Выніковая рэзалюцыя ад 27 дэлегатаў першага склікання незалежнай дыялогавай онлайн платформы СХОД. 

Выніковая рэзалюцыя ад 27 дэлегатаў першага склікання незалежнай дыялогавай онлайн платформы СХОД. 


"Сход" - гэта лічбавая платформа, якая была створана спецыяльна для дыялогу ўнутры грамадства і дыялогу прадстаўнікоў грамадства з рознымі дзеючымі органамі ўлады. Дзякуючы ёй любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь атрымаў магчымасць абіраць прадстаўнікоў сваіх інтарэсаў альбо быць абраным.

Народныя дэлегаты дыялогавай платформы СХОД на працягу года, з лютага 2021 па люты 2022, прыкладалі максімум сваіх грамадзянскіх намаганняў, каб быў пераадолены палітычны крызіс у нашай Беларусі; каб прайшоў грамадска-палітычны дыялог усіх бакоў, зацікаўленых у захаванні палітычнага суверэнітэту нашай дзяржавы, у недапушчэнні крызісу эканамічнага і сацыяльнага; каб уладныя структуры і іх кіраўніцтва перайшлі ад палітыкі пераследу неабыякавых да нашай будучыні грамадзян да рэальнай палітыкі яднання грамадства для дабра будучыні Беларусі і будучых пакаленняў; каб былі вызваленыя ўсе нашы суграмадзяне і грамадзяне іншых краін, якія знаходзяцца пад следствам і асуджаныя па палітычных матывах у перадвыбарчы і паслявыбарчы перыяд; каб выбары 9 жніўня 2020 года былі прызнаныя ў Беларусі несапраўднымі і ўлады пачалі працэс падрыхтоўкі і правядзення сумленных і адкрытых перавыбараў.

Для дасягнення прынятых мэтаў народнымі дэлегатамі першага склікання СХОДу былі распрацаваны і запушчаны 12 важных праектаў:

1. Адкрыты ліст усім дэмакратычным сілам ( https://t.me/shodbelarus/108 );

2. Публічныя слуханні ( https://t.me/shodbelarus/124 );

3. Дэбаты на СХОДзе ( https://t.me/shodbelarus/132 );

4. Петыцыі

- «Спыніць катаванні ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама» ( https://t.me/shodbelarus/144 ),

- «Заклік забяспечыць доступ у Рэспубліку Беларусь вакцын еўрапейскай і амерыканскай вытворчасці» ( https://t.me/shodbelarus/415 ),

5. Звароты

- «У падтрымку незалежных СМІ» ( https://t.me/shodbelarus/203 ),

- «Па праблеме COVID-19» ( https://t.me/shodbelarus/273 ),

- «Скарга на чэрвеньскую жыроўку» ( https://t.me/shodbelarus/301 );

6. Падкаст ( https://t.me/shodbelarus/145 );

7. Грамадзянская заканадаўчая ініцыятыва па адмене закона "Аб масавых мерапрыемствах" ( https://t.me/shodbelarus/148 );

8. Кампанія «Народны заклік» ( https://t.me/shodbelarus/162 );

9. Лекцыі на Youtube-канале ( https://t.me/shodbelarus/172 );

10. Ініцыятыва па падтрымцы студэнтаў-палітвязняў ( https://t.me/shodbelarus/201 ); 11. Законапраект "Аб судаўладкаванні Рэспублікі Беларусь" ( https://t.me/shodbelarus/248 );

12. Публічныя слуханні па раздзелах Канстытуцыі Новай Беларусі ( https://t.me/shodbelarus/335 ).

Працэс абмеркавання пытанняў быў адкрытым для ўсіх грамадзян, - для выбаршчыкаў, прыхільнікаў і праціўнікаў пераменаў, прадстаўнікоў улады і любых зацікаўленых бакоў; а прыняцце рашэнняў праводзілася агульным галасаваннем. Дэлегаты прынцыпова дзейнічалі ў прававым полі толькі ў інтарэсах дыялогу для вырашэння сацыяльна-палітычнага і эканамічнага крызісаў у краіне, якія ўзмацняюцца. Дэлегаты сустракаліся з рознага роду пераследамі з боку сілавых структур, так як улада інтэпрэтавала законы ў сваіх мэтах для падаўлення любога грамадзянскага голасу ў падтрымку пераменаў і рэформаў у краіне, пазбаўляючы грамадзян права на прафесійную незалежную адвакацкую абарону. Апагеем пераследу дэлегатаў СХОДу стала прызнанне дыялогавай платформы экстрэмісцкім фарміраваннем.

Пераслед і прымусовае закрыццё платформы СХОД стала пацвярджэннем нежадання ўлады весці дыялог з прадстаўнікамі розных груп грамадзянскай супольнасці.

Дэлегаты першага склікання Сходу, як прадстаўнікі адной са структур, якія выступаюць за дэмакратычныя перамены ў краіне на аснове дыялогу меркаванняў і кансалідацыі грамадства, выказваюць вялікую падзяку сваім выбаршчыкам за актыўную грамадзянскую пазіцыю і падтрымку падчас правядзення запушчаных ініцыятыў і кампаній.

19.02.2022г. 


Report Page