На вадзе ці на кефіры: халаднік-батл на летнюю спёку

На вадзе ці на кефіры: халаднік-батл на летнюю спёку

Тётя Ира

У маім дзяцінстве класічным варыянтам халадніку быў той, што на вадзе. Яго гатавалі ў вялікім рондалі і можна было цягам дня ўліць сабе місачку і пасёрбаць з задавальненнем. Зараз ўсё больш набывае папулярнасць халаднік на кефіры. Што выбраць на спякотны летні час? Абодва варыянты! Цёця Іра дазваляе. Бо выхадных таксама два.

Які халаднік выбраць? На вадзе ці на кефіры

Што трэба мець у запасе для халадніка

Буракі – вараныя ці марынаваныя, 30 – 50 г.*

Агуркі – 1 шт. (невялікі)

Яйкі – 1 шт.

Цыбуля  - некалькі зялёных пер’яў

Укроп – некалькі галінак

 Для халадніка на вадзе – ахалоджаная кіпячоная вада -  200 мл., 1 сталовая лыжка смятаны, соль па смаку, па жаданні – трохі воцату.

Для халадніка на кефіры – кефір – 200 мл., па жаданні - соль.

*- прыкладная колькасць прадуктаў з разліку на 1 порцыю.

Прадукты для прыгатавання халадніка

Што як робім - асаблівасці і фішкі

Набор прадуктаў для абодвух халаднікоў амаль цалкам супадае. Розніца ў тым, што складае аснову і яшчэ ў тым, якія будзем выбіраць буракі. Для халадніка на вадзе часцей бралі вараныя, а ў гатовы суп дадавалі лыжку воцату для смаку. Варыянт з марынаванымі таксама ок - справа густу.

Халаднік на кефіры звычайна гатуюць з марынаванымі буракамі, але ніхто не забароніць выкарыстаць у ім проста вараныя.

Буракі і гуркі ў халаднік парэзаць дробнымі кубікамі

Усе складнікі трэба пакрышыць кубікамі. Цыбулю для халадніка на вадзе у нас дома пераціралі з соллю драўляным таўкачыкам. Калі хто яшчэ мае такую прыладу – раю скарыстацца лайфхакам.

Пытанне, як крышыць яйкі таксама залежыць ад сітуацыі. У нас дома іх крышылі дробна. Калі халаднік гатуецца порцыямі, то часцей яйка проста рэжуць надвое.

Парцыйныя нарыхтоўкі для абодвух халаднікоў. У той, што злева, засталося дадаць ваду і смятану. У той, што праваруч - кефір

Вось і амаль гатовыя халаднікі. Засталося перамяшаць і падаваць на стол.

З чым падаць халаднік

Да халадніка на вадзе звычайна падаюць хлеб.

Халадніка на кефіры дапаўняюць варанай і абсмажанай на алеі бульбай.

Які б варыянт вы сёння не выбралі –

Смачна есці! 



Report Page