Вячаслаў Сіўчык:  Сёння трэба заўсёды абараняць ўсё беларускае

Вячаслаў Сіўчык:  Сёння трэба заўсёды абараняць ўсё беларускае

Тэлеграм-канал "Баста!"

Нядаўна беларусы ўзгадвалі паўстанне нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.

9 сакавіка пасля ўварвання Расіі ва Украіну беларускія добраахвотнікі заявілі аб аб'яднанні ў адно фарміраванне - Батальён Кастуся Каліноўскага (зараз Полк Кастуся Каліноўскага).

Ці можна правесці паралелі паміж паўстаннем 1863-1864 гадоў і сённяшнімі падзеямі? Спыталі аб гэтым  лідара руху Салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка.

Вячаслаў Сіўчык на мітынгу супраць расійскай вайсковай базы ў Беларарусі

- Ці можна зараз правесці паралелі паміж паўстаннем Каліноўскага і сённяшнімі падзеямі?

- Паўстанне Кастуся Каліноўскага і сама яго асоба — гэта пачатак беларускага нацыянальнага вызвольнага руха.

Ў пэўнай ступені мы ўсе з'яўляемся спадкаемцамі гэтага выдатнейшага героя Беларусі і натуральна, што на дадзенымі этапе імя Каліноўскага нададзена дабраахвотніцкім аб'яднанням. Беларусам, якія ваююць на баку Украіны.

Постаць Каліноўскага дапамагае змагацца з расійскім імперыялізмам. Нажаль, тое, што было ў XIX стагодзі мы бачым і ў XXI. І ў паўстанні Каліноўскага ўдзельнічалі розныя групоўкі. Нажаль, мы і сёння можам бачыць такія ўплывовыя групоўкі, ў тым ліку і ва Украіне. Таму хацелася б, как б мужнасць беларусаў, якія гінуць і змагаюцца за Украіну прывяла да таго, аб чым яны самі мараць. А мараць яны аб тым жа, што і Каліноўскі — каб Беларусь была вольнай, незалежнай краінай, каб была беларуская улада і каб не было маскаля над нашым народам.

- Вы разам з беларусамі Варшавы выказалі сваю незадаволенасць падзеямі, якія адбыліся ў гадавіну паўстання Каліноўскага. Прэзыдэнт Украіны не знайшоў магчымасьці прыгадаць удзел ў ім беларускага народа. Чаму так адбылося?

Беларуская дыяспара ў Варшаве самастойна паклала бел-чырвона-белы вянок да помніка Кастуся Каліноўскага

- Прэзідэнт Украіны дапусціў памылку. І калі беларусы не будуць пратэставаць супраць такіх падыходаў, то гэтыя памылкі будуць працягвацца далей. І яны могуць прывесці да катастрофы, таму што, на вялікі жаль, вельмі вялікая верагоднасць трэцяй сусветнай вайны, і вельмі вялікая верагоднасць таго, што асноўныя вайсковыя аперацыі будуць адбывацца як раз на нашых землях. 

Таму дзеля таго, каб хаця бы паменшыць верагоднасць гэтых жудасных працэсаў, хацеў бы нагадаць, што і ў першую і другую сусветную вайну не тое, што ад асобаў, ад шмат якіх народаў і дзяржаў нічога не залежыла. Сёння трэба заўсёды абараняць ўсё беларускае.

Несправядліва, што калі кажуць пра паўстанне 1863-1864 гадоў — не ўзгадваюць беларусаў і кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага.

- У Менску вуліцу Каліноўскага лукашысты хочуць перайменаваць у вуліцу Сталіна. Гэта не жарт. З такой ініцыятывай выступілі праўладныя камуністы. Ці атрымаецца ў іх што-небудзь?

Вуліца Кастуся Каліноўскага ў Мінску

- Гэта ілюстрацыя таго, што Беларусь сапраўды павярнулі ў сталінскія часы. Вельмі спадзяюся, што нічога не атрымаецца з гэтай ідыётскай ініцыятывы.

Але ж не трэба забывацца, што шмат сёння вуліц сталіцы Беларусі названы імёнамі катаў беларускага народа. Гэта таксама падкрэслівае тую трагедыю, ў якой сёння вымушаны жыць беларускі народ. Імя гэтай трагедыі таксама вядома — Лукашэнка.

За гэтыя жудасныя 27 гадоў яго ўлады — лукашыская банда ужо ператварылася ў лукашыска-пуцінскую банду. І, на вялікі жаль, ў беларусаў сёння няма правоў і свабодаў. Гэта тое, што падкрэслівае гэтая бязглуздая ініцыятыва па спробе перайменаваць вуліцу Каліноўскага. Каб беларусы забыліся пра сваю прагу да волі і праўды.

- На чацвёртым з'ездзе Руху Салідарнасьці "Разам" вы заявілі, што адна з яго асноўных задач - барацьба з расійскім імперыялізмам. Як супрацьстаяць расійскаму імперыялізму зараз?

- Галоўны лозунг цяпер гэта — "Волю народам, волю асобе!". Пад гэтым лозунгам мусіць адбывацца змаганне з расійскім імперыялізмам. Натуральна, трэба падтрымліваць Украіну, таму што нацыянальныя інтарэсы патрабуюць, каб Расійская Федэрацыя атрымала паразу. І галоўная задача каб гэтая новая імперыя зла перастала існаваць. Проста развалілася праз дзяржаўнасць тых паднявольных народаў Расіі, якія ёсць сёння.

Дзеля гэтай задачы павінна адбывацца кансалідацыя ўсіх беларускіх сілаў. І самае галоўна, каб беларусы выйшлі з выбарчага фарсу 2020 года які адбываўся ў часы пандэміі і ва ўмовах гібрыднай вайны Расіі супраць Беларусі.

Тэлеграм-канал "Баста!"

Уся праўда аб сітуацыі ў Беларусі і вайне ва Украіне.
Жыве Беларусь! Слава Украіне!



Report Page