Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) - История и исторические личности курс лекций

Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) - История и исторические личности курс лекций




































Главная

История и исторические личности
Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыальнай цывілізацыі в Беларусі. Перыяд рэвалюцыі 1917 г. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Аўтар - складальнік канд. гіст. навук, дацэнт
гісторыя беларусь рэвалюцыя рэч паспалітая
100-35 тыс. да н.э. - час першага з'яўлення людзей на тэрыто-рыі Беларусі.
2 - пач. 1 тыс. да н.э. - бронзавы век.
3-2 тыс. да н.э. - вылучэнне жывелагадоўлі і земляробства як самастойных форм вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.
пач. 1 тыс. да н.э - VII ст. н.э. - жалезны век.
VI-IX ст. - пераход насельніцтва Беларусі да шматукладнай формы гаспадарання.
40 тыс. г. да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э. - даіндаеўрапейскі перыяд.
3-2 тыс. г. да н.э. - да нашых дзён - індаеўрапейскі перыяд.
3-2 тыс. да н.э. - IV - V ст. н.э. - балцкі этап.
IV- V ст. н.э. - да нашага часу - славянскі этап.
VIII- IX ст. - масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі.
Археалагічная культура - агульнасць аднастайных па матэры-яльнай культуры археалагічных помнікаў на акрэсленай тэрыторыі і храналагічна блізкіх па часе існавання.
Бронзавы век - перыяд старажытнай гісторыі, калі побач з каменнымі ўжывалі прылады працы, зброю і ўпрыгожанні з бронзы.
Гарадзішча - рэшткі ўмацаванага паселішча перыяду патрыярхату.
Жалезны век - эпоха ў гісторыі чалавецтва, якая характарызуец-ца пашырэннем металургіі жалеза і вырабам жалезных рэчаў.
Каменны век - перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога прылады працы і зброя вырабляліся з каменю, часткова з касцей і дрэва; у гэты перыяд узнікае мастацтва, рэлігія.
Матрыярхат - перыяд у гісторыі родавай абшчыны, калі жан-чына адыгрывала вядучую ролю ў гаспадарчым жыцці, у сістэме ся-мейна-шлюбных адносін.
Племя - аб'яднанне некалькіх родаў.
Родавая абшчына - аб'яднанне кроўных сваякоў, якія мелі агульную ўласнасць і вялі калектыўную гаспадарку.
Род - калектыў першабытных людзей, аб'яднаных кроўным радством.
Свяцілішча - язычніцкае культавае збудаванне, месца маленняў і ахвярапрынашэнняў.
Селішча - рэшткі старажытнага неўмацаванага паселішча пе-рыяду распаду першабытнаабшчыннага ладу.
Сельская абшчына - аб'яднанне людзей, у якім асобныя сем'і маглі не мець сваяцкіх адносін.
Паганства - сістэма рэлігійных вераванняў, калі чалавек аба-гатварае розныя сілы і стыхіі прыроды.
1. Якія значныя падзеі адбыліся ў сярэдзіне III тыс. да н.э. на тэрыторыі Беларусі?
2. Якая была этнічная прыналежнасць насельніцтва Беларусі да прыходу сюды індаеўрапейцаў у канцы III тыс. да н.э.?
3. Калі пачынаецца жалезны век на Беларусі?
4. Адкуль паступалі медзь і бронза на Беларусь?
5. Чаму змяніўся тып пасялення ў жалезным веку?
6. Якія адносіны складаліся ў I тыс. н.э. на Беларусі паміж бал-тамі і славянамі?
Эвалюцыя прылад працы, тэхналогіі зямляробства і жывёла-гадоўлі выклікала глыбокія перамены ў жыцці зямель і ў грамадскім ладзе, якасны пераход ад родавага ладу да сельскай суседскай абшчы-ны. Падзел працы падарваў калектыўны характар вытворчасці і пры-сваення, на чым грунтавалася першабытнаабшчыннае грамадства, адкрыў для пэўных асоб магчымасць прысваення прыбавачнага прадукту і абмену паміж імі. Усё гэта прывяло да ўтварэння класаў і дзяржаў.
У гэты час на якасна новую ступень уздымаюцца абмен і гандаль. У якасці абменнага эквіваленту ўсходнія славяне ўсё часцей выкарыстоўвалі буйную рагатую жывёлу.
У IX-XII ст. гаспадарчая дзейнасць людзей на тэрыторыі Беларусі характарызавалася перш за ўсё нараджэннем і суіснаваннем шматукладнай эканомікі (гл. схему ).
Яшчэ да заклікання да ўлады князёў-варагаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалі складацца воласці-княствы, якія ўзначаль-валіся князямі, выхадцамі з мясцовай знаці. Першымі і найбольш ма-гутнымі ўсходнеславянскімі княствамі былі Полацкае (IX-XIII ст.), Тураўскае (X-XI ст.). Ім падпарадкоўваліся як васалы больш дробныя княствы, якія ўзніклі на працягу ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі: Менскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Пінскае, Клецкае і інш.
Вярхоўным уласнікам зямлі быў князь. Ён збіраў са сваёй дру-жынай рэнту - даніну шляхам палюддзя, якая адначасова была першай формай дзяржаўнага падатку на ўтрыманне органаў княжацкай улады.
Сацыяльная структура і грамадскі лад княстваў адпавядалі ран-нефеадальнаму ўзроўню развіцця. Верхні пласт грамадства складалі князі, баяры, старэйшыя і малодшыя дружыны, духавенства. Разам з феадаламі і феадальна залежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары і сяляне-даннікі. З канца X і асабліва XI ст. ішоў працэс росту колькасці буйных феадалаў і плошчаў іх уладанняў. Значныя зямельныя ўгоддзі феадалаў апра-цоўваліся феадальна-залежнымі людзьмі і часткова рабамі.
Развіццё палітычнага ладу дзяржаў-княстваў найбольш наглядна можна прасачыць на прыкладзе Полацкага княства, на тэрыторыі якога жыло крывічскае і дрыгавічскае насельніцтва. Першы полацкі князь, імя якога вядома з летапісаў - Рагвалод. Пры Уладзіміры Святаславічы Полацкае княства гвалтоўна ўключана ў 980 г. у Кіеўскую дзяржаву. Унук Рагвалода Ізяслаў узнавіў дзяржаўнасць і да часоў феадальнай раздробленасці тут правілі яго нашчадкі. Выключнае значэнне ў палітычным і гаспадарчым жыцці Полаччыны мелі вечавы лад - гарадское самакіраванне, епіскап. Гісторыя Полацкай зямлі XI-XII ст. - гэта перыяд пашырэння яе тэрыторыі. Полацкае княства вымушана было адстойваць сваю самастойнасць ва ўмовах пастаяннага саперніц-тва з Кіевам і Вялікім Ноўгарадам.
Найбольшай магутнасці Полацкая зямля дасягнула пры Усяславе Брачыславічы (каля 1028-1101 гг.; князь Полацкі з 1044 г.). Пры ім пашырылася тэрыторыя, будаваліся гарады і храмы (Сафійскі сабор у Полацку), устаноўлены поўны кантроль над гандлёвым шляхам па Заходняй Дзвіне, які забяспечыў выхад у Балтыйскае мора.
У ХІІ - першай палове ХІІІ ст. Полацкая, Тураўская землі і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі перажылі этап феадальнай раздробленасці. Гэта быў заканамерны і прагрэсіўны крок на шляху станаўлення і далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Аналагічныя працэсы адбываліся паўсюдна ў Еўропе. У Італіі, Фран-цыі і Нямеччыне ў гэты час фарміраваліся самастойныя каралеўствы.
У XII ст., пасля смерці Усяслава, Полацкае княства пачало ў палітычным сэнсе ўсё больш размяжоўвацца на часткі, удзельныя княствы (Полацкае, Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і інш.), якія належылі прадстаўнікам полацкай праваслаўнай дынастыі, паміж якімі разгарнулася барацьба за першынство.
Іншым быў лёс дрыгавіцкіх княстваў. Даволі рана яны трапілі ў сферу інтарэсаў Кіева і страцілі незалежнасць. З канца X ст. на княжанне ў Тураў пасылалі старэйшых сыноў кіеўскага князя. У 50-я гг. XII ст. у Тураве ўсталявалася самастойная княжацкая дынастыя. Пасля выхаду з-пад уплыву Кіева (1158 г.) на тэрыторыі Тураўскага княства узнік шэраг асобных удзелаў, князі якіх дзейнічалі згуртавана. У пачатку XIII ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш звязвае свой лёс з Новагародскай у барацьбе супраць галіцка-валынскіх князёў.
У XII ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. Да сярэдзіны XIII ст. высокага эканамічнага і культурнага развіцця дасягнула Новагародская зямля.
Вышэйшую ўладу ў дзяржавах-княствах у IX-XII стст. на тэрыторыі Беларусі ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў кіравання выконвалі службовыя асобы: пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік і інш. Князь стаяў на чале дзяржавы і выканаўчых органаў. Яго асноўныя абавязкі: арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга ворага і падтрыманне ўнутранага парадку. Правам выдання законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча.
Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся аднача-сова і князь, і пасаднік.
Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Праваслаўная царква стала дзяржаўнай ва ўсіх краінах Усходняй Еўропы з канца X ст. Хрысціянства адсунула ўбок вялікі пантэон паганскіх багоў. Лічыцца, што першая епархія на Беларусі ўзнікла ў 992 г. у Полацку. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства. Але спатрэбіліся стагоддзі, каб хрысціянства змагло канчаткова распаўсюдзіцца і ўсталявацца на беларускіх землях.
Такім чынам, ІХ - першая палова ХІІІ ст. гэта перыяд фарміра-вання, развіцця і раздробленасці першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў.
Абшчыннае землеўладанне - форма землеўладання, калі ворыў-ная зямля знаходзілася ва ўладанні асобных сялян, хаця права агульна-га ўласніка належыла абшчыне (верві), як і права карыстання лясамі, выганамі, вадаёмамі і іншымі непадзеленымі ўгоддзямі.
Веча - агульны сход дарослых жыхароў горада і воласці для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў.
Вотчына - форма зямельнай уласнасці феадалаў і звязаных з ёю правоў на залежных сялян. У XI-XIII ст. на ўсходнеславянскіх землях існавалі вотчыны князёў, баяр, царквы.
Дань - форма феадальнай эксплуатацыі залежнага насельніцтва (натуральны падатак).
Кармленне - права, дараванае князем васальнаму феадалу збі-раць дань, даходы з воласці.
Князь - правадыр племені; з развіццём феадалізму - правіцель дзяржавы.
Кукенойс, Герцыке - княствы ў ніжнім цячэнні Дзвіны, якія зна-ходзіліся ў васальнай залежнасці ад полацкіх князёў.
Людзі - свабодныя абшчыннікі. У гэты час ішоў працэс дыфе-рэнцыяцыі “людзей” на феадальна-залежных і вольных.
Мір, верв - у XI ст. сялянская земляробчая суседская абшчына. Затым на яе аснове ішло фарміраванне індывідуальных сялянскіх гас-падарак. Для такой абшчыны было характэрна самакіраванне, кругавая парука, калектыўная адказнасць і г.д.
Ордэн - ваенная арганізацыя царкоўных і свецкіх феадалаў.
Палюддзе - збор даніны са свабоднага насельніцтва, якое пра-жывала на падуладнай князю тэрыторыі; першапачатковая форма феа-дальнай рэнты.
Халопы - катэгорыя насельніцтва, пазбаўленая асабістай свабо-ды (з XII ст.).
Чэлядзь - агульны тэрмін, які ў XI-XIII ст. абазначаў феадаль-льна-залежнае насельніцтва. Раней - асабіста несвабодныя людзі.
862 г. - першае летапіснае ўпамінанне аб Полацкім княстве.
907 г. - паход на Візантыю, у якім прымала ўдзел дружына По-лацка.
980 г. - першае летапіснае ўпамінанне аб Тураве.
980 г. - напад ноўгарадскага войска на чале з князем Уладзімірам Святаславічам разам з атрадамі варагаў, чудзі і меры на Полацк. Забой-ства Полацкага князя Рагвалода і ягоных сыноў. Гвалт Уладзіміра над князёўнай Рагнедай.
989 г. - захоп кіеўскім князем Уладзімірам горада Турава пасля аблогі. Прымусовае хрышчэнне пераможаных жыхароў Турава.
992 г. - утварэнне епархіі ў Полацку.
Канец X ст. - утварэнне Тураўскага княства.
1003-1044 гг. - княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча.
1021 г. - паход полацкага князя Брачыслава на Вялікі Ноўгарад. Бітва са сваім родным дзядзькам, кіеўскім князем Яраславам, на рацэ Судаміры.
1044 г. - першыя звесткі пра Новагародак (Навагрудак).
1044-1101 гг. - княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча (Ча-радзея).
1067 г. - першыя летапісныя звесткі пра Менск (Мінск).
1067 г. - бітва на р. Нямізе паміж войскамі Яраславічаў і полац-кага князя Усяслава Чарадзея.
1078-1086 гг. - княжанне ў Тураве Яраполка Ізяславіча.
1158-1162 гг. - княжанне ў Тураве Юрыя Яраславіча, які ўз-навіў дынастыю Ізяславічаў на тураўскім троне.
1. Хто быў вярхоўным уласнікам земляў на этапе ранняга сярэднявечча?
2. Калі ўпершыню ўпамінаецца ў летапісах Полацк?
3. Якія віды феадальнага землеўладання вы ведаеце?
4. Якія асаблівасці грамадска-палітычнага ладу адзначаюцца ў Тураве?
Першыя рэлігійныя вераванні ўзніклі ў каменным веку. Аб'ек-тамі рэлігійных адносін станавіліся прыродныя з'явы, жывёлы, духі. З разлажэннем радавых сувязей узніклі політэістычныя рэлігіі (шматбож-жа). Узнікненне дзяржавы абумовіла стварэнне нацыянальна-дзяржаў-ных рэлігій (сінтаізм, іудаізм, індуізм …). Паваротным пунктам у гісторыі стала з'яўленне сусветных рэлігій: будызму (VI ст. да н.э.), хрысціянства (IV ст. н.э.), ісламу (VII ст. н.э.). Галоўная асаблівасць сусветных рэлігій - адзінабожжа (Бог адзіны і ўніверсальсальны).
Вялікае значэнне ў лёсе старажытных беларускіх зямель мела прыняцце ў X ст. хрысціянства. Яно спрыяла ўмацаванню больш развітых грамадскіх адносін, чым першабытнаабшчынныя, дапамагала пераадолець перажыткі племянной адасобленасці, садзейнічала ўзды-му культуры, пісьменнасці, умацаванню міжнародных сувязей. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў Полацкую епархію. І на працягу некалькіх стагоддзяў у саперніцтве з паганствам хрысціянства зацвердзілася на беларускіх землях.
Найбольш яскрава на землях сучаснай Беларусі развівалася культура Полацкай зямлі, дзе ўжо ў XII ст. склаліся самабытныя школы дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мас-тацтва. У першай палове XI ст. пачалося летапісанне. Самай ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца Тураўскае Евангелле, упрыгожанае маляўнічымі застаўкамі. Матэрыялам для рукапісных кніг служыў пергамент - спецыяльна вырабленая скура цялят. Распаўсюджванню пісьменнасці садзейнічалі рэлігійна-асветні-цкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая (1104 або 1110 - каля 1167 або 1173), тураўскі епіскап Кірыла (каля 1130 - каля 1182), Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі.
Вышэйшым узорам тагачаснай культуры з'яўляецца манумен-тальная архітэктура. У сярэдзіне XI ст. у Полацку, услед за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор. На працягу XII ст. у Полацку было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных царкоўных пабудоў. Адной з іх стала Спаская царква, пабудаваная па прапанове Ефрасінні Полацкай; захавалася Каложская царква ў Гродна, пабудаваная ў XII ст. Помнікам абарончага дойлідства з'яўляецца пяціярусная, вышынёй 30 метраў, Камянецкая вежа, пабудаваная ў XIII ст. з жоўтай і чырвонай цэглы на Брэстчыне.
Шэдэўрам старажытнага мастацтва з'яўляецца шасціканцовы крыж, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам па заказу Ефрасінні Полацкай у 1161 г.
Арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх форм з'яўляецца адной з характэрных асаблівасцей культуры старажыт-ных беларускіх зямель. Мясцовыя майстры творча пераасэнсоўвалі лепшыя дасягненні сусветнага мастацтва, стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця самабытных рыс.
Ефрасіння Полацкая (1104(?) - 1167). Полацкая князёўна, унучка Усяслава Чарадзея, асветніца, ігумення кляштара св. Спаса ў Полацку, кананізавана пр аваслаўнай царквой.
Кірыла Тураўскі (1130 - каля 1182). Епіскап, славуты пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч, майстар аратарскай прозы. Творы К. Тураўскага - вяршыня развіцця ўсходнеславянскай грамад-ска-палітычнай дзейнасці.
Клімент Смаляціч. Царкоўны дзеяч, пісьменнік, знаўца антыч-най літаратуры і філасофіі. У яго літаратурных творах адзначаюцца элементы вольнадумства.
Аўрамій Смаленскі. Манах Селішчанскага манастыра каля Смаленска, таленавіты царкоўны прапаведнік, перапісчык царкоўных кніг.
Іаан. Дойлід, які пабудаваў Спаскі сабор у Полацку.
Лазар Богша. Полацкі майстар-злотнік, які зрабіў крыж па заказу полацкай князёўны Ефрасінні - узор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.
Летапісанне - запіс падзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці.
Рэлігія (ад лац. rеligio - злучаць) - светаўспрыманне, а таксама адпаведныя культавыя дзеянні, што абумоўлена верай у рэальнасць быцця Бога (або некалькіх багоў), “свяшчэннага” пачатку.
Фрэска - роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.
Канец X ст. - пачатак распаўсюджвання на беларускіх землях хрысціянства.
Сярэдзіна XI ст. - час будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку.
XI ст. - стварэнне Тураўскага Евангелля.
XII ст. - пабудавана царква Барыса і Глеба “на Каложы” ў Гродна.
1161 г. - стварэнне крыжа злотнікам Лазарам Богшам.
XIII ст. - пабудавана Камянецкая вежа на Брэстчыне.
1. Назавіце станоўчыя вынікі ўвядзення хрысціянства на тэры-торыі Беларусі?
2. Дзе быў пабудаваны трэці Сафійскі сабор на ўсходнеславян-скіх землях?
3. Які помнік абарончага дойлідства XIII ст. захаваўся да нашых дзён?
Пасля Войшалка вялікакняжацкі прастол трапіў у рукі Трай-дзеня (1270-1282 гг.). Гэта быў час умацавання Новагародскай дзяржа-вы, якое праходзіла ў барацьбе з унутранай рэакцыяй і супрацьстаян-ня са знешняй пагрозай. У час яго княжання была далучана частка яц-вяжскіх зямель. Рэальна існаваўшым быў Віцень (1295?-1316 гг.). Вынікам яго княжання было далучэнне ў 1315 г. Берасцейскай зямлі і абранне герба “Пагоня”. Як пішуць летапісы «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему княству литовскому печать: рыцер збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня».
Падчас княжання сына Віценя - Гедыміна новай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага стала Вільня (былы Крывы горад). Адбывалася далейшая кансалідацыя беларускіх зямель. Паколькі яны не ведалі спусташальнай мангола-татарскай навалы і захавалі ў цэласці свае культурныя і эканамічныя цэнтры, гэтае аб'яднанне ішло больш інтэнсіўна, чым у Масковіі ці на Украіне. Былі пабудаваны замкі ў Крэве, Вільне, Лідзе і некаторых іншых гарадах.
Каля 1326 г. у склад ВКЛ увайшло Мінскае княства і Пінская зямля. Гедымін праводзіў тую ж палітыку, што і яго папярэднікі: заваёўваў жмудскія землі.
Ядром фармірання зямель Вялікага Княства Літоўскага стала Новагародчына з прылеглымі да яе землямі. Бліжэйшыя Пінская і Мінская, якія першымі ўвайшлі ў новую дзяржаву. Крыху пазней да яе далучыліся Гродзенская, Полацкая, Віцебская і інш. Жмудзь была да-лучана да ВКЛ у 1422 г., адной з апошніх, прытым і ваенным шляхам.
Пасля дваццаціпяцігадовага княжання Гедыміна, землі што знаходзіліся пад яго ўладай, перайшлі да пяцярых сыноў. Альгерд (1296-1377 гг.) стаў Крэўскім князем з 1320 г. і князем Віцебскім. Берасцейшчына і Гродзеншчына, Троцкая і Жмудскія землі былі даручаны Кейстуту (?-1382). Самы малодшы брат - Яўнут застаўся на прастоле ў Вільні, што пярэчыла тагачаснай ментальнасці, калі малодшы брат Яўнут застаўся на прастоле ў “сталечным месте”. У справу ўключыліся браты Альгерд і Кейстут. Апошні рушыў свае войскі на Вільню і ўзяў ў палон Яўнута. Кейстут саступіў віленскі прастол старэйшаму ў сям'і брату Альгерду. Такім чынам, у Вялікім Княстве ўсталяваўся пэўны “дуумвірат”: князі Кейстут і Альгерд. Альгерд праводзіў актыўную знешнюю палітыку па збіранню зямель. Да 1345 г. Альгерд выступаў толькі ў якасці Крэўскага і Віцебскага князя, а напрыканцы жыцця пад яго ўладай аб'ядноўваюцца Браншчына, Чарнігаўшчына, Кіеўшчына, Валынь, Падолія і некаторыя іншыя землі. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае набывае статус адной з найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў, і ў ім беларускія землі займалі цэнтральнае, дамінуючае становішча. Але пасля смерці Альгерда, вялікакняжацкі прастол пераходзіць да ягонага старэйшага сына Ягайлы (1348-1434 гг.). У гэты час другім прэтэндэнтам на спадчыну Альгерда ў агульнадзяржаўным масштабе быў малодшы брат Альгерда князь Кейстут. Міжнародная сітуацыя складвалася не на карысць ВКЛ. Паміж Ягайлам і Кейстутам разам з яго сынам Вітаўтам пачалася барацьба за вялікакняжацкі прастол.
Такім чынам, у другой палове ХІІІ - пачатку XIV ст. адбываецца працэс фарміравання новага дзяржаўнага ўтварэння - Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, ядром якога з'яўляліся беларускія землі.
Новы гарадок, Новгарадок, Новагародак - гістарычныя назвы Навагрудка.
Гарадзен, Гародня - гістарычныя назвы Гродна.
1252 г. - хрышчэнне Міндоўга ў каталіцтва і яго каранаванне каралём Літвы.
1323 г. - перанос сталіцы ВКЛ у Вільню.
Каля 1326 г. - уваходжанне Мінскага княства ў склад ВКЛ.
1. Як праходзіў працэс аб'яднання зямель будучага Вялікага Княства Літоўскага, будучай Беларусі вакол Новагародка?
2. Калі Мінская зямля ўвайшла ў склад ВКЛ?
3. Якая гістарычная вобласць была на тэрыторыі сучаснай Літвы?
4. Калі жмудскія землі былі далучаны да ВКЛ?
5. Калі ў летапісах фіксуецца герб «Пагоня»?
Па ўмовах Крэўскай уніі абедзве дзяржавы аб'ядноўваў адзіны манарх, але кожная з іх захоўвала сваю ўласную сістэму кіравання і праводзіла самастойную палітыку. Вынікі Крэўскай уніі нельга ацэньваць адназначна. Для Беларусі падпісанне яе азначала ўзмацнен-не, з аднаго боку, пракаталіцкіх і прапольскіх тэндэнцый у грамадстве, пачатак росту нестабільнасці на глебе міжканфесійных пярэчанняў; з другога, актыўнае ўключэнне нашых земляў у агульнаеўрапейскія культурныя, палітычныя і эканамічныя працэсы. Для Польшы - узмацненне ваенных і культурных патэнцый, дзякуючы саюзу з намі, славянскіх уплываў і адначасова аслабленне нямецкіх каланізацыйных і культурных уплываў на яе тэрыторыю. Крэўская унія была персанальнай дамоўленасцю паміж правячымі еўрапейскімі дамамі. Нашчадкі ад шлюбу Уладзіслава-Ягайлы і Ядвігі далі пачатак новай дынастыі Ягелонаў. Падпісанне Крэўскай уніі не выключыла пярэчанняў паміж Ягайлам і Вітаўтам, якія скончыліся Востраўскімі (1392 г.) пагадненнямі паміж імі. У выніку іх першы набыў тытул “вярхоўнага князя”, а другі застаўся вялікім князем у ВКЛ і засяродзіў уладу ў сваіх руках.
Пасля сумеснай перамогі войскаў Кароны Польскай і ВКЛ у Грунвальдскай (Дубровенскай) бітве 15 ліпеня 1410 г. над войскамі Тэўтонскага ордэна больш як пяцьсот гадоў нямецкія воіны не ступалі на нашы землі. Адпаведна з Торуньскім дагаворам пад уплывы Кароны трапілі некаторыя землі ордэна, а пазней і ўся Прусія, а Вітаўт атрымаў у “дажывотнае” валоданне Жмудзь. Як вядома, Жмудзь (тэрыторыя сучаснай Літвы) канчаткова трапіла на правах аўтаноміі ў склад ВКЛ адпаведна з перамовамі і дагаворам каля возера Мельна, якія праводзіліся 27 верасня 1422 г., калі Ордэн адмовіўся ад сваіх валоданняў.
Узмацненне ВКЛ паставіла зноў пытанне аб абвяшчэнні асобнага каралеўства ў адпаведнасці з вагой дзяржавы ў еўрапейкім свеце. Гэтую прапанову агучыў Вітаўт. Ідэя не знайшла падтрымкі і выклікала рэзка адмоўную рэакцыю польскага боку. Вітаўт вырашыў дзейнічаць без іхняй згоды. Але каранацыя не адбылася. Неўзабаве, пасля 37-гадовага княжання, 27 лістапада 1430 г. Вітаўт памёр.
Пры наступных вялікіх князях узмацніліся напады крымскіх татараў на землі ВКЛ. У 1494 г. быў падпісаны дагавор паміж вялікім князем Літоўскім Аляксадрам і Маскоўскім вялікім князем Іванам ІІІ. Першы прызнаваў пераход усходніх земляў на карысць Масковіі і адмаўляўся ад сваіх прэтэнзій на Вялікі Ноўгарад, Пскоў, Цвер, Разань. У сваю чаргу Іван ІІІ абяцаў “не вступаціся ў Смаленск”. Праўда, гэтага абяцання хапіла толькі на некалькі гадоў. Падчас вайны 1500-1503 гг. ВКЛ страціла Чарнігаў, Старадуб, Гомель (да 1537 г.), Бельскае, Старадубскае і частку Мсціслаўскага княстваў. Недалёка ад Дарагабужа на р. Ведрашы адбылася бітва (1500 г.), падчас якой войска пад кіраў-ніцтвам К. Астрожскага было разбіта, а сам ён трапіў у маскоўскі палон. З поўдня нашым землям пагражала татарская навала. У 1506 г. ад-былася бітва пад Клецкам. Беларускім войскам, якім камандаваў Міха-іл Глінскі, была разбіта татарская арда і вызвалена 40 тыс. палонных. Пасля гэтага разгрому набегі крымчакоў на нашы землі прыпыніліся.
Маскоўскае княства распачало новую вайну (1507-1522 гг.), якая прывяла да спусташэння паўночна-ўсходняй і цэнтральнай Беларусі. У 1514 г. царскія войскі захапілі Смаленск, але ў той жа час, 8 верасня, разграміўшы 80-тысячнае маскоўскае войска, былы маскоўскі палоннік гетман К. Астрожскі ўзяў рэванш утрая меншымі сіламі пад Оршай. У другой палове 20-х гадоў XVI ст. ВКЛ правяло некалькі паспяховых ваенных аперацый супраць крымскіх татар і разбіла іх на тэрыторыі Украіны каля Канева (Альшаніцкая бітва - 1527 г.). Новая вайна паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай пачалася ў 1534 г. Паводле заключанага перамір'я 1537 г. Гомель і Любеч былі вернуты ВКЛ. Праз дваццаць гадоў пачалася наступная, Лівонская вайна 1558 -1583 гг. Царскія войскі асадзілі Полацк і праз два тыдні, 15 лютага 1563 г., захапілі яго. Звыш 11 тыс. жыхароў Полацка было адпраўлена ў маскоўскі палон. Толькі на Полаччыне было захоплена звыш 50 тыс. чалавек. Маскоўская акупацыя Полацка працягвалася да 30 ліпеня 1579 г. У ходзе ваенных дзеянняў рускія войскі захапілі частку ўсходняй Беларусі. Вядзенне вайны з Маскоўскай дзяржавай для ВКЛ было даволі складаным. Польскія саюзнікі не спяшаліся прыйсці яму на дапамогу. Наадварот, скарыстоўваючы сітуацыю, яны пачалі актыўна прасоўваць ідэю аднаўлення саюзных адносін і дамоўленасцей.
Ягайла - Якаў - прынцып падвойнага (і патройнага) напісання імёнаў тлумачыцца тым, што ў старажытныя часы князі і просты люд часта карысталіся двума імёнамі: паганскім у паўсядзённым побыце і хрысціянскім для больш адказных выпадкаў.
1380 г. - Кулікоўская бітва, у выніку якой былі падарваны сілы Залатой Арды.
1385 г. - заключэнне Крэўскай уніі па аб'яднанню Польскай Ка-роны і ВКЛ.
1410 г. - бітва пад Грунвальдам, у выніку якой былі падарваны сілы Лівонскага ордэна.
1422 г. - Жмудзь (тэрыторыя суч. Літвы) канчаткова трапіла на правах аўтаноміі ў склад ВКЛ адпаведна з дагаворам ад 27 верасня.
1429 - 1430 гг. - спроба каранацыі Вітаўта.
1. Якая была сітуацыя ў ВКЛ напярэдадні заключэння Крэўскай уніі?
2. Прычыны падпісанння Крэўскай уніі.
3. У чым значэнне падпісанння Крэўскай уніі для ВКЛ і Кароны Польскай?
Другой важнай галіной сельскай гаспадаркі была жывёлагадоў-ля. Найбольшую ўдзельную вагу ў ёй мела конегадоўля. Побач з буйной рагатай жывёлай вяскоўцы гадавалі свіней, авечак, коз і свойскую птушку. У якасці дапаможных промыслаў развіваліся і хатнія рамёствы - кавальства, ганчарства, бандарства. Сярод іншых промыслаў, якія ўносілі разнастайнасць у меню не толькі вясковых жыхароў, але і іншых прадстаўнікоў тагачаснага грамадства, было бортніцтва, рыбалоўства, паляванне.
Аграрная рэформа сярэдзіны ХVІ ст. Пашырэнне гандлёвых і іншых сувязей з еўрапейскімі краінамі, рост попыту на сельскагаспа-дарчую прадукцыю, інтэнсіўнае развіццё тавара-грашовых адносін падштурхнула правячыя колы ВКЛ да правядзення зямельнай рэформы. Гэта быў комплекс эканамічных, сацыяльных і тэхнічных мерапрыемстваў па ўдасканаленню сістэмы землекарыстання і сістэмы падаткаабкладання. Гэтая рэформа насіла назву “валочная памера”. Задачы яе былі сфармуляваны ва “уставе на валокі” 1557 г. і дапаўнен-нях да яе 1558 г. Кожная сялянская гаспадарка магла атрымаць па адной, ці больш альбо менш валоцы (валока = 21,36 га). Усе валокі ў залежнасці ад канкрэтных умоў па характару галоўных павіннасцей размяркоўваліся на тры катэгорыі - “цяглыя”, “асадныя” і “вольныя”. Для цяглых валок галоўнай павіннасцю была “паншчына” два дні на тыдзень на працягу 49 тыдняў. Сяляне асадных валокаў плацілі “асаду” - па 30 грошай, 12 грошай за “талокі” і 10 за “гвалты”. У сярэ-днім атрымлівалася, што за адну добрую валоку асаднай зямлі ўносі-лася 106 грошай, крыху ніжэйшай якасці - 97, дрэннай - 83, вельмі дрэннай - 66.
Такім чынам, важным вынікам рэформы было разбурэнне сялянскай абшчыны, ператварэнне сялян-даннікаў у чыншавікоў, уцягванне краіны ў тавара-грошавыя адносіны, арыентацыя гаспадаркі сялянскай і панскай на выраб сельскагаспадарчай прадукцыі і рэаліза-цыі яе па-за межамі ВКЛ па суднаходных рэках Бугу ў Гданьск, Нёмане ў Кралевец, Заходняй Дзвіне ў Рыгу.
Другой падаткаплацельнай супольнасцю было мяшчанства. Мешчанін у адрозненне ад жыхара вёскі - селяніна, жыхар горада. Гарады ў ВКЛ адрозніваліся па ступені сваёй залежнасці ад дзяржаўнай ўлады. Гарады, якія знаходзіліся на дзяржаўных землях, падпарадкоўваліся вялікакняжацкай адміністрацыі ў асобе старостаў і падстаростаў; прыватнаўласніцкія падпарадкоўваліся ўладальнікам і іх намеснікам.
Пачынаючы з ХІV ст., на тэрыторыі ВКЛ распаўсюджваўся звычай надання гарадам правоў на самакіраванне (т.зв. магдэбургскае права). Гэта быў комплекс прававых абавязкаў у дачыненні да вярхоўнай улады і ільгот тутэйшым жыхарам. Дакументам, які юрыдычна сведчыў аб наяўнасці ў горадзе такога права, быў прывілей (закон). Адпаведна з ім у горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання, які насіў назву - магістрат (майдэборыя, ратуша). Ён складаўся з дзвюх палат: прадстаўнічай - бурмістроўска-радзецкй і выканаўчай - войтаў-ска-лаўнічай. Сябры прадстаўнічай калегіі абіраліся з мясцовых жыхароў і называліся радцы. Са свайго асяродка яны назначалі двух бурмістраў. За тэрмін абрання рады кожны з радцаў абавязкова займаў пасаду бурмістра. Другая калегія, войтаўска-лаўнічая, фарміравалася таксама з мясцовых жыхароў. Часта пасада войта была пажыццёвай, і ён назначаўся, або яго кандыдатура зацвярджалася каралём ці вярхоўным уладальнікам у прыватна-уласніцкіх гарадах. Першым беларускім горадам, які атрымаў магдэбургскае права, быў Брэст (1390 г.). Увогуле на этнічных беларускіх землях налічвалася звыш 120 “магдэбурскіх” гарадоў, а ў сучасных адміністрацыйных межах іх было звыш 90.
Атрыманне тым або іншым горадам правоў на самакіраванне спрыяла інтэнсіўнаму развіццю рамеснай вытворчасці ў ім. Як правіла, рамеснікі адной або некалькіх роднасных спецыяльнасцей аб'ядноў-валіся ў вытворчую суполку, якая насіла назву брацтва, а часцей - цэх. У цэх прымалi "людзей добрых, аселых, парадак i згоду мiлуючых, месту прысеглых". Цэхавыя браты абіралі гадавых старостаў-цэхмістраў. Вышэйшую прыступку іерархічнай лесвіцы ў рамесным брацтве займалі майстры, потым ішлі таварышы або падмайстры, а ніжэйшая належала вучням, ці , як іх яшче называлі, хлопцам. Каб стаць майстрам, хлопец мусіў прайсці курс навучання, які працягваўся 3-5 гадоў, потым адпрацаваць у якасці памочніка майстра год-два або адправіцца ў гадавую “вандроўку” ў іншыя гарады ці краіны для ўдасканалення свайго рамяства. Пасля вяртання ён мусіў прад'явіць у цэх “лісты свайго вучэння” і адпрацаваць яшчэ год у майстры. Пасля гэтага яго дапускалі да здачы іспытаў на званне майстра. Такая работа называлася “зрабіць штуку”, ці “шэдэўр”.
У Магілёве было 16 цэхаў, у Мінску - 12, у Брэсце - 11, у Слуцку - звыш 10, у Гродна - 5, у Полацку - 5. У іх засяроджваліся дзесяткі прафесій. Рамеснікі абслугоўвалі разнастайныя патрэбы розных слаёў тагачаснага грамадства.
Беларускія гарады мелі трывалыя гандлёвая сувязі як з Усходам, так і Захадам і Поўднем. Жыццё горада ўплывала пазітыўна на развіццё культуры, будзіла творчую думку. Тагачасныя гарады былі асяродкамі адукацыі і культуры, выспявання перадавой на той час буржуазнай ідэалогіі. Праўда, пасля другой паловы XVII ст. пад уплывам знешнепалітычных абставін і канфесій
Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) курс лекций. История и исторические личности.
Дипломная работа по теме Шари
Реферат: The Knowledge Of Good And Evil Essay
Реферат: Бюджетная система России 4
Дипломная Работа На Тему Совершенствование Системы Финансового Управления Предприятием
Реферат: Дебиторская кредиторская задолженность, учет и регулирование
Реферат: The Rise And Fall Of The Third
Нефть И Нефтепродукты Реферат
Дипломная работа: Правила исчисления и уплаты региональных и местных налогов
Сочинение: Конспект досуга по развитию элементарных математических представлений в подготовительной группе
Сочинение по теме Тредиаковский В.К.
Реферат На Тему Полное Товарищество: Основные Положения, Учреждение, Система Управления, Ведение Дел
Конец Зимы Полдень Сочинение 5 Класс
Реферат: Современный рынок банковских услуг
Контрольные И Проверочные Работы Химия 8 Класс
Прадед Герой Сочинение На Тему Мой
Реферат: История развития психологических взглядов
Статья: Управление качеством в системе политического менеджмента
Дипломная работа по теме Этика и социальная ответственность организаций и бизнеса
Реферат: Radio Astronomy Essay Research Paper Radio astronomy
Курсовая работа по теме Феномен готики в истории культуры: традиционный и современный аспект
Особенности правового регулирования рекламной деятельности в РФ - Государство и право дипломная работа
Правова культура юриста - Государство и право реферат
Бухгалтерская отчётность и анализ финансового состояния в условиях ООО "Леруа МерленВосток" - Бухгалтерский учет и аудит дипломная работа


Report Page