ЗАКРЫЦЦЁ ПРЫВАТНЫХ ШКОЛ У БЕЛАРУСІ

ЗАКРЫЦЦЁ ПРЫВАТНЫХ ШКОЛ У БЕЛАРУСІ

Беларускія Студэнты за Свабоду

Эканамічная шыбеніца?

На першы погляд магло здацца, што гэта насамперш эканамічная праблема: аднаразовае зачыненне важкай часткі сталічнага прыватнага бізнесу. Насамрэч гэта адмысловы міф, бо эканоміцы Беларусі тут ні холадна, ні горача, у краіне 70% — дзяржаўны сектар

Anti-social Luka club

Сацыяльная катастрофа немінучая. Гэта вострае наступства для беларускага грамадства. Часцяком у прыватныя школы адпраўляюць дзяцей, якія маюць дадатковыя цяжкасці ў навучанні па той ці іншай прычыне. Зараз жа дзеці ўкінуты ў незнаёмы ім соцыум з незнаёмымі ім механізмамі і праблемамі. 

Мусібыць, што для падрослага пакалення гэта вельмі траўматычная падзея — а з тым, як у беларускіх школах надаецца псіхалагічная падтрымка ў крызісных сітуацыях, застаецца толькі спадзявацца, што ў зусім маладых беларусаў хопіць сіл аператыўна рэабілітавацца самастойна і з дапамогай бацькоў.

Парушэнне праў ва ўмовах праўнага дэфолту

Нематываванае пазбаўленне беларусаў права на прыватную адукацыю — гэта хутчэй пытанне чарговага грубага парушэння нашых правоў. Прыватная адукацыя часта якасней, чым дзяржаўнае, але зараз у беларусаў няма выбару і тут.

Магчыма, Лукашэнка і яго супольнікі вырашылі сыграць у антыпраўнае бінга?Пазбаўленне адвакатаў ліцэнзій, аніякіх сумленных суднаў, катаванні, закрыццё прыватных школ, наяўнасць смяротнага пакарання...

А што адбудзецца з моладдзю?

Мы спыталі непасрэдна ў прадстаўніка моладзевай грамадзянскай супольнасці Кастуся Лаўрыновіча:

— Як тое, што здарылася з прыватнымі школамі, паўплывае на моладзь?

— На мой погляд, гэта адаб'ецца негатыўным чынам, бо ў моладзі ня будзе магчымасьці пазбавіцца ад адмоўнага ўплыву дзяржавы. Прыватныя школы даюць атрымаць такую адукацыю, якую хоча юнацтва й іхняя сям'я, бо маюць наўпростыя рыгачі кантролю, абумоўленыя тым, што вучоба аплачваецца з іх гаманца. У той час калі ў дзяржаўнай школе адукацыя выглядае так, як таго хоча дзяржава.

Report Page