no comments
Гільдыя Беларусаў
"Радасныя навіны! Залатыя весткі!" (НЕ!!!)
Стала вядома, у 2020-2021 гадах у адмінах канала і бота зваротнай сувязі ЧКБ быў ГУБАЗіК. Высветлілася, прывёў яго туды супрацоўнік інфармагенцтва, якое належыць Франаку Вячорке. Да таго ж, Байпал ведаў пра гэта, але год хаваў гэтую інфармацыю ад актывістаў пратэсту. І нарэшце, не былі прыняты аніякія меры да таго, каб папярэдзіць уладальнікаў акаўнтаў, падпісаных на чкб, а таксама, якія пісалі ў бота зваротнай сувязі.
Пра гэта ўчора рэфлексавала Выжымка ў цэлай падборцы пастоў.
Мы ж зоймемся, як заўсёды, практыкай. Сёння мы будзем рабіць АВД (аператыўна-вышуковыя дзеянні) і даведаемся, што б знайшлі мянты, калі б яны прыйшлі да нас заўтра раніцай, напрыклад.
Такім чынам:
- Робім экспарт дадзеных беларускага ТГ-акаўнта:
1. Усталюйце дадатак тэлеграм на кампутар або ноўтбук (функцыя даступная толькі ў desktop-версіях)
2. Актывуйце ваш аккаўнт на бел. нумар у desktop-версіі (увядзіце нумар тэлефона, атрымайце смс-код або код у тэлеграме ў вашым тэлефоне, увядзіце пароль двухэтапнай аўтэнтыфікацыі - ён жа ў вас усталяваны, праўда?)
3. Ідзем у Налады ->
Прасунутыя налады ( там глядзіце ў самы ніз меню)->
Экспарт дадзеных з Telegram ->
Выстаўляем максімальна опцый (пры гэтым у пунктах "Асабістыя чаты" і "Асабістыя групы" здымаем галачкі "Толькі мае паведамленні". Звярніце ўвагу, унізе меню опцый выгрузкі дадзеных прапісаны шлях, куды тэлеграм іх захавае) ->
Ціснем кнопку "Падрыхтоўка" і чакаем выканання працэсу экспарту ->
Ідзем па ўказаным сістэмай шляху і адкрываем свае перапіскі.

!!! Майце на ўвазе, што зрабіць экспарт вашага беларускага акаўнта мянты змогуць заўсёды, бо ў іх будзе доступ да вашай сім-карткі. Таму далей вам трэба будзе пачысціць усё лішняе, што патрапіла ў экспарт дадзеных.
!!! Увага!!! Калі ў экспарт дадзеных патрапілі зачыненыя пратэстныя чаты, доступу да якіх вы ўжо не маеце (гэта значыць паправіць нічога не атрымаецца), вам трэба перастварыць акаўнт. Як гэта рабіць мы пісалі тут: https://t.me/BGuild/86
Перастварыць (а лепш проста выдаліць і новы на бел. сімку не ствараць) аккаунт таксама прыйдзецца ўсім, хто быў падпісаны на ЧКБ у 2020-2021 гадах ці, тым больш, калі пісаў ім у бота.
!!!Абавязкова зрабіце гэта па інструкцыі!!!
Нагадваем пра метады процідзеяння дэанону ад кіберпартызан.
!!! Каму патрэбны новы акаунт на замежны нумар, звяртайцеся у бот зваротнай сувязі Гільдыі @bguild_bot (актывісты ведаюць боты нашай тэхпадтрымцы - запрашаем усіх, каму патрэбна дапамога)
Напрыканцы, вяртаючыся да гэтага дзікага расследавання белсата, якое паказала ўвесь цынізм стаўлення як мінімум каманды ЧКБ і Байпола да людзей, актывістаў, тым, каго яны заклікаюць устаць у свае шэрагі, раем успомніць, што Беларусь -- не піўнушка, у якіх спадару Азараву падабаецца сябе нахвальваць, там ідзе вайна. Ціхая, але ад таго не менш бязлітасная. Вайна з маімі сябрамі, братамі і сёстрамі па культуры і мове. Вайна, у якой людзі гінуць, губляюць маёмасць, становяцца калекамі. І за злачыннае маўчанне камандзіраў у ваенны час чакае трыбунал.
Вы ж, безадказныя абыякавыя амёбы, разумееце толькі мову бабла. Данаты і гранты - відаць, гэта адзіная прычына вашага варушэння ў пратэсце. Але ж за бяспеку людзей не плацяць... Данацяць, калі шмат садзіцца ў турмы, калі ўсё дрэнна. Гэта значыць, чым людзям горш, тым вам - лепш.
Камандзе тэхпадтрымкі Гільдыі Беларусаў у працэсе збору дадзеных ад актывістаў па АВД праводжаных мянтамі стала вядома пра выпадкі затрымання актывістаў у Беларусі, якія доўгі час супрацоўнічалі з байпалам у межах "пляна" Перамога, але пры гэтым, у людзей быў толькі адзін тг-акаўнт, на іх бел. нумар. Гэта цалкам укладваецца ў канву інфармацыі, якая адкрылася па інцыдэнце з ЧКБ. Мы не рэкамендуем актывістам далучацца да "пляну" перамога - яго стваральнікі безадказна ставяцца да бяспекі сваіх людзей. Мы рэкамендуем далучацца да ініцыятыў:
- Рой КПД (спасылка https://t.me/kpd_by/19),
- КіберПартызан (Буслы, ЗНС),
- а таксама ў рэзерв ПКК (пішыце ў бот https://t.me/pkk_reserve_bot)..
І, вядома, нагадваем, што, нават калі вам дадзены ўсе інструкцыі па бяспецы і магчымасці імі скарыстацца, толькі ад вас залежыць, скарыстаеце вы іх ці не.
Дбайце аб сваёй бяспецы - ад гэтага залежыць ваша свабода і жыццё!
PS: Дарэчы, хацелася б ведаць, чаму прамаўляючы фразу "Але мне падаецца яны ўжо знайшлі ўсіх каго маглі" Азараў праяўляе схаваную радасць?

Паглядзець, як распазнаць утоеную радасць можна, напрыклад, тут: https://psy.wikireading.ru/11501
Пераканацца, што Азараў яе дэманструе можна праглядзеўшы тут фрагмент https://t.me/vyzimka/134 інтэрв'ю белсату на мінімальнай хуткасці - націсніце на тры кропкі ў правым верхнім куце экрана пры праглядзе відэа ў тэлеграме (ну ці вось, спасылка на арыгінальнае відэа з тайм кодам https://youtu.be/HWXNSGabsSk?t=2159)
Павінны Вас, спадар Азараў, расчараваць. Ваша радасць заўчасная: не ўсіх, хто пісаў у бота, вашы калегі здэанонілі, а мы зараз прыкладзем максімум намаганняў, каб больш яны нікога не знайшлі.
А вы, непаважаны былы мент (а ці былы???), ідзіце ўжо на адпачынак, ці вось, выдатныя вакансіі адчыненыя ў ВСУ (страляць-то вы хаця б умееце, спадары Байполаўцы?) для супрацоўнікаў ByeПОЛ -- ёсць магчымасць, як кажуць, працы па профілі замест хлусні ў медыярэсурсах. Бо вы ўжо дасталі канкрэтна.