Як праходзіць працэс над Сяргеем Сацуком?

Як праходзіць працэс над Сяргеем Сацуком?

Народная Воля

Справу журналіста пачалі разглядаць у Мінскім гарадскім судзе 23 верасня.

Нагадаем: Сяргей Сацук знаходзіцца за кратамі з 8 снежня 2021 года. У той жа дзень дома ў яго адбыўся ператрус. А доступ да сайта ej.by, дзе Сацук публікаваў свае журналісцкія расследаванні, быў заблакіраваны.

Сяргея абвінавачваюць па некалькіх крымінальных артыкулах: ч.2 арт.130 КК («Распальванне варожасці з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў») і ч.2 арт.426 КК («Перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карысных ці іншых памкненняў»).

Перад тым на Сацука пачыналі крымінальную справу па абвінавачванні ў атрыманні хабару.

«Я знаходжуся за межамі Беларусі, але ведаю, што судовыя пасяджэнні праходзяць у адкрытым фармаце практычна кожны дзень, – распавёў «Народная Волі» Аляксандр Сацук, брат Сяргея. – На працэс ходзяць і жонка Сяргея, і яго дачка.

Пакуль што ў судзе вывучаюцца матэрыялы следства і заслухоўваюцца сведкі. Папярэдне судовыя пасяджэнні былі распісаны да 13 кастрычніка, а наступнымі этапамі стануць спрэчкі бакоў, апошняе слова Сяргея і агучванне прысуду».

Сяргей ЗАБЛОЦКІ.

Публікацыя з №82 газеты "Народная воля". Падпісацца на газету.



Report Page