Быць харошай дзяўчынкай ці быць сабой? Анастасія Акулава шукае адказ праз малюнкі

Быць харошай дзяўчынкай ці быць сабой? Анастасія Акулава шукае адказ праз малюнкі

Тётя Ира

“Мае дзяўчынкі па-за ўсталяванымі рамкамі прыгажосці. Гэта - пра дазвол быць сабой. Пра лагоднасць і крохкасць. І ў той самы час пра ціхую, спакойную, але такую бязмежную сілу ўнутры, - расказала мастачка Анастасія Акулава для тэлеграм-канала "Тетя Ира разрешила". - Мае працы пра дзяўчат і для дзяўчат. Я захапляюся дзяўчынкамі, як выдатнымі, ўнікальнымі, моцнымі і адначасова далікатнымі істотамі”.
Выстава “Харошая дзяўчынка” з працамі Анастасіі Акулавай адкрылася 11 сакавіка ў Мінску.

Тэма родам з дзяцінства

Прыхільнасць да жаночай тэмы ў Анастасіі з маленства: “Мяне выгадавала мама – сама, адна. І такіх жаночых прыкладаў шмат.

Нажаль ці на шчасце, але мяне акружалі жанчыны, якія ўсяго дамагаліся самі і адрозніваліся дабрынёй. Яны дапамагалі жывёлам, жылі сапраўды па сумленні. Я таксама такая.
мастачка Анастасія Акулава

Я кахаю свайго мужа і ўдзячная, што ў мяне зараз ёсць "апора", але, насамрэч я і цяпер магу функцыянаваць цалкам самастойна і ніяк не залежу ад мужчын. Я думаю, што выява далікатнай, ранімай, і адначасова моцнай жанчыны засела у́ маёй свядомасці. Мае працы - гэта ода ўсім жанчынам, а "дзяўчынкі" гэта ласкава”.

Харошая дзяўчынка - якая яна?

На выставе сабраны працы мастачкі за апошнія некалькі гадоў - партрэты рэальных людзей і фантастычных істотаў. Як сярод іх вызначыць харошую дзяўчынку?
Гераіні на партрэтах Анастасіі ўбудоўваюцца ў навакольнае асяроддзе, шукаюць свой вобраз ў соцыуме і адначасова спрабуюць не згубіць сябя, а сабраць у цэльную асобу.

“У працах я злучаю выдатнае і пачварнае, - расказвае аўтарка, - каб нагадаць, што знешнасць - не галоўнае. Галоўнае – душа, які ты чалавек”.


 

Report Page