Вобраз п’янiцы ў фразеалагiчных адзiнках - Иностранные языки и языкознание курсовая работа

Вобраз п’янiцы ў фразеалагiчных адзiнках - Иностранные языки и языкознание курсовая работа




































Главная

Иностранные языки и языкознание
Вобраз п’янiцы ў фразеалагiчных адзiнках

Характарыстыка і гісторыя развіцця папулярных алкагольных напояў у Беларусі: піва, віно, гарэлка, розныя наліўкі і настойкі. Уздзеянне алкаголю на псiхiчны і фiзiчны стан чалавека праз фразеалагiзмы. Асуджэнне п’янiцы i п’янства праз фразеалагiзмы.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Раздзел 1. Вобраз п'янiцы ў фразеалагiчных адзiнках
Раздзел 2. Уздзеянне алкаголю на псiхiчны і фiзiчны стан чалавека праз фразеалагiзмы
Раздзел 3. Асуджэнне п'янiцы i п'янства праз фразеалагiзмы
Беларуская кухня фарміравалася на працягу многіх тысячагоддзяў. Яе аснову складаюць стравы і прыёмы прыгатавання, агульныя для ўсіх славянскіх народаў, а таксама іншых індаеўрапейскіх народаў -- балцкіх, германскіх і інш. Як і ўсе старажытныя людзі, продкі беларусаў пачаткова здабывалі ежу пры дапамозе збіральніцтва, рыбалоўства і палявання, пазней з'явіліся земляробства і жывёлагадоўля. Да нядаўняга часу ў рацыёне большасці насельніцтва Беларусі абсалютна пераважалі вегэтарыянскія стравы -- са збожжа, бабовых культур, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насення лёну і канапель, прадуктаў збіральніцтва -- грыбоў, ягад, садавіны, мёду. Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да літоўскай. На працягу XIII -- XIX стагоддзяў на яе фарміраванне (асабліва ў прывілеяваных класаў) аказвалі значны ўплыў польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасцяў -- яўрэйская і татарская, у меншай ступені француская, італьянская, вугорская і англійская. З XIX стагоддзя найбольшы ўплыў аказвае руская кухня.
Безумоўна, як і пераважная большасць кухняў, беларуская мае свае спецыфічныя напоі. Самымі старажытнымі алкагольнымі напоямі былі піва і мёд.
Піва -- алкагольны выраб, які атрымоўваецца спіртавым закісаннем соладавага сусла з дапамогай піўных дрожджаў, звычайна ў прысутнасці хмелю. Утрыманне алькаголю ў большасці гатункаў піва 3--6% аб.(часам да 12% аб.(моцнае)), пажыўных рэчываў (у асноўным вугляводаў) -- 7--10%, вуглякіслага газу -- 0,3--0,4%. Вырабляюць таксама безалькагольнае піва.
Піва выраблялася толькі верхняй ферментацыі, звычайна малога мацунку (2-3 аб.%), але спажывалася ў значнай колькасці, у пэўным сэнсе замяняючы прахаладжальныя напоі. Піва было нетрывалым, але яго варылі (асабліва ў фальварках) досыць часта. У параўнанні з сучаснасцю значна больш распаўсюджаным было піва цалкам ці часткова з пшанічнага соладу («белае»). Піўныя поліўкі (з жаўткамі, тварагом, смятанай -- граматка) да 19 стагоддзя замянялі сярэдняму класу каву і гарбату. Пітны мёд, у залежнасці ад прапорцыі мёду і вады ды ступені перагонкі, меў мацунак ад 12% да 50%; асабліва цаніўся мёд, які «сыцілі» ў Коўне. У адрозненне ад Расійскай дзяржавы, вытворчасць і спажыванне алькагольных напояў былі істотна дэцэнтралізаваныя. Хаця сяляне мусілі набываць іх толькі ў корчмах, што належалі іх панам, яны маглі вырабляць пэўную колькасьць самастойна на галоўныя царкоўныя святы або на вяселле; магдэбурскія гарады мелі выключнае права вытворчасці і продажу напояў у карчмах, што належалі магістратам; існавалі таксама адмысловыя мядовыя брацтвы, сябры якіх мелі права самастойнага вырабу пэўнай колькасці напояў у канун вялікіх святаў.
Пілі піва ў даўніну вельмі шмат. У Польшчы, Літве, на Беларусі яно лілося амаль як вада -- асабліва ў вышэйшых класах. Вадой грэбавалі, што на тагачасны ўзровень санітарыі было досыць абгрунтаваным. Берасцейскі кашталян Марцін Матушэвіч (сяр. XVIII ст.) занатаваў у сваім дыярыушы: «Піва не было, таму пілі толькі ваду, з чаго ўпаў у вялікую флегму і пачаў на здароўе слабець». Нават прыгонны селянін, як лічыцца, выпіваў да 100 літраў піва ў год. «Устава на валокі» прызнавала піва такім жа прадуктам штодзённага спажывання, як і хлеб: падчас абавязковай чатырохдзённай летняй талакі панскі двор быў абавязаны забяспечыць парабкам «хлеб і піва». Стандартнай жа штодзённай нормай шляхціца было паўгарца вялікага або малы гарнец (каля 2,8 літра) -- што ў год складала да 700--1000 літраў.
Тыя «часы былыя», відаць, і прыгадаў Герваз з «Пана Тадэвуша», дастаўшы з лёхаў цэлую бочку. Як звычайна з ёй распраўляліся, паведамляе той жа Кітовіч. «Бочка піва, устаўленая ў комін, калі пад'ехала кампанія добрых піякаў, не пратрымалася і двух гадзін… Гэтак рабілі часткова і з ашчаднасці, бо пахолак ці іншы слуга не так шмат сатрэ ботаў, калі бочка стаіць у коміне, як калі да яе бегаць часта з конаўкай у піўніцу. Чатыры, а часам два толькі добрыя лыкусы апусташылі пяцідзесяцігарцавую бочку ад вячэры да падушкі, мала або зусім не зачапіўшы поўначы. На трыумф па перамозе напіліся гарэлкі і пашлі спаць з добрым здароўем…». [7]
Дарэчы, наколькі характэрным напоем для нашых продкаў было менавіта піва, бачна і з таго, што слова «піўніца» ўжывалася ў старабеларускай мове, як і ў сучаснай польскай, у значэнні «падвал, склеп, сутарэнне». Тое, што піва выступала сінонімам спіртавога напою ўвогуле, бачна з юрыдычных фармулёвак: у беларускай мове XVI ст. казалі не «ў стане алкагольнага ап'янення», але «у пиве будучи». Злачынцы мармыталі на судзе ў сваё апраўданне: «было у нас пиво».
Любіла піва не толькі шляхта, але і гараджане, хаця іх культура спажывання была крыху іншай. Напрыклад, добра пілося ў лазнях. Члены магілёўскага магістрату ў канцы ХVІІ ст. «за лазню, што готовили для нас, заплатили золотых один и осмаков десять. Пива в лазни выпили гарцы три, заплатили осмаков осмнадцать. За голене дали осмаков осмнадцать». Галоўным напоем было піва ў даўніх шынках ды корчмах. Іх будынкі вылучаліся сярод іншых дамоў вёскі ці мястэчка: існавала цэлая сістэма ўмоўных знакаў, якая дазваляла здалёк даведацца, якімі напоямі гандлююць, як сведчыць даўняе прыслоўе: «вянец на віно, веха на піва, крыж на мёд». Піўная «веха» ўяўляла з сябе пэўным чынам скручаны пук саломы. «Ад вехі да вехі», ад карчмы да карчмы трымалі шлях фурманы. Менавіта яны лічыліся найлепшымі знаўцамі піва. «Дзе ксёндз ды фурманы п'юць, там лепшае піва» -- сцвярджала яшчэ адно прыслоўе. А іншае: «Калі піва скісае, вехі хаваюць». (Калі манарх пакідае рэзідэнцыю, яго сцяг спускаюць. Як няма добрага піва, то што рабіць у карчме ?) На жаль, не ўсе шынкары, маглі пахваліцца такой сумленнасцю. Часта, каб «паправіць» скісшае піва, у яго ўлівалі, у залежнасці ад кіслотнасці, негашаную вапну або паташ, якія мусіў вытрымаць няшчасны страўнік наведвальніка. Праўда, калі стаяла адно задача добра падпіць, гэта было неістотна. Звычайна, каб хутчэй дайсці да «кандыцыі», да 1--2 літраў піва далівалі 50--100 грамаў гарэлкі, што паводле цяперашніх часоў можна лічыць зусім прыстойным.
Віно (па-лацінску: vinum) -- алкагольны напой (крэпасць 9--20 % аб.), атрыманы поўным або частковым спіртовым закісаннем вінаграднага або пладова-ягаднага соку (часам з даданнем спірту і іншых рэчываў).
Віно ўжывалася ў літургічнай практыцы праваслаўнай і каталіцкай царквы, а таксама было артыкулам раскошы. Яно імпартавалася з Малдовы (царкоўныя кагоры), з Грэцыі (мальвазія), з 16 ст. найбольшую папулярнасьць сярод шляхты набыло віно з Вугоршчыны (асабліва такай). У 17-18 ст. пашырылася мода на рэйнскія (якія ў Рэчы Паспалітай пілі з цукрам) і французскія віны.
Папулярнымі напоямі шляхты былі розныя лікёры, настойкі і наліўкі на аснове гарэлкі, з дадаткам зёлак, мёду, спецый, ягад, цукру -- зуброўка, крупнік, крамбамбуля, траянка і г. д.
Гарэлка -- моцны алкагольны напой. Уяўляе сабой сумесь рэктыфікаванага этылавага спірту (35--56 аб'ёмных працэнтаў) са змякчанай вадой.
Для прыгатаваньня сучаснай гарэлкі водна-спіртавую сумесь прапускаюць праз актываваны вугаль, потым фільтруюць. Розныя віды гарэлкі змяшчаюць цукар, пітную соду, ацэтат натрыю і іншае. Перагонкай зброджаных пладоў і ягад атрымліваюць гарэлку вінаградную, вішнёвую і г. д. У сучаснай Беларусі папулярныя гарэлкі на аснове бярозавага і кляновага сокаў.
Гарэлка з'явілася ў ВКЛ на мяжы XV--XVI стагоддзяў з Нямеччыны, як сведчыць і пачатковая назва -- «віна гарэлае» (калька з нямецкага Geprant Wein). Падобным чынам называлася гарэлка ва ўсіх народаў, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітую -- палякаў, украінцаў, літоўцаў. Да XVII стагоддзя была адносна дарагой і маладаступнай, аднак па меры адноснага змяншэння выдаткаў на яе вытворчасць паступова выцясняла піва і асабліва мёд пітны, з канца XVII -- пачатку XVIII стагоддзя заняўшы месца асноўнага алкагольнага напою. У залежнасці ад ступені дыстыляцыі яе мацунак вагаўся ад 15--20% (гэтак званая простая) да акавіты (каля 70%).
Гарэлка, вытрыманая ў дубовых бочках на працягу 5--10 гадоў, называлася старка. Асноўнай сыравінай для вырабу гарэлкі доўгі час было жыта, у тым ліку ў форме соладу, аднак з 1830-х гадоў спірт і гарэлку пачалі атрымліваць пераважна з бульбы, што рэзка знізіла яе сабекошт, а разам з тым і якасць (гарэлку з бульбы цяжка ачысціць ад сівушных алеяў). У XIX стагоддзі вытворчасць гарэлкі была асноўнай галіной харчовай прамысловасці Беларусі, прыносячы вялікія прыбыткі вытворцам і дзяржаўнаму скарбу. Сотні дробных бровараў, пераважна з 4--5 працаўнікамі і гадавой вытворчасцю каля 10 000 вёдзер (120 000 л) існавалі амаль у кожным буйным маёнтку.
У канцы XIX стагоддзя ў рускай мове канчаткова замацавалася слова “водка”. Падчас абедзьвюх сусветных войнаў гарэлка набыла статус універсальнага эквіваленту, свайго кшталту «вадкіх грошай», які захоўваўся праз усю савецкую эпоху.
Рытуальная роля гарэлкі ў традыцыйных абрадах беларускага сялянства (вяселле і іншых) усталявалася трывала.
Гарэлка -- моцны напой, які мае экстраўтылітарныя рысы і пэўны семіятычны статус. Згодна з народным паданнем, Бог, ведаючы, што гарэлку гоніць чорт, благаславіў яе, каб людзі, што не злоўжываюць, былі моцныя і здаровыя. У той жа час за выдумку чорта гнаць гарэлку з жыта Бог у дзесяць разоў скараціў ураджай. З'яўленне першага бровару гэтаксама звязваецца з чортам. Захацеў ён выведаць у Ноя пра Божыя справы, але ніяк не мог развязаць яму языка. Вось і скарыстаўся чорт дапамогаю жанчыны, якая праз сваю цікаўнасьць і даверлівасьць дапамагла яму ў стварэнні гарэлкі.
Гарэлка ўваходзіць у шэраг абавязковых страваў пахавальна-памінальнага комплексу. Пасля пахавання запрашаўся і сам нябожчык -- яму лілі гарэлку на абрус са словамі: «Хадзі, выпі чарачку гарэлкі». У час памінання ставілі на стол асобную чарку, адлівалі гарэлку на стол, лілі на магілку.
У складзе вяселля роля гарэлкі падкрэслівалася нават самой абрадавай тэрміналогіяй -- да прыкладу запоіны; рытуал перапіваць маладых «дарыць» і іншыя. З гарэлкай ішлі ў сваты, калі дзяўчына і яе бацькі давалі згоду, гарэлка тут жа ставілася на стол. Гарэлка выступае і як адзін са знакаў дзявоцкасці маладой, у гэтым выпадку яна засалоджваецца (салодкая гарэлка) альбо падфарбоўваецца ў чырвоны колер. З гарэлкі ладзілі гэтак званыя рагаткі, з чаркаю сустракалі маладых бацькі жаніха і іншае.
Гарэлка -- адзін з неабходных элементаў каляндарных святаў. Амаль усе земляробчыя абрады праводзілі па канонах старажытных аграрна-культавых дзеяў, якія патрабавалі шырокага разгулу, весялосці, багацця страў. У народнай свядомасці захавалася псіхалагічная матывіроўка сакральнасці ў неабходнасці «піру» ў святы, звязаныя з земляробствам: «Без гарэлкі і празнік ня ў празнік».
Значным сведчаннем важнай ролі гарэлкі, піва стала сумяшчэнне значэнняў «піццё, пачастунак» і «вялікае свята» ў адным слове -- канун. А ў абрадавых велічальных песнях «сам Бог мяды сыціць, Ільля піва варыць», а добры гаспадар прымае «Бога зялёным віном, Святу Прачысту салодкай гарэлкаю». Усведамленьне залежнасці плёну ад частавання характэрна для большасці абрадаў. Да прыкладу, на вячэру пасля вывазкі гною запрашаліся зусім незнаёмыя людзі: «Хадзіце, выпіце чарку, каб жыта вялося», а за сталом чарцы папярэднічаў тост: «Як вып'еш, так і адмочыць. Піце, каб усходы былі часцейшыя і гусцейшыя». У гэтым выпадку імітатыўная магія прыпадабняе гарэлку да дажджу. У талочных песнях: «Піце, мае жнейкі, да дна, каб на лета жыта радна».
Гарэлка ўваходзіла ў спіс абавязковых дароў у часе абходных абрадаў. Частавалі калядоўшчыкаў, валачобнікаў («Кварту гарэлкі, сыр на талеркі»). У аказіянальнай абраднасці гарэлка скарыстоўвалася пры пабудове хаты (пілі пасля першых трох вянцоў, пасля закладвання маціцы і на наваселлі). Абавязковае частаванне гарэлкі пры продажы або куплі буйной жывёлы. У народнай медыцыне гарэлка ўваходзіць у лекавы арсенал найперш пры ліхаманцы, для гэтае персаніфікаванай хваробы замаўлялі нават асобную чарку ў карчме: «Сюды мая цётка зараз прыйдзе, то гэтую гарэлку вып'е» (Ваўкавыскі павет).
Зуброўка (па-польску: Їubrуwka) -- гатунак гарэлкі, дыстыляванай на жытняй аснове. Гэты слынны напой вырабляўся на тэрыторыі сучаснага беларуска-польскага памежжа, пачынаючы з 16 стагоддзя і доўгі час з'яўляўся адным з найбольш улюбёных напояў як шляхты, так і сялянства.
Сёння зуброўка вырабляецца ў асноўным у Польшчы і Беларусі. Характэрная рыса гарэлкі -- травінка ў бутэльцы.
Крупнік -- старадаўні алкагольны напой, накшталт лікёру, са спірту (ці акавіты), мёду і спецый (цынамон, ваніль, гваздзікі, імбір і мускатны арэх). Вядомы ў Польшчы і ВКЛ з XVIII стагоддзя, быў у пэўным сэнсе канкурэнтам нямецкага пуншу. Традыцыйна крупнік падавалі гарачым у малых фарфоравых філіжанках, але ў менш фармальных умовах пілі і са шкляніц, або нават з драўляных ці цыновых лыжак.
Існаваў рытуал «палення» крупніку -- усе інгрэдыенты складваліся ў вялікую гліняную місу і падпальваліся; паступова палаючая сумесь набірала цёмнабурштынавы колер і спецыфічны карэнны водар; па знаку гаспадыні ўсе сабраныя адначасова дзьмулі на полымя, каб яго згасіць. Майстэрства прыгатавання крупніку лічылася ў XIX стагоддзі неабходнай вартасцю гаспадыні шляхецкага дому, да некаторых майстрыняў госці з'язджаліся адмыслова дзеля гэтай нагоды з акругі радыюсам 80 км. Асабліва славіліся крупнікі з Коўна. У ВКЛ таксама былі папулярнымі фруктовыя крупнікі, у якія дадаваліся малінавы або вішнёвы сокі, журавіны і г. д. У наш час крупік вырабляецца прамыслова ў Польшчы і Літве. Захаваліся і рэцэпты прыгатавання крупніку. 1 л спірту, 1 кг мёду, 1 л вады. Дадаткі: 1 галінка цынамону, 1 мускатны арэх, 6 гваздзікоў, 2 карані імбіру, 1 галінка ванілі, кавалак апельсінавай скуркі. (Можна таксама ўжываць сушаныя кветкі ружы, руты, ягады ядлоўцу і г. д.). Дадаткі зварыць з паловай вады (без апельсінавай скуркі, якую ўкінуць за хвіліну да канца варкі) ў высокім рондлі са шчыльным вечкам (найлепей у скараварцы), каля 10 хвілін. Мёд зварыць з рэштай вады і дадаць адвар са спецый. Змяшаць са спіртам, трымаючы далёка ад агню. Далей не варыць, толькі даліць гарачай вады да агульнага аб'ёму 1 л. Пакінуць на некалькі дзён адстаяцца. Чым долей вытрымліваецца крупнік (рэкамендуецца 3 -- 6 месяцаў), тым больш празрыстым і прыемным на смак ён робіцца. Падаваць гарачым або халодным.
Крамбамбуля -- настойка, якую настойвалі на мёдзе і спецыях: звычайна мускаце, цынамоне (карыцы), гваздзіцах і чорным перцы, старажытны беларускі шляхецкі напой. Рэцэпт наступны: 0,5 л гарэлкі, 0,25 мускатнага арэха (таўчоны), 1-2 ст. л. Мёду, 1 чайн. л. карыцы (таўчонай), 7-8 шт. гваздзіку (таўчонага), 4-5 гарошын чырвонага горкага перцу, 3-5 гарошын чорнага перцу. Адліць шклянку гарэлкі і змяшаць з такой жа колькасцю вады. Дадаць спецыі, мёд і давесці да кіпення, зменшыць агонь і кіпяціць 10 хв. Дадаць астатнюю гарэлку і пакінуць у закрытым посудзе на 5 хв. Працадзіць праз 4 слаі марлі ў бутэльку, паклаўшы туды папярэдне чорны перац гарошкам.
Tраянка -- даўні моцны алкагольны напой -- гарэлка, «паленая» з цынамонам, імбіром і мускатным арэхам. Рэцэптура блізкая да крупніка. Вельмі папулярная на землях былога ВКЛ у XIX стагоддзі. Існаваў звычай частаваць траянкай парадзіх адразу па нараджэнні дзіцяці.
Нацыянальныя беларускія напоі - гэта квас і, перш за ўсё, бярозавік. Сок бярозавы п'юць і свежы і даўшы яму перабрадзіць і крыху закіснуць. Так ён зберагаецца ў бочцы да жніва, і яго бяруць у поле. Кіславата-салодкі (часам у яго дабаўляюць хатні парэчкавы ці яблычны сок), рэзкі, дужа добры ў спёку. Робяць таксама віно з яблыкаў. Выціскаюць сок і даюць брадзіць. Любяць моцнае хатняе піва, а на паўночным усходзе - брагу. Заліваюць наліўкі. Папулярнасцю карыстаецца згаданы крупнік, звараны з мёдам, вострымі прыправамі, травамі і карэннямі, а таксама "тройчы дзевяць", лячэбная настойка на дваццаці сямі травах. Рабінаўка, кмяноўка. Ну і "жыватоўка" - тое, што і ўкраінская "горілка з перцем".
Па такім багацці нацыянальных беларускіх напояў можна меркаваць аб характары беларусаў: гасцінным, хлебасольным, шчырым і адкрытым. Аднак не абыходзіцца без праблемы злоўжывання спіртнымі напоямі. Пра вобраз п'яніцы ў народзе сказана нямала, асабліва гэта адлюстравалася ў фразеалагізмах, прыказках і прымаўках. Шмат увагі збору і аналізу фразеалагічных адзінак удзялілі І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч, К. Крапіва і іншыя даследчыкі. Але дасканала гэта тэма яшчэ не вывучалася, таму і прадстаўляе асаблівую актуальнасць.
1. Прааналізаваць гісторыю развіцця беларускіх нацыянальных напрояў ад антычнасці да сучаснасці;
2. Вызначыць адметнасці фразеалагічных адзінак, звязаных з тэмай п'янства;
3. Авалодаць метадалогіяй і методыкай аналізу фразеалагічных адзінак.
1. Вобраз п'янiцы ў фразеалагiчных адзiнках
Да фразеалагічных адзінак адносяцца фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, выслоўі. Фразеалагізмы складаюцца не менш як з двух слоў-кампанентаў і валодаюць адзіным, цэласным значэннем, якое часта зусім не вынікае з першаснага значэння састаўных частак. Фразеалагізмы значна ажыўляюць мову, робяць яе вобразнай, эмацыянальнай, сакавітай, дапамагаюць пазбегнуць паўтораў. Асабліва ярка гэта праяўляецца ў мове мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. [21]
Сапраўднымі залацінкамі народнай мудрасці з'яўляюцца прыказкі - трапныя лаканічныя выслоўі павучальнага зместу: адклад не ідзе на лад; што пасееш, тое і пажнеш; пад ляжачы камень і вада не цячэ; з песні слова не выкінеш; глыбей ўзарэш - болей збярэш; век жыві - век вучыся. У прыказках выявіўся гістарычны вопыт, жыццёвая назіральнасць, калектыўны розум многіх пакаленняў. Гэта сапраўдныя фальклорныя творы ў мініяцюры, якія звычайна грунтуюцца на цэласных мастацкіх вобразах: тады слова - серабро, калі справа - золата; адзін з'еш хоць вала - адна хвала; да пары збан ваду носіць; шыла ў мяшку не схаваеш; абяцаная шапка на вушы не лезе. У адрозненне ад фразеалагізмаў прыказкі сінтаксічна падзельныя - у іх можна вылучыць асобныя члены сказа.
Прыказка - "фальклорны мікратэкст", у ім філасофскі змест спалучаецца з дасканаласцю формы, якая адшліфоўвалася даволі часта на працягу стагоддзяў. Яе кампаненты часта звязваюцца ўнутранай рыфмай. Прыказкі свабодна ўключаюцца ў тэкст, так як іх выкарыстанне не абумоўлена заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання. Нават дыскурсіўная залежнасць прыказак меншая ў параўнанні з прымаўкамі.[14]
Прымаўка - гэта агульнавядомы, звычайна вобразны ўстойлівы выраз. Адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца закончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу.
У народных выслоўях часта сустракаецца вобраз п'яніцы. Гэта звязана з тым, што праблема п'янства існавала здаўна. Ні адно народнае свята, калектыўная работа, значная падзея ў сям'і не абыходзілася без ужывання гарэлкі. Спіртное трапна параўноўваюць з “зялёным змеем”, увасобіўшы ў ім зло, небяспеку. Стан алкагольнага ап'янення, як і частату ўжывання спіртных напіткаў, можна ўмоўна падзяліць на некалькі стадый.
Неабходнасць выпіваць трохі заўсёды была звязана з нерашучасцю выканаць нейкае дзеянне. Таму выпівалі “трохі для смеласці”. Як сінонімы: “прыгубіць для смеласці”, “прамачыць горла”.
Найбольш распаўсюджаная катэгорыя народных выслоўяў. “Браць у губу” - піць спіртное. У якасці сінонімаў выступаюць выразы: “бачыць шклянога бога”, “глядзець у бутэльку”, “закідаць за гальштук”, “закладваць за каўнер”, “заліваць чарвяка”, “панюхаць корак”, “наступіць на корак”- усе са значэннем сістэматычна ўжываць спіртныя напоі ў большай ці меншай ступені.
Да гэтай катэгорыі ў народзе падабрана найбольш антонімаў. Напрыклад, “у рот не браць”, “не глядзець у бутэльку”, што азначае не піць, спіртнога не ўжываць.
Адна з небяспечных катэгорый, цесна звязана з паняццем “многа выпівае” . Здаўна такі стан чалавека характарызуюць выразы “лыка не вяжа”- гэта значыць нічога не можа рабіць; “ледзь языком варочае” - не можа нават размаўляць. Фізічнае становішча такога чалавека трапна перадаюць выслоўі “зваліўся з ног”, “прыйшоў на рагах”.
Часта можна пачуць такія параўнальныя звароты “напіўся як цуцык”, “набраўся як жаба мулу”.
Найбольш небяспечнае становішча чалавека, якое становіцца сістэматычным, пераходзіць у запой. “Запой - такая хвароба, калі чалавек, які пачынае піць гарэлку, патуль п'е, покуль саўсім ускруціцца да пачне размаўляць з чартамі…” [10]
“Мокне ў гарэлцы”, “не прасыхае” - так кажуць у адносінах да п'яніц, якія доўга не выходзяць са стану алкагольнага ап'янення.
2. Уздзеянне алкаголю на псiхiчны і фiзiчны стан чалавека
У народзе добра вядома, што, выпіўшы гарэлкі, чалавек становіцца смелым, рашучым. Многія ўчынкі не маюць лагічнага тлумачэння, бо адбыліся яны “пад п'яную руку”, “на п'яную галаву”, “праз п'яныя вочы”, “з п'яных вачэй”, “па п'янай лавачцы”. У стане лёгкага алкагольнага ап'янення чалавек яшчэ можа кантраляваць свае паводзіны, яму здаецца смешным тое, што ён робіць, нават правільным і адзіна прынятым. Таму першыя чаркі звычайна падымаюць са словамі “Ну, будзь здароў!” Гэта застольны зварот перад частаваннем віном ці гарэлкай традыцыйны ў Беларусі.
2.2 Стан цяжкага алкагольнага ап'янення
Паводле народных уяўленняў, п'янства - гэта цяжкая хвароба, якая сталася вынікам нерэгламентаванага (неабмежаванага) ўжывання гарэлкі і магла скончыцца смерцю, самагубствам ці вар'яцтвам чалавека. П'янства ў народных поглядах належала не толькі асуджаць, але і лячыць, бо называлася яно «хваробай над хваробамі». Меркавалі, што прычынай п'янства можа быць “налог” (сурокі) або чорт, які з'яўляючыся “вынаходнікам гарэлкі”, пад'юшвае людзей. Лічылася, што менавіта ў стане алкагольнага ап'янення людзі найбольш падуладныя “нячыстай сіле”. Мае пэўны падтэкст наступны фальклорны матыў: менавіта з п'яных гасцей жартавала нячыстая сіла; вядомы шэраг былічак пра п'янага, які блудзіў па лесе, прачынаўся сярод балота, атрымліваў у падарунак «шышкі» і падобнае. Відаць, ап'яненне парушала прастора-часавыя арыенціры, спрыяла падобным кантактам з «нежыццю», як бы здымаючы межы паміж светамі. Папулярныя і сюжэты пра напусканне псоты менавіта праз гарэлку; дарэчы, прысушкі гэтаксама намаўляліся на гарэлку, а не на ваду альбо на ежу.
Пачнем з больш-менш “ласкавых” учынкаў чорта (чарцей), якімі яны імкнуліся дапячы нашым продкам (паводле перакананняў апошніх). “Асабліва любіць чорт жартаваць з п'янага. Пойдзе п'яны чалавек дадому, чорт абавязкова прычэпіцца да яго па дарозе і выцягне яго туды, куды сам хоча. Загнюсіцца, замочыцца чалавек за гэты час - проста страх! І галоўнае, пакуль чалавек не падазрае, што з ім робіцца, то можа хадзіць па самых багністых балотах і азярынах, як па гладкай дарозе, хоць і бачыць будзе, што ідзе па непраходных мясцінах. Але як толькі прасветліць чалавека загадка пра сапраўднае становішча спраў, то чорт пакідае яго на тым самым месцы, чалавек губляе сваю чароўную здольнасць”[1].
Тое ж самае і ў запісах апошніх гадоў, дзе таксама даволі часта згадваюцца “выкрунтасы” п'яных ног, у выніку чаго нейкі канкрэтны чалавек мусіць не начаваць дома, а бавіць час (ноч, паўночы, пару гадзін, “не памятаю, колькі гэта прайшло часу”) на балоце, “пасярод гнілога балота”, “на глыбокай, гразюткай выспе”, “пасярод імшайніку-лішаю на лясным грудку”. Хіба ж не пра аналагічны выпадак сведчыць наступны прыклад? “Калі даўней па вёсках амаль не пілі, то і чарцям работы не было. А да каго ж яны смела маглі яшчэ прычапіцца, як не да п'янага? Таму мора па калена, то нячыстыя яго і бралі з сабою. Як павядуць па балоту, як возьмуць пад ручкі. А п'янаму што? П'янаму і так добра, бо ж яму тады і мроіцца, і спяваць хочацца, і патанцаваць-паскакаць уволю, а ўжо песні пагарлаць, то больш ахвочага ва ўсім белым свеце не адшукаеш. Спявае-крычыць, сам сабе ў ладкі пляскае, музыкаў падахвочвае, каб яшчэ весялей ігралі. Каб жа яму ды на п'яную галаву можна было ўцяміць, што гэта чэрці яго так дураць, што ўжо далёка не свая, а нячыстая сіла ў ім сядзіць, яна яго і штурхае, бо сваёй сілы яму б хапіла ўсяго на пару-другую крокаў. Наверашчыцца-накрычыцца, надрыгаецца-наскачацца, а потым, зусім знясілены, бухнецца п'яны на якую-небудзь сушэйшую купіну ці на мох і храпе на ўсё горла. Некатораму то яшчэ і сон сніцца, быццам бы ў хаціне, на мяккай падушцы спіць. Самае смешнае здараецца раніцай, калі п'яны пачынае прачынацца. Вось тут ужо, калі за ім паназіраць, то і нарагочашся! Дзіка азіраецца, туды-сюды кідаецца, бо зразумець не можа, дзе знаходзіцца. Які дык ціха ўсё гэта робіць, не крычыць, а другі дык такі вэрхал падымае, што людзей процьму вакол сябе назбірае. Тыя рагочуць-пакочваюцца з дурня, а ён жа ніяк зразумець не можа, чаму так здарылася? Калі ўжо ў галаве прасвятлее, то тады людзям даводзіць, быццам бы яго чэрці сюды занеслі-заперлі. Усе ведаюць, якія там чэрці, якая там нячыстыя! Гарэлка, каб на яе ліха! Толькі яна! Да любых чарцей гарэлка прывядзе” [7]. “У нас некалі стары дзед быў, дык той пастаянна, па святах, добра выпіваў. А як вып'е, то шкрабецца познім вечарам дахаты. Жыў жа ён на хутары, далёкавата за вёскаю, то як пацягнецца, дык ніколі не трапіць па прызначэнню. То ён уваб'ецца ў чужую бульбу і, добра павыкаўзаўшы яе, пакуль з сілы не выб'ецца, засне, то ў балота ўвапрэцца і там гайсае-рохкае, ажно пакуль носам не зарыецца ў якую-небудзь купіну і не прыткнецца знясілены, то хаціну міне і з дзесятак вёрст прапрэ лішніх, там потым і спачывае. А раніцай ужо, туляючыся па завуголлі ды па кустоўі, каб меней хто бачыў, бярэцца дамоў. Як жа гэта так магло атрымацца, каб дамоў неяк трапіў і ніхто цябе не заўважыў? Абявязкова некаму на вочы патрапіш, то той ужо астатнім развядзе, пра ўсё чыста раскажа і, мала таго, ад сябе яшчэ многае дадасць. Дзед ужо, апраўдваючыся, усё на чарцей звальваў. Казаў, што гэта яны яго душу свайму хаўрусу атрымаць хочуць, але ніяк ім гэта здзейсніць не ўдаецца, бо п'е ж ён усяго толькі па святах, ды і толькі па вялікіх”[7].
Больш таго, у народзе, сярод патрыярхальных людзей, былі ўсе цвёрда перакананы, што гэта не чалавек, і нават не Бог і не святы, выдумалі-выпладзілі гарэлку, а здзейсніў гэта не хто іншы, як чорт. Вось як пра гэта апавядаецца ў народнай казцы “Як Мікола з Пятром навучыліся ў чорта гарэлку гнаць”.
“Ішоў Бог са святымі на зачацці свету; відзяць яны, што курыцца аганёк. Бог і пасылае Міколу з Пятром паглядзець, што гэта такое. Прыйшлі, глядзяць: чорт водку гоніць.
Паднёс ім водачкі з жалудовай чашачкі. Спадабалась - выпілі па другой. Харошая водачка была ў чорта, заматаліся святыя, толькі што бодрацца, вусы свае прыгладжваюць.
Прыйшлі к Богу, хоць і не гавораць, што паспрабавалі трохі чортавай водачкі, ну Бог гэта харашо знае.
- Ну, ладна! Ідзіце сабе к яму, пахмяліцеся.
Пахмяліліся. Назад к Богу ідуць ужо бодра, весела: налаўчылісь, як водку гнаць, і кажуць:
- Устроім і мы такую штуку, як чорт, штоб водку гнаць”[2].
Атрымалася ў вуснапаэтычнай творчасці надзвычай проста: чорт выдумаў, як і з чаго гнаць гарэлку, святыя - Мікола з Пятром - паспрабавалі яе і перанялі працэс вырабу, а ад іх ужо, мабыць, усё гэта (прычым у самых розных варыянтах) дайшло да людзей. Менавіта на нячысцікаў таму ўсё і спісвалася ў далейшым. “Чорт, рухавы, дасціпны і зласлівы, часта пляце людзям розныя штукі, парою шкодзіць. Уночы, напрыклад, возіць ён па балотах п'яных людзей ці падарожнікаў, здараецца, некалі такі зрок затуманіць, што чалавеку нешта зусім іншае ўявіцца, чым тое, на што глядзяць яго вочы. Адным словам, ён невычэрпны ў сваіх штуках”[3]. “Каб жа хто з п'яных бачыў, як яго чэрці дамоў везлі, то ён бы, відаць, пасля гэтага ніколі ў жыцці не піў бы. Яго ж не ў вазку, не ў карэце запрэжанай возяць, а ўкінуць у старыя, дзіравыя ночвы і валакуць-тарабаняць праз пень-калоду. Дзе якая купіна, корч ці камянюка, то наўпрасткі і пруць, толькі смурод ды пырскі з лужын ляцяць па наваколлі, густа залепліваючы тых, хто хацеў бы пабачыць, як жа ўсё будзе разгортвацца далей. Пра п'яніцу то і гаварыць няма чаго, бо ён такі брудны ды смярдзючы дамоў з'явіцца, што ад яго ўсе чыста кідаюцца, каб самім не прасмерднуць. Чэрці так заўсёды рабілі, калі каго толькі бачылі, то і хапаліся за яго. Там ужо было не да выбрыкаў. Як убяруць у свае ўчэпістыя лапы, як ушчаперацца! А калі толькі пачнеш ад іх спрабаваць вылузацца неяк, то яны біць стануць. Ды лупцуюць жа па чым папала! Б'юць не толькі каб якою тонкаю лазою, але і тым, што ў гэты момант пад рукі патрапіцца. Таму пасля перапою, абмацваючы свае гузакі ды сінякі, п'яніца толькі бармоча: “От жа, чарцякі! От жа мне наздавалі, каб на іх якая пошасць!” [16]
“Даўней з-за таго, што навокал мноства балот было, чэрці пастаянна п'яных па хатах развозілі. У нас так і гаманілі. Убачаць, як нейкі вясковец па плоце дамоў дабіраецца ці як ён пасярод лужы булькі пускае, дык абавязкова прамовяць, што гэта яго чэрці дамоў павялі. Аднаго мужчыну дык зацягнулі ў буслянку. Самі толькі падумайце! Туды ж па стромым дрэве, метраў пятнаццаць, сама меней, трэба было забірацца. За гізунды яго нячысцікі валаклі, ці што? Гэта ж вам не жарты, гэта ж вам не па плоце цягнуцца, а па дрэве лезці. Той чалавек, як ачнуўся, дык немым голасам верашчаў, каб яго хто з драбінаю зняў. Ды дзе ж такую драбіну высокую ўзяць. Тады ўжо з яго не толькі чэрці насмяяліся, але і вяскоўцы таксама. Пакуль драбіны звязвалі, пакуль вяроўкі перакідалі, то п'яніца-бедалага да паўдня ў буслянцы прасядзеў. Мала таго, што там гною-сёру ўсялякага густа наляпана было, то яго яшчэ і птушкі-гаспадары дзяўблі сваімі доўгімі і моцнымі насамі. Вось яму ўжо навука горкая на ўсё жыццё была. Так Бусловым з таго часу і празвалі. Як ён ні стараўся, як ён ні імкнуўся гэта ўсё на чарцей спісаць, але, тым не меней, не атрымалася. Дзяцей ягоных, праўнукаў-унукаў і тых ужо ў якім калене па-вясковаму Буслянятамі завуць. Так чэрці над чалавекам паглуміліся, так яму дурныя думкі ў галаву ўбілі. Хто ж яго там разбярэ, а, можа, ён і сам па п'янай справе гэта выштукарыў”.[16]
Мала таго, што чэрці, нібыта, вадзілі п'яных, валаклі іх, па-ўсялякаму здзекаваючыся, у глухія мясціны, выстаўлялі на смех свяд
Вобраз п’янiцы ў фразеалагiчных адзiнках курсовая работа. Иностранные языки и языкознание.
Максат Нарисовал Изображения Цветов Для Реферата
Мое Идеальное Государство Эссе По Философии
Реферат На Тему Дополнительного Образования
Реферат На Тему Характерные Признаки Древнекитайской Культуры
Реферат по теме Антибактериальные препараты и формирование у бактерий резистентности к ним
Диссертация Влияние Музыки На Формирование Профессиональных Компетенций
Гост По Написанию Курсовой 2022
Алгебра 8 Класс Входная Контрольная Работа Мерзляк
Реферат: Правила эффективного общения
Солнечная Энергия Эссе
Контрольная работа по теме Суть философского познания. Особенности материализма Фейербаха. Различия марксистской и гегелевской диалектики
Картинки Итоговое Сочинение 2022 На Стенд
Напишите Сочинение Рассуждение Раскрывая Высказывания
Дипломная работа по теме Особенности построения районной электрической сети
Надо Беречь Природу Сочинение
Реферат по теме Первый русский профессиональный актёр Фёдор Волков
Реферат: Конституционно-правовые преобразования и экономические реформы. Скачать бесплатно и без регистрации
Социальная Мобильность Реферат
Реферат: Основные этапы оптимизации фармакотерапии эндогенных депрессий. Скачать бесплатно и без регистрации
Курсовая работа по теме Таможенный контроль делящихся и радиоактивных материалов
Подземная геотехнология - Геология, гидрология и геодезия курсовая работа
Методика проведения бухгалтерского учета в ходе ликвидации организации - Бухгалтерский учет и аудит курсовая работа
Анатомия лор-органов - Биология и естествознание реферат


Report Page