Жартачкі, сэкс і фальклёр. Журналістка з Гродна расказала, як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс
Тётя ИраКалі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я” новую ідэнтычнасць, журналістка з Гродна Дар’я Гардзейчык думала пра сэкс. Дакладней, пра падкаст, у якім бы гаварылі пра гісторыю беларускага сэксу. Для тэлеграм канала "Тетя Ира разрешила" яна расказала, як гісторыя беларускага сэксу стала падкастам.
“Я таксама сядзела, як на на голках, збірала валізы і ў выніку ўвосень з’ехала з Беларусі, - удакладняе Дар’я. - Але вясною ў мяне дакладна было адчуванне, што запыт на беларушчыну ёсць, што ён вялікі, як ніколі. Што гэта адбываецца менавіта ў маім асяроддзі, у маладых людзей. Зразумела тады, што трэба рабіць па-беларуску нешта вясёлае і файнае - яно знойдзе сваіх слухачоў і слухачак. Да таго ж - колькі можна ныць?
Што называецца, мы зразумелі, што нашая перамога адклалася на незразумелы тэрмін. То што, садзіцца і плакаць? Не! Давайце паразмаўляем пра сэкс, давайце зробім які-небудзь вясёлы кантэнт”.
Смартфон у шкарпэтцы: так пачыналася “Гісторыя беларускага сэксу”
Першыя выпускі падкаста выйшлі ў 2022 годзе. Да таго часу Дар’я ўжо прачытала мноства гістарычных і фальклёрных даследвання. Асоба яна адзначае зборнік “Беларускі эратычны фальклёр” (2006). Таццяны Валодзінай. Там была апрацавана і прааналізавана плойма матэрыялу, добрага і рознага, ад зусім старога фальклёрнага, што збіраў Раманаў (1886 - 1912), да больш сучаснага, што збіралі па вёсках сучасныя фалькларысты і фалькларысткі. Пасля гэтай кніжкі мяне апанавала думка: “Трэба штосці з гэтым зрабіць, такі скарб прападае.
Памятаю, лягла я спаць і нейкім чынам у маёй галаве склаўся пазл, што трэба рабіць падкаст пра гісторыю беларускага сэксу - адразу і назва прыйшла”.
Ад пачатку гэта быў наратыўны падкаст. Даша папросту сваімі словамі пераказвала тое, што прачытала ды разбаўляла гэта жартачкамі і смешачкамі з уласнага жыцця.
“Тады я была адна перад мікрафонам. А мікрафонам быў стары смартфон, дзеля змяншэння памехаў засунуты ў шкарпэтку”.
Дар’я ўзгадвае, што мантавала першыя выпускі ў відэарэдактары, бо карыстацца аўдыёпраграмамі яшчэ не ўмела. Так з’явіліся першыя некалькі сезонаў.
Працяг, які застаўся за кадрам
Наступным сезонам меўся быць шэраг інтэрвью з мастакамі і мастачкамі з квір-супольнасці.
“Я размаўляла з гэтымі людзьмі пра іх сэксуальную арыентацыю і сэксуальныя паводзіны, - узгадвае Дар’я. - Але потым мусіла гэта ўсё прыхаваць. Многія з герояў інтэрвью да гэтага часу знаходзяцца ў Беларусі. На фоне новаўвядзенняў, паводле якіх дэманстрацыя аднаполых стасункаў будзе лічыцца за парнаграфію, нашы размовы могуць стаць для іх небяспечнымі".
Новы імпульс да развіцця падкаста з’явіўся, калі Дар’я пазнаёмілася з Данутай Грынь, былой супрацоўніцай Беларускага нацыянальнага гістарычнага музея.
Ідэальная сувядоўца, ці чалавек, якую не трэба “рэзаць”
“Мы пазнаёміліся і яна мне так спадабалася, што я адразу прапанавала: “Дана, давай будем сувядоўцамі”. Да таго ж мне падабарася, як яна расказвае. Бывае, Дана пачынае казаць свае музейныя байкі, а я прафесійным вухам адразу чую, што чалавека не трэба “рэзаць”. Так мы ўдвох пачалі запісваць новы сезон”.
Па словах Дашы, перыядычна яны знаходзяць стыпендыі, каб мець заробак за працу па стварэнні падкаста: “Гэтага нам хапае, каб працягваць запісваць і мантаваць”. І саркастычна жартуе: “Пасля таго, як уночы разгрузілі пару вагонаў”.
Па-першае - каб атрымаць задавальненне
Калі запытаць ў Дар’і, чаму ці дзеля чаго яна робіць падкаст, то адказаў пачуеш адразу тры:
“Па першае - атрымаць задавальненне. Па-другое, зрабіць той кантэнт, якога нам самім бракавала. Па-трэцяе, наша звышзадача - папулярызаваць беларускую мову праз клікабельны кантэнт. Тобок, калі людзі ідуць на слова сэкс і пры гэтым слухаюць нешта пра гісторыю, культуру і вось гэта ўсё, але не ў стылі дакументалак, а больш весела, задорна і з маладымі дзяўчынамі, каторыя, да таго ж расказваюць пра свой ўласны сэкс”.
“Стала лёгка размаўляць пра сэкс з партнёрамі і партнёркамі (хі-хі)”
Па словах Дар’і, падкаст для абедзьвюх вядучых - магчымасць самарэалізацыі. “Ведаю, што Дана вельмі адказна падыходзіць да падрыхтоўкі. Для яе, як і для мяне, гэта дакладна магчымасць праявіць ўласную адказнасць. Інакш мы б не чыталі тыя тоны фальклёрных матэрыялаў, якія мы чытаем”.
Мне ж асабіста стала лёгка размаўляць пра сэкс са сваімі партнёрамі ці патэнцыяльнымі партнёрамі і партнёркамі (хі-хі). Проста таму, што з’явіўся гэты вакабуляр, з’явілася звычка размаўляць пра сэкс і я болей не саромеюся. Ну - амаль што.
Што, апроч сэксу?
“Для мяне галоўнае - гэта разбурэнне стэрэатыпа пра беларускі народ, - кажа Дар’я. - Што беларусы - такія бедныя - няшчасныя, забітыя - гаротныя. Таму што насамрэч нашыя продкі ўмелі весяліцца, умелі забаўляцца і ўмелі атрымліваць асалоду ад жыцця. А ўся гэтая навязаная культура, што беларускія песні гэта гора-горачка і плач Яраслаўны - не адпавядае рэчаіснасці. У нас было і ёсць шмат вясёлага і файнага”.
Сталі пазнаваць па голасу
“Самае дзіўнае, што мяне часам пазнаюць па голасу. Магчыма таму, што ў “Гісторыі беларускага сэксу” пакуль няма відэаверсіі. Кажуць, ой, гэта вы - Даша, каторая з “Гісторыі беларускага сэксу”! І дадаюць, што слухаць цікава і весела”.
Чакана - нечаканым бонусам стала і даволі вялікая папулярнасць падкаста. “Канечне, я хацела гэтай папулярнасці, але ад пачатку разумела, што наш падкаст - даволі нішавы прадукт. Я дакладна не чакала, што ён будзе стабільна трымацца ў топе на Яндекс.музыкі і займее свой ўласны інстаграм на каля-сэксуальныя - каля-фальклорныя тэмы.”
Лепшы час пачаць слухаць “Гісторыю беларускага сэксу” - зараз
У будучым Дар’я хацела б рабіць падкаст у відэаверсіі, каб зрабіць яго больш прывабных для аўдыторыі. З гэтай нагоды абмяркоўвалі і магчымасці супрацы з тымі, хто займаецца прадусаваннем відэа прафесійна. Але пакуль да гэтага справа не дайшла, падкаст можна слухаць. Для гэтага не патрэбны супер-умовы ці адмысловыя абставіны:
“Аабіста мне вельмі заходзяць цікавыя падкасты, калі я недзе ў дарозе і хочацца, каб вочы адпачылі. Гэта так файна - едзеш дзе-небудзь у цягніку ці ў аўтобусе, Даша Гардзейчык нешта табе расказвае ў навушнічках, а міма праносяцца бяскрайнія беларускія (ці не вельмі беларускія ) лясы. А можна і прасцей. Мая маці, напрыклад, слухае гэты падкаст раніцай, калі гатуе сабе сняданак”.
Да слова, пра сняданак!
Трымай тры рэцэпты ад цёці Іры, бо аднымі падкастамі, нават пра сэкс, сыты не будзеш:
Тварожныя вафлі: збалансаваны сняданак замест пустых вугляводаў
Запечаны авакада для сняданку ў выхадны
Сырнікі ў духоўцы: рэцэпт і спосаб, як прыгатаваць іх хутка і прыгожа