Як змяніць ужо пададзеную дэкларацыю ў Польшчы і ў Літве

Як змяніць ужо пададзеную дэкларацыю ў Польшчы і ў Літве


Як перападаць дэкларацыю ў Польшчы.

Змяніць вашую дэкларацыю можна праз сайт, на якім вы падавалі дэкларацыю. Зрабіць гэта можна нават калі вы ўжо атрымалі зварот грашовых сродкаў. Мы паказваем вам прыклад змены запоўненай дэкларацыі праз сайт e-pit.pl.

Важна!!! Калі вы запаўняеце або мяняеце дэкларацыю на іншых сайтах, пры здачы PIT неабходна ў спецыяльных пунктах прапісаць наступныя рэквізіты:

❗️Ryczałt – PIT-28  
1. У пункце 251 напісаць нумар KRS 0000507234
2. У пункце 253 - 82452

❗️Skala podatkowa – PIT-36
1. У пункце 520 напісаць нумар KRS 0000507234
2. У пункце 522 - 82452

❗️Podatek liniowy – PIT-36 L
1. У пункце 172 напісаць нумар KRS 0000507234
2. У пункце 174 - 882452

❗️ PIT -37 (для тых, хто працуе па umowa o pracę /umowa zlecenie):
1. У пункце 147 напісаць нумар KRS 0000507234
2. У пункце 148 - 1,5%
3. У пункце 149 - 82452

Крок 1. Аўтарызуецеся на сайце. Мае аўтаматычна адкрыцца ваш асабісты кабінет і перад вамі будзе ваша пададзеная дэкларацыя. Націскаеце на «Utwórz kopię/korektę»/«Стварыць копію/выпраўленне».

Крок 2. Праходзіце этапы ў запоўненай дэкларацыі нічога не змяняючы.  Спыняецеся на пункце «Przekaz 1,5% podtku»/«Пералічэнне падатку 1,5%» і націскаеце на яго.  Абіраеце нумар KRS нашага партнёра Fundacja FaniManі: 0000507234 і ўпісваеце Cel szczegółowy нашага партнёра Fundacja Tutaka: 82452. Націскаеце «DALEJ»/«ДАЛЕЙ». Праходзіце наступныя крокі, нічога не змяняючы, і захоўваеце змененую дэкларацыю.

Крок 3. У асабістым кабінеце абіраеце запоўненую дэкларацыю і націскаеце «Podgląd»/«Прагляд». Дэкларацыю, якая адкрылася, гартаеце ўніз да пункта «К» і «L». Робіце скрын* або фота, каб былі бачныя пункты 147 – 149, і вяртаецеся на наш сайт для таго, каб загрузіць скрын і ўзяць удзел у праекту лічбавага самакіравання «Будуй сваё».

*Мы не просім дасылаць асабістыя дадзеныя на скрыншоце.

Як перападаць дэкларацыю ў Літве.

Пералік часткі падаткаў падаецца асобнай формай незалежна ад асноўнай дэкларацыі. Змяніць пералік можна праз сайт, на якім вы падавалі дэкларацыю - sso.vmi.lt/sso/logi.

Крок 1.  Аўтарызуецеся на сайце і адкрываеце асабісты кабінет.

Крок 2. Націскаеце на аловак і прыступаеце да рэдагавання дадзеных арганізацыі. У акне, якое адкрылася, уводзіце код атрымальніка 306160406 (індывідуальны код нашага партнёру) «VšĮ ZUBR.in» і захоўваеце змененую дэкларацыю.

Крок 3. У асабістым кабінеце абіраеце запоўненую дэкларацыю і націскаеце «Аtsisiųsti PDF»/«Спампаваць PDF». Робіце скрын* або фота дакументу, які адкрыўся, каб была бачная арганізацыя і яе код.

І вяртаецеся на наш сайт для таго, каб загрузіць скрын і і ўзяць удзел у праекце «Будуй сваё».

*Мы не просім дасылаць асабістыя дадзеныя на скрыншоце.


Report Page