Як бяспечна чытаць і глядзець «Белсат»? 

Як бяспечна чытаць і глядзець «Белсат»? 

Белсат


Кожны раз, просячы вас, дарагія чытачы і гледачы, дзяліцца нашымі матэрыяламі, пакідаць падабайкі і каментары, мы дадаём: калі для вас гэта бяспечна. Калі вы яшчэ не вывучылі ўсіх правілаў бяспечных паводзінаў у інтэрнэце, прапануем наш падбор артыкулаў. Спадзяёмся, яны будуць для вас карысныя. 

Ананімнасць і чысціня

Самае простае і абавязковае: не стварайце акаўнтаў у якіх-кольвек сацыяльных сетках пад сваім сапраўдны імем. Зрабіце першую перашкоду сілавікам перад вашай ідэнтыфікацыяй.

Не забывайце, што перад выхадам надвор, а тым больш і паездкамі праз мяжу, варта пачысціць тэлефон, а сацыяльныя сеткі – ад «палітычных» допісаў, каментароў і падабаек

VPN

Перад тым як заблакуюць YouTube, Facebook ці Telegram, навучыцеся карыстацца VPN. З чаго пачынаць – у нашым тэксце. А што рабіць, калі запаволяць YouTube, можаце пачытаць вось тут. На выпадак, калі ў Беларусі пачнуць блакаваць і VPN, вам сюды

Telegram і Sygnal

Як бяспечна карыстацца Telegram у Беларусі? Адказваюць кіберпартызаны вось тут. Сілавікі, дарэчы, знайшлі новыя спосабы дэананімізацыі ў Telegram. Што рабіць?

Як бяспечна тэлефанаваць праз інтэрнэт, каб не праслухалі сілавікі, апавядаем тут. А пра Signal, які лічыцца лепшым за Telegram, чытайце тут.

А калі я пісаў экстрэмістам?

Што рабіць, калі вы пісалі «Гаюну» ці якой іншай ініцыятыве, якую ўзламалі? Парады «CyberBeaver» і кіберпартызанаў.

Мяне могуць узламаць?

Дарэчы, што рабіць, каб сілавікі не ўзламалі? Самыя гучныя выпадкі і парады кіберпартызанаў чытайце тут.

І яшчэ троху важнага на тэму: 

  • Кіберпаліцыі ў Лукашэнкі яшчэ няма, ды пагрозы інфабяспецы растуць. Што рабіць?  
  • ГУБАЗіК прызнаў, што карае нават за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы. Што рабіць?
  • Як падрыхтавацца да візіту сілавікоў? Парады «DissidentBy»



Report Page