"Зебры" амаль бездакорныя, "Магдэбург" замацаваўся ў эліце, "лісы" паказалі патэнцыял, "Фленсбург" мог быць вышэй. Падводзін вынікі бундэслігі 2022/23

"Зебры" амаль бездакорныя, "Магдэбург" замацаваўся ў эліце, "лісы" паказалі патэнцыял, "Фленсбург" мог быць вышэй. Падводзін вынікі бундэслігі 2022/23

Гандбол са сваёй званіцы

Фінальны тур не змяніў у табліцы амаль нічога. Выбіваюцца толькі два рэзультаты — параза "лісаў" і нічыя "Міндэна". Механічны пераказ падзей быў бы не вельмі цікавым, таму прапаную вашай увазе адзнакі клубам цалкам за сезон.

Кіль — 10/10

У астатнім усё так, як усе і чакалі. "Зебры" с самага пачатку знялі пытанні аб вяртанні золата на поўнач краіны. Улічваючы колькасць траўм цягам сезону, гэта дасягненне вельмі цяжкае і тым самым яшчэ больш цэннае.

Летам з’едуць Ніклас Ландзін і Сандэр Сагасэн. На замену ім прыходзяць Вянсан Жэрар і Эліас Элефсэн з Шыпагету. Ёсць чуткі, што вядуцца перамовы з Гансала Перэсам дэ Варгасам. Будзе складана, але патэнцыял для таго, каб адстаяць пазіцыі, ёсць.

Магдэбург — 8/10

"Магдэбург" ліхарадзіла не меней. Адрэзкамі яны знаходзілі сябе ў яшчэ большай яме. Тым не менш, стабільнасць і прага да перамог зрабілі сваю справу. Каманда Бенета Вігерта і ў наступным розыгрышы будзе гуляць у лізе чэмпіёнаў.

Гэты год паказаў, што мы маем стабільны клуб, які будзе змагацца за чэмпіёнства кожны год. У яго ўсё добра і з рострэрам, і з псіхалогіяй. Да таго ж пад канец стала зразумела, што гульня на два фронты таксама не праблема.

Фюхсэ — 7/10

На трэцім радку "лісы" — каманда з вялікім патэнцыялам. Калі б не чатыры паразы ў гасцях запар, яны б маглі пабароцца за вярхні радок табліцы. Але атрымалася зусім інакш. Сапернікі былі не самымі грознымі, але вынік адмоўны.

У адрозненні ад "Кіля" і "Магдэбурга" берлінцы не маюць глыбіні на крытычных пазіцыях. У Дэяна Міласлаўлева няма адэкватнай замены на пазіцыі. Таксама ёсць праблема ў пабудове гульні без Якаба Хольма. Фабіян Відэ выглядае добра, але ён не класічны плэймейкер.

Фленсбург — 5/10

У апошнім матчы "Фленсбург" выйшаў пераможцам у матчы з "рэйнскімі львамі". Гэта ў чарговы раз паказвае, што патэнцыял ёсць і ён вялікі. Аднак Майку Махуле, а потым і Марку Булту было цяжка выжымаць з каманды максімум стабільна.

Пры такім падборы гульцоў барацьба мінімум за медалі павінна быць задачай-мінімум. Але правалаў хапала. Рэакцыя на крызіс была недастатковай.

Летам "Фленсбург" чакае перабудова. Каманду ўзначаліць Нікалай Крыкаў. Таксама прыйдуць ажно пяць новых гульцоў (дваіх трэнер забярэ з "Гудмэ"). Паглядзім, колькі часу спатрэбіцца, каб наладзіць гульню. У любым выпадку глядзець на гэта будзе цікава.

Report Page