Дзеянні ў інтарэсах Беларусі ў АБСЕ

Дзеянні ў інтарэсах Беларусі ў АБСЕ

Ігар Леднік

17-ці дзённая турэмная галадоўка ў інтарэсах дзяржавы, а потым і збіццё за гэта ў карцары на працягу дзесяці дзён надалі мне законнае права адстойваць інтарэсы Беларусі на міжнароднай арэне – у сістэме АБСЕ.

12-13 ліпеня прайшла анлайн-канферэнцыя "Лічбавыя тэхналогіі і правы чалавека – магчымасці і праблемы: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні III". Яе арганізатарамі выступілі Швецыя (старшынствуе ў АБСЕ) і Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ).

Я быў зарэгістраваны да ўдзелу ў канферэнцыі, як суаўтар Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнёрства ў частцы далучэння краінаў-партнёраў да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным ўрадзе (праграма eUnion).

Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якасці дадатку да гарантый іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Як вядома, у выніку парушэння Расейскай Федэрацыяй п.3 Мемарандума 24 кастрычніка 1996 года ў Беларусі адбыўся "рэферэндум", па выніках якога быў зруйнаваны канстытуцыйны лад краіны. З таго дня, згодна "Заключэнню Ганчара", беларусы жывуць ва ўмовах крымінальнага злачынства, якое цягнецца ў часе – "захоп і ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, спалучанным з забойствамі людзей" (ч.3 арт.357 КК Рэспублікі Беларусь).  

З улікам таго, што гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме заснаваныя на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ, тым злачынствам у Беларусі ў 1996 годзе зруйнована і сістэма бяспекі ў рэгіёне АБСЕ. Наступствам гэтага стала расейская ўзбройная агрэсія супраць Украіны і захоп Крыму.

На канферэнцыю АБСЕ мною прадстаўлена выйсце са склаўшагася становішча – "У мэтах аднаўлення сістэмы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ прапануецца ў рамках Еўрапейскай "тройкі" арганізаваць кантроль над выкананнем рашэнняў Савета Еўропы, Еўрапейскага саюза і АБСЕ ў ходзе стварэння рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion" – (тлумачальная запіска).

З парушэннем Расеяй Будапешцкага мемарандума Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў стане "захопленай" дзяржавы з расейскім стаўленікам Лукашэнкам на чале. Штаб Ціханоўскай адмаўляе беларусам у вызваленні краіны праз аднаўленне дзеяння ў адносінах да Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ па Будапешцкім мемарандуме. Гэта ставіць пад сумнеў паўнамоцтвы Святланы Ціханоўскай прадстаўляць інтарэсы беларусаў на фоне кампаніі па адхіленні Лукашэнкі ад улады за цяжкія крымінальныя злачынствы.

Адказам на стан "захопленай" дзяржавы стане запуск eBelarus з пашпартызацыяй грамадзян Беларусі, як на яе тэрыторыі, так і за яе мяжой, у сінхранізацыі з Еўрапейскай сістэмай лічбавай ідэнтыфікацыі (EDIF). Палітыка-прававую аснову дзейнасці eBelarus складаюць Канстытуцыя-1994, "Заключэнне Ганчара" і Будапешцкі мемарандум.   

У гэтай сувязі звяртаюся да ініцыятараў кампаніі па прыняцці "новай Канстытуцыі"! Вашыя дзеянні легалізуюць злачынства 1996 года па руйнаванні канстытуцыйнага ладу Беларусі і замінаюць аднаўленню сістэмы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ!   




Report Page