз'іў: «Усе асобы, прыкмечаныя ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і перашкодзе вырашэнню асноўных задач, абвешчаных дэкрэтамі II Усерасійскага з'езда Саветаў будуць праследавацца па ўсёй строгасці рэвалюцыйнага часу». Прадстаўнікі Часовага ўрада -- выконваючы абавязкі галоўкаверха М. М. Духонін, старшыня ўсеармейскага камітэта В.Б. Станкевіч, памочнік начальніка штаба галоўкаверха па палітычных справах В.В. Вырубаў -- былі ўзяты пад дамашні арышт, усеармейскі камітэт распушчаны.
На працягу 25 кастрычніка -- 18 лістапада 1917 г. у Беларусі ў часцях і злучэннях фронту ўлада таксама перайшла ў рукі Саветаў. Такая адносна лёгкая перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі тлумачылася тым, што ўсе чакалі: яна вырашыць нахварэўшыя пытанні часу -- аб міры і зямлі. Дэкрэты II Усерасійскага з'езда Саветаў сустрэлі падтрымку рабочых, сялян і салдат. У Дэкрэце аб зямлі сяляне ўбачылі здзяйсненне сваёй запаветнай мары. Дэкрэт аб міры з захапленнем успрынялі салдаты, рабочыя і сяляне. Таму на выбарах ва Устаноўчы сход Беларусі і на Заходнім фронце перавагу атрымала партыя бальшавікоў. 356 дэпутатаў, абраных у Мінскай, Віцебскай, Магілеўскай і Заходнефрантавой акругах, было 30 бальшавікоў, 22 сацыялісты-рэвалюцыянеры і 4 іншыя.
Савецкую ўладу ладтрымліваў Заходні фронт. 3 1 па 10 лістапада адбыліся армейскія з'езды. На з'ездах 2-ой. і 10-ай армій большасць дэлегатаў складалі бальшавікі і іх прыхільнікі з ліку беспартыйных. Гэтыя з'езды віталі савецкую ўладу, дэкрэты
II Ўсерасійскага з'езда Саветаў і створаны ім Савецкі ўрад. Тыя ж армейскія камітэты, якія стаялі на іншых пазіцыях, былі распушчаны і замест іх абраны новыя, а таксама створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты. Дзейнасць Франтавога камітэта кваліфікавалася як накіраваная супраць улады Саветаў, як здрада рэвалюцыі. Дзяліць уладу, пайсці на кааліцыю з іншымі рэвалюцыйнымі партыямі бальіцавікі не хацелі.
Другі з'езд 3-яй арміі па свайму складу і характару прынятых рашэнняў некалькі адрозніваўся. Сярод дэлегатаў з'езда бальшавікі складалі толькі 46%. У прынятай рэзалюцыі з'езд прапанаваў стварэнне аб'яднанай сацыялістычнай улады на глебе пагаднення паміж абодвума лагерамі дэмакратыі, неадкладнае папаўненне ЦВК прадстаўнікамі сацыялістычных партый, якія пайшлі з II Усерасійскага з'езда Саветаў, а таксама прадстаўнікамі Саветаў сялянскіх дэпутатаў і прадстаўнікамі фронту, якія не змаглі прыбыць на з'езд. З'езд падтрымаў, калі гэта будзе прызнана неабходным, скліканне III Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
У адрас Савецкага ўрада паступала шмат рэзалюцый сходаў і мітынгаў рабочых, сялянскай беднаты і салдат, у тым ліку з Беларусі, аб падтрымцы. У рэзалюцыі сходу сялянскіх дэпутатаў Слуцкага павета, які адбыўся 28 кастрычніка, гаварылася аб прызнанні толькі савецкай улады.
Такіх рэзалюцый, лістоў было шмат. Яны адлюстроўвалі пераважаючыя настроі працоўнага люду, змардаванага вайной і безупыннымі нястачамі. Рэвалюцыя разбурыла старую сацыяльна-эканамічную і палітычную сістэму, а разам з тым знесла і новыя структуры ўлады, выкліканыя да жыцця Лютаўскай рэвалюцыяй, якія, аднак, так і не паспелі набыць выразна акрэсленае аблічча і дзеяздольнасць, каб ажыццявіць неабходныя рэформы. Кастрычнік, які, на думку працоўных, павінен быў адкрыць шлях да новага свабоднага жыцця, імі быў падтрыманы. Гэта забяспечыла яму перамогу ў такі кароткі час і без сур'ёзных ускладненняў. Але тое, што ён хаваў у сабе шмат невядомага, небяспеку грамадзянскай вайны, усталявання ўлады адной партыі, таталітарнага рэжыму, усведамлялася яшчэ не многімі. Нават тыя, хто заклікаў не баяцца грамадзянскай вайны, яе магчымых маштабаў не ўяўлялі. Гэтыя тэндэнцыі праявіліся хутка.
Усталяв анне савецкай улады на Беларусі
Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі давала магчымасці для стварэння паўсюдна органаў савецкай улады і кіравання. Ініцыятыўная і кіруючая роля тут зноў належала Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту, які прыняў рашэнне аб правядзенні з'ездаў Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.
18 лістапада адбыўся з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 560 дэлегатаў 460 былі бальшавікамі, што прадвызначыла яго ход, рашэнні, склад кіруючых органаў. Старшынёй з'езд абраў члена Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) В. П. Краснова. З'езд вітаў рэвалюцыйных рабочых і салдат Петраграда, чыё пераможнае паўстанне характарызавалася як адзіны сродак узяцця Саветамі ўлады ў свае рукі, прызнаў савецкую ўладу, дэкрэты аб зямлі, міры і кантролі над вытворчасцю. Меры і сродкі барацьбы з праціўнікамі цярпімасцю не вызначаліся. Ва ўсёй паўнаце выявіўся кіруючы прынцып «рэвалюцыйнай мэтазгоднасці». Прагучала злавеснае слова «сабатаж» у адносінах да служачых і чыноўнікаў старых дзяржустаноў. З'езд запатрабаваў безагаворачнага іх падпарадкавання савецкай уладзе, зняцця з пасад афіцэраў, якія былі настроены контррэвалюцыйна і спрабавалі сарваць заключэнне міру. У інтарэсах умацавання савецкай улады на месцах з'езд вырашыў правесці перавыбары і ачысціць мясцовыя Саветы ад варожых элементаў. З'езд абраў Выканаўчы камітэт абласнога Савета ў складзе 35 чалавек.
У той жа дзень у Мінску адкрыўся III з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў. На ім прысутнічала 335 дэлегатаў, большасць з якіх былі прадстаўнікамі беднаты і сераднякоў. Склад з'езда сведчыў аб вялікім зруху ўлева. Старшыня выканкома, абраны II з'ездам, правы эсэр Несцераў, кандыдатура якога была вылучана на пост старшыні з'езда, пры выбарах атрымаў 8 галасоў. Старшынёй з'езда быў абраны бальшавік М. I. Крывашэін.
З'езд сялянскіх дэпутатаў прызнаў савецкую ўладу і абавязаўся праводзіць у жыццё яе дэкрэты, а таксама заклікаў усіх, хто вагаўся, не выступаць супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі, падпарадкавацца волі рабоча-сялянскіх і салдацкіх мас. У мэтах найбольш паслядоўнага ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі з'езд вырашыў перавыбраць усе валасныя камітэты, валасныя земскія ўправы, міліцыю. Зямельным камітэтам было рэкамендавана выдзеліць камісіі для ўзяцця на ўлік усіх зямель, іншых угоддзяў, інвентару і размеркавання іх сярод бяднейшых сялян.
З'езд абраў 35 чалавек у склад Выканкома сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Выканаўчага камітэта Савета сялянскіх дэпутатаў з Выканаўчым камітэтам Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
20 лістапада адкрыўся II з'езд армій Заходняга фронту. У яго рабоце ўдзельнічала 714 дэлегатаў. У ліку дэлегатаў было бальшавікоў 473, левых эсэраў -- 74, меншавікоў -- 24, беспартыйных -- 103. Астатнія дэлегаты былі прадстаўнікамі розных дробных партый і арганізацый. Па пытанню аб сучасным моманце выступілі: дакладчык ад бальшавікоў -- Валадарскі, садакладчыкі -- Злобін ад эсэраў і Горын ад меншавікоў. «Наша рэвалюцыя, -- гаварыў Валадарскі, -- выставіла 4 лозунгі: зямлі -- міру -- хлеба -- волі». У прынятай рэзалюцыі з'езд вітаў петраградскіх рабочых і салдат, якія ажыццявілі пераможнае паўстанне. Быў выказаны поўны давер Савету Народных Камісараў і абяцана яму ўся магчымая падтрымка. «Заходні фронт, -- гаварылася ў рэзалюцыі, -- будзе адной з апор народнай улады». За гэту рэзалюцыю прагаласавала 500 дэлегатаў з'езда. Прадстаўнікі меншавікоў прапанавалі стварыць урад на падставе аб'яднання ўсіх дэмакратычных партый, але іх праект рэзалюцыі не быў падтрыманы з'ездам; ён сабраў толькі 73 галасы.
З'езд распрацаваў сістэму арганізацыі савецкай улады на Заходнім фронце і ў вобласці. У вобласці, губернях, паветах, валасцях ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Саветы сялянскіх дэпутатаў, Саветы батрацкіх дэпутатаў. У выніку іх аб'яднання з прадстаўнікамі арміі, прафесійных саюзаў, чыгуначнага саюза, паштова-тэлеграфных служачых былі створаны Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, якія з'яўляліся дзяржаўнай уладай у вобласці, губерні, арміі.
Для кіравання рознымі галінамі гаспадарча-палітычнага і культурнага жыцця Саветы стваралі галіновыя аддзелы (ваенны, харчовы, працы, фінансавы, асветы, агульнага кіравання і г. д.). Узначальвалі апдзелы народныя камісары. Гарадскія і земскія самаўправы, харчовыя камітэты і іншыя арганізацыі падпарадкоўваліся Савету. У штабах, банках, казначэйствах камісары ўтваралі самаўправы з ліку служачых, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва
Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года контрольная работа. История и исторические личности.
Контрольная работа по теме Характеристика відносин банку з клієнтами. Розрахунки за акредитивами
Содержание Практических Работ
География Контрольная Работа 9 Класс Фипи
Дипломная работа по теме Вариантное проектирование балочной клетки рабочей площадки
Бузулукский Учебно Курсовой Комбинат Официальный Сайт
Современная Живопись Курсовая Работа
Доклад по теме Развитие ловкости посредством спортивных и подвижных игр
Дипломная работа: Разработка устройства автоматического регулирования света на микроконтроллере
Реферат по теме Правонарушение и правоохранительные органы
Books Эссе
Пособие по теме Статистические методы оценки хозяйственных рисков предприятий
Реферат по теме Исторические этапы развития управления качеством в России
Дипломная работа: Управление хозяйственной деятельностью предприятия
Реферат по теме Государственная служба в ОВД
Темы На Научный Реферат
Реферат по теме Организация Всесвiтнiй поштовий союз
Дипломная работа по теме Гражданско-правовой договор как юридический факт
Домашние Контрольные Работы 7 Класс Муравин
Курсовая работа по теме Расчет проточной части газотурбинной установки
Курсовые Работы По Психологии В Гродно
Общая характеристика правового регулирования использования земель юридическими лицами в Республики Беларусь - Государство и право реферат
Состояние учета оплаты труда на предприятии - Бухгалтерский учет и аудит курсовая работа
Учет и анализ основных средств - Бухгалтерский учет и аудит курсовая работа


Report Page