За крок да фінішу: "Кіль" і "Гановер" захоўваюць пазіцыі

За крок да фінішу: "Кіль" і "Гановер" захоўваюць пазіцыі

Гандбол са сваёй званіцы

Перадапошніі тур не прынёс шмат сурпрызаў. Фаварыты былі мацнейшымі за андэрдогаў, тым самым практычна забіўшы інтрыгу. У нядзелю павінна адбыцца нешта неверагоднае, каб змяніць становішча ў табліцы.

Пачнем з барацьбы за золата. У сераду "зебры" не заўважылі супраціву "Вецлара". "Плюс 9" ужо ў першай палове — сур’ёзная заяўка. Праз дзень "Магдэбург" такім жа чынам разабраўся са "Штутгартам". Розніца толькі ў тым, што каманда Бенета Вігерта не выкладвалася ўсе 60 хвілін, з-за чаго вынік выглядае не настолькі пераканаўча.

У любым выпадку, абодва клубы атрымалі па два пункты. У апошнім туры "Кілю" хопіць нічыёй, каб аформіць чэмпіёнства (гуляць з "Гёпінгенам"). "Магдэбургу" трэба перамагаць "Вецлар" і чакаць паразы канкурэнта.

"Фленсбург" разабраўся з "Эрлангенам" і рыхтуецца да матча за чацвёрты радок. Іх чакае прамое сутыкненне з "Райн Лёвэн". Апошнім патрэбна перамагаць у гасцях з любой розніцай.

"Лісы" хоць і згубілі шансы на месца іншае за трэцяе ўсё яшчэ аказваюць уплыў шмат на што. Напрыклад, у сераду яны дадалі праблем "Гамбургу" ў барацьбе за эўракубкі. Матч стаў бенефісам Ласэ Андэрсэна. На яго рахунку 9 галоў.

Роўную з паўночнікамі колькасць балаў мае "Мельзунген". Але нават перамога не дапаможа Касада і таварышам. Яны будуць не вышэй за сёмы радок па дадатковых паказніках. Але характар гульні з "Хам-Вэстфаленам" (мінімальная валявая перамога) змушае думаць, што ў апошнім туры "Гамбург" будзе фаварытам.

"Гановер" тым часам падзекваўся з "Міндэна" і чакае гульні з "Штутгартам". Нават аднаго пункта ў гульні са швабамі хопіць, каб замацавацца на шостым радку.

У іншых сустрэчах "Лемга" быў мацней за "Лейпцыг", а "Гумерсбах" атрымаў перамогу над "Гёпінгенам".

Апошнія матчы пройдуць у нядзелю ў 16:30 па мінскім часе.


Report Page