Знаёмім вас з Беларускім Хабам.

Знаёмім вас з Беларускім Хабам.

https://t.me/Belaruski_Hub_Kyiv


Што гэта?

Гэта прастора для мерапрыемстваў, сустрэч, знаёмств і ўзаемападтрымкі.

У хабе ёсць вяліка гасцёўня для вялікай кампаніі, кабінет для заняткаў ці гурткоў, уваходная зона для каворкінгу і дзіцячы пакой, дзе могуць бавіць час дзеці, пакуль матулі і бацькі заняты сваімі справамі.


Для чаго?

- для камунікацыі беларусак і беларусаў паміж сабой, а таксама для ўключэння нас у ўкраінскае грамадства. Таму мы вельмі рады ўкраінцам і ўкраінкам і агульным мерапрыемствам таксама.
- для правядзення мерапрыемтсваў, лекцый, сустрэч
- для ўзаемадапамогі: вы можаце прынесі ў Хаб рэчы для беларусак і беларусаў, якім яны могуць спатрэбіцца; можаце пакінуць інфармацыю пра пошук працы, ці наадварот прапанову працы іншым;


Як?

Беларускі Хаб створаны па прынцыпу самаарганізацыі.

Кожная і кожны могуць арганізаваць мерапрыемтсва ў Хабе. Галоўная ўмова - мерапрыемства павінна быць бясплатным (з астатнімі ўмовамі можна азнаёміцца падрабязней прыватна).


Усе анонсы можна знайсці на канале: @Belaruski_Hub_Kyiv

Пытанні, прапановы сюды: @Belaruski_Hub


 Да сустрэчы ў Хабе!)




Report Page