Як рэстаўравалі Спаскую царкву ў Полацку 2
SpadcynaПЕРШАЯ ЧАСТКА
Цяжкі стан храма

З 2016 года рэстаўрацыйнымі работамі на храме кіраваў Сяргей Лалазараў, прызначаны навуковым кіраўніком дзякуючы намаганням Сараб'янава і Іанісяна.
"Мы прыступілі да ацэнкі таго, што было зроблена. Высветлілася, што не праводзіліся ні археалагічныя даследаванні, ні архітэктурныя, ні інжынерныя, ні мікалагічныя".
Вільготнасць больш за 90%. Сцены былі ўвільготнены вышэй за 3 метры, вада выцякала з зандажоў, з тых месцаў, дзе няма цэменту. Была цвіль, а таксама выступалі солі, якія разбуралі фрэскі. Ніжнія часткі сцен цалкам разбураныя.

Фрэскі звычайна рэстаўруюць у апошнюю чаргу, але ў гэтым выпадку рэстаўрацыя фрэскаў была практычна завершаная, у той час як храм знаходзіцца ў жахлівым тэхнічным стане, без правядзення неабходных прац і даследаванняў. Афіцыйна пры гэтым лічылася, што даследаванні завершаны, тэма закрыта, а фінансаванне спынена.
Рэстаўратары маглі праводзіць свае даследаванні толькі падчас вытворчых работ, што вельмі зрабіць ў невялікія прамежкі часу і з абмежаванымі фінансамі, не перашкаджаючы вытворчаму працэсу.

У першую чаргу былі праведзены супрацьаварыйныя працы ў ніжняй частцы сцен. Храм быў ачышчаны ад цэменту, таўшчыня якога ў некаторых месца даходзіла да 7 см.
Геаграфічная фіксацыя сцен выклікала вялікія праблемы, бо раней Эрмітаж рыхтаваў уласных спецыялістаў, якія маглі б граматна выконваць фіксацыю і чытаць дамангольскую муроўку, але цяпер такіх людзей, , якія могуць гэтым займацца і разумеюць сутнасць працы, засталіся адзінкі людзей. Не проста праходзіць арганізацыя камандзіровак і навучанне на месцы.

Лалазараў два гады займаўся навучаннем спецыялістаў з Полацкага ўніверсітэта і Мінска, каб закрыць пытанне кадраў. У ходзе прац раскрыты каласальны аб'ём старажытнай муроўкі і тынкоўкі, і трэба было паспець падрыхтаваць людзей, каб яны маглі з гэтым справіцца, бо пасля інфармацыя будзе закрыта на многія гады.

У 2015 годзе навукоўцам удалося праціснуць (менавіта праціснуць) новую праграму па археалагічных даследаваннях, па якой пасля праводзілі працы напрацягу чатырох гадоў, толькі ў 2020 годзе з-за кавідных абмежаванняў аб’ёмы даследаванняў з боку паўночнай галерэі давялося значна скараціць.
"Працы, праведзеныя ў 2015 годзе, на некаторы час прыглушылі намеры аднавіць выгляд храма XII стагоддзя. Бо было выяўлена, што храм меў зусім іншы выгляд у той час. Былі адкрыты галерэі XII стагоддзя і экзанартэкс. Гэта на некаторы час спыніла спрэчкі, але пасля гэтая хваля зноў паднялася."
Падлогі

Эрмітаж і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт раскрылі падлогу ў храме, дзе былі выяўлены ўчасткі розных перыядаў: растворныя падлогі, гарызантальная сцяжкі над крыптай, у алтарнай частцы - рэшткі XII стагоддзя. Але яны так высока знаходзяцца, што панізіць, зрабіць прыямнасць без стратаў артэфактаў было немагчыма.


Сумяшчэнне даследаванняў і работ
Адметнай асаблівасцю гэтых даследаванняў было тое, што над раскопкамі па ўсім перыметры былі ўстаноўлены навесы. Гэта значна палегчыла працу археолагаў, зрабіла яе больш эфектыўнай для даследаванняў і фіксацыі. З гэтых жа шурфоў пачалі весці аднаўленыя працы, што паскорыла працэс, зменшыла разбурэнне раскрытай муроўкі. Рэстаўратары маглі ўлічваць археалагічныя рэшткі і на месцы прымаць рашэнні па тым ці іншым вузле, улічваючы геаметрычныя асаблівасці выяўленых канструкцый.


Пад гэтыя рашэнні падстройваліся праектныя рашэнні. Напрыклад, была зроблена вертыкальная гідраізаляцыя і адмостка з выкарыстаннем гліны, што дазволіла зберагчы многія дрэнна захаваныя фрагменты. Пры засыпцы канструкцый былі ўмацаваны таксама і знойдзеныя археалагічныя рэшткі.
Каб працягваць далей працу, трэба было выконваць працы па фасадах, складаць каштарысы, патрэбны быў праект, а фасады былі практычна не даследаваны. Таму быў выкананы папярэдні праект, які прадугледжваў максімальна захаваць найбольш вядомага выгляду помніка пачатку XIX стагоддзя, а ў інтэр’еры - максімальна паказаць інтэр’ер XII стагоддзя. Рэстаўратары нават пагадзіліся з захаваннем купала з нітрыдтытанавым пакарыццём, які прынамсі абараняў храм ад ападкаў.
"У такія сціснутыя тэрміны рэстаўрацыі займацца выпраўленнем усіх памылак папярэднікаў — гэта не зусім правільны шлях."

Рэстаўратары хацелі сапрабраць разам усе артэфакты, звязаныя з выглядам XII стагоддзя, стварыўшы на фасадах буйны экспазіцыйны зандаж. Але па факце, калі сталі выдаляць дэфектыя, рамонтныя і цэментныя тынкоўкі са сцен, атрымаўся пярэсты "дыван".


У выніку на фасадах у засталіся толькі два зашклёныя зандажы на надпартальных ніш на паўднёым і паўночным фасадах, дзе выяўленыя вельмі цікавыя фрагменты архітэктуры і нават жывапісу. І ў тынкоўцы пакідаюцца два экспазіцыйныя зандажы: выхад з келлі на паўднёвым фасадзе, дзе акно было перароблена ў дзверы, і фрагмент акна з броўкамі над цэнтральным акном апсіды.
Умацаванне храма
Калі праводзіліся інжынерныя абследаванні, стала зразумела, што асноўныя дэфармацыі сцяны адбыліся не тады, калі з’явіўся чатырохсхільны дах, а ў працэсе стварэння крыпты ў пачатку XVIII стагоддзя.

Крыпта размешчана ніжэй за падмуркі слупоў храма XII стагоддзя. Слупы аселі, узніклі гарызантальныя трэшчыны, нагрузкі перайшлі на вонкавыя сцены. Будаўнікі былі вымушаны адразу ж закласці ўсе нішы вонкавых сцен.
Акрамя таго, два ўваходы ў крыпту, размешчаныя адзін супраць аднаго з разборай падмуркаў, практычна раскалолі будынак на дзве часткі: заходняя частка жыве сваім жыццём, цэнтральная — сваім.

Каб сабраць помнік разам і спыніць магчымыя дэфармацыі, трэба было прымаць шмат інжынерных рашэнняў. Рэстаўрацыя фактычна звялася да інжынернай рэстаўрацыі, каб падоўжыць тэрмін жыцця помніка.
Былі ўмацаваны ўсе скляпенні, аркі, дапоўнены страчаныя часткі архітэктурных формаў. Трэшчыны прашываліся, ін'ектаваліся, умацоўваліся. Там дзе было неабходна, усталёўваліся металічныя сувязі, рабілі анкеры, дзе немагчыма было выйсці на фасады. У паўднёвы дзвярны праём быў усталяваны супрацьразрыўны каркас, што дазволіла раскрыць арку, фрэскі і паказаць архітэктуру ў першапачатковым выглядзе. Тым не менш не ўсе нішы ўдалося раскрыць з улікам складанага інжынернага стану помніка.



Паколькі пры рэстаўрацыі не ўдалося апусціцца ніжэй за ўзровень паверхні на фасадах, то не ўдалося гэта зрабіць і ў інтэр’еры. У інтэр’еры гістарычная падлога размяшчаецца прыкладна на 60–65 см ніжэй за існуючы ўзровень падлогі. Была запраектавана новая драўляная падлога з лістоўніцы, якая не стварае такога гніення і больш карысная для помніка. Каб умовы для жывапісу былі прымальныя, была зроблена прымусовая вентыляцыя з выкідам паветра вонкі.

Каб паказаць першапачатковыя габарыты сцен і слупоў, былі зроблены два шкляныя ўчасткі падлогі і шкляная падлога ў алтарнай частцы, дзе археолагамі былі выяўлены ўнікальныя алтарныя элементы.


На хорах была дэмантавана позняя шахта вінтавой лесвіцы XIX стагоддзя, якая была пашкоджана. На яе месцы адкрылася першапачатковая планіроўка хораў. Сцены былі ў жудасным стане, а старажытная падлога мела трэшчыны з раскрыццём да 10 см.

Тут на двух узроўнях усталявалі сувязі, зроблены драўляныя падлогі. У келлі, дзе былі знойдзены растворныя падлогі XII стагоддзя з элементамі роспісу, запраектавана шкляная падлога.

Рэстаўратарам нягледзячы на грубае ўмяшальніцтва, усё ж удалося адстаяць навуковы археалагічны метад рэстаўрацыі. Удалося захаваць крыпту, умацаваць дыяфрагмамі ніжную частку храма, захаваць архітэктуру XIX стагоддзя на фасадах і прытвор, аднавіць першапачатковую планіроўку на хорах. Плануецца размясціць у храме вялікі і малы хорасы (круглыя панікадзілы), стварыць экспазіцыйную зону на гарышчы.
Планіроўка страчаных галерэй і экзанартэксаў паказаная вакол храма адрозным брукам.