Аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А.Р.

Аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А.Р.

ІГАР ЛЕДНІК

Гэты пост быў размешчаны 5 ліпеня ў Фэйсбуку на старонцы Грамадзянскай анлайн-ініцыятывы "Еўропа без дыктатур!".

27 ліпеня пост выдалены маскоўскім офісам Фэйсбуку, як і іншыя пасты, якія тычацца кампаніі адхілення Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў па арт. 356 (здрада дзяржаве) і ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей). З 27 ліпеня наогул заблакаваная магчымасць размяшчаць матэрыялы з сайту Інстытута даследвання расейскай агрэсіі (Кіеў), які вядзе інфармацыйнае суправаджэнне адхілення Лукашэнкі ад улады.

Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, вул.Савецкая, 11, 220010, г.Менск, е-mail: info@rec.gov.by

Аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А.Р.

Згодна з ч.3 арт. 61 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь асоба, якая вылучана кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прадстаўляе ў Цэнтральную камісію да пачатку рэгістрацыі біяграфічныя даныя, у якіх указваюцца звесткі пра наяўнасць у мінулым або на момант рэгістрацыі судзімасці.

У адкрытым доступе ў сеціве Інтэрнэт знаходзіцца Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання "Аб мерах па рэалізацыі заключэння Спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь".

У Пастанове зазначана пра наяўнасць у дзеяннях Лукашэнкі А.Р. прыкмет крымінальнага злачынства, адказнасць за якое прадугледжана ч.2 арт. 61-1 КК (у рэдакцыі 1960 года) або ч.2 арт. 357 зараз дзеючага КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Пастанову дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання павінны былі прыняць 19 верасня 1999 года. Каб гэтага не адбылося, старшыню Спецыяльнай камісіі Віктара Ганчара 16 верасня з ягоным сябрам бізнесоўцам Анатолям Красоўскім гвалтоўна выкралі і забілі.

Па факце палітычна матываваных забойстваў у Рэспубліцы Беларусь складзена "Папярэдняе заключэнне аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага".

У згаданым заключэнні асноўным падазраваным у здзяйсненні палітычна матываваных пазасудовых пакаранняў смерцю з'яўляецца Лукашэнка А.Р. – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, старшыня Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Заключэнне 30 кастрычніка 2007 года перадана Генеральнаму пракуратуру Рэспублікі Беларусь для прававой ацэнкі і прыняцця адпаведных мер пракурорскага рэагавання.

З улікам Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання "Аб мерах па рэалізацыі заключэння Спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь" і "Папярэдняга заключэння аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага" крымінальнае злачынства, якое дасюль доўжыцца ў часе, палягае кваліфікацыі па ч.3 арт.357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей).

У 2004 годзе ў ЗША па ініцыяве сенатара Джона Маккейна быў прыняты "Акт аб дэмакратыі ў Беларусі", як адказ на палітычна матываваныя пераследы, гвалтоўныя знікненні і пазасудовыя пакаранні смерцю апанентаў Аляксандра Лукашэнкі - экс-міністра МУС Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера парламента Віктара Ганчара, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага. Акт дзейнічае ў ЗША да сённяшняга дня з-за адсутнасці следства па гэтых рэзанансных справах.

Парламенцкая асамблея Савета Еўропы у сваёй рэзалюцыі ад 15 красавіка 2008 года №1606 (2008) "Злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі", спасылаючыся на прынятыя 28 красавіка 2004 года рэзалюцыю №1371 (2004) "Аб зніклых у Беларусі" і рэкамендацыю № 1657 (2004) "Аб зніклых без вестак у Беларусі" заклікала краіны Савета Еўропы да прымянення ўніверсальнай юрысдыкцыі і санкцыйнай палітыкі ў адосінах да асоб, якія датычныя да забойстваў у Беларусі па палітычных матывах.

На сайце "Белсату" даступны фільм-расследаванне "БАНДА" рэжысёркі Раісы Міхайлоўскай крывавай дзейнасці "эскадронаў смерці" са шматлікімі дакументамі, архіўнымі фота- і відэаматэрыяламі.

Лукашэнка пра зніклых апазіцыянераў: Яны загуляліся ў палітыку.

Справы па зніклых не закрываюцца праз тэрмін даўніны, каб грамадства не атрымала права азнаёміцца з дакументамі, бо галоўным замоўнікам забойстваў па палітычных матывах з’яўляецца Лукашэнка А.Р.

Крымінальнае злачынства па ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь дасюль доўжыцца ў часе і вызначае знешнюю і ўнутраную палітыку дзяржавы.

Знешняя палітыка – Рэспубліка Беларусь не далучылася да Міжнароднай канвенцыі па абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў (рэзалюцыя 61/177 ГА ААН ад 20 снежня 2006 года), якая прынята са спасылкай на Статут ААН, Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека і Дэкларацыю аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў (рэзалюцыя 47/133 ГА ААН ад 18 снежня 1992 года). Без выканання рэзалюцыяў ПАСЕ па рэзанансных справах зніклых апанентаў Лукашэнкі А.Р. грамадзяне Беларусі не маюць перспектываў доступу да юрысдыкцыі Еўрапейскага суда па правах чалавека!

Унутраная палітыка – арт. 73 Выбарчага кодэкса (Роўнасць правоў і абавязкаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь) забараняе выкарыстанне пераваг службовага становішча ў інтарэсах выбрання. Згодна арт. 68-1 Кодэкса гэта ёсць падставай адмовіць у рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

З правядзеннем першых прэзідэнцкіх "выбараў" 9 верасня 2001 года па Канстытуцыі-1996 у Беларусі скасованы асноўны прынцып прававой дзяржавы - роўнасць ўсіх перад Законам!

Сёння, ва ўмовах найскладанейшай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, каб пазбегнуць адказнасці па ч.3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь і "пераабрацца" на чарговы тэрмін Лукашэнка А.Р. вымушаны даваць праваахоўным органам прамыя загады (і ён гэтага не прыхоўвае!) на крымінальны пераслед сваіх галоўных апанентаў – Віктара Бабарыку і кіраўніка ягонага штабу Эдуарда Бабарыку, Валерыя Цапкалу, а таксама Сяргея Ціханоўскага, кіраўніка штаба Святланы Ціханоўскай, які быў пазбаўлены права вылучыцца кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь з-за прывентыўнага заключэння ў турму.

На дадзены момант крымінальны і адміністратыўны пераслед па загадзе Лукашэнкі А.Р. здзяйсняецца ў адносінах да палітыкаў Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца, да блогераў Дзмітрыя Казлова, Ігара Лосіка, Аляксандра Кабанава, Сяргей Пятрухіна, Уладзіміра Няронскага і шмат іншых грамадзян (ПЦ "ВЯСНА").

У распараджэнні Выбарчай камісіі ёсць зварот ад 8 чэрвеня 2020 года да Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей) і адмене рашэння ад 15 траўня 2020 года аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнні Лукашэнкі А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь". Да звароту далучалася петыцыя выбарцаў у ягоную падтрымку.

У звароце зазначана, што я з’яўляюся суаўтарам Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства і каардыную стварэнне рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion, у рамках якой павінна адбыцца рэалізацыя "дарожных карт" (eUkraine + eUnion) і (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы ЗША і Вялікабрытаніі – краінаў-гарантаў бяспекі Украіны і Беларусі па Будапешцкім мемарандуме.

Далучэнню да eUnion павінны папярэднічаць меры па зацвярджэнні вяршэнства права (рэабілітацыя, рэстытуцыя, люстрацыя) і дэмакратыі (супрацьдзеянне парушэнням выбарчых правоў грамадзян). Галоўнай праблемай для Беларусі з’яўляецца немагчымаць прыцягнення Лукашэнку А.Р. да крымінальнай адказнасці па высунытым дэпутатамі Вярхоўнага Савета 13-га склікання і грамадскасццю абвінавачванням у здзяйсненні ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей).

На падставе выкладзенага, кіруючыся Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, беручы да ўвагі Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання "Аб мерах па рэалізацыі заключэння Спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь" і "Папярэдняе заключэнне аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага",

ПРАШУ:

1. Накіраваць запыт у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь наконт прававой ацэнкі і прынятых мер пракурорскага рэагавання па накіраванаму 30 кастрычніка 2007 года "Папярэдняму заключэнні аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага";

2. Накіраваць запыт у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наконт рашэння па звароце "Аб адхіленні Лукашэнкі А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь згодна з ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сувязі з здзяйснення ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей);

3. На падставе адказаў на запыты і фактаў выкарыстання Лукашэнкам А.Р. пераваг службовага становішча ў інтарэсах свайго "пераабрання" у мэтах пазбягання адказнасці за крымінальныя злачынствы, што вылілася ў масавыя рэпрэсіі супраць грамадзян па ўсёй краіне і акцыі салідарнасці з ахвярамі рэпрэсіяў ва ўсім свеце, адмовіць Лукашэнку А.Р. у рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

4. У выпадку адмовы ў дадзеным патрабаванні прадаставіць адказ з выпіскай з пратаколу паіменнага галасавання сябраў Цэнтральнай камісіі па гэтым пытанні для вызначэння ступені адказнасці кожнага з іх і ў мэтах прыняцця і рэалізацы з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй і з краінамі ЕС палітыкі персанальных санкцыяў.

6 ліпеня 2020 года /Леднік І.А./

Новы Час: Зварот: адмовіць Лукашэнку ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты праз наяўнасць прыкмет крымінальнага злачынства

Барысаўскія навіны: Зварот у ЦВК аб адмове Лукашэнку ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты

Каментар Алега Алкаева, аўтара кнігі “Расстрэльная каманда”.

Літаральна на наступны дзень, 7 ліпеня, у 20-ю гадавіну гвалтоўнага знікнення Зміцера Завадскага, Лідзія Ярмошына аднаасобна адхіліла патрабаванне ў адмове Лукашэнку А.Р. у рэгістрацыі кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь:


#Адхіленне_Лукі_ад_улады

ЗАЯВА Менскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) 15 ліпеня 2020 года

Аб адхіленні Александра Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве) і ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей)

14 ліпеня 2020 года Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь зарэгістравала Лукашэнку А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, пакінуўшы без разгляду зварот ад 6 ліпеня сябра БСДП (Грамада) Ігара Ледніка "Аб нерэгістрацыі Лукашэнку А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей)".

Патрабаванні нерэгістрацыі Лукашэнку А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь заснаваныя на Пастанове Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання "Аб мерах па рэалізацыі заключэння Спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь", а па справах бяз вестак зніклых апанентаў рэжыму Лукашэнкі – "Папярэднім заключэнні аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі да знікненняў і (або) адвольных пакаранняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага".

"Выбары-2020", як і ўсе папярэднія па Канстытуцыі-1996, пачынаючы з першых 9 верасня 2001 года, з'яўляюцца эпізодамі злачынства па ч.3 арт.357 КК Рэспублікі Беларусь, якое з лістападу 1996 года дасюль доўжыцца ў часе!

З улікам небяспецы чарговага "пераабрання" Лукашэнкі А.Р. праз фальсіфікацыі і масавыя рэпрэсіі і пазбягання ім адказнасці, Менская абласная арганізацыя БСДП (Грамада) заклікае кіраўніцтва партыі актывізаваць правядзенне кансультацыяў з ЗША і Вялікабрытаніяй – краінамі-гарантамі бяспекі Беларусі па Будапешцкім мемарандуме, па дасланай ім 11 чэрвеня прапанове ў мэтах забяспячэння прымянення да Лукашэнкі А.Р. працэдуры, прадугледжанай ч.2 арт.88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


Узор індывідуальнага звароту сябраў і прыхільнікаў БСДП (Грамада) да дэпутатаў ПП НС Рэспублікі Беларусь

АДКРЫТАЯ СПАСЫЛКА НА ЗВАРОТ

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, вул. Савецкая, 11 (Дом Урада), 220010, г. Менск, е-mail: letters@house.gov.by,

дэпутату _______________________________, па _______________ выбарчай акгрузе № ___, е-mail: _______________

гр. ___________________________, пражывае: _________________________, е-mail: ______________,

копія: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), е-mail: bsdp.minsk.ck@gmail.com,

Менская абласная арганізацыя БСДП (Грамада) – (прававое суправаджэнне), е-mail: constitution1994@gmail.com,

аб правядзенні працэдуры, прадугледжанай ч.2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублiкi Беларусь - аб адхіленні Лукашэнка А.Р. з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

14 ліпеня 2020 года ЦВК Рэспублікі Беларусь зарэгістравала Лукашэнку А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь без разгляду звароту ад 6 ліпеня сябра БСДП (Грамада) Ігара Ледніка "Аб нерэгістрацыі Лукашэнку А.Р. кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у сувязі з здзяйсненнем ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей)".

Цалкам падтрымліваю патрабаванні накіраванага ў ПП НС Рэспублікі Беларусь звароту аб правядзенні ў дачыненні да Лукашэнкі А.Р. працэдуры, прадугледжанай ч.2 арт. 88 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Кіруючыся арт.арт 2, 3, 7, 21, 22, 40, 97, 98 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і адпаведных нормаў рэгламенту ПП НС Рэспублікі Беларусь,

ПРАШУ:

1) ініцыяваць пазачарговую сесію для прыняцця рашэння аб вылучэнні абвінавачванняў супраць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Р. у сувязі здзяйснення ім цяжкіх злачынстваў, якія падпадаюць пад прыкметы дзеянняў, прадугледжаных КК Рэспублікі Беларусь – арт.356 (здрада дзяржаве) і ч.3 арт. 357 (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствамі людзей).

дата подпіс

p.s. Звяртаю Вашую ўвагу, што за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян не існуе тэрміну даўніны спагнання па суду матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды. Недапушчальны разгляд звароту – гэта замах на чалавечую годнасць, якая з’яўляецца неад’емным нематэрыяльным правам грамадзяніна на працягу ўсяго яго жыцця – ад нараджэння і да самой смерці!

Report Page