Віялета Богдан “Лісты з Арэшкавай вёскі” ("Мастацкая літаратура", 2014 г.), 4/5.

Віялета Богдан “Лісты з Арэшкавай вёскі” ("Мастацкая літаратура", 2014 г.), 4/5.

@bellitra

Заўжды сутыкаюся з праблемай у ацэньванні дзіцячых кніг: тое, што падаецца мне страшным і непрыгожым у афармленні (шрыфты, ілюстрацыі), дзеці заўжды ўспрымаюць з захапленнем. Таму калі пачну казаць, што шрыфт у загалоўку і назвах глаў гэтай кнігі мусіць быць менш састарэлым (Segoe Script быў модным годзе ў 2007), на мяне накінуцца са словамі “а дзецям падабаецца” 😁 Ілюстрацыі, дарэчы, тут нядрэнныя (мастак Юлія Ермаліцкая), але маглі б быць крышачку ярчэй.

Кніга невялікая, усяго 31 старонка, і распавядае яна нам гісторыю паравозіка Ясіка, які возіць жыхароў Арэшкавай вёскі. Першапачаткова ў яго быў толькі адзін вагон, але патрэбы жыхароў раслі (то сабаку да ветэрынара адвезці, то дзяцей пакатаць), таму паравозік атрымліваў усё новыя і новыя вагоны. Гісторыя мілая і вельмі кранальная. Такі мілы паравозік, які клапаціўся пра людзей і пісаў лісты ў розныя інстанцыі, каб то вагон новы дадаць, то машыністу медаль выдаць. Эх, каб людзі так адказна ставіліся да сваёй працы і любілі яе, як гэты паравозік...

Report Page