Жыццё як аўка
Трайдзеньліт. auka — ахвярапрынашэне
Да тэмы пасмяротнага жыцця наўпростава прымыкае тэма жыцця і яго метафізікі ў друвінгаўскім светаразуменні. Пры асвятленні дадзенай тэме мы звернемся да сведчанняў іншай індаеўрапейскай традыцыі — ведыйскай. Я бачу яе разуменне гэтага пытання ўніверсальным калі не для Традыцыі ў суцэльным, то для індаеўрапейскіх традыцый.
У Магабхараце (Шанці Права, 338, 52) напісана: "Агонь існуе толькі праз знішчэнне паліва, якое робіць яго жывым, праз паглынанне ахвяры. Увесь сусвет, як адчувальны, так і нячулы, ёсць не што іншае, як агонь і ахвярапрынашэнне".
Да гэтага сведчання дадамо і іншыя:
"Тыя, хто на Зямлі, жывуць толькі ежай і ўрэшце самі становяцца ежай" (Тайтрыя-ўпанішада, III, 2). "Увесь сусвет — гэта толькі ежа і пажыральнік"(Брыхадараньяка-ўпанішада 14, 6).
Канчаткова ўсё раз'ясняецца і падсумоўваецца словамі Ґарбха-ўпанішады: "Усе, хто жыве, ёсць ахвяруючымі. Няма нікога, хто б не прыносіў ахвяры. Гэта цела створана для ахвяры, паўстае з ахвяры і змяняецца ў адпаведнасці з ахвярай.
Калі гэтыя ахвяра змяняецца з правільнага курса, то гэта вядзе да акіяна пакут. Цела — ахвярнае месца, чэрап — вогнішча, валасы — дровы, рот — ахвярнік, перыяд жыцця — перыяд ахвярапрынашэння".
Ананда Кумарасвамі ў сваёй працы "Першабытнае мысленне" кажа:
"Грэх, санскр. अपराद्धा, «промах па мэце», любое адхіленьне ад «кірунку да мэты», гэта свайго роду нязграбнасьць, якая ўзнікла праз недахоп умення. Існуе рытуал жыцця, і ў яго выкананні важна каб усё зробленае было зроблена дакладна, у "лепшым выглядзе". І ня мае ніякага значэння, што хто-небудзь адчувае ў адносінах да працы, якую трэба выканаць або жыцця, якое трэба пражыць: усе падобныя адчуванні з'яўляюцца прадузятымі і саманадзейнымі. Але калі, акрамя дакладнага выканання рытуалу або дзеяння, чалавек таксама разумее яго форму, калі ўсе яго дзеянні з'яўляюцца ўсвядомленымі, а не проста інстынктыўнымі рэакцыямі на чаканыя ці адчувальныя задавальненне ці боль, гэтае ўсведамленне стаялых за ўсім прынцыпаў неадкладна размяшчае да духоўнай волі. Іншымі словамі, калі само дзеянне з'яўляецца дакладным, яно з'яўляецца тады сімвалічным і складае дысцыпліну, або шлях, пры прытрымліванні якому павінна быць дасягнута канчатковая мэта; з іншага боку, кожны, хто дзейнічае неадпаведнай выявай мае сваё ўласнае меркаванне, і «ведаючы што ён аддае перавагу» зводзіць сваю асобу да простай індывідуальнасці".
Такім чынам, жыццё — гэта вялікі рытуал ахвярапрынашэння, які мае быць выкананы належным чынам, каб канчатковая ахвяра на пахавальным кастры ў выглядзе нашай душы без выпрабаванняў перайшла да Багоў у Вырай