"Зебры" блізкія да чэмпіёнства, "лісы" — па-за лігай чэмпіёнаў, "Міндэн" развітваецца з бундэслігай

"Зебры" блізкія да чэмпіёнства, "лісы" — па-за лігай чэмпіёнаў, "Міндэн" развітваецца з бундэслігай

Гандбол са сваёй званіцы

Сезон набліжаецца да развязкі. Засталіся два туры (мінус адзін матч), але нявырашаных пытанняў даволі шмат. Некаторыя нечаканыя рэзультаты дадалі яснасці сітуацыі, іншыя — наадварот усё яшчэ больш ускладнілі.

Пачнем з таго, што мы ведаем дакладна: у наступным розыгрышы не згуляюць "Хам-Вэстфален" і "Міндэн". Апошнія маглі зачапіцца за матэматычныя шансы, але прапусцілі ажно 44 мячы ад дзейсных чэмпіёнаў.

Пасля адданых календару запазычанасцяў аднаасобнымі лідарамі сталі "зебры". Яны спачатку разабраліся з "Гамбургам", а потым, нягледзячы на не самую лепшую першую палову, здолелі вырваць перамогу ў сустрэчы з "Бергішам".

"Магдэбург" ужо дакладна ізноў згуляе ў лізе чэмпіёнаў. Гэта стала магчымым пасля паразы "ліс". Здарылася тое, з-за чаго берлінцы не здолелі паспрачацца за золата. Каманда недаацаніла саперніка, які пачаў матч з шасці галоў без адказу.

Далейшае змаганне мела б які-небудзь сэнс, калі б не два аспекты. Па-першае, у вельмі добрай форме быў Марын Шэга (Міласлаўлеў добра дзейнічаў толькі адрэзкамі). Па-другое, у крытычныя моманты пачыналася спешка, якая вяла да вялікай колькасці промахаў.

Наблізіцца да сталічнага клубу мог "Фленсбург", але яго чакала неспадзяванка. "Гановер" вельмі моцна жадаў вярнуцца ў барацьбу за эўракубкі і выклаўся на ўсе сто адсоткаў. Матч стаў бенефісам Марыюса Штайнхаўзера. На яго рахунку 9 галоў.

Паўночнікаў дагналі "рэйнскія львы". За два тыдні яны перамаглі тройчы. Пры гэтым кожны з матчаў завяршыўся разгромам. У некаторых выпадках вельмі бязлітасным.

Такім чынам, "лісы" трэція. "Фленсбург" і "Райн Лёвэн" могуць паспрачацца за чацвёрты радок, але ніжэй за пяты не ўпадуць.

За апошнюю пуцёўку ў эўракубкі змагаюцца "Гановер" і "Гамбург". Першым засталося гуляць з "Міндэнам" і "Штутгартам", другіх праэкзаменуюць берлінцы і "Мельзунген".

Дарэчы, "Мельзунген", "Лемга" і "Гумерсбах" тэарэтычна яшчэ могуць уклініцца ў барацьбу, але сцэнар, калі абодва галоўных прэтэндэнты памыляцца двойчы, выглядае неверагодным.

Засталося два туры. 33-і пройдзе ў сераду-чацвер. 34-ы будзе згуляны ў нядзелю. Усе 9 матчаў будуць ісці паралельна.


Report Page