Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг. - История и исторические личности курсовая работа

Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг. - История и исторические личности курсовая работа




































Главная

История и исторические личности
Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

Аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі у (1919-1925 гг.). Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Глава 1. Дзейнасць Надзвычайнай місіі БНР у Германіі (1919-1925 гг.)
Глава 2 .Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі
Дадзеная курсавая праца разглядае тэму архіваў Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг. Мэта працы аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці місіі у (1919-1925 гг.) і агульны агляд багатых збораў дакументаў як выніку гэтай дзейнасці.
Задачы курсавой работы , якія трэба вырашыць:
1. Дзейнасць Надзвычайнай місіі БНР у Германіі (1919-1925 гг.).
2.Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.
Існуюць розныя погляды даследчыкаў на дадзеную праблему. У артыкуле У.Л.Сакалоўскага “Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)” даецца агляд палітычнага, культурнага, эканамічнага жыцця і ўзаемадзеяння місіі з нямецкімі ўладамі, распавядаецца пра спробы стварэння беларускіх вайсковых частак,правядзенне міжнародных канферэнцый і ўдзел у іх беларусаў. Асноўная частка артыкулу гэта дакументы дзейнасці Ўрада і Надзвычайнай Місіі БНР. У артыкуле распавядаецца пра перспектыўнасць вывучэння грамадска-палітычнай дзейнасці беларусаў у Веймарскай Германіі, пра адносіны з рознымі арганізацыямі і суполкамі ва ўмовах эміграцыі, прыклады ўзаемадзеяння, даюцца адзнакі нямецкіх дыпламатаў аб значэнні ўзаемадносін з місіяй БНР. Але ж асноўная ўвага ў артыкуле надаецца дакументам місіі БНР, падзеленых на сем груп.
У кнізе “Архівы БНР“ падаюцца дакументы, звязаныя з берлінскай місіяй. Але існуе заява С. Шупы, укладальніка гэтага вядомага выдання, пра тое, што архіў Дыпламатычнай місіі БНР у Берліне не знойдзены.Гэта і стымулявала падрыхтоўку да выдання гэтых дакументаў У.Л.Сакалоўскім.
Серыя артыкулаў С.Шупы “Невядомая БНР”прысвечаны дзейнасці дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў БНР за мяжой: у Адэсе, Рызе, Таліне,Коўна. Амаль усе маюць дачыненне да Берлінскай місіі БНР. Чытаючы гэтыя артыкулы, адкрываеш новыя старонкі беларускай гісторыі. У газеце “Наша Ніва” і артыкуле С.Шупы падрабязна распавядаецца пра украінскі крэдыт- грошы вылучаныя Ўрадам Украінскай Народнай Рэспублікі на карысць БНР і размешчаныя у берлінскім банку. У артыкуле газеты “Новы час” падрабязна апісваюцца умовы і абставіны правядзення Берлінскай канферэнцыі 1925 г. Розныя погляды на гэтую падзею нават праз столькі год выклікаюць спрэчкі ў навукоўцаў.
Курсавая работа складаецца з уводзін, 2-ух глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса. Першая глава распавядае пра дзеячаў беларускай эміграцыі ў Германіі. Другая глава змяшчае матэрыял пра дакументы беларускай эміграцыі ў Германіі.
ГЛАВА 1. ДЗЕЙНАСЦЬ НАДЗВЫЧАЙНАЙ МІСІІ БНР У ГЕРМАНІІ (1919 - 1925 ГГ .)
25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Адраджэнне краіны і імкненне беларусаў да адзінства, самастойнасці выспявала пад моцным уціскам расейскага самаўладства, а таму і было яно даволі стрыманым і павольным. Узрастанню незалежніцкіх настрояў на Беларусі ў перыяд Першай Сусветнай вайны (1914--1918 гг.) ў значнай меры садзейнічала палітыка нямецкіх акупацыйных уладаў, і такія акалічнасці як гатоўнасць немцаў прызнаць беларускі народ асобнай нацыяй, як пераклад акупацыйных загадаў на беларускую мову, адкрыццё школ на роднай мове, дазвол весці набажэнства па-беларуску, наданне беларускай мове статуса самастойнай і роўнай па значэнні з мовамі іншых народаў рэгіёна, пра што яскрава засведчыў факт выдання «Слоўніка на сямі мовах: нямецкай, польскай, рускай, беларускай, літоўскай, латышскай, яўрэйскай» -- усё гэта паказвала, што і беларус можа мець сваю годнасць і радасць ад усведамлення сябе гаспадаром (не тое што пад Расейскай імперыяй!). Усё гэта натуральна спрыяла ўзрастанню незалежніцкіх настрояў і памкненняў. Пачалі дасылацца звароты з просьбай прызнаць Беларускую Рэспубліку. У Германію таксама была накіравана дэлегацыя БНР для ўсталявання дыпламатычных зносінаў. Вялікі ўнёсак дзеля міжнароднага прызнання БНР быў зроблены Надзвычайнай Місіяй БНР у Берліне. Яна існавала амаль 7 гадоў (1919--1925). Ёй выпала складаная -- годна прэзэнтаваць Беларусь на міжнароднай прасторы.
4 мая 1919 года МіністэЗС Германіі пасля звароту А.Луцкевіча, прызнала Дыпламатычную Місію БНР. У заяве А.Луцкевіча быў пазначаны склад Місіі.
У рэзалюцыі МЗС Германіі было засведчана, што Ўрад не быў супраць Місіі БНР.
Штат Місіі быў цалкам укамплектаваны ў жніўні 1919 года, хоць першае паседжанне адбылося 2 ліпеня 1919 г.
25 жніўня 1919г. ,выконваючы абавязкі шэфа Місіі, Леанард Заяц Лявон Язэпавіч (Леанард Іосіфавіч) ЗАЯЦ (сак. 1890, в. Даўгінава Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. -- 23 верасня 1935, Уфа, НКУС), беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, мемуарыст.Скончыў Пецярбургскі універсітэт. У 1914--1916 - кантралёр Віленскага акцызнага ўпраўлення, у 1916--1917 - працаваў у Мінску ва Усерасійскім земсаюзе. Член партыі беларускіх эсэраў. На 1-м Усебеларускім з'ездзе 1917 абраны членам Рады. З лютага 1918 у складзе Народнага сакратарыята БНР - дзяржаўны кантралёр. Пасля расколу Рады БНР 13.12.1919 загадчык канцылярыі і дзяржаўны сакратар у Народнай Радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебеларускай канферэнцыі 1925 у Берліне, дзе прызнаў Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі. У 1925 вярнуўся ў Мінск. Да арышту працаваў кансультант-інспектарам бюджэтнага ўпраўлення наркамата фінансаў БССР. Падпаў пад «чыстку апарату», звольнены і арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны 10.4.1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю», сасланы на 5 гадоў ва Уфу. Паўторна арыштаваны НКУС 25.7.1935; памёр у зняволенні. быў афіцыйна прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Беларускага Ўраду ў Берліне. 27 кастрычніка замест яго на гэтую пасаду прызначаецца Леанід Баркоў (чалец беларускай дэлегацыі ў Парыжы). Друкаваным органам Місіі быў інфармацыйны бюлетэнь --"Беларускае прэс--бюро" (на нямецкай мове).
На пачатак восені 1919 года Місія складалася з трох аддзелаў (консульскага, ваеннага, аддзелу прэсы):
1. шэф Місіі--Леанард Заяц (пазней Леанід Баркоў);
3. юрысконсульт-- Бруна Мілер (консульскі аддзел);
4. начальнік ваеннага аддзела Місіі-- Антон Борык беларускі палітычны і вайсковы дзяяч.Удзельнік Першай Сусьветнай вайны. Капітан.З 1917 году працягваў службу ў польскіх легіёнах Доўбар-Мусьніцкага.У 1918 пакідае вайсковую службу і пераяджае ў Вільню. Уваходзіць у склад Віленскай Беларускай Рады. Ён адзін з заснавальнікаў Беларускага Камітэту ў Горадні. Уваходзіць у беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянэраў.Напрыканцы сакавіка 1919 у клюбе «Беларуская хатка» на ўрачысты вечары ў гонар беларускага ўраду ўзьняў тост: «Няхай жыве Беларусь з Польшчай!», падтрыманы прысутнымі.Першы афіцыйны пасланьнік БНР у Нямеччыне. Знаходзячыся ў Нямеччыне, перадаваў грошы і сродкі беларускім школам. У сярэдзіне лета 1920 зьяжджае з Бэрліну ў Латвію. Пасьля едзе ў Гародню на запрашэньне беларускіх вайскоўцаў. Узначальвае агульны адзел Беларускай Вайсковай Камісыі.Пад канец лістапада начале з Кузьмой Цярэшчанкай прыбыў у званьні капітана з Лодзі ў Семежава для ўдзелу ў Слуцкім збройным чыне (разам зь ім прыбылі яшчэ 3 афіцэра з 12 пасланых -- капітаны Андрэй Якубецкі, Антон Сокал-Кутылоўскі, паручнік Тодар Янушэнка). Прымаў удзел у Слуцкім Збройным чыне, ўзначальваў штаб Першай Слуцкай Брыгады. Быў праціўнікам супольных дзеяньняў з атрадамі Булак-Балаховіча. Падаваў нататкі пра паўстаньне ў газэты «Наша думка» і «Беларускае слова».Разам з прыхільнікамі генэрала Булак-Балаховіча -- Хведашчэням, Арсенем Паўлюкевічам і паручнікам Мацелі, Борык (магчыма зьмяніў адносіны да Булаховіча, пасьля адхіленьня ад пасады шэфа штаба Слуцкай брыгады), адступіў з Морача, апошняга апорнага пункта случчакоў, у Давыд-Гарадок. Тамака паўстанцы і балахоўцы, якія да іх далучыліся, былі абязброены палякамі.Пасьля заканчэньня паўстаньня -- у Латвіі, пасьля у Коўне, Вільні, Варшаве. У апошняй быў адным з арганізатараў Таварыства Беларускай Школы. ;
5. дарадчык па вайсковых справах--Яўхім Бялевіч Вучыўся ў Мінскай гімназіі, з якой за ўдзел у вучнёўскіх беспарадках у 1907 выключаны і арыштаваны. Хутка вызвалены. Скончыў гімназію экстэрнам. Паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта (скончыў у 1912). Быў прызваны ў армію. Падчас Першай сусветнай вайны на фронце -- прапаршчык, штабс-капітан. Ад вайскоўцаў-беларусаў абраны дэлегатам на Першы Усебеларускі з'езд, член яго прэзідыума. Да ліпеня 1918 займаў пасаду міністра юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце -- першым урадзе БНР. Як нязгодны з яго палітыкай, выйшаў у адстаўку. Пасля дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у Кіеве, Адэсе, Берліне. У 1919 арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі, але здолеў уцячы з-пад варты. У 1918--1919 член Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, у 1920 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, з якой у жніўні 1920 выйшаў з-за адмовы лідэраў падпісаць Дэкларацыю пра абвяшчэнне незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920. У 1920--1922 служыў у Гомелі ў чыгуначных часцях Чырвонай арміі. 1 кастрычніка 1920 арыштаваны асобым аддзелам Заходняга фронту па падазрэнні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці; вызвалены праз 6 месяцаў. У чэрвені 1924 удзельнічаў у ліквідацыйным з'ездзе БПС-Р. Перайшоў на фінансавую работу -- у 1925--1930 упаўнаважаны Наркамфіна БССР, з 1931 у Белшвейаддзяленні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі. Арыштаваны 19 сакавіка 1932. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР асуджаны да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Свірскі канцлагер НКВД Ленінградскай вобласці. У зняволенні 27 снежня 1936 узяты пад варту. 8 лютага 1937 Ленінградскім абласным судом асуджаны да 5 гадоў зняволення і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Загінуў у Магаданскім канцлагеры. (ваенны аддзел);
6. дарадчык па справах прэсы--Валянцін фон Дзітман.
28 жніўня 1919 г. былі канкрэтна акрэслены задачы, якія стаялі перад гэтай дыпламатычнай службай у той час. 23 сакавіка 1919 г. у Берлін з Гродна прыбыў кіраўнік Беларускай ваеннай Місіі па справах ваеннапалонных А.Борык. Ён стаў першым афіцыйным пасланнікам БНР у Германіі. У лагерах для ваеннапалонных Германіі на той час знаходзілася 60000 беларусаў. Немцы марылі голадам палонных, гатавалі ім бручку на вадзе, часам давалі кавалак конскага мяса. Бульбу палонныя елі ў “мундзірах”, бо шкода ім было выкідваць шалупіны. З іх (палонных) планавалася стварыць ядро будучага нацыянальнага войска. Ужо ў пачатку красавіка Борык наладзіў сувязі з міжнароднай камісіяй па справах ваеннапалонных (працавала пад эгідаю Антанты). Борык распаўсюджвае беларускую справу сярод вайскоўцаў--суайчыннікаў. У гэтай справе яму дапамагаў генерал Кіпрыян Кандратовіч (у Берліне з лютага 1919 г. як сябра дэлегацыі БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі).
6 красавіка ў беларускім ваенным прадстаўніцтвае была прынята дэлегацыя ад афіцэраў беларусаў з лагеру ваеннапалонных у м. Зэльцведэль на чале з палкоўнікам Вішнеўскім. Адозва, падпісаная 60 афіцэрамі з просьбаю хутчэй накіраваць іх на Бацькаўшчыну для ўдзелу ў фармаванні нацыянальных вайсковых аддзелаў, стала адным з першых вынікаў працы місіі. Але магчымасці беларускіх урадоўцаў у ваенных справах былі абмежаваны, таму што бальшавікі і палякі былі супраць распаўсюджвання беларускай справы.
Немцы не выканалі свае абяцанні наконт выдзялення беларусаў у асобыя часткі. Яны марылі голадам палонных (гатавалі ім бручку на вадзе, часам давалі кавалак конскага мяса, бульбу палонныя елі ў “мундзірах”, бо шкада ім было выкідваць шалупіны). У гэты час расійскія “белыя” і польскія генералы вялі актыўную прапаганду сярод ваеннапалонных беларусаў, агігуючы ўступаць у іхнія фармаванні. Выкарыстоўваючы беларусаў як “гарматнае мяса”, яны хацелі з іх дапамогай задушыць незалежнасць Беларусі.
Беларускія ўрадоўцы не пакідалі спробы дамагчыся дазволу распачаць арганізацыю нацыянальнага войска ад краінаў Антанты з палонных беларусаў. 21 мая 1919 г. быў нават створаны Арганізацыйны аддзел Міністэрства абароны Рэспублікі. Аддзелам кіраваў генерал--маёр Лявон Давыдаў. Задачай генерала Давыдава было фармаванне беларускіх частак адначасова з расійскімі, каб такім чынам перахапіць фінансавыя сродкі, прызначаныя на гэтую мэту дзяржавамі Антанты.
У пачатку чэрвеня 1919 г. з Антонам Луцкевічам скантактаваўся былы расійскі сенатар Бэльгард, які ведаў, што Луцкевіч цікавіцца палоннымі. Бэльгард прапанаваў яму пачаць фармаванне сярод беларускіх палонных нацыянальных частак дзеля супольнай з войскамі “белай” Расіі барацьбы з бальшавікамі. Луцкевіч пазней сцвярджаў, што ён адхіліў прапанову сенатара, заявіўшы таму, што беларусы гатовыя змагацца за незалежнасць “безадносна да таго, акажуцца іх праціўнікамі белыя ці чырвоныя”.
Генерал Давыдаў аказаўся няздольным арганізатарам. Акрамя таго, яму не ўдалося дабіцца падтрымкі з боку дзяржаў Антанты, у сувязі з чым вайскова--арганізацыйны аддзел у Берліне быў ліквідаваны В.Захаркам, які быў намеснікам А.Луцкевіча. Негледзячы на гэта, дзякуючы намаганням капітана А.Борыка да восені 1919 г. удалося сканцэнтраваць каля 30 тысяч палонных беларусаў у 36 лагерах (раней яны былі раскіданыя па 180 лагерах). Сярод іх распаўсюджвалася брашура “Памятка палонным беларусам”. Імкненьне беларускіх палітыкаў заручыцца збройнай сілай для вызваленьня Беларусі ад чарговай акупацыі часам прыводзіла іх да вельмі рызыкоўных камбінацыяў. Так ў 1919 годзе Захарка вёў перамовы з генералам Васілём Біскупскім, блізкім паплечнікам будучай зоркі нямецкай палітыкі, маладога мастака Адольфа Гітлера Дарэчы, падчас славутага піўнога путчу 1923 году ў Мюнхене менавіта Біскупскі будзе хаваць Гітлера ў сваёй кватэры. . Увосень 1919--га беларускаму ўраду ў асобе Захаркі было запрапанавана прыняць на сваю службу 60 тысячаў вайскоўцаў расейска--нямецкага ландсверу, які тады дзейнічаў на тэрыторыі Латвіі. Што мог азначаць гэты “прыём на службу” і чым ён мог скончыцца - сёння сказаць цяжка, аднак, нягледзячы на шчодрыя абяцанні фінансавага плану, Васіль Захарка не наважыўся на такі непрадказальны крок.
Такім чынам, у лютым 1920--га Захарка з Крэчэўскім у Берліне шукаюць выйсця з палітычных і фінансавых тупікоў. І як на бяду якраз у гэтым часе ў Берліне патаемна ладзяцца планы вялікай расійска--нямецкай манархічнай змовы, на чале якой стаіць той самы генерал Біскупскі.
Планы Біскупскага, выкладзеныя ім крыху пазней у адмысловым мемарандуме, выглядалі прыблізна так: супольнымі намаганнямі Чырвонай арміі, украінскіх і беларускіх партызанаў зліквідаваць Польшчу і аднавіць межы 1914 году. Наступны этап - паўстанне чырвоных (насамрэч - белых) афіцэраў, увядзенне ў Расеі ваеннай дыктатуры, знішчэнне камуністычнага рэжыму ва Ўкраіне сіламі партызанаў, у Беларусі - з дапамогай расійска--нямецкіх добраахвотнікаў, запрошаных беларускім урадам. Аднаўленне ў Расіі, Германіі і Венгрыі манархіяў, выцясненне рэспубліканскіх рэжымаў на тое месца, якое яны заслугоўваюць.
Як адзначыў у сваім мемарандуме Біскупскі, “урад Беларусі знаходзіцца ў кантакце з найвышэйшым камандаваннем Ваеннага Цэнтру”. Чынны ўдзел беларускіх палітыкаў у берлінскай змове пацвярджаецца і зместам сакрэтнага ліста нейкага палкоўніка Купчынскага камандуючаму дзейнай у Эстоніі Паўночна--Заходняй Арміяй генералу графу Аляксею Палену. Ліст гэты невядома якім чынам трапіў у рукі кіраўніка беларускай дэлегацыі на Мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы Яўгена Ладнова.
Урэшце, яшчэ адно сведчанне ўдзелу беларускіх палітыкаў у вялікай змове -- ліст нейкага “Залескага” (як выяўлена тым самым Ладновым - сябра прэзыдыуму Рады БНР Язэпа Мамонькі) сувязному манархістаў у Берліне расійскаму немцу доктару Гравэнгофу, дзе Мамонька--Залескі ўжывае адкрыты шантаж:
“Скажыце немцам, калі яны зараз не дадуць нам неадкладнай фінансавай дапамогі, дык мы больш да іх звяртацца не будзем і працу скіруем у другі бок. Давайце мне весткі, грошы патрэбныя тэрмінова, праца вялікая”.
Аднак усім шырокім планам разгалінаванай міжнароднай змовы так і не было наканавана збыцца. Масква дамагаецца значных поспехаў на польскім фронце, аднак пасля “Цуду над Віслай” вымушаная падпісаць з Польшчай мірнае пагадненне. Неўзабаве Рыжскі мір раздзеліць Беларусь напалам. Паводле падпісанага ў ліпені 1920--га расійска--літоўскага пададнення, тэрыторыя на паўночны захад ад Маладзечна перададзеная Літве. Ва Ўсходняй Еўропе ўсталёўваецца парадак, які спакойна праіснуе яшчэ два дзесяцігоддзі.
Мемарандум Біскупскага і абодва кампраматныя лісты ў канцы 1920 году надрукавала на сваіх старонках пражская эсэраўская газэта “Воля Россіи”, што выклікала ў беларускіх палітычных колах у розных еўрапейскіх сталіцах грамадзкі землятрус лакальнага маштабу.
Апошняя падзея ў гэтай блытанай гісторыі адбылася 3 кастрычніка 1921 году ў падчас беларускай палітычнай канфэрэнцыі ў Празе. Адмысловая камісія прадстаўнікоў розных напрамкаў беларускай палітычнай думкі абмеркавала справу абвінавачання Ладновым Ураду БНР на чале з В.Ластоўскім у супрацоўніцтве з нямецкімі і расійскімі манархістамі і пастанавіла:
“Разгледзеўшы дакументальныя дадзеныя ў вышэйпамянёнай справе (ліст палкоўніка Купчынскага графу Палену, дакументы аб манархічнай змове з генералам Біскупскім на чале, ліст грамадзяніна Залеўскага да Гравэнгофа ды іншыя) і выслухаўшы інфармацыю ў гэтай справе грамадзянаў Ластоўскага, Мамонькі, Цвікевіча і Зайца, а таксама разгледзеўшы дакументы, у якіх грамадзянін Ладноў абвінавачваецца ў зносінах з французскай контарвыведкай, -- даведаліся:
1) Урад БНР на чале з грамадзянінам Ластоускім ні ў цэласці, ні ў асобе каго--колечы з сяброў сваіх да манархічнай змовы з генералам Біскупскім на чале ніякага дачынення не меў.
2) Асабісты і прыватны ліст грамадзяніна Мамонькі, падпісаны псеўданімам «Залевскій» паводле свайго зместу і тону зьяўляецца вартым суровага зганення, але факты там паказаныя зьяўляюцца проста ўсхваляючым сябе вымыслам і нічога не маюць супольнага з тактыкай Ураду БНР.
3) Дзеля аб'ектыўнага расследавання справы Ладнова, запрапанаваць яму грамадзкі суд”. Грамадскі суд над Ладновым так ніколі і не адбыўся.
У сакавіку 1919 г. у Берлін прыбылі міністры БНР (В.Захарка, А.Цвікевіч) і амбасадар Беларусі ў Германіі Аркадзь Смоліч. Неўзабаве да іх далучаецца А.Луцкевіч. Ён спадзяваўся атрымаць акрэдытыў на 1,6 мільена нямецкіх марак, выдаткаваны кіраўніцтвам Украінскай Народнай Рэспублікі (планавалася выкарыстаць гэтыя грошы для паездкі на мірную канферэнцыю ў Парыж і таксама дзеля стварэння дыпламатычных прадстаўніцтваў у іншых краінах). Фінансавае пытанне стала адной з асноўных прычын прыбыцця Ўраду БНР з Гродна (амаль у поўным складзе) у сталіцу Германіі. Урадоўцы першапачаткова забралі з Гродна толькі частку грошай. Хутчэй за ўсё, пэўная сума яшчэ вясной 1919 г. заставалася ў Паўла Алексюка як Гарадзенскага губернскага камісара БНР. Напярэдадні 24 красавіка П.Алексюку з Берліну прыйшла тэлеграма ад А.Луцкевіча. Ён прасіў тэрмінова пераслаць яму праз Смоліча грошы. Ужо ў канцы красавіка, пасля таго як горад быў заняты польскім войскам, у Гродна прыехалі А.Смоліч і В.Ластоўскі з тым, каб вывезці апошнюю частку з украінскага крэдыту. Галоўная праблема, аднак, з якой сутыкнуліся беларускія дзеячы, аказалася нават не ў тым, каб атрымаць уласна пазыку ад украінскага ўраду, а ў тым, каб зняць прадугледжаную дамовай суму з банкаўскіх рахункаў. Найбольш балючае расчараванне чакала А.Луцкевіча, калі ён прыехаў з Гродна ў Берлін, дзе раптам высветлілася, што зняць грошы з рахунку ў «Бэрлінэр Райхс?Банк» немагчыма -- літаральна напярэдадні на запатрабаванне Савецкага ўраду нямецкі бок замарозіў усе ўкраінскія актывы. Замест таго, каб адразу накіравацца ў Парыж, беларускі прэм'ер вымушаны быў яшчэ амаль месяц чакаць, пакуль удалося атрымаць грошы з венскага банку, губляючы самае каштоўнае -- час. Калі А.Луцкевіч нарэшце дабраўся на канферэнцыю, ягоная прысутнасць там амаль страціла сэнс -- на палітычнай карце «новай» Еўропы месца для незалежнай Беларусі ўжо не засталося. У сярэдзіне 1919 г. беларускі бок робіць чарговую спробу атрымаць апошнюю частку з украінскага крэдыту. У якасці кур'ера ўраду БНР у ліпені 1919 г. у Камянец?Падольскі да міністра замежных справаў Украіны А.Лявіцкага выехала сакратарка Варшаўскага БНК Аўгіння Аляксюк -- сястра Паўла Алексюка. Яна мела заданне ад А.Цвікевіча завезці і абмяняць нерэалізаваны ў Берлінскім Райхс?банку пераказ на 1,5 млн карбованцаў з украінскай дзяржаўнай пазыкі ўраду БНР. З Варшавы А.Аляксюк дабралася да Луцку, адкуль, пераапрануўшыся сялянкай, -- у Камянец?Падольскі, дзе прэм'ер?міністар УНР Б.Мартас выдаў ёй пасведчанне на грашовы пераказ у Венскі банк на 3 млн крон. 9 жніўня 1919 г. Аўгіння Аляксюк вярнулася ў Варшаву. Дарэчы, за свой учынак рашэннем Рады міністраў БНР яна атрымала 1,5 тыс. марак, а Беларускае Прэс?Бюро змясціла паведамленьне «Геройскі подзвіг адной патрыёткі»… «Што да паперы, што вязе Аляксючанка, дык з гэтым ужо мы тут дамо неяк рады. Даручы гэта Дубейкоўскаму…» -- пісаў да А.Цвікевіча 9 жніўня невядомы адрасат, маючы на ўвазе той самы грашовы пераказ за подпісам украінскага прэм'ера. Аднак, з незразумелых прычынаў і на гэты раз украінскія грошы застаюцца ў Берлінскім Райхс?банку.
Тым часам у канцы жніўня 1919 г. А.Луцкевіч накіроўваецца на запрашэнне кіраўніка польскага ўраду І.Падарэўскага з Парыжу ў Варшаву, каб паспрабаваць атрымаць прызнанне незалежнасці Беларусі з боку Польшчы. У выніку, аднак, частка беларускіх дзеячоў на чале з В.Захаркам і П.Крэчэўскім выступалі супраць А.Луцкевіча, абвінавачваючы прэм'ера ў прапольскай арыентацыі. Асабісты канфлікт набывае вельмі хутка характар палітычнага расколу, у якім не апошнюю ролю адыграў і той факт, што гэта менавіта праціўнікі А.Луцкевіча з ліку так званай «Берлінскай групы» мелі на руках большую частку з рэшты грошай. Калі 24 лістапада П.Крэчэўскі і В.Захарка выяжджаюць з Берліну праз Прагу ў Мінск на чарговае паседжанне Рады БНР, яны пакідаюць у адным з пражскіх банкаў 200 тысяч марак з урадавай касы. У выніку расколу, што адбыўся 13 снежня ў Мінску, паўстаюць два беларускія ўрады -- стары, на чале з А.Луцкевічам, і новы -- урад Вацлава Ластоўскага. І хоць ужо праз тры дні -- 16 снежня -- Васіль Захарка склаў на рукі А.Луцкевіча «Баланс касы паўнамоцніка Ўрада БНР», уласна грошы засталіся нават не ў В.Ластоўскага, а ў таго ж В.Захаркі…
Гісторыя ўкраінскай пазыкі ўраду БНР на гэтым не скончылася, бо заставалася ўвесь час яшчэ не рэалізаваная частка крэдыту ў Берлінскім Райхс?банку. З вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што беларускі ўрад -- на гэты раз на чале з В.Ластоўскім -- скарыстаўся з украінскіх грошай з дапамогай Літвы. Паводле ўмоваў беларуска?літоўскай дамовы, падпісанай у канцы 1920 г., літоўскі бок згаджаўся фінансаваць беларускі антыпольскі рух на Віленшчыне і Гродзеншчыне. Пры гэтым ковенскі ўрад і сам пакутаваў на недахоп сродкаў. Сітуацыю выратавала Германія, якая мела свой інтарэс у аслабленні польскай дзяржавы і сталыя кантакты з літоўскім урадам. У выніку, хутчэй за ўсё, украінскі крэдыт быў выдадзены з Берліну ў Коўна, адкуль ён пайшоў на фінансаванне антыпольскай партызанкі.
Тры месяцы дзейнасці Беларускага Ўраду ў Берліне мелі вялікі плён (місія стала адным з першых прадстаўніцтваў Беларусі за межамі Расійскай Імперыі). Рада Міністраў рэгулярна праводзіць паседжанні, арганізуюцца неафіцыйныя сустрэчы з уплывовымі нямецкімі палітыкамі, прадстаўнікамі СМІ, наладжваліся кантакты з рознымі ўстановамі Германіі.
Былі таксама вынікі ў іншых накірунках. Супрацоўніцтва з прадпрымальнікам (ураджэнцам Беларусі) Станіславам Львом Сапегай Ваяводай вельмі паўплывала на распаўсюджванне інфармацыі аб Беларусі. Сапега Ваявода паверыў у БНР (надзея на кантракты і выгадныя гандлёвыя сувязі). Ягоная фірма “Сындыкат Сапегі для Эўропы і Азіі на Беларусі” аказвала Місіі пасільную фінансавую дапамогу. Штат місіі -у асноўным беларусы (паўнамоцным дырэктарам фірмы да лета 1920 г. з'яўляецца А.Борык). Заслуга С.Л. Сапегі Ваяводы -стварэнне першай за межамі былой Расійскай Імперыі Беларускай службы друку і тэлеграфнай сувязі (выдавала інфармацыйны бюлетэнь двойчы на тыдзень з завастрэннем увагі на беларускай тэматыцы. А.Луцкевіч робіць каласальную працу дзеля прызнання маладой Беларускай Дзяржавы мемарандум амбасадарам краін чальцоў Антанты, перамовы з камандуючым усімі лагерамі ваеннапалонных у Германіі генералам Патоцкім. Ладзяцца кантакты з германскай сацыял--дэмакратыяй і яе лідэрам Карлам Каўцкім.
Пасля бурлівых падзеяў 13 снежня 1919, калі на паседжанні Рады БНР адбыўся раскол, міжвольныя ініцыятары расколу і кіраўнікі непрымірымай антыпольскай часткі Рады Крачэўскі і Захарка здолелі надзейна схавацца і не трапіць за краты, як гэта здарылася з іх паплечнікамі. Некалькі тыдняў давялося пражыць у мінскім падполлі, не паказваючыся нікому на вочы і цалкам адыйшоўшы ад грамадзкага і палітычнага жыцця. Урэшце, схаваўшыся пад чужымі імёнамі і чужымі дакументамі, Крэчэўскі і Захарка ўцякаюць з Мінску і дабіраюцца да Берліну. Пасля снежня 1919 г. Берлінская місія падпарадкоўвалася юрысдыкцыі ўрада Народнай Рады БНР на чале з В.Ластоўскім (антыпольскія пазіцыі ).
Расце цікавасць да беларускага пытання ў МЗС Германіі (пры міністэрстве адкрыты спецыяльны беларуска --украінскі аддзел, які падтрымліваў шчыльныя адносіны як з Надзвычайнай Місіяй так і з урадам у Коўна. Пра гэта сведчаць цыркуляры амбасадарам у Маскву, Рыгу, Коўна:
“З прычыны таго, што тэрыторыя Беларусі размешчана на відным месцы поясу ўскраінных дзяржаваў, і таму, што пэўныя палітычныя дэфармацыі беларускае нацыянальнасці могуць уплываць на ўсю праблему ўскраінных дзяржаваў, я прашу звярнуць увагу на беларускае пытанне і інфармаваць нас пра яго развіццё.”
Законным прадстаўніком беларускага народу Германія лічыла менавіта Раду і Ўрад БНР, а не прарасійскі рэжым Савецкай Беларусі. Нават дакументы зносін нямецкага боку з Місіяй БНР захоўвяюцца асобна (чаго нельга сказаць аб дакументах зносін з БССР, якія захоўваюцца ў справах з грыфам “СССР”). Нягледзячы на асобнае падпісанне Рапальскага пагаднення Германіяй і БССР, апошняя разглядалася немцамі як фікцыя.
1919--1921 гг. найбольш плённы перыяд дзейнасці Берлінскай Місіі БНР. Перамовы з афіцыйнымі асобамі знешнепалітычнага і ваеннага прадстаўніцтваў Германіі скончыліся дазволам выдаваць грамадзянам Беларусі пашпарты БНР (былым ваеннапалонным--урадавыя пасведчанні БНР). Маючы пашпарт БНР, яго ўладальнік мог нароўні з іншымі свабодна выехаць у любую краіну свету ці вярнуцца на Радзіму.
Шмат было зроблена місіяй у культурна--асветнай і выдавецкай справе. У кастрычніку 1920 г. у Берліне праз больш як паўгадавы перапынак узнавіла дзейнасць Беларускае прэс--бюро, кіраўніком якога часова быў прызначаны Л. Заяц. Бюлетэні Берлінскага прэс--бюро БНР былі важнай і кампетэнтнай крыніцаю інфармацыі пра Беларусь для нямецкай грамадскасці, прэсы і ўрадавых установаў.
З Беларускім прэс--бюро ў Берліне была шчыльна звязаная інфармацыйная служба БНР у Гданьску (Данцыгу), утвораная ў верасні 1921 г. (кіраваў Ісаак Лур'еІсаак Рыгоравіч Лур'е (1890, Пінск -- пасля 1933) -- беларускі дзеяч яўрэйскага паходжання.Сын фабрыканта і ўдзельніка шматлікіх сіяніскіх кангрэсаў Рыгора Лур'е. Як чалавек, які меў стасункі з вядомымі яўрэйскімі дзеячамі (Хаімам Вейцманам, Нагумам Сакаловым, Леам Моцкіным), прадстаўляў Беларускую народную рэспубліку за мяжой.У 1919--1921 консул і гандлёвы агент БНР у Капенгагене, стварыў тут прэс-бюро. Наладжваў кантакты таксама са шведзкімі коламі. Актыўна перакладаў з дацкай і шведзкай моваў газеты і рабіў агляды для ўраду БНР, каб мець разуменне, як ставяцца да Ўсходняе Еўропы і Беларусі дацкія й шведзкія палітычныя і дзелавыя колы. Пасля быў пераведзены ў Берлін, а адтуль у Гданск. ).
Шмат было зроблена місіяй у выдавецкай справе. Усе дыпламатычныя і агульнаграмадзянскія пашпарты БНР былі надрукаваныя менавіта ў Германіі. У 1918 годзе ў славянскай друкарнi Язэпа Галеўскага ў Берлiне быў выпушчаны агульнаграмадзянскi пашпарт Беларускай Народнай Рэспублiкi. Пашпарт складаўся з 12 старонак, на яго вокладцы была выява дзяржаўнага герба Беларускай Народнай Рэспублiкi -- Пагонi. У пашпарце адзначаліся дата i месца нараджэння, падданства, асаблiвыя прыкметы: колер валасоў i вачэй, рост. Пашпарт можна было выкарыстоўваць для паездкi за гранiцу, былi спецыяльныя старонкi для таго, каб ставiць адзнакi аб уездзе i выездзе. Захавалiся пашпарты са светларужовымi i цёмна--сiнiмi вокладкамi. Афiцыйнымi ўрадавымi асобамi БНР выкарыстоўвалiся таксама дыпламатычныя пашпарты.
У ліпені 1918 года ў сувязі з выданнем на Украіне Закону аб грамадзянстве вялікая колькасць беларусаў у Адэсе падала заявы пра тое, што яны лічаць сябе грамадзянамі БНР. Беларускае консульства ў Адэсе на чале са Сцяпанам Некрашэвічам зарэгістравала каля 16 тысяч грамадзян--беларусаў: выдавала ім пашпарты, бараніла іх палітычныя і маёмасныя правы[14 13 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, т. 1, кн. 1, с. 309--312.]. Дзякуючы стварэнню ў 1920 г. выдавецкай суполкі «Вызваленне» ў Германіі ўбачылі свет кніжка А. Цвікевіча «Адраджэнне Беларусі і Польшча», каляровыя паштоўкі з гербамі беларускіх ваяводстваў і этнаграфічная карта Беларусі. Планавалася выданне на нямецкай мове брашуры К. Езавітава «Беларусы і палякі». У Берліне таксама выйшла папулярная сярод беларускіх ваеннапалонных кніга «З роднага краю». Пры ўдзеле Беларускай місіі ў Берлінскім выдавецтве Карла Круціуса, выйшла на нямецкай мове кніга «Беларусь», якую склаў нямецкі журналіст Вальтэр Егер, сябра віленскага беларускага асяродку. «Беларусь» В. Егера - першая на нямецкай мове кніга, цалкам прысвечаная нашаму краю і яго народу. Выдадзена яна ў 1919 г. у Берліне. Прагрэсіўны нямецкі журналіст Вальтэр Егер у час першай сусветнай вайны знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, зацікавіўся жыццём і культурай беларускага народа. Гэта цікавасць знайшла выражэнне ў шматлікіх матэрыялах - артыкулах, карэспандэнцыях, нарысах, якія друкаваліся на старонках нямецкага перыядычнага друку. Яны ахоплівалі шырокае кола праблем,
Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг. курсовая работа. История и исторические личности.
Эссе На Тему Моя Семья На Английском
Реферат по теме Экзаменационные билеты по криминальному процессу Украина
Права Ребенка Дипломная Работа
Курсовая работа по теме Специальные экономические зоны
Реферат: Система автоматического регулирования температуры газов в газотурбинном двигателе. Скачать бесплатно и без регистрации
Реферат Валентные Возможности Атомов Химических Элементов
Доклад по теме Правила здоровья Кацудзо Ниши
Реферат: Космизм
Курсовая Работа По Психологии Воображение
Сочинение На Тему Конец Лета
Реферат: Совершенствование маркетинговых исследований
Реферат: Reverse Discrimination Essay Research Paper Baker 1Jennifer
Сочинение Описание По Картине В Лесу Осенью
Учет Финансовых Результатов Курсовая
Историческое Толкование Договора Курсовая
Реферат: Особенности формирования самооценки у детей дошкольного возраста, страдающих заиканием
Роль Образования В Рф Эссе
Экспресс Подготовка К Итоговому Сочинению 2022
Эссе Крым
Реферат по теме Представительные и исполнительные органы местного самоуправления
Осуществление интеграции Украины в ЕС - Иностранные языки и языкознание контрольная работа
Учет расчетов по социальному страхованию и обеспечению - Бухгалтерский учет и аудит курсовая работа
Некоммерческие организации - Государство и право курсовая работа


Report Page