Апельсінавыя мармеладкі за 15 хвілін: пакрокавы рэцэпт

Апельсінавыя мармеладкі за 15 хвілін: пакрокавы рэцэпт

Цёця Іра

У гэтых цукерачка няма нават намёкаў на цукар. Таму цёця Іра іх асоба зацаніла. Робяцца мармеладкі гранічна проста. У рэцэпце толькі два складнікі. Астатняе – справа тэхнікі.

Апельсінавыя мармеладкі

Прадукты, неабходныя для прыгатавання апельсінавых мармеладак

Апельсіны – 2 – 3 штукі (патрэбна 200 г соку)

Агар – агар – 8 г

Патрэбны толькі два складнікі

Як гатуем апельсінавыя мармеладкі

З апельсінаў выціскаем патрэбную колькасць соку. Працэджваем праз сіта, каб аддзяліць мякаць.

Выціскаем сок з апельсінаў любым даступным спосабам

Пераліваем сок у рондаль, дадаём агар-агар і ставім на пліту. Перамешваем, каб не засталося камячкоў. Даводзім да кіпення і варым, памешваючы, каля пяці хвілін.

Аснова для мармеладак у працэсе гатавання

Цікавостка: а вы ведалі, што агар – агар – гэта тое самае што жэлацін, толькі расліннага паходжання. Бо цёця Іра да гэтага часу не ведала)) Таму апельсінавымі мармеладкамі можна пачаставаць нават сяброў – вегетарыянцаў ці веганаў. Можна прыгатаваць мармеладкі і са звычайным жэлацінам.

Праз 5 хвілін пераліваем варыва ў сіліконавыя формачкі.

Запаўняем формачкі для мармеладак

Калі адмысловых формачак няма, можна скарыстаць пластыкавыя формы з-пад цукерак у каробках.

Замест сіліконавых формачак можна выкарыстаць укладкі з каробак для цукерак

Пакінуць для стабілізацыі прыкладна на паўгадзіны – пры пакаёвай тэмпературы ці ў лядоўні. Дастаць цукеркі з формы.

Дастаём мармеладкі з формы

Апельсінавыя мармеладкі добра пасуюць да кавы ці гарбаты ці могуць дапоўніць хуткі перакус.

Апельсінавыя мармеладкі - безцукровы дэсерт

Смачна есці! 

Апельсінавыя мармеладкі для стройнасці і настрою


Report Page