Віншаванне з Днём будаўніка ад Пружанскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў

Віншаванне з Днём будаўніка ад Пружанскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў

Раённыя будні

ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ І ВЕТЭРАНЫ БУДАЎНІЧАГА КОМПЛЕКСУ РАЁНА!

Ад усёй душы віншуем вас з нагоды вашага прафесійнага свята!

Яно займае асаблівае месца, паколькі будаўнік — важная і патрэбная прафесія, якая многія стагоддзі карыстаецца павагай, прыносіць вялікую і неацэнную карысць усім людзям.

Дзякуючы вашым намаганням, уладкоўваюцца і прыгажэюць населеныя пункты, узводзяцца новыя прамысловыя, сацыяльныя і культурныя аб’екты, будуецца якаснае жыллё, рэстаўруюцца старажытныя будынкі, развіваецца будаўнічая сфера. Добрасумленная і якасная работа прафесіяналаў галіны — праекціроўшчыкаў, архітэктараў, будаўнікоў, інжынераў — мае вялікае значэнне для ўмацавання эканомікі, развіцця прамысловасці, сацыяльнай інфраструктуры. Ад вашай эфектыўнай работы ў многім залежыць развіццё раёна, стварэнне камфортнага асяроддзя і ўзровень жыцця кожнага чалавека.

Дазвольце шчыра падзякаваць вам за прафесіяналізм, адказнасць, адданасць справе, стваральную працу, у якой заўсёды прысутнічае часцінка вашай душы і таленту. Упэўнены, што і надалей вы будзеце ўвасабляць у жыццё ўсё задуманае на карысць землякоў.

Паважаныя будаўнікі! Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, новых прафесійных поспехаў, удачы ў рэалізацыі задуманага, шчасця і сямейнага дабрабыту.

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.


Report Page