Утварэнне Рэчы Паспалітай. Реферат. Гражданское право.

Утварэнне Рэчы Паспалітай. Реферат. Гражданское право.




💣 👉🏻👉🏻👉🏻 ВСЯ ИНФОРМАЦИЯ ДОСТУПНА ЗДЕСЬ ЖМИТЕ 👈🏻👈🏻👈🏻



























































Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.


Помощь в написании работы, которую точно примут!

Похожие работы на - Утварэнне Рэчы Паспалітай
Нужна качественная работа без плагиата?

Не нашел материал для своей работы?


Поможем написать качественную работу Без плагиата!

Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы
Паспалітай — адзін з найбольш цікавых і складаных перыядаў гісторыі
Бацькаўшчыны.


Па-першае, гістарычны лёс беларускага
народа ў тыя часы быў цесна звязаны з гісторыяй народаў Польшчы, Літвы,
Украіны, Расіі. Таму зразумела, што гэты перыяд заўсёды цікавіў гісторыкаў
розных краін, якія напісалі шмат даследаванняў і выказалі процілеглыя думкі і
меркаванні па такіх гістарычных падзеях, як Люблінская унія, Брэсцкая царкоўная
унія, падзелы Рэчы Паспалітай і інш.


Па-другое, у савецкай гістарычнай
літаратуры адсутнічае такі перыяд у гісторыі Беларусі, як Рэч Паспалітая. У
аснову перыядызацыі пакладзены прынцып развіцця Беларусі па фармацыях, што не
дае цэласнага ўяўлення аб зменах ў гісторыі народа.


Па-трэцяе, некаторыя з'явы гэтага
гістарычнага перыяду нагадваюць сённяшні дзень, калі гісторыяй пастаўлена перад
беларускім народам пытанне: адраджэнне ці згуба? Таму пільнае вывучэнне Рэчы
Паспалітай мае не толькі навуковае, але і практычнае, выхаваўчае значэнне.


1569 год паклаў пачатак новай,
трагічнай старонцы ў гісторыі Беларусі. У гэты год на палітычнай карце Еўропы
знікла самастойная, магутная і незалежная сярэдневяковая дзяржава Вялікае
княства Літоўскае і з'явілася новая — Рэч Паспалітая, што значыць "рэспубліка".
Гэты гістарычны акт адбыўся ў выніку Люблінскай уніі, якая абвясціла аб
інкарпарацыі княства ў Польшчу і ўтварэнні Рэчы Паспалітай.


Як здарылася, што без адзінага
выстралу, без барацьбы знікла раптам цэлая дзяржава, добраахвотна
пераўтварылася ў польскую правінцыю? Менавіта так шмат гадоў у гістарычнай
літаратуры раскрываліся падзеі 1569 г. у Любліне. Каб лепш зразумець гэту
падзею, трэба ўспомніць гісторыю ўзаемаадносін дзвюх дзяржаў. Упершыню спроба
інкарпарыраваць Вялікае княства Літоўскае ў Польшчу была зроблена Ягайлам у 1385 г. Згодна з Крэўскай уніяй, Ягайла згадзіўся за польскую карону далучыць ВКЛ да Польшчы (мабыць,
у якасці вясельнага пасагу?) і абярнуць язычнікаў княства ў каталіцкую веру.
Унія атрымала назву асабістай. Гэта была здрада гаспадара дзяржавы, і таму адразу ж "пагадненне"
атрымала адпаведны адпор народа. Насельніцтва на чале з патрыётамі-князямі
пачало барацьбу за неза-лежнасць, самастойнасць, тэрытарыяльную цэласнасць
свайго гаспа-дарства. Барацьба цягнулася амаль два стагоддзі, набываючы розныя
формы і метады. Не здолеўшы "праглынуць" ВКЛ адразу, палякі мусілі
пільна прыгледзецца да перашкод на шляху зліцця дзвюх краін. Галоўнымі
перашкодамі, як гэта хутка стала зразумела, былі наступныя.


Па-першае, краіны адрозніваліся
грамадска-палітычным ладам. Польшча была канстытуцыйнай манархіяй на чале з
выбарным каралём і заканадаўчым сеймам. Княства — спадчынная манархія, з амаль
неабмежаванай уладай вялікага князя. У Польшчы існавала шляхецкая роўнасць, у
Вялікім княстве Літоўскім гэтага не было.


Па-другое, Польшчу насялялі галоўным
чынам заходнія славяне са сваёй мовай, нацыянальнай культурай і самасвядомасцю.
Вялікае княства Літоўскае — поліэтнічная дзяржава, дзе мірна ўжываліся ўсходнія
славяне з балтамі, яўрэямі, татарамі і інш.


Па-трэцяе, дзяржаўнай рэлігіяй
Полыпчы была каталіцкая, у Вялікім княстве Літоўскім - праваслаўная, побач з
якой мірна існавала язычніцтва. Гэтыя і іншыя неадпаведнасці стаялі на шляху
з'яднання дзвюх дзяржаў і народаў.


Два стагоддзі паміж дзяржавамі,
аб'яднанымі асабістай уніяй, ішла барацьба: з боку Польшчы - за інкарпарацыю
саюзніка, з боку Вялікага княства Літоўскага — за незалежнасць.


У гэтай барацьбе на першым плане ў
Польшчы заставалася задача замацаваць асабістую унію, а ў выпадках, калі яна
перапынялася (1434 — 1447, 1492 - 1501), аднаўляць яе шляхам выбрання чарговага
вялікага князя літоўскага на польскі прастол.


Захаванне асабістай уніі на працягу
двух стагоддзяў дазваляла палякам аказваць свой уплыў на ўсе сферы дзяржаўнага
і грамадска-палітычнага жыцця Вялікага княства Літоўскага, набліжаць іх да
польскага ладу. Спадчынная манархія ў ВКЛ эвалюцыяніравала ў бок
канстытуцыйнай, выбарнай. Дваранства атрымала палітычныя правы і такія органы дзяржаўнай
улады, як сейм і паны-рада. З'явіліся такія, як у Польшчы, органы і пасады:
гетман, ваявода, кашталян, магістрат, войт, маршалак і г.д.


Паступова пануючыя колы ВКЛ
пераймаюць у палякаў і спосаб іх жыцця (традыцыі, звычаі, жыллё, адзенне і
г.д.). Нейкая частка шляхты адмаўляецца ад свайго веравызнання і апалячваецца.
У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы амаль знікаюць удзельныя
княствы і з'яўляюцца такія адзінкі тэрытарыяльнага падзелу, як ваяводствы (на
Беларусі — Віцебскае, Мінскае і Мсціслаўскае), па-веты і воласці, што таксама
збліжала дзве краіны.


Такім чынам, да сярэдзіны XVI ст.
Вялікае княства Літоўскае па свайму дзяржаўнаму і грамадска-палітычнаму ладу
набліжалася да Польшчы. 1 хаця гэтыя працэсы былі яшчэ далёкія ад завяршэння, палякі
мусілі спяшацца з інкарпарацыяй. Такая паспешлівасць была выклікана шэрагам гістарычных умоў.


Па'першае, палякі баяліся, што са
смерцю апошняга з дынастыі Ягелонаў Жыгімонта II Аўгуста асабістая унія, якая
злучала дзве краіны, спыніцца канчаткова, таму што Жыгімонт II, хаця і быў яшчэ
не стары (крыху больш за 40 гадоў), але не меў нашчадкаў.


Па-другое, у Вялікім княстве
Літоўскім за дзвесце гадоў саюзных адносін склаўся пэўны пласт з дробнай
шляхты, які падтрымліваў унію. Прыхільнікам уніі ў ВКЛ з'яўляўся 1
"прышлы" польскі эле-мент (каралеўскія служкі, беглыя польскія сяляне
і інш.). Аб гатоўнасці гэтай часткі насельніцтва падтрымаць унію сведчыла
кан-федэрацыя пад Віцебскам, скліканая ў 1562 г.


Па-трэцяе, дзяржаўны і палітычны лад
Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага зблізіліся, што было станоўчай умовай
зліцця гэтых краін.


Па-чацвёртае, склаліся спрыяльныя
знешнія ўмовы. У 1558 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам за выхад да
Балтыйскага мора. У 1559 г. магістр ордэна Кетлер звярнуўся за дапамогай да
Вялікага княства Літоўскага. Паміж ордэнам і ВКЛ быў заключаны саюз, ордэн
перайшоў пад патранат княства. Але захаваць у час вайны сваю тэрыторыю ордэн не
здолеў. Частку зямель захапіла Данія, частку — Швецыя, а Курляндыя і Земгалія,
стаўшы наследным герцагствам, з 1561 г. аказаліся ў залежнасці ад княства. ВКЛ
не менш, чым Расія, было зацікаўлена ў выхадзе да Балтыйскага мора, таму што
гэта быў лепшы шлях для гандлю збожжам у Заходняй Еўропе. Пасля далу-чэння
Курляндыі і Земгаліі да ВКЛ Іван Грозны перанёс ваенныя дзеянні на землі
Беларусі. У 1562 г. рускія войскі ўжо стаялі ля сцен Віцебска, Дуброўны, Оршы,
Копысі, Шклова. У лютым 1563 г. была ўзята самая магутная крэпасць Беларусі -
Полацк, пасля захопу якой навісла пагроза над сталіцай дзяржавы - Вільняй.
Польскія феадалы выкарысталі гэтыя абставіны, каб пад сцягам уніі канчаткова
падпа-радкаваць сабе Вялікае княства Літоўскае. У 1563 г. на Варшаўскім сейме палякі склалі дэкларацыю аб з'яднанні Вялікага княства Літоўскага з
Полыпчай і прапанавалі літоўскім прадстаўнікам на сейме падпісаць яе і
прыкласці пячатку княства. Але апошнія адмовіліся і пакінулі сейм. На наступным
сейме ў 1564 г. палякі дамагліся ад Жыгімонта II Аўгуста, каб ён адмовіўся ад
сваіх спадчынных правоў на княства на карысць Полыпчы, г. зн. падараваў палякам
Вялікае княства Літоўскае. Адначасова быў распаўсюджаны "рэцэс"
(сеймавая паста-нова), нібыта на Варшаўскім сейме адбылося "зліццё двух
народаў, польскага і літоўскага, у адзін народ, адно цела, а таму і
ўстанаўліваецца аднаму целу адна галава - адзін гаспадар і адна рада". Але
магнаты княства выступілі насуперак волі караля і свайго вялікага князя, і
апошні вымушаны' быў адступіць. У выніку чарговай хвалі інкарпаратарскіх
намаганняў Полыпчы княства апынулася ў склада-ным знешнепалітычным становішчы.
3 аднаго боку, яно было ўцягнута ў вайну за лівонскую спадчыну, з другога —
Польскае каралеўства аб'явіла, што жадае заключыць унію без вайны, мірна,
шляхам сейма-вай пастановы захапіць і далучыць да сваёй тэрыторыі ўсё княства
цалкам. Каб абараніць свае межы з захаду, урад княства зрабіў спробу дамовіцца
з Іванам Грозным: заключыць мір ці нават унію.- Перамовы ў Маскве закончыліся
безвынікова. Княства апынулася перад перспектывай вайны на два франты. Над ВКЛ
навісла пагроза разва-лу і палітычнага краху, бо сіл на адначасовую вайну з
Польскім каралеўствам і Расіяй не было. Нельга забывацца яшчэ і пра тое, што
княства бесперапынна вяло войны на паўднёвых сваіх межах. 3 1500 па 1569 г. на землі ВКЛ 45 разоў урываліся полчышчы крымскага хана і ў 10 выпадках руйнавалі гарады і
вёскі Беларусі. Цвёрдая пазіцыя Масквы працягваць вайну, такім чынам,
падштурхнула ВКЛ у абдымкі Кракава. Магнаты Полыпчы, абапіраючыся на падтрымку
польскага караля і вялікага князя літоўскага, дапамогу касцёла, пачалі болып
актыўна дзейнічаць, каб павялічыць колькасць прыхільнікаў уніі ў княстве.
Дзейнасць працягвалася ў некалькіх напрамках:


1) ураўнаванне ў правах праваслаўных
з каталіцкай шляхтай літоўскага паходжання (1563);
3) абяцанне караля, што саюз дзвюх
дзяржаў будзе заснаваны "на міласці", "братэрскім
узаемаразуменні";


4) абяцанне Жыгімонта II, што
дзякуючы уніі княства атрымае ад Польшчы дапамогу ў Лівонскай вайне.


Зразумела, усе гэтыя абяцанні не былі
прычынай згоды кіруючых колаў ВКЛ прыняць удзел у Люблінскім сейме.


Умовы уніі дэлегаты Вялікага княства
Літоўскага зводзілі да наступных патрабаванняў: 1) саюзныя дзяржавы будуць мець
аднаго гаспадара, абранага на агульным сейме з роўнай колькасцю
"йрадстаўнікоў ад княства і Кароны; 2) выбраны такім чынам кароль будзе
каранавацца спачатку ў Кракаве, а затым у Вільні, пацвярджаючы Ійравы і
прывілеі кожнага народа асобна; 3) агульны сейм будзе збірацца пачаргова: адзін
раз на тэрыторыі Літвы, а другі - на тэрыторыі Польшчы; 4) княства і Карона
будуць мець свае асобныя органы дзяржаўнай улады і кіравання: сеймы, сенаты,
"уряды", дзяржаўныя пйчаткі; 5) дзяржавы будуць захоўваць сваю
тэрытарыяльную цэлас-насць і недатыкальнасць; 6) дазваляецца неабмежаванае
пасяленне жыхароў дзяржавы як у Полыпчы, так і ў Вялікім княстве Літоўскім, але
пасады ў кожнай дзяржаве будуць займацца толькі "тубыльцамі".


Дэлегаты з Польшчы выставілі зусім
іншыя ўмовы: "Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае, згодна з
ранейшай інкарпарацыяй апошняга, складаюць з абодвух вышэйназваных на-родаў
адно непадзельнае цела, адну супольнасць, адзін народ, так што з гэтага часу ў
гэтай адзінай супольнасці з двух народаў і амаль у адзінага, аднароднага,
непазнавальнага і непадзельнага цела будзе давеку адна галава (не асобныя
гаспадары), адзіны кароль польскі, які ў адпаведнасці з даўнімі звычаямі і
прывілеямі, супольнымі галасамі палякаў і ліцвінаў будзе выбірацца ў Полыпчы, а
не ў іншым месцы. Што датычыцца да выбрання, узвядзення яго на прастол Вялікага
княства Літоўскага, то яно павінна спыніцца так, каб адгэтуль ужо не было
ніякага следу падабенства..." (Дневннк Люб-лннского сейма 1569 г. СПб., 1869. С. 69 - 70).


Такім чынам, польская праграма уніі
прадугледжвала інкарпарацыю Вялікага княства Літоўскага ў Полыпчу. Умовы былі
ганебныя, і паводзіны палякаў таксама былі ганарлівыя і знева-жальныя. Спачатку
яны прапанавалі дэпутатам ад ВКЛ падпісаць унію без абмеркавання. Але па
патрабаванню сенатараў ВКЛ палякі былі вымушаны абвясціць тэкст уніі і хоць
як-небудзь абгрунтаваць яго. У барацьбе за сваю праграму уніі яны даказвалі,
што інкарпарацыя княства ў Карону здаўна абвешчана вялікімі літоўскімі
гаспадарамі Ягайлам і Вітаўтам і з'яўляецца спадчынай для народаў дзвюх краін
ад папярэдніх іх гайпадароў. Сваю праграму уніі сенатары і паслы ад ВКЛ таксама
абгрунтоўвалі гістарычнымі дзяржаўнымі актамі, спа-сылаючыся на тыя ж прывілеі
папярэдніх гаспадароў, што і палякі, у тым ліку Казіміра, Аляксандра, Жыгімонта
I, якія падкрэслівалі самастойнасць і незалежнасць Вялікага княства Літоўскага,
а таксама на Літоўскі Статут 1566 г., ухвалены Жыгімонтам II Аўгустам.


Трэба заўважыць, дзеля гістарычнай
праўды, што абодва бакі мелі падставу, спасылаючыся на папярэднія дзяржаўныя
акты. Так, Гарадзельскі прывілей, па-першае, абвяшчаў інкарпарацыю Вялікага
княства Літоўскага ў Полыпчу, па-другое — падкрэсліваў адасобленасць княства,
захаванне ўлады і г. д. Вынікам дваістасці як Гарадзельскага, так і іншых
прывілеяў была шматгадовая барацьба паміж саюзнымі дзяржавамі.


Дэлегаты ад ВКЛ, не сустрэўшы з боку
лалякаў узаемапаразумення, 1 сакавіка 1569 г. ад'ехалі з сейма. Гэта выклікала абурэнне палякаў, і яны патрабавалі ад караля: 1) скасаваць усе папярэднія
прывілеі, дадзеныя Вялікаму княству Літоўскаму і яго шляхце;


2) абвясціць каралеўскім указам
далучэнне Падляшша, Валыні, Падоліі да Полыдчы; 3) схіліць на бок Полыпчы
крымскіх татар, каб княства не змагло абаперціся на іх у барацьбе за сваю
неза-лежнасць і г. д.


Жыгімонт II Аўгуст пагадзіўся з
гэтым. Пачаў ажыццяўляцца план расчлянення і паслядоўнай анексіі асобных частак
Вялікага княства Літоўскага. 5 сакавіка 1569 г. кароль абвясціў аб далучэнні да Полыпчы Падляшша і загадаў падляшскім паслам прысягнуць Полыпчы пад пагрозай
пазбаўлення пасад і прывілеяў. 15 мая была абвешчана анексія Валыні. Але
валынскія паслы не ехалі ў Люблін. Тады кароль паабяцаў пазбавіць іх маёнткаў і
пагражаў выгнаннем. Пад страхам расправы прыехалі ў Люблін і прысягнулі на
вернасць Полылчы князі Астрожскі, Чартарыйскі, Збаражскі і іншыя сенатары і
паслы Валыні. Такім жа чынам былі далучаны да Польшчы Падолія (Брацлаўскае
ваяводства) і Кіеўшчына.


Нельга не зазначыць, што з пункту
гледжання заканадаўства Вялікага княства Літоўскага дзеянні Жыгімонта II
Аўгуста былі не толькі гвалтоўныя (бо прысяга дабывалася пад страхам
пазбаўлення маёнткаў, пасад, высылкі з краю), але і незаконныя. Згодна з
законамі Вялікага княства Літоўскага, гаспадар не меў права змяншаць тэры-торыю
дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды рады і сейма.
Больш таго, вялікі князь, уступаючы на трон, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць
толькі згодна з дзяржаўнымі законамі. Таму дзеянні Жыгімонта II Аўгуста па
далучэнні часткі Вялікага княства Літоўскага да Польшчы трэба разглядаць як
здраду вялікага князя літоўскага сваёй Айчыне і свайму народу.


Праўда, палякі спрабавалі апраўдаць
Жыгімонта II тым, што ён нібыта з'яўляецца спадчынным манархам і яго ўлада
абсалютная і неабмежаваная, а таму вялікі князь можа распараджацца лёсам
княства аднаасобна, без згоды рады і сейма. Літоўскія паслы напомнілі, што
права спадчыны вялікія літоўскія князі даўно страцілі (сам Ягайла ад гэтага
права адмовіўся).


У складзе ВКЛ засталіся Літва і
Беларусь. Пад страхам далучэння іх да Полылчы ў Люблін вярнуліся паслы ад гэтай
групоўкі княства. Слачатку яны імкнуліся даказаць незаконнасць анексіі часткі
Вялікага княства Літоўскага. Але, згубіўшы надзею на яе зварот, паслы
прыкладвалі намаганні захаваць хоць якія-небудзь атрыбуты дзяржаўнасці.


Пачаліся цяжкія, стамляльныя
перагаворы. Урэшце сенатары і паслы ВКЛ вымушаны былі здацца на літасць караля.
28 чэрвеня }.569 г., у дзень падпісання уніі, выступіў Хадкевіч, староста
жмудскі. Ен прасіў караля зберагчы прывілеі Вялікага княства Літоўскага і не рабіць
яму крыўды. "Прыносім Вам найніжэйшую просьбу: так правесці да канца гэту
справу, каб яна не цягнула за сабою рабавання і ганьбу нам і нашчадкам нашым, —
казаў Хадкевіч. — Мы зараз даве-дзены да таго, што павінны з пакорнаю просьбай
упасці да ног вашай светласці..." (Дневнік Люблінского сейма 1569.г. С.4 70—471).


Пры гэтых словах усе літоўска-беларускія
паслы і сенатары ад Літвы сталі на калені. Кароль у адказ запэўніў, што унія
паслужыць на карысць ВКЛ, а ў далейшым яе можна будзе падправіць.


1 ліпеня 1569 г. адбылася прысяга на унію, а затым малітва ў касцёлах. Згодна з Люблінскай уніяй, Вялікае
княства Літоўскае і Полыпча злучаліся ў адзін народ і адзін дзяржаўны арганізм
-Рэч Паспалітую давеку на чале з адным выбраным гаспадаром з тытулам
"кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі,
кіеўскі, валынскі, падляшскі, ліфляндскі". Абранне павінна было адбывацца
ў Варшаве, а каранацыя — у Кра-каве. Абранне вялікага князя літоўскага
спынялася, хаця тытул "вялікі князь літоўскі і рускі" і назва
"Вялікае княства Літоўскае" захоўваліся. Было скасавана таксама і
спадчыннае права вялікага князя літоўскага на княства, яно давеку перадавалася
Полыпчы. Кароль павінен быў даваць адну прысягу і выдаваць адзіную грамату для
Польшчы і для княства, у якіх пацвярджаліся правы як польскага, так і беларускага
і літоўскага народаў. Асобны сейм Вялікага княства Літоўскага скасоўваўся.
Агульныя сеймы павінны былі склікацца толькі ў Полыпчы. Кароль абавязаны быў
захаваць усе правы, прывілеі, вольнасці, ганаровыя і службовыя гіасады,
княжацкія тытулы, шляхецкія роды ў землях злучаных дзяржаў, суды. Прысягаць
можна было аднаму Польскаму каралеўству. Пастановы, процілеглыя уніі, павінны
быць скасаваны, ліквідавана паміж краінамі мытня. Унія абвясціла ўвядзенне
адзінай манеты, дазвол усім жыхарам дзяржавы набываць маёнткі, зямлю ў любой
частцы Рэчы Паспалітай.


Люблінскі сейм захаваў
недатыкальнасць зямельных уладанняў, юрыдычную моц усіх папярэдніх падараванняў
вялікага князя літоўскага. Павінна была стаць агульнай і знешняя палітыка.
За-ключаныя раней дагаворы трацілі юрыдычную сілу, калі яны супярэчылі
інтарэсам Рэчы Паспалітай.


Такім чынам, Люблінская унія - вынік
шматгадовай барацьбы Польскага каралеўства з Вялікім княствам Літоўскім (з 1385 г.) за інкарпарацыю алошняга ў Польскую Карону. Вялікую ролю ў гэтай барацьбе адыграла стратэгія
і тактыка Ватыкана, накіраваная на пра-соўванне каталіцызму на Русь.


Люблінскі акт — гэта вынік складанага
ўнутранага і внешняга становішча ВКЛ у сярэдзіне XVI ст.: расколу грамадства па
канфесійнай прыкмеце, рэлігійнай барацьбы, пашырэння польскага ўплыву, здрады
вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста, а таксама грабяжу і гвалту
шматгадовага "саюзніка" — Польскага каралеўства, аслаблення ў выніку
войнаў з Крымскім ханствам і барацьбы ВКЛ за лівонскую спадчыну.


Люблінская унія — гэта анексія і
інкарпарацыя княства ў Польскае каралеўства. Для Беларусі люблінскі акт — гэта
пагроза поўнага акаталічвання і паланізацыі краю.
1.
150
пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка -
Вільня: "Наша будучыня", 2002;


2.
Арлоў У.,
Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша
будучыня", 1999;


3.
Запавет
Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству
Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;


4.
Гісторыя
Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І.Л. Качалаў і інш. -
Мінск: "Універсітэцкае", 2000;


5.
Ігнатоўскі
У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;


6.
Иллюстрированная
хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;


7.
История
Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец -
Минск: "Амалфея", 2000;


8.
Каліноўскі
К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г.Кісялёў - Мінск:
"Беларускі кнігазбор", 1999;


9.
Краіна
Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin:
"Neografia", 2003;


10.
Нарысы
гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш.
- Мінск: "Беларусь", 1994;


11.
Таляронак
С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны
часопіс №3, 1997;


12.
Энцыклапедыя
гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001;






Похожие работы на - Утварэнне Рэчы Паспалітай Реферат. Гражданское право.
Сочинение На Тему Что Такое Любовь
Реферат: Анализ чемпионата Европы по баскетболу. Скачать бесплатно и без регистрации
Реферат Введение Актуальность Темы Пути Решения В Общении
Практическая Работа По Химии 9 Габриелян
Реферат по теме Рекреационная система г.Сочи
Контрольная работа: Соціально-економічна статистика
Практическая Работа По Дисциплине Автоматизация Операционной Деятельности
Реферат По Физкультуре На Тему Закаливание Кратко
Дневник Отчет Учебной Практики
Маркетинг в сфере авиапассажирских перевозок (на примере ОАО "Аэрофлот – российские авиалинии")
Сочинение По Картине Крылова
Курсовая работа: Організація та методика проведення уроку з теми: "Робота з Windows XP"
Реферат: Как появился компьютер. Скачать бесплатно и без регистрации
Реферат На Тему Пути Повышения Рентабельности Нпруп "Экран"
Реферат: Законы логики
Курсовая работа по теме Алгоритмизация и программирование на языке Pascal
Реферат: Борис Алексеевич Тураев - корифей русской науки о Древнем Востоке. Скачать бесплатно и без регистрации
Курсовая работа: Финансы малого предпринимательства РФ
Дипломная работа по теме Внешнеэкономическая деятельность фрмацевтического предприятия
Реферат: Столыпинская программа государственно-правовой модернизации России
Дипломная работа: Бухгалтерская отчетность и анализ финансовых результатов организации
Реферат: Методика расчёта амортизационных отчислений с основных средств
Реферат: Редактирование текстов по видам изданий (газетно-журнальные, информационные, рекламные)

Report Page