экзэкуцыя светлафорам

экзэкуцыя светлафорам

akvieduk

светлафоры мусяць рэгуляваць рух на вуліцы, але часта яны заклікаюць нас парушаць. паглядзіце ці прагартайце відэаэкзэкуцыю, дзе прадстаўлены максімальна касячны светлафор.

разбярэм, што з ім не так:

1. кнопка

у цэнтры горада інтэнсіўны рух не толькі машын, а, найперш, людзей. кнопка крычыць пра прыярытэт аўтамабіля, што зусім нядобра для цэнтру горада. таму пакінем яе для вялікіх трасаў - там кнопка на слупе дарэчная і патрэбная.

2. доўгі час чакання

чакаць больш за хвіліну - непрапарцыйна доооооўга. карэкцыя інтэрвалаў і прапорцый чакання аўтамабіляў/пешаходаў - відавочнае вырашэнне.

3. неадпаведнасць маштабаў

калі перад табой вузкая двухпалосная вулачка, дзіўна, калі пераход яе па правілах настолькі складаны, як гэта бачна на відэа. націснуць кнопку, пачакаць цэлую хвіліну, і толькі тады пераадолець гэтыя тры метры. смешна ж.

менавіта такія касякі вымушаюць парушаць (у прыкладзе гэтага канкрэтнага светлафора амаль не адзін пешаход не чакае, пакуль загарыцца зялёны) і ствараюць сістэму, у якой правілы і рэгуляванне руху - толькі фармальнасць.



падзяліся і падпісвайся на канал


Report Page