Вырай

Вырай

Атаесамленьне / Atajesamleńnie


(балт. – слав. *ur - 'мора') у беларускай мiфалагiчнай традыцыi — старажытная назва раю i райскага Сусветнага дрэва, у вяршынях якога жывуць птушкi i душы памерлых. У беларускiм фальклоры распасюджаны матыў «замыкання» i «адмыкання» Богам або ягонымi намеснiкамi (пчалой, жаваранкам). «Замыканне» выраю на зiму адбываецца на Узвiжанне (27 верасня), супадае з восеньскiм раўнадзенням, калi птушкi i змеi займаюць сваё месца ў выраі, адпаведна ў кроне i каранях Сусветнага дрэва. «Адмыканне» выраю прыпадае на Саракi (22 сакавіка) i звязана з веснавым раўнадзеннем i прылётам птушак, чароды якiх таксама насiлi назву вырай. Той, хто першы ўбачыў вырай, лiчыўся шчаслiвым i ўдалым чалавекам на працягу года.


Крыніца: Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011.

Report Page