Зефір

Зефір

Тётя Ира

Зефір можна прыгатаваць дома і вельмі хутка. А калі замест цукру ўзяць замяняльнік, то ен атрымаецца яшчэ і нізкакаларыйным. Добра, калі будзеце гатаваць удвух, бо частку аперацый трэба выконваць адначасова. Але можна справіцца і адной. У цёці Іры атрымалася.

Нізкакаларыйны зефір

Прадукты, неабходныя для прыгатавання нізкакаларыйнага зефіру

Яблычнае пюрэ для дзіцячага харчавання, без цукру - 150 г

Замяняльнік цукру эрытрыт, змелены ў пудру - 60 г

Агар - агар - 10 г (можна больш)

Вада 20 г

Яйкі (толькі бялкі) - 2 шт

Лімонная кіслата - 1 - 2 г (апцыянальна)

Прадукты для прыгатавання нізкакаларыйнага зефіру

Як гатуем зефір

Для зефірнай масы трэба два складнікі - сіроп і ўзбітыя бялкі. Калі гатуеце ўдвох, іх можна рабіць адначасова.

Пачынаем з прыгатавання сіропа. Для гэтага ў рондаль выліваем яблычнае пюрэ, дадаём замяняльнік цукру, агар - агар і ваду. Перамешваем і ставім на невялікі агонь. Варым пры памешванні да лёгкага загусцення.

Адначасова аддзяляем бчлкі і ўзбіваем іх да ўтварэння ўстойлівых пікаў. (Можна дадаць драбок лімоннай кіслаты).

Узбітыя бялкі і "пікі", што сведчаць аб устойлівасці пены

Здымаем сіроп з агню і тонкім струменем уліваем у бялкі. Пры гэтым працягваем ўзбіваць.

Уліванне сіропу ва ўзбітыя бялкі

Працягваем узбіваць зефірную масу да загусцення.

Зефірная маса

Вельмі хутка перакладаем гатовую масу ў кандытарскі пакет з насадкаю.

Кандытарскі пакет з насадкай - зорачкай

Высаджваем зефіркі на сіліконавы кілімок ці на талерку кругавымі рухамі.

Зефіркі на кілімку

Для стабілізацыі цукерак патрэбна каля гадзіны.

Смачна есці!










































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































































Report Page