5. Вальны Сойм

5. Вальны Сойм


✅ 5.1. Галоўным ворганам упраўленьня Руху «Вольная Беларусь» зьяўляецца Вальны Сойм дэлегатаў ад суполак Руху.

✅ 5.2. Вальны Сойм зьбіраецца ў Варшаве (альбо па дамоўленасьці ў іншым горадзе) адзін раз у два гады.

✅ 5.3. Па ўзгодненым рашэньні Каардынуючай Управы і Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту Руху «Вольная Беларусь» Вальны Сойм можа сабрацца ў любы час з прычыны палітычнай альбо надзвычайнай ці структурнай неабходнасьці.

✅ 5.4. Вальны сойм абмяркоўвае і ацэньвае характар і вынікі працы суполак за пэўны пэрыяд часу, прымае і зацьвярджае прапановы дзейнасьці, дае ацэнку зьявам у палітыцы і ў беларускім нацыянальным жыцьці, можа прымаць па гэтых пытаньнях адпаведныя рашэньні, публічныя і ўнутраныя дакуманты (заявы, звароты, прапановы, мэмарандумы, рашэньні і інш.).

✅ 5.5. Вальны Сойм выбірае Каардынуючую Управу Руху і прызначае старшыню Управы.

✅ 5.6. На пэрыяд сэсіі Вальнага Сойму Каардынуючая Управа і Беларускі Нацыянальны Сакратарыят прызначаюць вядоўцу (ці вядоўцаў) сэсіі, які вядзе працэдуру сэсіі.

Сэсію Вальнага Сойму, пратакол і рэгістрацыю дэлегатаў абслугоўвае тымчасовы Сакратарыят Сэсіі, празначаны арганізатарамі.

Report Page