Як атрымаць настрыфікацыю ў Польшчы?

Як атрымаць настрыфікацыю ў Польшчы?



Патрабаванне настрыфікацыі дакументаў з’явілася ў гэтым годзе. Шмат студэнтаў і абітурыентаў сутыкнуліся з непаразуменням з боку польскіх уладаў. Таму публікуем магчымая варыянты для атрымання настрыфікацыі ў Польшчы.

1. Самы просты варыянт - кураторыюм асветы Гданьска. Пры чым гэтая опцыя дасяжная не толькі для абітурыентаў, якія збіраюцца вучыцца ў Гданьску.

  • Яны не патрабуюць сертыфікатаў ЦТ/ЦЭ;
  • Рашэнне выдаецца цягам 30 дзён;
  • Можна падаць дакументы па даверанасці;
  • Галоўнае правіла, чым больш дакументаў будзе прадстаўлены, тым лепш.


Дакументы, якія патрабуюцца для падачы:

  • Атэстат з апастылем
  • Заява на настрыфікацыю (можна запоўніць і пракансультавацца на месцы). Важна ўказаць месца пражывання і месца дастаўкі рашэння ў Гданьску).
  • Усе магчымыя іншыя дакументы (напрыклад, пераклады выпісак з універсітэту)

Падавацца можна без папярэдняй рэгістрацыі.


2. Лодзь

У Лодзі таксама можна атрымаць настрыфікацыю без сертыфікатаў ЦТ/ЦЭ.

Дакументы, якія патрабуюцца для падачы:

  • Атэстат;
  • Заява на настрыфікацыю (можна запоўніць і пракансультавацца на месцы);
  • Мельдунак (прапіска ў Лодзі/Лодзкім ваяводстве)


Інструкцыя з апісаннем асноўных кейсаў па ўсіх кураторыюмах: https://k1llo.notion.site/Nostryfikacja-74720ee859074e8d91a2b2e2e553deae 


Розныя кураторыюмы асветы могуць выстаўляць розныя патрабаванні да камплектаў дакументаў, некаторыя з іх могуць патрабаваць вынікі ЦТ і ЦЭ або апастылі да дакументаў, некаторыя не, таму ўважліва глядзіце табліцу вышэй.


Дадатковыя праўныя падставы

Таксама звяртаем увагу, што ў лісце, накіраваным прафесару Аркадыўшу Мэнжыку, старшыні Канферэнцыі рэктараў акадэмічных школ Польшчы, ад 21 ліпеня 2021 дзяржаўны сакратар Міністэрства адукацыі і навукі Влодымеж Бернацкі рэкамендуе ўніверсітэтам з улікам напружанай палітычнай сітуацыі ў Беларусі прымаць сканаваныя копіі дакументаў, дасланыя электронным шляхам, з умовай прадстаўлення арыгіналаў пасля прыезду студэнтаў на навучанне. Асаблівая ўвага там таксама надаецца праву ўніверсітэтаў, гарантаванаму акадэмічнай аўтаноміяй, змяніць правілы прыёму для грамадзян Беларусі, улічваючы складанасці з атрыманнем сертыфікатаў ЦТ у сувязі з палітычнымі абставінамі, праз правядзенне ўнутраных уступных экзаменаў.



Report Page