Як узяць удзел у праекце па лічбавым самакіраванні праз дэкларацыю ў Польшчы?

Як узяць удзел у праекце па лічбавым самакіраванні праз дэкларацыю ў Польшчы?


Вярнуцца на старонку праекту.

1. Заходзіце на сайт https://www.e-pity.pl/ і абіраеце «Uruchom PITy online teraz»\«Пачніце афармленне PIT онлайн зараз».

2. Выбіраеце рэжым «KREATOR PIT za 2022 rok» \ «Стварыць PIT за 2022 год».

3. Абіраеце «SPOSÓB OPODATKOWANIA»\«СПОСАБ ПАДАЧЫ ПАДАТКААБКЛАДАННЯ»: самастойна, сумесна з сужэнцам ці дзецьмі (тычыцца толькі бацькоў, якія гадуюць дзяцей паасобку), а таксама «CEL ZŁOŻENIA DEKLARACJI\«МЭТА ДЭКЛАРАЦЫІ»: пазначаeце «ZLOŻENIE ZEZNANIA»\«ПАДАЦЬ ЗАЯВУ», калі PIT разлічваеце упершыню сёлета, альбо «KOREKTA ZEZNANIA»\«ВЫПРАЎЛЕННЕ ЗАЯВЫ», калі неабходна скарэктаваць PIT, які ўжо разлічаны. Націскаеце «DALEJ»\«ДАЛЕЙ».

4. У наступным раздзеле запаўняеце свае асабістыя дадзеныя (імя, прозвішча, PESEL або NIP (абавязковыя для разліку PIT), адрас, тэлефон і электронная). Націскаеце «DALEJ»\«ДАЛЕЙ».

5. Далей выбіраеце падставы для запаўнення дэкларацыі PIT-37. У нашым выпадку гэта PIT-11 ад працадаўцы. Націснікаеце «DALEJ»\«ДАЛЕЙ».

6. Запаўняеце фармуляр, які з'явіўся, і ўважліва перапісваеце усе дадзеныя, паказаныя ў пункце E дэкларацыі PIT-11. Дадзеныя ў вочках дэкларацыі PIT-11 якраз перанесены ў ячэйках з такімі ж нумарамі ў дэкларацыю PIT-37. Пасля запаўнення ўсіх дадзеных націскаеце кнопку «Zapisz» «Захаваць».

7.  Калі ў 2022 годзе ў Вас было некалькі працадаўцаў і, адпаведна, некалькі PIT-11, то зноў выбіраеце PIT-11 і запаўняеце раздзел такім жа спосабам. Націскаеце кнопку «DALEJ»\«ДАЛЕЙ».

8. У наступным раздзеле адзначаеце ільготы, на якія маеце права і якімі жадаеце карыстацца. Калі ніякіх ільгот няма, пакідаеце гэтую старонку не запоўненай. Націскаеце кнопку «DALEJ»\«ДАЛЕЙ».

9. На гэтым этапе асноўныя дадзеныя ўнесены ў PIT-37. Праграма палічыць суму звароту падатку, а калі неабходна даплаціць падатак – суму для даплаты. У наступным раздзеле можна паказаць нумар рахунку, на які будуць залічаныя сродкі па звароту падатку. Рахунак павінен быць асабіста Ваш, нельга ўпісваць рахунак сяброў, маці, брата/сёстры. У выпадку сумеснага разліку сужэнцамі PIT-37, можа быць паказаны рахунак аднаго з іх. Націскаеце кнопку «DALEJ»\«ДАЛЕЙ».

10. Дабрачынныя ўнёскі. У Вас з'явіцца рандомная ўстанова. Каб яе змяніць, націскаеце на «Wiecej o odłączeniu 1,5% OPP»\«Падрабязней пра адлічэнні ўстановам». Права на пералік 1,5% падатку распаўсюджваецца на ўсіх падаткаплацельшчыкаў, якія выплачваюць у дадзеным годзе даход, які абкладаецца падаткам.


Унізе ў левым куце націскаеце на «Samodzielnie wpiszę KRS»\«Самастойна ўпісаць KRS».


У акне пошуку, што адкрылася, упісваеце нумар KRS 0000507234 нашага партнёра Fundacja FaniMani і націскаеце «Zapisz»\«Захаваць».


Вяртаецеся на папярэднюю старонку і ўпісваеце «Cel szczegółowy»\ «Канкрэтная мэта». Пішаце мэту 82452 нашага партнёра Fundacja Tutaka. Мэту ўпісваць абавязкова, каб нашы партнёры бачылі, каму ідуць сродкі. Далей ставіце птушку «Wyrażam zgody na przekazanie danych osobowych na OPP»\«Я даю згоду на перадачу асабістых дадзеных OPP» Націскаеце «DALEJ»\«ДАЛЕЙ».

11.На наступным этапе можна праглядзець дэкларацыю, друкаваць («Wydrukuj»), захаваць на кампʼютар у форме pdf (кнопка «Zobacz deklarac»). Для адпраўкі PIT у падатковую электронна націскаеце кнопку «DALEJ» \ «ДАЛЕЙ».

12. Падаеце дэкларацыю PIT-37 у электронным выглядзе.
Націскаеце кнопку «DALEJ»\«ДАЛЕЙ».

13. Неабходныя дадзеныя з дэкларацыі за 2021. Калі ж PIT-37 за 2021 год не падаваўся, то трэба ўпісаць 0. Гэтак жа ўпісваеце свой e-mail. Націскаеце «WYŚLIJ»\«ДАСЛАЦЬ».

Статус 302 przekierowanie (перанакіраванне).Націскаеце «ZAKOŃCZ»\«Скончыць».

Статус 200 wysłane poprawnie (адпраўлена правільна).
Націскаеце «ZAKOŃCZ»\«Скончыць».

14. Дэкларацыя пададзеная. Вы справіліся! :) Ва ўласным кабінеце выбіраеце запоўненую дэкларацыю і націскаеце «Podgląd»\«Папярэдні прагляд».

15. Дэкларацыю, якая адкрылася, гартаем уніз да пункта «К» і «L». Робім скрын* або фота, каб былі бачныя пункты 147 – 149, і вяртаецеся на наш сайт для таго, каб загрузіць скрын і ўзяць удзел у пілотным праекце па лічбаваму самакіраванню.
*Мы не просім дасылаць асабістыя дадзеныя на скрыншоце.

Дзякуй за тое, што вы з намі! Разам мы будуем Новую Беларусь.
Свае дзеля сваіх.
Вярнуцца на старонку праекту і даслаць скрыншот.

Report Page