Як запоўніць дэкларацыю ў Літве, каб далучыцца да праекту «Будуй сваё»
❗️ Індывідуальны код VšĮ ZUBR.in: 306160406
- Заходзіце на сайт https://deklaravimas.vmi.lt/ і націскаеце на «Prisijungti prie EDS», што значыць «Увайсці ў сістэму EDS».
2. Доступ да EDS магчымы праз знешнія сістэмы, напрыклад, з дапамогай банкаўскага акаўнту, праз пошту з электронным подпісам ці праз мабільную інфраструктуру электроннага подпісу.
3. Пасля аўтарызацыі ў сістэме абіраеце «Pūdyti formą»\«Запоўніць форму» у раздзеле «Deklaravimas»\«Дэкларацыя». Заяўку на падтрымку вы можаце знайсці ў спісе «Prašymas skirti paramą»\«Запыт на падтрымку».
4. Пералік часткі падаткаў падаецца асобнай формай незалежна ад асноўнай дэкларацыі. У акне запаўнення формы абіраеце 2023 год і націскаеце на значок глобуса.
5. Пры націсканні на значок глобуса адкрыецца першае акно майстра падтрымкі. Для пачатку запаўнення націскаеце «Pradėti»\«Старт».
6. У акне пошуку, якое адкрылася, уводзіце код атрымальніка 306160406 (індывідуальны код нашага партнёру) «VšĮ ZUBR.in» і націскаеце «Tęsti» «Працягнуць».
7. У акне, якое адкрылася, запаўняеце неабходныя для заявы дадзеныя:
мэта падатковай часткі – «Paramos gavėjmas»\«Бенефіцыяр»;
доля падатку – «1,2 адсотка»;
да якога падатковага перыяду пералічэння – «2024»
Пасля ўводу дадзеных націскаеце «Išsaugoti»\«Захаваць».
8. Правяраеце правільнасць дадзеных, калі ўсё дакладна, націскаеце «Taip, teisingi»\«Так, правільна».
9. Пераканаўшыся ў правільнасці дадзеных, націскаеце «Formuoti prašymą»\«Сфармаваць заяўку» ў акне.
10. Пасля падачы заяўкі вы ўбачыце выбранага бенефіцыяра і выдаткаваную частку падаходнага падатку. Націскаеце «Pateikti»\«Адправіць», каб адправіць запыт EDS у Дзяржаўную падатковую інспекцыю.
11. Дэкларацыя пададзеная. Вы справіліся! :) У асабістым кабінеце выбірце запоўненую дэкларацыю і націскаеце «Аtsisiųsti PDF»\«Спампаваць PDF».
12. Робім скрын* або фота дакументу, які адкрыўся, каб была бачная арганізацыя і яе код. Вяртаецеся на наш сайт для таго, каб загрузіць скрын і ўзяць удзел у праекце лічбавага самакіравання «Будуй сваё».
*Мы не просім дасылаць асабістыя дадзеныя на скрыншоце.
Далучайцеся да праекту лічбавага самакіравання «Будуй сваё», каб сваімі простымі дзеяннямі рабіць вялікія справы. Дзякуй за тое, што вы з намі!