Інфармацыйны агляд «17 верасня ў перыядычным друку і літаратуры», прысвечаны Дню народнага адзінства
Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Заснавана 7 чэрвеня 2021 года Указам № 206 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі. Свята прымеркавана да гадавіны польскага паходу Чырвонай арміі, распачатага 17 верасня 1939 г., па выніках якога Заходняя Беларусь была далучана да БССР.
Па словах прэс-службы Прэзідэнта краіны, “гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы, і назаўжды замацаваўся ў нацыянальна-гістарычнай традыцыі. …Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Увазе наведвальнікаў прадстаўлены перыядычныя выданні газет «Уперад» і «Сцяг працы» розных гадоў выдання, якія распавядаюць пра ролю Вераснёўскіх падзей у жыцці беларусаў. Копіі фатаграфій і дакументаў, якія расказваюць пра змены, якія вдбываліся ў жыцці жыхароў Лідскага раёна пасля ўз’яднання.
У ветрыне змешчаны кнігі, прысвечаны Дню народнага адзінства. Сярод іх - “Назаўсёды разам”. Выданне прымеркавана да 60-годдзя беларускага народа ў адзінай краіне. У кнізе змешчаны артыкулы, дакументы, фотаздымкі, якія адлюстроўваюць жыццё насельніцтва Беларусі ў складзе Польшчы, яго барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, вераснёўскія падзеі 1939 г., антыфашысцкую барацьбу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пераўтварэнні 1939-1941 і пасляваенных гадоў. Пашыраюць тэму нігі Уладзіміра Ліхадзедава«17 верасня. Дзень народнага адзінства», «Адзінства непераможнага народа». У кнізе «17 верасня. Дзень народнага адзінства» сабрана ўнікальная калекцыя арыгінальных фотаздымкаў і паштовак канца ХІХ—ХХ ст., многія з якіх публікуюцца ўпершыню, дазваляе наглядна расказаць пра гісторыю шматнацыянальнай Беларусі. У выданні «Адзінства непераможнага народа» сабраны багаты ілюстрацыйны матэрыял, які адлюстроўвае падзеі часоў акупацыі Заходняй Беларусі палякамі. Гартаючы старонкі, можна пабываць у кожным кутку заходняй часткі нашай краіны. Кніга “Дзень народнага адзінства” багата ілюстраванае навукова-папулярнае выданне прысвечана дзяржаўнаму святу Рэспублікі Беларусь – Дню народнага адзінства, якое адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.