\о/

\о/


Ведама ж, заміж аблом можна ўжыць дзеяслоў абстрыкаўся, заміж выдра — ведзьма, або чапяла, заміж дружбан — сябрук, дружак, заміж дурман — чмут, заміж забойны — фэцкі, файны, заміж паганяла — мянушка, мянюшка, заміж шобла — пачка і г. д. і г. д. Але ўсё гэта прыблізна. Мяне запраўды цікавяць беларускія адпаведнікі да расейскіх жарганізмаў, таму хацелася б прапанаваць колькі спробаў уласнага перакладу. Думаю, да расейскага бухало ‘чалавек, які шмат п’е’ падышло б беларускае каўтач (Лсл., 3), да бухло, пойла — пасуе сустраканае ў Яна Чачота жлопель, да бормотуха — брыкалаўка, як у Ўладзіслава Галубка, да потаскуха — лідзкае слова агульнага роду цягач


— ахапак (224) — бярэмя, абярэмак, жмутбагатыр ‘сілач’ (319) — волат, асілак (колькі яшчэ трэба гэта цьвердзіць?!); балаваны (60) — рась­пе­шчаны, разьбязураны, дуроныбалавацца (60) — дурэць, забаўляцца, вырабляцца, песьціцца, бязуліццабалаўнік (61) — свавольнік, дуронік, гарэза, бязуля і г. д. і г. д.; балаўство (61) — (у Тлсл. ёсьць, бяз прыкладаў) свавольства, бязульства, дуронства, выробыбядовы (85, 185) — рызыкоўны, адважны, даходны, бойкі, гарэзнывуглякоп (100) — вугальнік ці вуглярвыпраўка (106) — пастава, вышкалглухамань (116) — глушдвухстволка (129) — дубальтоўка (а ствол па-беларуску — руля, рура); драпаць ‘уцякаць’ (128) — даваць ходу, перці і да т. п.; жвачка (135) — жуйкажухлы (135) — бляклы, зьлінялы, сьвянызадорны (142) — зухаваты, гарэзьлівы, заўзяты, палкізамыславаты (206) — мудрагелістызачахлы (372) — чэзлы, марны, змарнелы, зачаўрэлызьдзелка (115) — угода, кампраміс, умовазявака (303) — загавайла (Чачот), салапяка (Галубок);

— капцілка (164) ад рас. коптить, але па-беларуску — ку́раць, а лямпа — газоўка, каганец, смаркачкакаравы (172) — каструбаваты, шэрхлыкарапуз (172) — пуцык, шпунткаратышка (172) — курдупельклічка (208) — мянушкакруцізна (185) — строма, прыцінь або — шыккруча ‘абрыў’ (185) — стромакрышка ‘канец’ (37) — капцыкукіш (129) — дулякурчавы (358) — кучаравыліхач (111) — рызыкант, зух, ёмкачлягушка (195) — жабамоташна (205) — млосна, лядайкамудроны (206) — мудрагелістымярцьвячына (233) — падла, нежывоенабухнуць (209) — набрыняць, набрузнуцьнавалам (209) — поўнапаблажка (228) — спуск (ніякага спуску), паслабленьне, патураньне, ласкапалапаць (244) — памацаць, пакратацьпалучка (245) — заплата, сплатапальба (245) — страляніна, пуляньнепасрэдна (153) — сярэдне (у Тлсл. пасрэдна падаецца без прыкладаў); патачка (257) — патураньнеперавесьці ‘змарнаваць’ (153) — змарнаваць, панішчыць, паглуміцьплацьце (358) — сукенка, сукняпочка (272) — пупышка, пукалка (ну навошта выдумляць яшчэ?!); праважаты (273) — павадыр, праводнікпрайдоха (61) — прайдак, прайдачкапрыкідваць ‘узважваць’ (304) — важыць, меркавацьпрытвора ‘сымулянт’ (319) — прыкідлівы (бо па-беларуску: прыкідацца ‘сымуляваць’);

— разьметка (184) — мечаньне, значаньне, знакраскарака (300) — кірнаты, кірна (адсюль — кі́рнаць); расьцяпа (303) — растраса́, недарэка, некмень, целяпеньрвота (304) — ваніты, ванітаваньнестарацельства (301) — гэта спэцыфічна расейскі тэрмін, які не перакладаецца, ён можа быць у тэксьце, але ня ў слоўніку сынонімаў; стушавацца (353) — лічыцца, быццам гэтае слова выдумаў Дастаеўскі (якое яно мае дачыненьне да беларускае мовы?); счалка (372) — зьвязка, зьвязваньнесьпячка (338) — спаньнё, санлівасьць, зімовы сонсяльчанін (374) — селавік (у Я. Станкевіча й Я. Скрыгана); таможнік (207, 378) — мытніктаможня (378) — мытнятарыць (381), — пратоптваць, у старабеларускай мове ўжывалася яшчэ таравацьугодлівы (403) — дагодлівы, улёсьлівы, лісьлівы (яшчэ: угождать — наравіць); узарваць (405) — падарваць, на Лідчыне кажуць бухнуцьузнос (132) — складка, у Хв. Шынклера ўжываецца адлік (— Ты не запамятаваў часам, што два месяцы сяброўскіх адлікаў не плаціў? Глядзі...); ушчыльную (425) — усутыч, шчыльна, шчытна;

— фыркаць (100) — пра коней, калі тыя п’юць ваду, кажуць: пырхаць, калі знаравяцца: храпці, пра людзей — чмыхаць, пра мэханізмы яшчэ — пыхкацьхлам (439) — хлуд, хломазд, громазд, болды, заваль, друз (няўжо мала беларускіх словаў?); хліпкі (439) — крэўкі (гл. Сс.), хісткі, кволы й г. д.; цікаць (128) — уцякаць, даваць ходу (нельга блытаць зь беларускім цікаваць ‘сачыць’); шайка ‘зграя’ (153) — банда, хеўра, на Лідчыне яшчэ — пачкаюркі (476) — вёрткі, жвавыярасны (478) — люты, разьюшаны, шалёны, буяныяхідны (478) — падкалупны, злоўмільны. Асобна я б вылучыў: лоўкі (194) — ёмкі, спрытны, зьвітны і г. д. У некаторых дыялектах лоўкі ўсё ж мае сваё апрычонае месца, таму яго можна апраўдаць, але перад гэтым добра прадумаўшы сэмантыку й абмежаваўшы ягоныя правы.


— абліцаваць (9) — абкласьці, аздобіцьабматаць (9) — абкруціць, абгарнуцьвобыск (103), — ператрус, трасянінавопытны (185) — дасьведчаны, спрактыкаваны, досьледны, спробавывывад (101) — высновавынаходлівы (401) — кемлівы, дасьціпныдальні (121) — дальны, далёкі, дальшызьнешнасьць (102) — вонкавасьць, знадворнасьцьзьнешне (152) — звонку, знадворкуігрок (160) — гулец, гулякакарабейнік (381) — гэтае спэцыфічна расейскае слова не перакладаецца, але яму ня месца ў слоўніку сынонімаў; крывапівец (185) — п’яўкалодар (8) — гультай (ёсьць толькі блр. лотр ‘круцель’); маток (356) — клубок, шпулянаводшыбе (209) — на аднасельлінедахоп (132) — загана або нястачаоптам (227) — уздоймам, гуртампабоі (319) — біцьцёпадаплёка (356) — падлямоўка або падкладка, падкладпаёк (240) — бондапай (241) — дзельпена (261) — шумапіўная (269) — піўніцапласьцінка (269) — кружэлкаповад (271) — зачэпкаполы (272) — пусты (адсюль рас. полость — па-беларуску. пустоціна); растварыцца (302) — рассыціцца, расчыніццасадзіцца (373) — сядаццасам па сабе (8) — сам сабою, сам празь сябеуборка (135) — жнівоуваходзіны (209) — уходзіныучастак (269) — дзяльніца (яшчэ ў «Судзебніку» 1468 г. Казімера Ягайлавіча пісалася дзяльніца; украінцы не паленаваліся аднавіць гэтае слова, а мы паквапіліся на расеянізм участок); чаканка (8) — кляпаньне (так пісалася яшчэ на крыжы Лазара Богшы і пазьней, адсюль — кляпаньнік, кляпанка); чарцёж (269) — рысунак (ад рысаваць ‘крэсьліць, рабіць рысы’); чашка (205) — кубакячэйка (478) — вуза.


абаяньне (261) — чар, прр.: Сонным вокам лаўлю... Случанкі-ракі дзіўны чар (Ц. Гартны); абаяльны (6) — чароўныаблачэньне (61) — шаты, уборыазлоблены (478) — узлаваны, злосны*алкаць (326) — лакнуць (Сс.); *алчба (326) — лакненьне (Сс.), лакнасьцьвузы (100) — у Тлсл. ёсць бяз прыкладаў, па-беларуску вязі, путы, шпоны, а вуза па-нашаму — тое, што па-расейску ячейкавучэньне (121) — навука (мае шырокі сэнсавы спэктар); гласны ‘дэпутат’ (114) — гэтае слова можа ўжывацца ў тэкстах, але нарматыўны слоўнік для яго завялікая раскоша (ці ня ў царскай думе аўтар пачуў такое дзіва?); добразычлівы (128) — зычлівыжывапісны (135) — маляўнічы (бо яшчэ з старабеларускай мовы ўсталявалася традыцыя: живописать — малявацьживописец — малярживопись — малярства); зборышча (376) — зборня (зборышча па-беларуску. мусіла б абазначаць толькі ‘месца збору’); злоба (156, 351) — злосьць, злаваньне*знаменьне, знаменаваньне (185) — знак, знацьба (адпаведна: в ознаменование — на знак);

отрак (228) — падлетак, хлапец, даўнейшае: выростак, дыялектнае: малецпадзьвіжнік (341) — стараньнікпрах (206) — пыл, прох, порсьць, прр.: змрок (а ня *мрак), зрок (а ня *зрак), злота, злотнік (а ня *злата); прычт (289) — клір, початразнагалосьсе (300, 304) — нязгода, звада, сваркарубеж (208) — граніца, мяжа, крэс, апорасаратнік (313) — патужніксаставіць (313) — скласьцісастаў (213, 313) — складсастаўны (208, 313) — складовы або складзеныскапец (320) — валах (Сс.), гл. выш.; сладастрасны (321) — юрлівы, ласысладастрасьнік (114) — юрлівы (-ая), ласун (ласуха)страсьць (476) — жарсьцьувераваць (401) — паверыць, даць верыувянчацца (402) — каранавацца або завершыцца*уста (100) — вусны, губы (няўжо гэта няясна?); хадатай (6) — пасярэднік, заступца.

ацэнка (471) — ацэна або ацэньваньневывазка (101) — вываз, вывожваньневылазка (470) — выбег; *даўка (381) — цісканіназмычка (264) — лучнасьцьпарубка (107) — расьцяроб або шкодаперапіска (264) — ліставаньнеперастрэлка (265) — страляньне, страляніна, стральбаяўка (478) — юр.: станьне або рэвал.: прытул, прытульле.

балаганшчына (60) — баламутнячартаўшчына (132) — чартаўня.

амурнічаць (476) — заляцаццабязьдзейнічаць (195) — не чыніцьлодырнічаць (195) — гультаявацьпаклёпнічаць (114) — ілжыцьузьдзейнічаць (408) — уплывацьябеднічаць (321) — даносіць, скардзіцца.

вучэбны (101) — навучальнылячэбны (114) — лекавы або лекарскі.

вызваліцель (103, 107) — вызваленьнікзбавіцель (107) — збаўцалюбіцель (195) — ласун, любец, аматарпакарыцель (372) — пераможцаслужыцель (326) — служка, служэбнік; роднаснае ім слова: абавязацельства (120) — забавязаньні.

 бесьцялесны (129) — субтэльны, духовыбязрадасны (327) — сумны, змрочныбясстрашны (327) — адважныбясхітрасны (211) — шчырыбясьсьмертнік (161) — сухавейка.

галадуха (111) — галадоўлязашпілька (335) — зашпілкаса сну (335) — зо снуцярпіма (374) — памяркоўна або нішто сабечынуша (185) — служэц, бюракракратнагулёнак (60) — байструк, бахур.

аброк да фураж (433); баламут да круцель (185); відаль да краявід (184); вонкавасьць да зьнешнасьць (102); выкладзены да скапец (320); выснова да вывад (101); гайня да зграя (153); гбра да акавіта (33); губы да вусны (100); гудзьбіт да музыґка (207); дзейка да слых (326); дзель да пай (241); дзераўё да драўніна (128); дуронік да балаўнік (61); дуроны да балаваны (60); завод да парода (251); збаўца да выратавальнік (107); зборня да форум (432); знак да стыгма (353); зьнячэвіцца да сканфузіцца (320); існасьць да сутнасьць (363); кірунак да напрамак (214); курдупель да карантыш (172); ледаяк да сяк-так (374); лупежнік да рабаўнік (294); макрыня да макрата (197); навуковец да вучоны (101); навучальны да вучэбны (101); навытарыцца да навыкнуць (209); начніцы да бяссоньне (87); нісянеціца да дурасьць (129); нішком да тайком (376); нялад да ройла (304); нясон да бяссоньне (87); нястаньне да нявыхад (225);

пазбыцца да выбавіцца (101); пакраса да аздоба (33); панарад да экіпаж (470); папаска да *пахарчунак (280); парадкам да *макарам ? (197); парэшткі да мошчы (206); ператрус да вобыск (98); піўніца да піўная (269); плён да карнявішча (173); пляніца да сіло (318); покнуць да лопнуць (194); праўнік да заканазнавец (141); ростырк да раскол (300); рухавы да жвавы (135); ручніца да стрэльба (352); рыгі да рвота (304); стоўпіцца да набіцца (208); стоць да стаўма (343); страківа да жыгучка (135); строма да круцізна (185); сутоньне да морак (206); труба да смерч (327); трупехлы да збуцьвелы (152); угодкі да гадавіна (111); хараство да пекната (261); цэтлік да ярлык (478); чайка да лодка (194); чапляць да кранаць (184); шпуля да намотка (213); шума да пена (261).


Report Page