Як узяць удзел у праекце па лічбавым самакіраванні праз дэкларацыю ў Літве?

Як узяць удзел у праекце па лічбавым самакіраванні праз дэкларацыю ў Літве?


Вярнуцца на старонку праекту.

  1. Заходзіце на сайт https://deklaravimas.vmi.lt/ і націскаеце на «Prisijungti prie EDS», што значыць «Увайсці ў сістэму EDS».

2. Доступ да EDS магчымы праз знешнія сістэмы, напрыклад, з дапамогай банкаўскага акаўнту, праз пошту з электронным подпісам ці праз мабільную інфраструктуру электроннага подпісу.

3. Пасля аўтарызацыі ў сістэме абіраеце «Pūdyti formą»\«Запоўніць форму» у раздзеле «Deklaravimas»\«Дэкларацыя». Заяўку на падтрымку вы можаце знайсці ў спісе «Prašymas skirti paramą»\«Запыт на падтрымку».

4.  Пералік часткі падаткаў падаецца асобнай формай незалежна ад асноўнай дэкларацыі. У акне запаўнення формы абіраеце 2022 год і націскаеце на значок глобуса.

5. Пры націсканні на значок глобуса адкрыецца першае акно майстра падтрымкі. Для пачатку запаўнення націскаеце «Pradėti»\«Старт».

6. У акне пошуку, якое адкрылася, уводзіце код атрымальніка 305918104 (індывідуальны код нашага партнёру) «Littouwin LIONS CLUB» і націскаеце «Tęsti» «Працягнуць».

7.  У акне, якое адкрылася, запаўняеце неабходныя для заявы дадзеныя:

мэта падатковай часткі – «Paramos gavėjmas»\«Бенефіцыяр»;

доля падатку – «1,2 адсотка»;

да якога падатковага перыяду пералічэння – «2023» (вы можаце паставіць і да 2025 года, тады ў наступным годзе ахвяраванні будуць аўтаматычна пададзеныя). Пасля ўводу дадзеных націскаеце «Išsaugoti»\«Захаваць».

8. Правяраеце правільнасць дадзеных, калі ўсё дакладна, націскаеце «Taip, teisingi»\«Так, правільна».

9. Пераканаўшыся ў правільнасці дадзеных, націскаеце «Formuoti prašymą»\«Сфармаваць заяўку» ў акне.

10. Пасля падачы заяўкі вы ўбачыце выбранага бенефіцыяра і выдаткаваную частку падаходнага падатку. Націскаеце «Pateikti»\«Адправіць», каб адправіць запыт EDS у Дзяржаўную падатковую інспекцыю.

11. Дэкларацыя пададзеная. Вы справіліся! :) У асабістым кабінеце выбіраеце запоўненую дэкларацыю і націскаеце «Аtsisiųsti PDF»\«Спампаваць PDF».

12. Робім скрын* або фота дакументу, які адкрыўся, каб была бачная арганізацыя і яе код. Вяртаецеся на наш сайт для таго, каб загрузіць скрын і і ўзяць удзел у пілотным праекце па лічбаваму самакіраванню.

*Мы не просім дасылаць асабістыя дадзеныя на скрыншоце.

Дзякуй за тое, што вы з намі! Разам мы будуем Новую Беларусь. Свае дзеля сваіх.

Вярнуцца на старонку праекту і даслаць скрыншот.

Report Page