Земгалія на рунічных камянях Скандынавіі.

Земгалія на рунічных камянях Скандынавіі.

 

Swajūnas

Мераўскі камень, XI стагоддзе

Наяўнасць надпісу Simkala на мераўскім камяні зазначаў яшчэ Казімір Буга (Būga 1961, 3). Сам жа надпіс гаворыць: “Камень пастаўлены Сігрыдай у гонар свайго мужа, што часта плаваў у Земгалы на караблі вакол Даменсны (скандынаўская назва мысу Kolka у Латвіі)”. Рунічны запіс датаваны 11 стагоддзем, пагатоў зроблены малодшым футаркам у перыяд буйных гандлёвых кантактаў паўночных германцаў з балтамі. Даследчыкі схільныя абмяжоўваць сувязі паўночных германцаў з балтамі вылючна прусамі і куршамі, але імаверна, што германскія гандляры траплялі ў даволі далёкія ад берагоў балтыйскага мора рэгіёны.  Мераўскі камень—найбольш верыфікаваны і агульнапрыняты ў навуцы прыклад рунічных сведчанняў аб балтах у Скандынавіі. 

 

Але некаторыя даследчыкі адзначаюць яшчэ прынамсі дзве ўзгадкі Земгаліі ў рунічных запісах. У сваёй працы „Уводзіны ў балтыйскую філалогію” (Baltų filologijos įvadas, Kabelka 1984) Йонас Кабелка апісвае яшчэ два рунічных камяні—гекстенскі і надрувальскі, абодва на паўнёвым усходзе Швецыі, недалька ад Стакгольма. Гэтыя ж камяні ўзгадвае і Зінкявічус у “Гісторыі літоўскай мовы”(Lietuvių kalbos istorija, Zinkevičius 1984).

 

Кабелка, падае такую версію перакладу гестенскага надпісу: “Сын Гумы Роўр паставіў гэты камень у гонар бацькі Слоды Аўдара, які гандляваў золатам у Земгаліі”. Напраўду, гэты выпадак хутчэй прыклад злоўжывання інтэрпрэтацыяй, бо ў сам надпіс абрываецца словамі “золатам ён у Зем...”, а другая частка сказу нібы ўзята са знойдзенага ўламку каменя ў 17 стагоддзі. Але пазнейшая “дапоўненая” версія вандравала па навуковай літаратуры і стала даволі распаўсюджанай. Што ж насамрэч там напісана, і які тапонім меўся на ўвазе—застаецца толькі здагадвацца. 

 

Надрувальскі ці сігуцкі надпіс знойдзены ў былым буйным гандлёвым цэнтры ў Швецыі. У у адрозненні ад папярэдніх прыкладаў надпіс мае даволі пабытовы характар, бо зроблены на скрынцы для вагаў, ён гаворыць: “Д’явр атрымаў гэтыя ад вагі ад земгала”. Хоць у корані гэтага sim* прынята звязваць з адаптацыя балцкага zem*/ziem*, скандынаўскія даследчыкі звязваюць гэты надпіс ня толькі з земгаламі, але і з сембамі (адно з прускіх плямёнаў).

 

Найбольшай праблемай рунічных запісаў з’яўляецца інтэрпрэтацыя, беручы пад увагу той факт, што пачынаючы з 8 стагоддзя паўночныя германцы скарацілі рунічны альфабэт з 24 да 16 рун. Адпаведна балцкі двугук ei у рунічных запісах перадаецца праз руны, адпавядаючы лацінскім літарам ai, a, а часам нават i. Абапіраючыся ж на дадзеныя руналогіі, гэта “i” магла перадаваць i,a, oe, ai, ei у тапонімах і этнонімах іншаземнага паходжання. 

 

Самым жа дакладным рунічным запісам тапоніма Земгалія з’яўляецца сага Янгвара, дзе слова запісана ў форме Seimgaler. Гэтая форма дае падставы лічыць, што і ранейшую форму Simkala можна транскрыбаваць, як *Žeimgala.


 


Report Page