З электрамабільнай рэвалюцыяй могуць зьявіцца новыя экалягічныя праблемы.

З электрамабільнай рэвалюцыяй могуць зьявіцца новыя экалягічныя праблемы.

cybulinka

Сёньня электрамабілі лічацца адной з галоўных тэхналёгій у барацьбе з глябальнымі зьменамі клімата. Вытворчасьць і, натуральна, колькасьць такіх аўтамабіляў на дарогах няўхільна павялічваецца, а некаторыя разьвітыя краіны плянуюць павялічваць субсыдыі на пакупку электрамабіляў. Аднак электрамабілізацыя мае і свае праблемы.

Па-перашае, пры вытворчасьці электрамабіля ў атмасфэру трапляе значна больш вуглякіслага газу, чым пры вытворчасьці такога ж аўтамабіля з рухавіком унутраннага згараньня. Па-другое, электрамабіль з правадамі ніхто не будзе набываць, бо няма асаблівага сэнсу, таму патрэбна акумулятарная батарэя. Для гэтых мэтаў найчасьцей выкарыстоўваюць літый-іённыя батарэі, такога ж тыпу стаяць ў вашых ноўтбуках і смартфонах.

Выкарыстаньне літыю дазволіла зрабіць батарэі лёгкімі і ёмістымі, аднак яны дагэтуль застаюцца вялікімі і могуць выбухнуць пры хуткай зарадцы. Да таго ж літый - далёка не самы распаўсюджаны элемент на плянэце, таму ёсьць верагоднасьць, што на ўсе прылады і электрамабілі яго проста не хопіць. І тут мы падыходзім да трэцяй праблемы: утылізацыя. 

Напэўна вы заўважалі, што любімы смартфон з часам пачынае ўсё часьцей патрабаваць зарадкі. Тое самае адбываецца і ў выпадку з электракарамі. З цягам часу літыё-іённыя акумулятары губляюць сваю першапачатковую ёмістасьць - дэградуюць - і перастаюць выконваць свае функцыі. Нічога не застаецца, толькі мяняць на новы, а стары адправіць на перапрацоўку. Аднак зараз тэхналёгіі ўтылізацыі не пасьпявяюць за рынкам электамабіляў, і гэта пераход на электратранспарт толькі пачаўся. Гэты факт прыводзіць да таго, што на сьметнішчах накопліваюцца адпрацаваныя батарэі, небясьпечныя рэагенты зь якіх трапляюць наўпрост у навакольнае асяродзьдзе.

Дасьледнікі з Бермінгемскага ўнівэрсытэта заклікаюць вытворцаў электрамабіляў распрацаваць адзіны фармат акумулятарных батарэй і надзейны плян іх перапрацоўкі.

Таксама навукоўцы кажуць, што 1 млн. электрамабіляў, праданых у 2017 годзе, пакінуць 250 тыс. тон небясьпечнх адкідаў з акумлятараў.

Падпісвайцеся на наш канал, у нас там шмат цікавага.


Report Page