Адкрытыя колы для беларускіх культурных дзеячоў у свеце

Адкрытыя колы для беларускіх культурных дзеячоў у свеце


Іншыя #магчымасці тут: https://t.me/sekktor


Хуткія дэдлайны: 


Вакансіі ад Пражскага грамадзянскага цэнтра

Для каго: Programme Officer і Programme Officer па СМІ

Дэдлайн: 15 ліпеня 2022 г.

Каманда грант-мэнэджараў Цэнтра шукае людзей, якія маюць:

- глыбокія веды аб сацыяльных і палітычных тэндэнцыях ва Усходняй Еўропе, 

- добрае разуменне закрытых грамадстваў і грамадстваў з пераходным перыядам, 

- а таксама знаёмствы ў сетцы грамадзянскай супольнасці, асобнымі актывістамі і ініцыятывамі у рэгіёне.

Programme Officer будзе кіраваць падтрымкай грамадзянскай супольнасці ва Усходняй Еўропе. 

Programme Officer па СМІ будзе кіраваць падтрымкай незалежных СМІ ва Усходняй Еўропе. 


Вакансія мэнэджара/-ку па камунікацыі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня)

Для каго: мэнэджары/-кі па камунікацыі 

Дэдлайн: 15 ліпеня 2022 г.

Задачы:

- абнаўленне вэб-сайта ЕГУ, унясенне змен, абнаўленне раздзелаў і навін, складанне ТЗ выканаўцам;

- праца з дызайнерамі і замова крэатываў для рэкламных кампаній;

- вядзенне сацыяльных сетак ЕГУ і запуск рэкламных кампаній;

- інфармаванне лакальнай і рэгіянальнай прэсы, а таксама інфармацыйных агенцтваў аб мерапрыемствах, якія адбываюцца і запланаваных універсітэтам;

- падрыхтоўка прэс-рэлізаў;

- маніторынг лакальных і рэгіянальных СМІ;

- супрацоўніцтва з журналістамі;

- дапамога ў рэгулярным асвятленні універсітэцкіх мерапрыемстваў;

Патрабаванні да кандыдата/-кі:

 ⁃ скончаная вышэйшая адукацыя ў галіне сацыяльных/гуманітарных навук;

 ⁃ 2+ гады працы ў сферы камунікацыі ці міжнародных адносін (перавага - наяўнасць міжнароднага досведу).

Валоданне мовамі: 

 ⁃ руская, беларуская, ангельская - абавязкова;

 ⁃ літоўская мова - вельмі пажаданая перавага.

Умовы:

- 40-гадзінны працоўны тыдзень;

- 2-х гадовая дамова;

- 20 дзён аплачанага адпачынку штогод.

Зарплатная прапанова: 1600–1700 EUR (bruto) 

CV і матывацыйны ліст дасылаць на адрас job@ehu.lt 


Літаратурная рэзідэнцыя ад Гданьскага інстытута культуры

Для каго: аўтары, паэты, пісьменнікі з Украіны і Беларусі, перакладчыкі з Польшчы

Дэдлайн: 17 ліпеня 2022 г.

Рэзідэнцыі ў Гданьску – гэта магчымасць правесці 4 тыдні ў горадзе на творчай працы і пазнаёміцца з мясцовай арт-сцэнай. Рэзідэнцыя падтрымае 4-х чалавек. 

Прадастаўляецца

 ⁃ кватэра, 

 ⁃ экспертная і матэрыяльна-тэхнічная падтрымка, 

 ⁃ стыпендыя ~630 EUR,

 ⁃ кампенсацыя выдаткаў на праезд. 

Перыяды пражывання:

- 1-29 верасня 2022 г. (рэзідэнцыя па liberal arts / вольных мастацтвах).

- 1-30 кастрычніка 2022 г. (для ўкраінскіх удз.).

- 3-30 лістапада 2022 (перакладчыцкая рэзідэнцыя).

- 2-30 снежня 2022 г. (для беларусаў/-к)

Падрабязнасці


Міжнародны адкрыты конкурс дзіцячых мастацкіх і пісьмовых работ для моладзевага часопіса CreativeGuts

Для каго: дзеці (0-17 гадоў з любой краіны)

Дэдлайн: 17 ліпеня 2022 г.

Можна падаць заяўку з выяўленчымі і пісьмовымі работамі ў любым жанры: жывапіс, малюнак, скульптура, digital мастацтва, прынты, фатаграфія, змешаная тэхніка, паэзія, апавяданне (макс. 400 слоў) і г. д. 

Часопіс будзе даступны бясплатна на сайце CreativeGutsPodcast.com 

У канцы лета 2022 удзельнікі/-цы атрымаюць адну бясплатную копію друкаванага выдання.

Падрабязнасці і заяўка



Прэміі і конкурсы:

Чацвёрты сезон прэміі імя М. Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку 

Для каго: дызайнеры, аўтары 

Дэдлайн: 20 ліпеня 2022 г. (да 22.00 па беларускім часе)

Прэмія мае мэтай падтрымку дызайну беларускай кнігі і ўшанаванне памяці выбітнага дзеяча беларускай культуры Міхала Анемпадыстава (1964-2018)

Да ўдзелу прымаюцца кнігі:

⁃ жывых аўтараў вокладак;

- у папяровым / электронным варыянце; 

⁃ выдадзеныя ўпершыню ў 2021 альбо цягам 2020 гг., калі апошнія не бралі ўдзел у конкурсе летась.

Без абмежаванняў паводле ўзросту, грамадзянства, месца жыхарства ці публікацыі твораў. У конкурсе можа ўдзельнічаць любая колькасць кніг аднаго дызайнера/-кі. Папяровыя кнігі, пададзеныя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца намінатарам.

Рэгламент прэміі


«Бел-чырвона-белы»: конкурс Нацыянальнага цэнтра культуры Польшчы на найлепшы плакат, прысвечаны мабілізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў 2020-2022 гг.

Дэдлайн: 28 ліпеня 2022 г. (да 23.59 па польскім часе)

Работы на конкурс можно дасылаць на электронную пошту plakatbcb@nck.pl

Вынікі конкурса падвядуць 9 жніўня 2022 г.

Умовы ўдзелу


Лабараторыі:

Перфарматыўная лабараторыя ў межах Šukańnie Fest (Вільня, Літва)

Для каго: перформанс-артысты 

Дэдлайн: 20 ліпеня

Калі пройдзе: 23 ліпеня

На Šukańnie Fest будуць ствараць і дэманстраваць перфарматыўныя працы. Цэнтральная тэма фэста - вобраз беларускай вёскі. Да Šukańnie Fest можна далучыцца як удзельнiк/-ца перфарматыўнай лабараторыi, а таксама як глядач/-ка.

Падчас лабараторыі вы можаце прыняць удзел у стварэннi перформанса і разам з экспертамі і фасілітатарамі папрацаваць над адной з трох тэм: рытуалы, эмоцыі, быт. Вынікам невялікай перфарматыўнай лабараторыі стануць тры паказы, якія будуць прадстаўленыя ў фінальнай частцы фестываля. 

Падрабязнасці і рэгістрацыя 


Праграма Open Institute - месца творчых адчуванняў і практык творцаў (Варшава, Польшча)

Для каго: мастакі, культурніцкія аніматары, грамадскія актывісты, незалежна ад узросту, полу, культурнага і рэлігійнага паходжання або ўзроўню польскай мовы

Дэдлайн: 4 верасня 2022 г.

Вынікі адбору: 7 верасня 2022 г.

«Адкрыты інстытут» - гэта некалькі месяцаў заглыблення ў мастацтва, заснаваным на працэсе і ўзаемадзеянні, праз сумесную мастацкую працу, адукацыю ў дзеянні, абмен тэхнікамі, інструментамі і гісторыямі. 

Тэма на 2022 - творчая праца з супольнасцямі: як ініцыяваць мастацкія мерапрыемствы з удзелам груп мігрантаў і бежанцаў. Вынікам працы стане супольна створаная інсталяцыя, якая складаецца як з калектыўных, так і з індывідуальных твораў сцэнічных мастацтваў, візуальнага мастацтва і даследаванняў.

Фарматы працы: жывыя майстар-класы ў выходныя дні і анлайн-кансультацыі куратара. 

Мовы: польская і ангельская.

Падрабязнасці 

Форма заяўкі


Рэзідэнцыі:

Рэзідэнцыя ў Кошыцэ (Славакія)

Для каго: медыя-мастакі, якія нарадзіліся, жывуць або працуюць у любым з крэатыўных гарадоў ЮНЕСКА (у спісе ёсць такія гарады, як Вільнюс, Каўнас, Львоў, Гдыня, Кракаў, Лодзь, Грац, Тбілісі і г.д.)

Дэдлайн: 25 ліпеня 2022 г.

Даты рэзідэнцыі: 16 кастрычніка – 16 снежня 2022 г.

Крэатыўны горад ЮНЕСКА прапануе медыя-мастакам спецыяльную двухмесячную рэзідэнцыю. У яе межах можна стварыць новы праект або працягнуць працу над чымсьці ў стадыі распрацоўкі, змяніўшы перспектыву і падпадаючы пад тэму паралельнага оўпэнколу «Змена паводзін»

Ключавыя пытанні:

- Якія змены ўносяць тэхналогіі ў наша разуменне маральных, сацыяльных і палітычных дзеянняў?

- Як гэта ўплывае на саму форму дзеяння, успрыманне дзейнасці, гарызонт дасяжных магчымасцей?

- Як гэтыя змены ў паводзінах, выкліканыя тэхналогіямі, уплываюць на ўяўленне аб нашых супольнасцях, нашай ідэнтычнасці, нашай чалавечнасці?

Прадастаўляецца:

  • стыпендыя 2000 EUR
  • транспартныя выдаткі
  • размяшчэнне ў Кошыцэ і доступ да студыі ў KAIR
  • бюджэт на тэхнічную вытворчасць (да 4000 EUR)
  • магчымасць удзельнічаць у мастацкім і грамадскім жыцці горада

Падрабязнасці і заяўка 


Гранты:

Праграма малых грантаў Камісіі па дэмакратыі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША па Беларусі

Дэдлайн: 31 ліпеня 2022 г.

Для каго:

 • зарэгістраваныя НКА, уключаючы аналітычныя цэнтры і арганізацыі грамадзянскай супольнасці / няўрадавыя арганізацыі з досведам праграмнай дзейнасці, размешчаныя ў Літве ці ў іншых краінах рэгіёну;

 • індывідуальныя асобы

Прыярытэты:

 • Узмацненне мясцовых супольнасцей і развіццё грамадскіх ініцыятыў;

 • Свабода распаўсюджвання інфармацыі (уключаючы падтрымку незалежных СМІ) і супрацьдзеянне дэзынфармацыі;

 • Абарона правоў чалавека і заахвочванне памяркоўнасці.

Праграмы могуць уключаць:

 • Акадэмічныя і прафесійныя лекцыі, семінары і праграмы падрыхтоўкі выступаў;

 • Мастацкія і культурныя майстар-класы, супольныя спектаклі і выставы;

 • Нарошчванне патэнцыялу і адукацыйныя праграмы для арганізацый грамадзянскай супольнасці;

 • Інфармацыйныя і інфармацыйна-асветніцкія кампаніі;

 • Прафесійныя і акадэмічныя семінары і інш.

Працягласць перыяду выканання: 6 - 12 месяцаў

Сума гранту: 8 - 15 тысяч USD

Меркаваная дата пачатку праграмы: не пазней 1 верасня 2022 года. 

Чытаць падрабязней 


Магчымасці:

EU4Belarus – SALT: дадатковая падтрымка для рэпрэсаваных, якія навучаюцца ў ВНУ за мяжой

Для каго: для беларусаў і беларусак, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь у 2020-2022 гг. з-за рэпрэсій альбо пагрозы рэпрэсій і паступілі ў бакалаўрыят / магістратуру ў Латвіі, Літве, Польшчы ці Чэхіі ў навучальным годзе 2020/2021 ці пазней

Дэдлайн: 25 ліпеня 2022 г.

Прадастаўляецца: стыпендыя ў памеры 450 EUR на тэрмін да 3-х год.

Падрабязнасці і спіс неабходных дакументаў 


MALIMON Civic-Tech Accelerator збірае праекты, скіраваныя на рашэнні праблем у сацыяльных сферах

Для каго: носьбіты ідэй, праграмісты, маркетолагі, праектныя менеджары і іншыя спецыялісты. 

Набор у акселератар будзе праходзіць у некалькі этапаў, першым з якіх будзе ўдзел у хакатоне  22-24 ліпеня 2022 г.

Усяго адбудзецца 5 хакатонаў па розных тэмах.

Разам з экспертамі вы зможаце ўбачыць слабыя кропкі свайго праекта, новыя рэсурсы, паўдзельнічаеце ў фармаванні гіпотэз і плану дзеянняў па іх праверцы.

Адабраным камандам будзе прадастаўлена

  • 5000 USD на развіццё праекта;
  • ментарская падтрымка і патранаж трэкера.

Працягласць: 3 месяцы.

Падрабязнасці і заяўка


Воркшоп “Відэаблог на каленцы” 

Дэдлайн рэгістрацыі: 19 ліпеня

Калі пройдзе: 20 ліпеня

Падчас воркшопа Васіль Ядчанка распавядзе, як стварыць і раскруціць відэаблог без грошаў.

Падрабязнасці і рэгістрацыя 


Клайпедскі культурна-камунікацыйны цэнтр запрашае падаваць заяўкі на арганізацыю мастацкіх выстаў у сваіх памяшканнях у 2023 годзе

Для каго: літоўскія і замежныя мастакі і куратары, кіраўнікі/-цы праектаў і арганізацый з усіх сфер мастацтва. 

Дэдлайн: 30 верасня 2022 г.

Прадастаўляецца:

  • звычайны выставачны тэрмін - 1 месяц
  • неабходная дапамога супрацоўнікаў КККЦ для мантажу выставы
  • дапамога ў прапагандзе выставы/праекта

Падрабязнасці


На сталай аснове:


ARTISTS at RISK - творцам у групе рызыкі

Некамерцыйная сеткавая ўстанова на стыку правоў чалавека і мастацтва, ARTISTS at RISK дапамагае пераследуемым творцам, палягчае іх бяспечны выезд з краін іх паходжання, размяшчае ў арт-рэзідэнцыях. 

Адмысловая заяўка для БЕЛАРУСКІХ творцаў і работнікаў культуры - дысідэнтаў, якія вымушаны былі з’ехаць з-за пераследу або палітычных пагрозаў.

Інфо


Стыпендыя ArtUniverse

Для каго: харэографы, артысты тэатру і цырка, тэатральныя рэжысёры, культменеджары, творцы і тэхспецыялісты, якія ствараюць відэа.

Прапануюць 2 тыпы стыпендый:

Поўная стыпендыя. Прадастаўляеццца пры ўмове, што кандыдат возьме на сабе частку тэх.абавязкаў (падрыхтоўка памяшканняў, арганізацыя харчавання, дапамога з абсталяваннем)

Частковая стыпендыя. Прысуджаецца, калі кандыдат:

  • падаў заяўку на атрыманне гранта для аплаты курсу ў іншыя фонды, некамерцыйныя і дабрачынныя арганізацыі, і яго/яе заяўка была адхіленая
  • адчувае фінансавыя цяжкасці і можа гэта даказаць,
  • абавязваецца наведваць кожны занятак,
  • пагаджаецца аплаціць курс цалкам і атрымаць кампенсацыю пасля заканчэння курса.

Кампенсацыя прадугледжана за заключную частку курса (у залежнасці ад працягласці)

Падаць заяўку 


Каталог творчых асоб

Для каго: творчыя асобы з Беларусі, Украіны і Расеі 

Беларускі Свабодны тэатр аб'яўляе аб стварэнні Каталога дзеячаў тэатра, кіно і іншых творчых асоб, якія зараз знаходзяцца ў еўрапейскіх краінах. Ён дапаможа ў пошуку спецыялістаў і ў пошуку працы. Каталог стане асновай будучага цэнтра творчай камунікацыі, стварэнне якога ініцыюе Беларускі Свабодны тэатр.

Заяўка на ўключэнне ў Каталог складаецца ў адвольнай форме ў фармаце doc.

У ёй трэба пазначыць:

  • грамадзянства
  • месца жыхарства
  • узрост
  • фатаграфія
  • валоданне творчымі прафесіямі
  • веданне моў і ўзровень валодання імі
  • уменні і навыкі

+ любая дадатковая інфармацыя (спасылкі на працы, водгукі і гэтак далей) 

Заяўкі дасылаць на гэты адрас surfbelarus@gmail.com


Стыпендыя на 3 месяцы ў Берліне для медыя-мейкераў з Беларусі, Украіны і Расіі

Для каго: фатографы, журналісты, рэдактары, мастакі, ілюстратары, медыя-прадзюсары, якія былі вымушаныя бегчы ад ваеннай агрэсіі і зараз знаходзяцца ў Берліне

Дэдлайн адкрыты

Што прапануюць: стыпендыя 1 000 EUR на месяц, доступ да каворкінгу Berlin Media Hub, забеспячэнне жыллём па неабходнасці.

Інфармацыйны ліст з падрабязнасцямі.


#StandWithUkraine: гранты на праекты, звязаныя з вайной ва Украіне

Для каго: грамадскія актывісты ці прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці 

Заяўкі будуць разглядаць на пастаяннай аснове. Дэдлайн – 31 снежня. 

Памер гранту: да 5 000 EUR

Праектныя прапановы павінны быць скіраваныя на:

  • падтрымку ўкраінскіх бежанцаў і ўкраінскіх грамадзянскіх актывістаў, 
  • барацьбу з парушэннямі правоў чалавека,
  • збор доказаў парушэнняў у гэтай сферы для правядзення ў будучыні расследаванняў, 
  • супрацьдзеянне дэзінфармацыі аб крызісе і бежанцах.

Даведацца больш і падаць заяўку.


Конкурс грантаў ад Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава (2 500 - 20 000 еўра)

Для каго: арганізацыі і ініцыятывы грамадзянскай супольнасці Беларусі

Няма дэдлайну, але праекты будуць разглядацца да моманту сканчэння сродкаў

Прапануюць падтрымку для праектаў у 4-х катэгорыях:

  • Праекты па стабілізацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці
  • Інавацыйная дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці
  • Арганізацыйнае развіццё
  • Індывідуальныя мінігранты на экспертную працу

Падрабязная інфармацыя і формы заявак


Самастойны пошук магчымасцяў: 


https://www.transartists.org/en 

https://on-the-move.org/news

https://resartis.org/ 



Report Page