Жнівень

Жнівень

Атаесамленьне / Atajesamleńnie


Сучасная беларуская назва восьмага месяца года жнівень, таксама як і

старабеларускія серпень, зарев, адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары. 

Дарэчы, найменне серпень захавалася ў украінцаў, чэхаў (srpen), палякаў

(sierpien), іншых народаў. 

Рымляне называлі гэты месяц sehstylis, што значыць шосты (год

пачынаўся тады вясною). Пазней рымскі сенат перайменаваў яго ў гонар

імператара Актавіяна Аўгуста. Секстыліс налічваў 29 дзён, а аўгустус стаў

мець 31. Заканадаўчы орган, аднолькава паважаючы Юліяна Цэзара і

Актавіяна Аўгуста, зрабіў і аднолькава доўгімі месяцы, якія стаяць побач у

годзе. Класічная назва месяца захавалася ў многіх заходнееўрапейскіх мовах, 

а таксама і ў рускай. 

Жнівень дае знаць, што заканчваецца лета і набліжаецца восень. Ночы

становяцца халаднейшымі, даўжэйшымі і цямнейшымі. Раніцай з'яўляюцца

туманы. 

Яшчэ ў пачатку месяца заканчваецца ўборка азімых, затым убіраюцца

пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, проса, лён-даўгунец, скараспелая бульба, іншая гародніна і садавіна. Людзі карыстаюцца і багатымі дарамі лесу. 

Таксама вядзецца сяўба азімых, касавіца атавы.


Крыніца: беларускі народны каляндар

Report Page